Праграмы ўступных выпрабаванняў па спецыяльнасці



старонка1/3
Дата канвертавання16.05.2016
Памер0.56 Mb.
  1   2   3
ПРАГРАМЫ

ЎСТУПНЫХ ВЫПРАБАВАННЯЎ

ПА СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ

Віцебск, 2015


ПРАГРАМЫ

ЎСТУПНЫХ ВЫПРАБАВАННЯЎ ПА СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ

УА “ВІЦЕБСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ КАЛЕДЖ КУЛЬТУРЫ І МАСТАЦТВАЎ”
2-15 02 01 “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”

2-15 02 01-31 Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (мастацкія вырабы з тэкстылю)


2-17 02 01 “Харэаграфічнае мастацтва”

2-17 02 01-04 Народны танец

2-17 02 01-06 Эстрадны танец
2-18 01 01 “Народная творчасць”

2-18 01 01-01 Харавая музыка

2-18 01 01-02 Інструментальная музыка

2-18 01 01-31 Народныя абрады і святы


2-19 01 01 “Дызайн”

2-19 01 01-03 Дызайн (графічны)


2-17 01 01 АКЦЁРСКАЕ МАСТАЦТВА
2-17 01 01-01 Акцёрскае мастацтва (драматычны тэатр і кіно)
ПРАГРАМА ЎСТУПНАГА ВЫПРАБАВАННЯ

ПА СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ

для паступаючых на спецыяльнасць



2-15 02 01 ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОЕ МАСТАЦТВА

2-15 02 01-31 Мастацкія вырабы з тэкстылю
І. Агульныя палажэнні, парадак прыёму,

арганізацыя і правядзенне ўступнага выпрабавання
Уступнае выпрабаванне па спецыяльнасці складаецца з трох этапаў і праводзіцца ў адпаведнасцi з пералічанымі нiжэй патрабаваннямi да кожнага з іх.

Для выканання заданняў уступнага выпрабавання абiтурыент павiнен мець пры сабе ўсе неабходныя матэрыялы (папера, кардон, палатно, фарбы, пэндзлi, алоўкi, гумкi, палiтру i г. д.). Выкананыя работы па спецыяльнасцi не вяртаюцца.

Кожны з этапаў уступнага выпрабавання па спецыяльнасці ацэньваецца асобна. Адзнакі "0", "1", "2" па адным з этапаў з'яўляюцца недапушчальнымі для далейшага конкурснага ўдзелу.
II. Змест уступнага выпрабавання
МАЛЮНАК

Нацюрморт з 2–3 прадметаў простых па форме, лакальных па афарбоўцы, разнастайных па танальнасцi i велiчынi на фоне драпiроўкi (адным з прадметаў нацюрморта можа быць просты гіпсавы арнамент невысокага рэльефу).

Асвятленне: дзённае.

Матэрыял: аловак, папера.

Памер работы: фармат А3.

Тэрмiн выканання: 8 акадэмічных гадзiн (2 днi па 4 гадзiны).

Патрабаванні: абітурыенты павінны скампанаваць на аркушы паперы відарыс нацюрморта, дакладна перадаць узаемнае размяшчэнне прадметаў, іх прапорцыі, характар і форму ва ўмовах зададзенага асвятлення, выканаць танальны малюнак з перадачай прасторы і матэрыяльнасці.
ЖЫВАПІС

Нацюрморт з 3–4 прадметаў побыту нескладанай формы, лакальных па колеры, разнастайных па матэрыяле, на фоне аднакаляровай драпіроўкі.

Асвятленне: дзённае.

Матэрыял: акварэль, гуаш, папера.

Памер работы: фармат А3.

Тэрмiн выканання: 8 акадэмічных гадзiн (2 днi па 4 гадзiны).

Патрабаванні: абітурыенты павінны дакладна адлюстраваць характар, форму, каляровыя і тонавыя суадносіны прадметаў у прасторы.
КАМПАЗІЦЫЯ

Эскіз кампазіцыі на аснове фармальнай кампазіцыі на зададзеную тэму (арнамент, фрыз, кампазіцыя ў квадраце, крузе і г. д.) з прапанаваных асобных, не звязаных паміж сабой прадметаў.

Матэрыял: на выбар абітурыента – акварэль, гуаш, папера і інш.

Памер работы: фармат А3.

Тэрмiн выканання: 5 акадэмічных гадзiн (1 дзень).

Патрабаванні: абітурыенты павінны прадэманстраваць здольнасць да вобразна-асацыятыўнага мыслення і стылізацыі, умець кампазіцыйна арганізаваць плоскасць, прадэманстраваць разуменне структурных прынцыпаў арнаментальна-дэкаратыўнай кампазіцыі, граматна выкарыстоўваць каляровыя і танальныя суадносіны.


ІІІ. Крытэрыі адзнакі ўступнага выпрабавання
МАЛЮНАК

0 балаў. Aбітурыент адмовіўся ад выканання задання па непаважлівай прычыне.

1 бал. Заданне выканана часткова. Абітурыент мае ўяўленне аб кампаноўцы выявы ў фармаце аркуша, перадачы, аб'ёму прадметаў, глыбіні прасторы, не валодае сродкамі перадачы прапорцый, танальных суадносін, перспектыўнай пабудовы прадметаў у асяроддзі. Графічная культура на нездавальняючым узроўні. Абітурыент не выявіў прафесійныя навыкі і здольнасці да абранай спецыяльнасці.

2 балы. Заданне выканана. Абітурыент амаль здавальняюча валодае асновамі малюнка, на амаль здавальняючым узроўні кампануе выяву ў фармаце аркуша, але дапускае значныя памылкі ў кампаноўцы, не разумее прапорцыі i перспектыўную пабудову прадметаў у асяроддзі i не валодае сродкамі ix перадачы. Перадача аб'ёму прадметаў, глыбіні прасторы i ўзаемасувязі прадметаў з асяроддзем адсутнічае. Танальныя суадносіны не выяўлены, фактура i матэрыяльнасць прадметаў не перададзены i вельмі скажаюць аб'ём прадметаў. Абітурыент не мае ўяўлення аб цэласным танальным бачанні. Графічная культура на амаль здавальняючым узроўні. Абітурыент не выявіў прафесійныя навыкі i здольнасці да абранай спецыяльнасці.

3 балы. Абітурыент здавальняюча валодае асновамі малюнка. На здавальняючым узроўні кампануе выяву ў фармаце аркуша i разумее прапорцыі i перспектыўную пабудову прадметаў у асяроддзі. Перадача аб'ёму прадметаў, глыбіні прасторы і ўзаемасувязі прадметаў з асяроддзем адсутнічае. Разнастайнасць танальных суадносін амаль не адлюстравана. Фактypa i матэрыяльнасць прадметаў не выяўлены або вельмі скажаюць аб'ём прадметаў. Абітурыент не валодае цэласным танальным бачаннем. Графічная культура нізкая.

4 балы. Абітурыент вельмі здавальняюча валодае асновамі малюнка. На вельмі здавальняючым узроўні кампануе выяву ў фармаце аркуша i разумее прапорцыі i перспектыўную пабудову прадметаў у асяроддзі. Аб'ём прадметаў i глыбіня прасторы перададзены здавальняюча. Узаемасувязь прадметаў з асяроддзем выяўлена слаба. Танальныя адносіны адлюстраваны на ўзроўні пачатковага этапу работы. Фактура i матэрыяльнасць прадметаў выяўлены невыразна або скажаюць аб'ём прадметаў. Цэласнае танальнае бачанне развіта слаба. Абітурыент валодае графічнай культурай на амаль здавальняючым узроўні.

5 балаў. Абітурыент амаль добра валодае асновамі малюнка. На амаль добрым узроўні кампануе выяву ў фармаце аркуша i разумее прапорцыі i перспектыўную пабудову прадметаў у асяроддзі. Аб'ём прадметаў i глыбіня прасторы перададзены няпоўна. Узаемасувязь прадметаў з асяроддзем выяўлена часткова. Разнастайнасць танальных суадносін адлюстравана невыразна. Фактура i матэрыяльнасць прадметаў адлюстраваны недастаткова або скажаюць аб'ём прадметаў. Абітурыент валодае цэласным танальным бачаннем i графічнай культурай на здавальняючым узроўні.

6 балаў. Абітурыент добра валодае асновамі малюнка. На добрым узроўні ўмее закампанаваць выяву ў фармаце аркуша, разумее прапорцыі i перспектыўную пабудову прадметаў у асяроддзі. Аб'ём прадметаў, глыбіня прасторы i ўзаемасувязь прадметаў з асяроддзем передадзены не ў поўнай меры. Разнастайнасць танальных суадносін адлюстравана недастаткова. Фактура i матэрыяльнасць прадметаў выяўлены невыразна або скажаюць аб'ём прадметаў. Абітурыент валодае цэласным танальным бачаннем i графічнай культурай на сярэднім узроўні.

7 балаў. Абітурыент вельмі добра валодае асновамі малюнка. На вельмі добрым узроўні кампануе выяву ў фармаце аркуша, разумее прапорцыі i перспектыўную пабудову прадметаў у асяроддзі. Аб'ём прадметаў, глыбіня прасторы i ўзаемасувязь прадметаў з асяроддзем перададзены добра. Разнастайнасць танальных суадносін адлюстравана дастаткова. Фактура i матэрыяльнасць прадметаў выяўлены недастаткова выразна, але не скажаюць аб’ем прадметаў. Абітурыент валодае цэласным танальным бачаннем i графічнай культурай на сярэднім узроўні.

8 балаў. Абітурыент амаль выдатна валодае асновамі малюнка. На амаль выдатным узроўні кампануе выяву ў фармаце аркуша i разумее прапорцыі i перспектыўную пабудову прадметаў у асяроддзі. Аб'ём прадметаў, глыбіня прасторы i ўзаемасувязь прадметаў з асяроддзем перададзены добра. Багацце i разнастайнасць танальных суадносін адлюстравана дастаткова тонка. Фактура і матэрыяльнасць прадметаў выяўлены выразна i падпарадкаваны аб'ёму прадметаў. Валоданне выяўленчымі сродкамі i графічнай культурай амаль выдатнае, але маюць месца невялікія недахопы. Абітурыент дэманструе цэласнае танальнае бачанне, высокую графічную культуру, уменне падпарадкаваць дэталь цэламу.

9 балаў. Абітурыент выдатна валодае асновамі малюнка. На выдатным узроўні кампануе выяву ў фармаце аркуша i разумее прапорцыі i перспектыўную пабудову прадметаў у асяроддзі. Выдатна валодае графічнымі выяўленчымі сродкамі ў перадачы аб'ёму прадметаў, глыбіні прасторы i ўзаемасувязі прадметаў з асяроддзем, фактуры i матэрыяльнасці прадметаў, умее прапрацаваць дэталь i падпарадкаваць яе цэламу. Абітурыент мае цэласнае танальнае бачанне, мастацкі густ i высокую графічную культуру.

10 балаў. Абітурыент свабодна валодае асновамі малюнка, перспектыўнай пабудовай, умее адлюстраваць дакладнасць i тонкасць прапорцый. Вылучаецца яскравай індывідуальнасцю, творчай свабодай выкарыстання графічных выяўленчых сродкаў, перадачы аб'ёму прадметаў, глыбіні прасторы ўзаемасувязі прадмета асяроддзем фактуры i матэрыяльнасці прадметаў, багацця i разнастайнасці танальных адносін. Абітурыент мае цэласнае танальнае бачанне, мастацкі густ i вельмі высокую графічную культуру, дэманструе высокі прафесійны i мастацкі ўзровень.

ЖЫВАПІС

0 балаў. Aбітурыент адмовіўся ад выканання задання па непаважлівай прычыне.

1 бал. Заданне выканана часткова. Абітурыент мае ўяўленне аб кампаноўцы выявы ў фармаце аркуша, перадачы, аб'ёму прадметаў, глыбіні прасторы, не валодае сродкамі перадачы прапорцый, танальных суадносін, перспектыўнай пабудовы прадметаў у асяроддзі. Не знойдзены асноўныя каляровыя адносіны. Культура каляровага жывапісу на нездавальняючым узроўні. Абітурыент не выявіў прафесійныя навыкі і здольнасці да абранай спецыяльнасці.

2 балы. Заданне выканана. Абітурыент амаль здавальняюча валодае асновамі жываісу, на амаль здавальняючым узроўні кампануе выяву ў фармаце аркуша, але дапускае значныя памылкі ў кампаноўцы, не разумее прапорцыі i перспектыўную пабудову прадметаў у асяроддзі i не валодае сродкамі ix перадачы. Перадача аб'ёму прадметаў, глыбіні прасторы i ўзаемасувязі прадметаў з асяроддзем адсутнічае. Танальныя суадносіны не выяўлены, фактура i матэрыяльнасць прадметаў не перададзены i вельмі скажаюць аб'ём прадметаў. Абітурыент не мае ўяўлення аб цэласным танальным бачанні. Не знойдзены асноўныя каляровыя адносіны. Культура жывапіснага пісьма на амаль здавальняючым узроўні. Абітурыент не выявіў прафесійныя навыкі i здольнасці да абранай спецыяльнасці.

3 балы. Абітурыент здавальняюча валодае асновамі жываісу. На здавальняючым узроўні кампануе выяву ў фармаце аркуша i разумее прапорцыі i перспектыўную пабудову прадметаў у асяроддзі. Перадача аб'ёму прадметаў, глыбіні прасторы і ўзаемасувязі прадметаў з асяроддзем адсутнічае. Разнастайнасць танальных суадносін амаль не адлюстравана. Не дастатковы узровень передачы асноўных каляровых адносін у працы. Фактура i матэрыяльнасць прадметаў не выяўлены або вельмі скажаюць аб'ём прадметаў. Абітурыент не валодае цэласным танальным бачаннем. Культура жывапісу нізкая.

4 балы. Абітурыент вельмі здавальняюча валодае асновамі жывапісу. На вельмі здавальняючым узроўні кампануе выяву ў фармаце аркуша i разумее прапорцыі i перспектыўную пабудову прадметаў у асяроддзі. Аб'ём прадметаў i глыбіня прасторы перададзены здавальняюча. Узаемасувязь прадметаў з асяроддзем выяўлена слаба. Танальныя адносіны адлюстраваны на ўзроўні пачатковага этапу работы. Фактура i матэрыяльнасць прадметаў выяўлены невыразна або скажаюць аб'ём прадметаў. Цэласнае танальнае бачанне развіта слаба. Перадача асноўных каляровых адносін недастатковая. Абітурыент валодае культурай жывапісу на амаль здавальняючым узроўні.

5 балаў. Абітурыент амаль добра валодае асновамі жывапісу. На амаль добрым узроўні кампануе выяву ў фармаце аркуша i разумее прапорцыі i перспектыўную пабудову прадметаў у асяроддзі. Аб'ём прадметаў i глыбіня прасторы перададзены няпоўна. Узаемасувязь прадметаў з асяроддзем выяўлена часткова. Разнастайнасць танальных суадносін адлюстравана невыразна. Фактура i матэрыяльнасць прадметаў адлюстраваны недастаткова або скажаюць аб'ём прадметаў. Каляровыя адносіны перададзены не дастаткова правільна. Абітурыент валодае цэласным танальным бачаннем i культурай жывапісу на здавальняючым узроўні.

6 балаў. Абітурыент добра валодае асновамі жывапісу. На добрым узроўні ўмее закампанаваць выяву ў фармаце аркуша, разумее прапорцыі i перспектыўную пабудову прадметаў у асяроддзі. Аб'ём прадметаў, глыбіня прасторы i ўзаемасувязь прадметаў з асяроддзем передадзены не ў поўнай меры. Разнастайнасць танальных суадносін адлюстравана недастаткова. Каляровыя адносіны ў цэлым знойдзены верна, але есць пэўныя недахопы. Фактура i матэрыяльнасць прадметаў выяўлены невыразна або скажаюць аб'ём прадметаў. Абітурыент валодае цэласным танальным бачаннем i культурай жывапісу на сярэднім узроўні.

7 балаў. Абітурыент вельмі добра валодае асновамі жывапісу. На вельмі добрым узроўні кампануе выяву ў фармаце аркуша, разумее прапорцыі i перспектыўную пабудову прадметаў у асяроддзі. Аб'ём прадметаў, глыбіня прасторы i ўзаемасувязь прадметаў з асяроддзем перададзены добра. Разнастайнасць танальных суадносін адлюстравана дастаткова. Каляровыя адносіны ў цэлым знойдзены верна, але есць пэўныя недахопы. Фактура i матэрыяльнасць прадметаў выяўлены недастаткова выразна, але не скажаюць аб’ем прадметаў. Абітурыент валодае цэласным танальным бачаннем i культурай жывапісу на сярэднім узроўні.

8 балаў. Абітурыент амаль выдатна валодае асновамі жывапісу. На амаль выдатным узроўні кампануе выяву ў фармаце аркуша i разумее прапорцыі i перспектыўную пабудову прадметаў у асяроддзі. Аб'ём прадметаў, глыбіня прасторы i ўзаемасувязь прадметаў з асяроддзем перададзены добра. Багацце i разнастайнасць танальных суадносін адлюстравана дастаткова тонка. Фактура і матэрыяльнасць прадметаў выяўлены выразна i падпарадкаваны аб'ёму прадметаў. Каляровыя адносіны ў цэлым знойдзены верна, але есць невялікія недахопы. Валоданне выяўленчымі сродкамі i культурай жывапісу амаль выдатнае, але маюць месца невялікія недахопы. Абітурыент дэманструе цэласнае танальнае бачанне, высокую культуру жывапісу, уменне падпарадкаваць дэталі цэламу.

9 балаў. Абітурыент выдатна валодае асновамі жывапісу. На выдатным узроўні кампануе выяву ў фармаце аркуша i разумее прапорцыі i перспектыўную пабудову прадметаў у асяроддзі. Выдатна валодае графічнымі выяўленчымі сродкамі ў перадачы аб'ёму прадметаў, глыбіні прасторы i ўзаемасувязі прадметаў з асяроддзем, фактуры i матэрыяльнасці прадметаў, умее прапрацаваць дэталі i падпарадкаваць іх цэламу. Каляровыя адносіны ў цэлым знойдзены верна. Абітурыент мае цэласнае танальнае бачанне, мастацкі густ i высокую культуру жывапісу.

10 балаў. Абітурыент свабодна валодае асновамі жывапісу, перспектыўнай пабудовай, умее адлюстраваць дакладнасць i тонкасць прапорцый. Вылучаецца яскравай індывідуальнасцю, творчай свабодай выкарыстання жывапісных выяўленчых сродкаў, перадачы аб'ёму прадметаў, глыбіні прасторы ўзаемасувязі прадмета з асяроддзем, фактуры i матэрыяльнасці прадметаў, багацця i разнастайнасці танальных адносін. Каляровыя адносіны знойдзены правільна, перададзены тонка з усімі магчымымі нюансамі. Абітурыент мае цэласнае танальнае бачанне, мастацкі густ i вельмі высокую культуру жывапісу, дэманструе высокі прафесійны i мастацкі ўзровень.

КАМПАЗІЦЫЯ

0 балаў. Абітурыент адмовіўся ад выканання задання па непаважлівай прычыне.

1 бал. Заданне выканана часткова. Абітурыент амаль здавальняюча валодае асновамі кампазіцыі. Кампазіцыйнае вырашэнне стандартнае, стэрэатыпнае. Тэма задання не раскрыта. Абітурыент не валодае сродкамі кампазіцыі, стылізацыі, каларыстычным пачуццём i выяўленчай тэхнікай, не мае ўяўлення аб стылістычным адзінстве. Абітурыент не выявіў прафесійныя навыкі i здольнасці да абранай спецыяльнасці.

2 балы. Заданне выканана. Абітурыент валодае асновамі кампазіцыі на амаль здавальняючым узроўні. Кампазіцыйнае вырашэнне стандартнае, стэрэатыпнае. Тэма задання не раскрыта. Каларыстычнае i танальнае вырашэнне кампазіцыі на амаль здавальняючым узроўні. Абітурыент не мае ўяўлення аб сродках стылістычнага адзінства. Сродкамі кампазіцыі, стылізацыі, каларыстычным пачуццём i выяўленчай тэхнікай абітурыент валодае на амаль здавальняючым узроўні. Абітурыент не выявіў прафесійныя навыкі i здольнасці да абранай спецыяльнасці.

3 балы. Абітурыент валодае асновамі кампазіцыі на здавальняючым узроўні. Кампазіцыйнае вырашэнне не вылучаецца арыгінальнасцю задумы. Тэма задання раскрыта невыразна. Каларыстычнае i танальнае вырашэнне кампазіцыі здавальняюча. Стылістычнае адзінства не вытрымана. Сродкамі кампазіцыі, стылізацыі, каларыстычным пачуццём i выяўленчай тэхнікай абітурыент валодае на здавальняючым узроўні.

4 балы. Абітурыент валодае асновамі кампазіцыі на вельмі здавальняючым узроўні. Кампазіцыйнае вырашэнне не вылучаецца арыгінальнасцю задумы. Тэма задання раскрыта часткова. Каларыстычнае i танальнае вырашэнне кампазіцыі вельмі здавальняючае. Стылістычнае адзінства не вытрымана. Сродкамі кампазіцыі, стылізацыі, каларыстычным пачуццём i выяўленчай тэхнікай aбітурыент валодае на вельмі здавальняючым узроўні.

5 балаў. Абітурыент валодае асновамі кампазіцыі на амаль добрым узроўні. Кампазіцыйнае вырашэнне не вылучаецца арыгінальнасцю задумы. Тэма задання раскрыта не ў поўнай ступені. Каларыстычнае i танальнае вырашэнне кампазіцыі амаль добрае. Стылістычнае адзінства вытрымана. Сродкамі кампазіцыі, стылізацыі, каларыстычным пачуццём i выяўленчай тэхнікай абітурыент валодае на амаль выдатным узроўні.

6 балаў. Абітурыент валодае асновамі кампазіцыі на добрым узроўні. Кампазіцыйнае вырашэнне вылучаецца арыгінальнасцю задумы. Тэма задання раскрыта. Здольнасці мастацкай інтэрпрэтацыі вобраза невысокія. Каларыстычнае i танальнае вырашэнне кампазіцыі добрае. Стылістычнае адзінства вытрымана. Сродкамі кампазіцыі, стылізацыі, пачуццём каларыту i выяўленчай тэхнікай aбітурыент валодае на добрым узроўні.

7 балаў. Абітурыент валодае асновамі кампазіцыі на вельмі добрым узроўні. Кампазіцыйнае вырашэнне вылучаецца арыгінальнасцю задумы. Тэма задання раскрыта дакладна. Абітурыент дэманструе здольнасці мастацкай інтэрпрэтацыі вобраза, добра развіта пачуццё колеру, рытму i формы. Каларыстычнае i танальнае вырашэнне кампазіцыі добрае. Заданне вылучаецца стылістычным адзінствам і арыгінальнасцю мастацкага стылю. Сродкамі кампазіцыі, стылізацыі і выяўленчай тэхнікай абітурыент валодае на вельмі добрым узроўні.

8 балаў. Абітурыент валодае acновамі кампазіцыі на амаль выдатным узроўні. Кампазіцыйнае вырашэнне вылучаецца арыгінальнасцю задумы. Тэма задання раскрыта выразна i дакладна. Каларыстычнае i танальнае вырашэнне кампазіцыі амаль выдатнае. Пачуццё колеру, рытму i формы paзвіта добра, бачны мастацкі густ i выдатныя здольнасці да мастацкай інтэрпрэтацыі вобраза. Заданне вылучаецца стылістычным адзінствам i арыгінальнасцю мастацкага стылю, але маюць месца нязначныя медахопы. Сродкамі кампазіцыі, стылізацыі i выяўленчай тэхнікай абітурыент валодае на амаль выдатным узроўні.

9 балаў. Выкананае заданне вылучаецца творчым падыходам да кампазіцыйнага вырашэння i выкарыстання выяўленчых сродкаў. Абітурыент выдатна валодае асновамі кампазіцыі. Кампазіцыйнае вырашэнне вылучаецца арыгінальнасцю задумы i мастацкай інтэрпрэтацыяй вобраза. Тэма задання раскрыта выразна i шматпланава. Каларыстычмае i танальнае вырашэнне кампазіцыі выдатнае. Пачуцце колеру, рытму і формы тонкае. Заданне вылучаецца стылістычным адзінствам i арыгінальнасцю мастацкага стылю. Сродкамі кампазіцыі, стылізацыі, выяўленчай тэхнікай, мастацкім густам i вобразным мысленнем абітурыент валодае на выдатным узроўні.

10 балаў. Абітурыент вылучаецца яскравай індывідуальнасцю, творчай свабодай у выкарыстанні выяўленчых сродкаў, арыгінальным кампазіцыйным мысленнем, свабодна валодае асновамі кампазіцыі. Кампазіцыйнае вырашэнне вылучаецца арыгінальнасцю задумы i мастацкай інтэрпрэтацыяй вобраза. У вырашэнні тэмы абітурыент дэманструе глыбіню творчага мыслення. Заданне вылучаецца стылістычным адзінствам i арыгінальнасцю мастацкага стылю, вобразнай выразнасцю стылізацыі, рытму, формы і колеру, выяўленчай тэхнікай i выканана на высокім мacтaцкім узроўні.
ПРАГРАМА ЎСТУПНАГА ВЫПРАБАВАННЯ

ПА СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ

для паступаючых на спецыяльнасць



2-18 01 01 НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ

2-18 01 01-01 Народная творчасць (харавая музыка)
І. Агульныя палажэнні, парадак прыёму,

арганізацыя і правядзенне ўступнага выпрабавання

Уступнае выпрабаванне па спецыяльнасці складаецца з аднаго этапа.

Да пачатку ўступных выпрабаванняў прыёмная камісія ўстановы адукацыі праводзіць гутарку (праслухоўванне, прагляд) з кожным абітыруентам, каб вызначыць мэтазгоднасць яго ўдзелу ў конкурсе сярод паступаючых.

Абітурыенты павінны мець здаровы галасавы апарат.

Адзнакі “0”, “1”, “2” па спецыяльнасці з'яўляюцца недапушчальнымі для далейшага конкурснага ўдзелу.
II. Змест уступнага выпрабавання

Паступаючыя па напрамку спецыяльнасці “Народная творчасць (харавая музыка)” павiнны:



  • праспяваць не менш за дзве рознахарактарныя народныя песні з музычным суправаджэннем і acappella;

  • прачытаць на памяць верш ці ўрывак з мастацкай прозы;

  • прадэманстраваць узровень слыхавой культуры, музычнай памяці і рытму;

  • выканаць два твора на інструменце на выбар (паліфанія, эцюд, п’еса) (пры наяўнасці музычнай адукацыі).


ІІІ. Крытэрыі адзнакі ўступнага выпрабавання

0 балаў

Адмова ад выканання заданняў уступнага выпрабавання.

1 бал

Адсутнасць вакальных даных. Дэфекты галасавога апарата, а таксама дэфекты мовы і г.д. Выкананне праграмы з шматлікімі істотнымі памылкамі.

2 балы

Нездавальняючы стан галасавога апаратаі адсутнасць вакальных даных. Выкананыя творы не адпавядаюць праграмным патрабаванням.

3 балы

Слаба выражаныя вакальныя даныя, мае месца маламастацкае і недастаткова вобразнае выкананне, адсутнічае цвёрдае веданне паэтычнага і нотнага тэкста.

4 балы

Выступленне ўключае творы, адпавядаючыя праграмным патрабаванням, але маюць месца асобныя тэхнічныя, інтанацыйныя, тэмпа-рытмічныя, тэкставыя памылкі пры эмацыянальным заціску.

5 балаў

Мае месца правільнае голасаўтварэнне, пеўчая артыкуляцыя і выразная дыкцыя, але адсутнічае добрае веданне нотнага і паэтычнага тэкста, асэнсаванае уяўленне мастацкага вобраза твора.

6 балаў

Выкананне вакальных твораў адпавядае праграмным патрабаванням і індывідуальным здольнасцям абітурыента. Паўнацэнны роўны пеўчы гук на натуральным апёртым дыханні. Аднак маюцца стылістычныя і інтанацыйныя недахопы.

7 балаў

Добры ўзровень валодання тэхнікай спеву, добрыя вакальныя даныя, яркае і вобразнае ўвасабленне мастацкага вобраза, але маюцца асобныя тэхнічныя недахопы.

8 балаў

Свабоднае і выразнае выкананне вакальнага рэпертуара, але маюцца асобныя стылістычныя недакладнасці і эмацыянальны заціск.

9 балаў

Ярка выражаная наяўнасць вакальных даных, свабоднае і выразнае выкананне твораў, адпавядаючых праграмным патрабаванням і індывідуальным магчымасцям абітурыента.

10 балаў

Наяўнасць яркіх вакальных даных, творчая свабода, тэхнічна граматна і мастацка-выразнае выкананне вакальных твораў, артыстызм, высокі ўзровень музычнага талента.


IV. Прыкладная праграма па народным спевам

  • Беларуская народная песня “Ой, пайду я лугам, лугам”;

  • Беларуская народная песня “Любіў казачэнька харошу дзяўчынку”;

  • Белорусская народная песня “Козачка”;

  • Беларуская народная песня “Ляцела зязюлечка”;

  • Беларуская народная песня “Купала на Йвана”;

  • Беларуская народная песня “Дубочак зялёненькі”;

  • Беларуская народная песня “Ляцеў воран”;

  • Беларуская народная песня “Каліна”;

  • Беларуская народная песня “Пастаўлю святліцу”;

  • Сл. Э. Жычкі, муз. І. Кузняцова “Чаму хату пабяліла”;

  • Сл. В. Лукшы, муз. У. Карызны “А мне жоначка казала”;

  • Сл. И. Шаферана, муз. М. Зива “А черемуха цвела”;

  • Сл. І. Цітаўца, муз. Н. Алешкі “Вечар над зямлёй”;

  • Сл. А. Русака, муз. І. Раўчук “Дываночак”;

  • Сл. А. Русака, муз. І. Раўчук “Клен і бярозка”;

  • Сл. У.Караткевіча, муз. Л. Мурашка “Бацькаўшчына”.


V. Рэкамендаваная літаратура

  1. Вербов А. Техника постановки голоса. М.: Государственное музыкальное издательство, 1961.

  2. Линклэйтер Кристин. Освобождение голоса. М.: Издательство ГИТИС, 1993.

  3. Люш Д. Развитие и сохранение певческого голоса. Киев: Музична Украiна, 1998.

  4. Мешко Н.К. Искусство народного пения. М.: НОУ «Луч», 1996.

  5. Куліковіч М. Калядоўшчыкі. – Беласток, 1989

  6. Раговіч У. Вянок беларускіх народных песень. – Мн., 1988

  7. Варфаламееў Т.Б. Песні беларускага Панямоння. – Мн.: “Беларуская навука”, 1998

  8. Кабышнікаў К.П. Беларускі фальклор. Хрэстаматыя. – Мн.: “Вышэйшая школа”, 1985

  9. Обрядовая поэзия: Книга 1. Календарный фольклор/ Сост. Круглова Ю.Г. М.: Русская книга, 1997.

  10. Обрядовая поэзия: Книга 2. Семейно-бытовой фольклор/ Сост. Круглова Ю.Г. М.: Русская книга, 1997.

  11. Обрядовая поэзия: Книга 3. Причитания/ Сост. Круглова Ю.Г. М.: Русская книга, 2000.

  12. Русская историческая песня. Сборник. Л.: Советский писатель, 1990.

  13. Русские народные песни/ Сост. Варганова В.В. М.: Правда, 1988.

  14. Кашпур, А.Ф., Ігнацьева, К.Я. Мядуначка. Беларускія народныя песні. / А.Ф. Кашпур, К.Я. Ігнацьева. – Мінск: Четыре четверти, 2004.

  15. Шырма, Р.Р. Песня – душа народа. / Р.Р. Шырма. – Мінск: Беларусь, 1976.

  16. Карэтнікаў, В.І., Дабравольская, В.І. Люблю наш край. Харавыя творы беларускіх кампазітараў: дапаможнік для настаўнікаў. / В.І. Карэтнікаў, В.І. Дабравольская. – выпуск 2. – Мінск: Беларусь, 2002.

  17. Свірыдовіч, А.А. Гукі Бацькаўшчыны. Харавыя творы беларускіх кампазітараў: вучэбна-метадычны дапаможнік / А.А. Свірыдовіч. – Мінск: УП Тэхнапрынт, 2004.

  18. Аляхновіч, А.М. Народная песня ў школе: дапаможнік/ А.М. Аляхновіч. – Мінск: Беларусь, 2004.

  19. Лукас, Д.А. Перапёлачка. Беларускія народныя песні для дзяцей. / Д.А. Лукас. – Киев: Музычна Украина, 1982.

  20. Аляхновіч, А.М., Рахчэеў, М.В., Каструлёў, У.Д. Беларускі музычны фальклор. / А.М. Аляхновіч, М.В. Рахчэеў, У.Д. Каструлёў. – Мінск: Універсітэцкае, 1996.

  21. Раговіч, У.І. Вянок беларускіх народных песень. / У.І. Раговіч. – Мінск: Беларусь, 1988.

  22. Грабчук, В., Рахчэеў, М.В. Родны край. Беларускія народныя песні для хароў і вакальных ансамбляў: рэпертуарны зборнік. / В. Грабчук, М.В. Рахчэеў. – Мінск: Беларусь, 1988.



: abiturient
abiturient -> Расклад кансультацый для абітурыентаў
abiturient -> Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў
abiturient -> Belarussian state university of culture and arts
abiturient -> Belarussian state university of culture and arts
abiturient -> Загад Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь
abiturient -> Крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў па беларускай літаратуры
abiturient -> Культуралогія” Спецыялізацыя “сусветная І айчынная мастацкая культура” Для навучання па спецыялізацыі “сусветная І айчынная мастацкая культура” прымаюцца абітурыенты, якія маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю, гэта значыць тыя, хто скончыў музычныя
abiturient -> Ліпеня 20 г. Залічыць на курс
abiturient -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі


  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка