Праграмы на 2008/2009 навучальны год для школ з беларускай мовай навучання фізічная культура і здароўе



старонка4/5
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.72 Mb.
1   2   3   4   5

Рухавая гульня “Бізунок”.

Развіццё агульнай і дынамічнай сілавой вынослівасці (дзяўчынкі). Бег у павольным тэмпе на адлегласць за 4—6 мін (хто больш прабяжыць); перамяшчэнне на лыжах на адлегласць да 2 км; плаванне на адлегласць з дошкай у руках, дошкай у нагах; кругавая трэніроўка па метаду інтэрвальнага практыкавання з вызначанымі інтэрваламі адпачынку; згінанне і разгінанне рук ва ўпоры стоячы ля гімнастычнай сценкі, ва ўпоры лежачы на гімнастычнай лаўцы; са становішча лежачы на спіне рукі ўгору хуткае падыманне і апусканне тулава і ног з дакрананнем рукамі наскоў ног; выскакванне ўверх з глыбокага прыседу; віс на сагнутых руках.

Рухавыя гульні: “Конікі”, “Гарачае месца”, “Вілюшкі”, “Быстры лыжнік”, “Хто хутчэй”, “Воднае пола”, “На поўнач, захад, поўдзень, усход”, “Мяч капітану”.

Рухавыя гульні і гульнявыя заданні

Рознабаковае развіццё асноўных рухальных здольнасцей з акцэнтаваным развіццём хуткасці рухаў рук, хуткасці рухаў ног, статычнай раўнавагі, арыенціроўкі ў прасторы (хлопчыкі, дзяўчынкі), гібкасці, дынамічнай раўнавагі (хлопчыкі), хуткасці рухальнай рэакцыі, скорасна-сілавых здольнасцей рук і ног, агульнай вынослівасці (хлопчыкі, дзяўчынкі), дынамічнай сілавой вынослівасці, дакладнасці рухаў рук (дзяўчынкі).



Агульнаразвіццёвыя практыкаванні

Гульнявыя заданні: “Палка пад нагамі”, “Бег у пары са скакалкай”.

Гульні: “Мы — фізкультурнікі”, “Слухай сігнал”, “Што змянілася?”, “Тройка”, “Запрашэнне”.

Хадзьба

Гульнявыя заданні: “Хто як ходзіць”, “Прынясі прадмет”.

Гульні: “Іголка, нітка, вузел”, “Спаборніцтвы скараходаў”.

Бег

Гульнявыя заданні: “Гонка крабаў”, “Бег сараканожак”, “Памяняй булаву”.

Гульні: “Пастка”, “Поезд”, “Самалёты”, “Белыя мядзведзі”, “Палка падае”.

Скачкі

Гульні: “Скачок пад мікраскопам”, “Вудачка”, “Скачок за скачком”; эстафета са скачкамі.



Кіданне

Гульнявыя заданні: “Збі булаву”, “Вертыкальная мішэнь”, “Кідай далёка — збірай хутка!”, “Беражы прадмет”.

Гульні: “Абарона ўмацаванняў”, “Мяч ляціць”, “Перамена месцаў”.

Практыкаванні ў раўнавазе на гімнастычным бервяне

ці на рэйцы гімнастычнай лаўкі

Гульнявыя заданні: “Не страчваў раўнавагі”, “Не заставайся на падлозе”.

Гульні: “Бой пеўняў”, “Квач — ногі ад зямлі”.

Перамяшчэнне на лыжах

Гульнявыя заданні: “Знайдзі флажок”, “Дакладны паварот”, “Дзе звініць?”, “Каньковы ход”, “Пустое месца”.

Гульні: “Быстры лыжнік”, “Запрэжка”, “Два дамы”, “Хто далей”, “Квач просты”, “Шырэй крок”, “Хто самы хуткі”, “Не закрані”, “За мной”, “Змейкі”, “Карункі”; эстафета без палак.

Плаванне

Гульнявыя заданні: “Хто вышэй выскачыць”, “Дэльфіны”, “Уюны”, “Мачта”.

Гульні: “Карасі і карпы”, “Вадалазы”, “Барацьба за мяч”; эстафеты з дошкай, з мячом.

Тэсціраванне. Спаборніцкія заданні на лепшае выкананне тэставага практыкавання “Выконвай без памылак”.



Тэсціраванне

Скачок у даўжыню з месца штуршком дзвюх ног; нахіл уперад са становішча седзячы на падлозе; чаўночны бег 4 x 9 м; віс на сагнутых руках; падыманне і апусканне тулава са становішча лежачы на спіне за 30 с; бег 30 м з высокага старту; 6-мінутны бег ці бег 800 м (дзяўчынкі), 1000 м (хлопчыкі).



Прыкладныя дамашнія заданні

Заданні для ўсяго класа. Выконваць комплексы гімнастычных практыкаванняў (з прадметамі, без прадметаў). Прабягаць ва ўмераным тэмпе 1500—2000 м, праходзіць на лыжах да 3 км, праязджаць на веласіпедзе да 3 км; падцягвацца ў вісе 4—6 разоў па 5—6 падыходаў (хлопчыкі), у вісе лежачы 8—10 разоў па 3—4 падыходы (дзяўчынкі); падымаць тулава 30—40 разоў па 2—3 падыходы; згінаць і разгінаць рукі ва ўпоры лежачы на падлозе 8—12 разоў па 3—5 падыходаў (хлопчыкі), ва ўпоры лежачы на лаўцы 10—12 разоў па 2—3 падыходы (дзяўчынкі); кідаць прадметы (каменьчыкі, снежкі) на далёкасць спосабам з-за спіны цераз плячо.

Дыферэнцыраваныя заданні. Вызначаюцца настаўнікам у адпаведнасці з рэкамендацыямі ўрача для кожнага вучня, які мае адхіленні ў стане здароўя.

Прыкладныя рэкамендацыі па тыднёваму рухальнаму рэжыму вучняў IV класа1



Віды рухальнай дзейнасці

Аб’ём рухальнай дзейнасці за тыдзень2

хлопчыкі

дзяўчынкі

1

Бег (км) або

8—10

7—9

2

Хадзьба на лыжах (км)

10—12

8—10

3

Скачкі са скакалкай (к-сць разоў)

700—900

700—900

4

Падцягванне на высокай перакладзіне (к-сць разоў) або

16—24



5

Падцягванне на нізкай перакладзіне (к-сць разоў)

45—55

40—50

6

Згінанне і разгінанне рук ва ўпоры лежачы (к-сць разоў)

25—45

40—45 на павышанай апоры

7

Седзячы на падлозе ногі разам нахіл уперад — “складка з затрымкай 5—8 с” (к-сць разоў) або

20—25

20—25

8

Седзячы на падлозе ногі паасобку нахіл уперад (к-сць разоў)

55—65

55-65

9

Са становішча лежачы на спіне рукі за галавой падыманне і апусканне тулава (к-сць разоў) або

25—35

25—35

10

Падыманне прамых ног са становішча лежачы на спіне (к-сць разоў)

35—50

35—50

1 Для вучняў, якія не займаюцца ў спартыўных ці фізкультурных групах.

2 Практыкаванні выконваюцца ў дні, вольныя ад урокаў фізічнай культуры і здароўя.

ПатрабаваннІ да вуЧнЯЎ, ЯКІЯ заканЧваюць ІV клас

Вучні павінны ведаць:


  • дасягненні беларускіх алімпійцаў на апошніх летніх і зімовых Алімпійскіх гульнях;

  • шкодныя экалагічныя фактары і іх уплыў на здароўе чалавека;

  • рухальны рэжым вучэбнага і выхаднога дня.

Вучні павінны ведаць і выконваць:

  • правілы бяспечных паводзін на ўроках фізічнай культуры і здароўя і ў час самастойных знаняткаў;

  • гігіенічныя патрабаванні да адзення і абутку;

  • вывучаныя правілы самастойных заняткаў фізічнымі практыкаваннямі;

  • вывучаныя правілы і патрабаванні да здаровага ладу жыцця;

  • правілы дыхання пры выкананні фізічных практыкаванняў.

Вучні павінны ведаць і ўмець правільна выконваць:

  • страявыя каманды і практыкаванні;

  • вывучаныя разнавіднасці хадзьбы, бегу, гульнявыя заданні з хадзьбой і бегам;

  • вывучаныя разнавіднасці скачкоў з месца і з разбегу:

  • вывучаныя разнавіднасці падцягванняў, лажання;

  • правілы бяспечных паводзін у час заняткаў на вадзе;

  • тэсты для ацэнкі ўзроўню развіцця сваіх рухальных здольнасцей.

Вучні павінны ўмець:

  • гуляць у развучаныя рухавыя гульні;

  • правільна размяркоўваць свае сілы ў бегу на зададзены час і адлегласць;

  • кідаць малы мяч на далёкасць, у гарызантальную і вертыкальную цэлі з адлегласці 4—5 м;

  • правільна і эстэтычна выразна выконваць вывучаныя практыкаванні для фарміравання правільнай паставы;

  • пастаянна сачыць за правільнай паставай;

  • захоўваць раўнавагу ў розных умовах;

  • правільна і эстэтычна выразна выконваць вывучаныя танцавальныя крокі;

  • правільна выконваць вывучаныя тэхнічныя прыёмы і спосабы перамяшчэння на лыжах;

  • правільна размяркоўваць свае сілы пры хадзьбе на лыжах на адлегласць да 2 км;

  • правільна выконваць вывучаныя практыкаванні, якія падводзяць да плавання;

  • правільна скакаць у ваду;

  • праплываць не менш за 25 м на грудзях ці на спіне.

ПАТРАБАВАННІ ДА ЎЗРОЎНЮ ПАДРЫХТАВАНАСЦІ ВУЧНЯЎ,

ЯКІЯ ЗАКАНЧВАЮЦЬ ПАЧАТКОВУЮ ШКОЛУ

Алімпійскі даведнік

Вучні павінны ведаць:



  • што такое Алімпійскія гульні, калі і дзе ўзніклі Алімпійскія гульні старажытнасці, як часта яны праводзіліся, дзе праходзілі спаборніцтвы, хто прымаў у іх удзел, як называлі пераможцаў старажытных Алімпійскіх гульняў, чым яны ўзнагароджваліся, калі спыніліся Алімпійскія гульні старажытнасці;

  • калі ўзніклі сучасныя Алімпійскія гульні; дзе былі праведзены першыя Алімпійскія гульні сучаснасці; чаму пяць кольцаў рознага колеру сімвалізуюць Алімпійскія гульні; дэвіз Алімпійскіх гульняў; паняцце “сумленная гульня” ў спорце; якую алімпійскую ўзнагароду ўручаюць спартсмену за высакародны ўчынак; прозвішчы беларускіх чэмпіёнаў Алімпійскіх гульняў, якія праславілі Радзіму.

Вучні павінны ўмець:

  • пераказаць легенды аб узнікненні Алімпійскіх гульняў; растлумачыць, чаму Алімпійскія гульні старажытнасці мелі поспех, чаму яны былі спынены;

  • растлумачыць, што такое алімпійскі агонь, алімпійская эмблема, алімпійскі сцяг, алімпійскі талісман; чаму праводзяцца зімовыя і летнія Алімпійскія гульні; значэнне Алімпійскіх гульняў для нашай краіны; чаму мы ганарымся чэмпіёнамі і прызёрамі Алімпійскіх гульняў;

  • расказаць аб цырымоніях адкрыцця і закрыцця Алімпійскіх гульняў, узнагароджванні пераможцаў; назваць прозвішча беларуса — першага прызёра Алімпійскіх гульняў, прозвішчы алімпійскіх чэмпіёнаў, якія праславілі нашу краіну на Алімпійскіх гульнях.

Фарміраванне культуры здароўя і здаровага ладу жыцця

сродкамі фізічнай культуры

Вучні павінны ведаць:



  • правілы бяспечных паводзін на арганізаваных і самастойных занятках фізічнымі практыкаваннямі, значэнне іх выканання для захавання і паляпшэння здароўя;

  • рухальны рэжым школьніка, рэжым дня вучня;

  • уплыў заняткаў фізічнай культурай на стан здароўя, значэнне правільнага дыхання пры выкананні фізічных практыкаванняў;

  • паняцце правільнай паставы і правілаў яе фарміравання;

  • значэнне загартоўвання арганізма для здароўя, найпрасцейшыя правілы загартоўвання;

  • паняцце фізічнага развіцця школьніка, уплыў заняткаў фізічнай культурай на фізічнае развіццё, паказчыкі свайго фізічнага развіцця (даўжыня і маса цела, частата сардэчных скарачэнняў у стане спакою, частата дыхання);

  • паняцце ўзроўняў развіцця фізічных здольнасцей, паказчыкі і тэсты ацэнкі гэтых узроўняў, правілы выканання тэставых практыкаванняў;

  • значэнне і перавагі здаровага ладу жыцця;

  • правілы выканання комплексаў практыкаванняў ранішняй гімнастыкі.

Вучні павінны ўмець:

  • выконваць правілы бяспечных паводзін на фізкультурных занятках, у час фізкультурных святаў і спартыўных спаборніцтваў;

  • правільна дыхаць пры выкананні фізічных практыкаванняў, захоўваць правільную паставу на ўроках, у час самападрыхтоўкі, у побыце і ў час заняткаў фізічнымі практыкаваннямі;

  • вымяраць асноўныя паказчыкі фізічнага развіцця, ацэньваць змяненне фізічнага развіцця (“лепш”, “горш”);

  • параўноўваць вынікі паказчыкаў фізічнага развіцця і ўзроўню развіцця фізічных здольнасцей (“лепш”, “горш”);

  • называць правілы здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця, тлумачыць значэнне іх выканання для свайго здароўя;

  • самастойна выконваць комплекс практыкаванняў ранішняй гімнастыкі.

Вучні павінны быць гатовы:

  • прымяняць атрыманыя веды, уменні, навыкі ў час выканання фізічных практыкаванняў;

  • выконваць на занятках фізічнай культурай гігіенічныя патрабаванні да адзення, абутку, спартыўнага абсталявання і інвентару.

Фарміраванне школы рухаў

Вучні павінны ведаць:



  • назвы і прызначэнне вывучаных практыкаванняў і спосабаў дзейнасці;

  • правілы бяспечнага выканання вывучаных агульнаразвіццёвых практыкаванняў, разнавіднасцей хадзьбы, бегу, скачкоў, кіданняў, акрабатычных прктыкаванняў, перамяшчэння на лыжах, вывучанага спосабу плавання;

  • правілы правядзення не менш як 12-ці вывучаных рухавых гульняў.

Вучні павінны ўмець:

  • тлумачыць правілы выканання вывучаных фізічных практыкаванняў і спосабаў дзейнасці, тэхнічна правільна выконваць асноўныя вывучаныя агульнаразвіццёвыя практыкаванні, разнавіднасці хадзьбы, бегу, скачкоў, кіданняў, акрабатычных практыкаванняў, перамяшчэння на лыжах, вывучаныя спосабы плавання;

  • гуляць не менш чым у 12 вывучаных рухавых гульняў.

Вучні павінны быць гатовы:

  • выкарыстоўваць вывучаныя фізічныя практыкаванні для самастойнага рашэння задач фізічнага самавыхавання;

  • тэхнічна правільна выконваць фізічныя практыкаванні;

  • гуляць у развучаныя рухавыя гульні без дапамогі настаўніка.

Фізічная падрыхтоўка, рэкрэацыя, аздараўленне

Вучні павінны ведаць:



  • практыкаванні, якія прымяняюцца для развіцця каардынацыйных здольнасцей;

  • практыкаванні для развіцця і тэсты для ацэнкі ўзроўню сілавых, скорасных, скорасна-сілавых здольнасцей, гібкасці, вынослівасці.

Вучні павінны ўмець:

  • адрозніваць, для развіцця якіх рухальных здольнасцей (каардынацыйных і кандыцыйных) прымяняюцца тыя ці іншыя практыкаванні;

  • ацэньваць па велічыні ЧСС (пульсу) і самаадчуванню нагрузку пры выкананні фізічных практыкаванняў;

  • тэхнічна правільна выконваць фізічныя практыкаванні;

  • правільна выконваць тэсты для ацэнкі кандыцыйных здольнасцей, паказваць пры гэтым максімальна магчымы для сябе вынік.

Вучні павінны быць гатовы:

  • ацэньваць велічыню нагрузкі (высокая, сярэдняя, нізкая) пры развіцці каардынацыйных і кандыцыйных здольнасцей;

  • паказаць індывідуальна максімальны вынік у тэставых практыкаваннях.



Шкала ацэнкі ўзроўню развіцця рухальных здольнасцей вучняў І класа




Назва тэста

Узроўні і ацэнка вынікаў

Нізкі

Ніжэйшы за сярэдні

Сярэдні

Вышэйшы за сярэдні

Высокі

Дзяўчынкі

1

Скачок у даўжыню з месца (см)

94 і менш

95

100

105

110

114

117

120

125

130 і больш

2

Чаўночны бег 4 x 9 м (с)

14,7 і больш

14,6

14,0

13,6

13,3

13,1

12,8

12,5

12,2

11,8 і менш

3

Падыманне і апусканне тулава са становішча лежачы на спіне (за 30 с) (к-сць разоў)

10 і менш

11

13

14

15

16

17

18

20

22 і больш

4

Нахіл уперад (см)

-3 і менш

-2

-1

0

1

2

3

4

5

6 і больш

5

Бег 30 м (с)

7,8 і больш

7,7

7,4

6,9

6,8

6,7

6,6

6,4

6,3

6,1 і менш

6

6-мінутны бег (м) або

650 і менш

680

760

800

850

890

920

970

1000

1110 і больш




Бег 500 м (мін, с)

4,11 і больш

4,10

3,50

3,40

3,30

3,20

3,10

3,00

2,50

2,30 і менш

Хлопчыкі

1

Скачок у даўжыню з месца (см)

103 і менш

104

110

115

120

122

127

130

136

142 і больш

2

Чаўночны бег 4 x 9 м (с)

14,0 і больш

13,9

13,3

13,0

12,8

12,5

12,3

12,0

11,8

11,4 і менш

3

Віс на сагнутых руках (с)

2 і менш

3

5

7

8

10

12

15

18

23 і больш

4

Нахіл уперад (см)

-7 і менш

-6

-3

-1

1

2

4

5

7

10 і больш

5

Бег 30 м (с)

7,6 і больш

7,5

7,2

7,0

6,9

6,7

6,5

6,4

6,2

6,0 і менш

6

6-мінутны бег (м) або

700 і менш

720

800

860

900

950

1000

1020

1080

1140 і больш




Бег 800 м (мін, с)

6,31 і больш

6,30

6,00

5,30

5,10

5,00

4,50

4,40

4,20

4,00 і менш

: isfiles
isfiles -> Урок па тэме: 4 класс Настаўніца пачатковых класаў Багамазава Т. М. Новы Быхаў, 2010 г
isfiles -> Для школ з беларускай мовай навучання чалавек І свет Тлумачальная запіска
isfiles -> Урок беларускай мовы ў 2 класе Тэма : «Парныя звонкія і глухія зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме»
isfiles -> Праграмы на 2008/2009 навучальны год для школ з беларускай мовай навучання музыка Тлумачальная запіска
isfiles -> Праграмы на 2008/2009 навучальны год для школ з беларускай мовай навучання выяўленчае мастацтва
isfiles -> Праграмы на 2008/2009 навучальны год для школ з беларускай мовай навучання працоўнае навучанне
isfiles -> Праграмы на 2008/2009 навучальны год для школ з беларускай мовай навучання Матэматыка Тлумачальная запіска
isfiles -> Арганізацыя адукацыйнага працэсу Навучальны год у агульнаадукацыйных установах пачынаецца 1 верасня і завяршаецца 31 мая
isfiles -> Праграмы на 2008/2009 навучальны год для школ з беларускай мовай навучання Уводзіны ў школьнае жыццё
isfiles -> Праграмы на 2008/2009 навучальны год для школ з беларускай мовай навучання Беларуская мова


Поделитесь с Вашими друзьями:
1   2   3   4   5




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал