Установа адукацыі
“БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ТЭХНАЛАГІЧНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ”
Зацвярджаю
Прарэктар па вучэбнай рабоце
___________________С. А. Каспяровіч
«___» __________________ 2014 г.
Рэгістрацыйны № УД - /р.
ПРАКТЫЧНАЯ І ФУНКЦЫЯНАЛЬНАЯ СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці
1–47 01 01 “Выдавецкая справа”
Факультэт выдавецкай справы і паліграфіі
Кафедра беларускай філалогіі
курс — ІІ
семестр — 3
лекцыі — 16 гадзін
практычныя заняткі — 34 гадзін залік — 3 семестр
Аўдыторных гадзін Форма атрымання
па вучэбнай дысцыпліне — 50 вышэйшай адукацыі − вочная (дзённая)
Усяго гадзін па
вучэбнай дысцыпліне –80
Склала В. А.Кузьміч, дацэнт кафедры беларускай філалогіі
2014 г.
Вучэбная праграма складзена на аснове тыпавой праграмы , зацверджанай
Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння кафедрай беларускай філалогіі:
16.05.2014г., пратакол №9
Загадчык кафедры
_______________ М.В. Трус
Адобрана і рэкамендавана да зацвярджэння метадычнай камісіяй факультэта ВСіП
установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт”
__________________________
Старшыня
__________________М.С. Шмакаў
1. ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Актуальнасць вывучэння вучэбнай дысцыпліны
“Практычная і функцыянальная стылістыка беларускай мовы”
Дынамічнае развіццё выдавецкай галіны патрабуе ад устаноў адукацыі падрыхтоўкі кваліфікаваных, усебакова развітых спецыялістаў з высокім узроўнем моўнай і маўленчай культуры. Адной з профільных дысцыплін, якая вывучае спецыфіку выкарыстання моўных сродкаў для перадачы інфармацыі ў розных камунікатыўных умовах, з’яўляецца практычная і функцыянальная стылістыка.
Стылістыка – самастойная лінгвістычная навука, якая вывучае заканамернасці функцыянавання мовы ці маўлення, спосабы ўжывання моўных адзінак і экстралінгвістычных сродкаў у залежнасці ад зместу выказвання, яго мэтаў, формы і ўмоў зносін.
Практычная і функцыянальная стылістыка ўзаемадзейнічае з такімі мовазнаўчымі дысцыплінамі, як сучасная беларуская мова, гісторыя айчыннай літаратуры, гісторыя сусветнай літаратуры, практычная і функцынальная стылістыка рускай мовы, якія ў сукупнасці спрыяюць фарміраванню агульнай прафесійнай кампетэнцыі будучых спецыялістаў, а таксама павышаюць іх моўную і маўленчую культуру ва ўсіх сферах грамадскага жыцця.
Дысцыпліна “Практычная і функцыянальная стылістыка беларускай мовы” накіравана на развіццё ў студэнтаў спецыяльнасці 1-47 01 01 “Выдавецкая справа” неабходных камунікатыўных якасцяў маўлення. Стылістычны адбор і выкарыстанне неабходных моўных сродкаў выражэння зместу – нязменны паказальнік своеасаблівасці моўнай асобы канкрэтнага індывіда і неабходны элемент прафесійнага станаўлення спецыялістаў.
Мэты і задачы вучэбнай дысцыпліны
Мэтай вывучэння дысцыпліны «Практычная і функцыянальная стылістыка беларускай мовы» (спецыяльнасць 1-47 01 01 “Выдавецкая справа”) з’яўляецца ўдасканаленне маўленчага вопыту будучых рэдактараў-тэхнолагаў. Авалоданне студэнтамі прафесійна арыентаваным вусным і пісьмовым маўленнем у тыповых сітуацыях будучай вытворчай дзейнасці прадугледжвае вырашэнне наступных задач:
-
прадстаўленне сістэмных ведаў аб стылістычным ладзе сучаснай мовы і яе стылістычных нормах;
-
развіццё ўменняў і навыкаў стылістычнай ацэнкі моўных сродкаў і іх мэтанакіраванага выкарыстання ў залежнасці ад камунікатыўнай сітуацыі;
-
усведамленне ролі мовы і маўлення ў працэсе сацыялізацыі і культурнай ідэнтыфікацыі асобы.
Патрабаванні да засваення вучэбнай дысцыпліны
Патрабаванні да ўзроўню засваення дысцыпліны “Практычная і функцыянальная стылістыка беларускай мовы” вызначаны адукацыйным стандартам вышэйшай адукацыі па першай ступені (спецыяльнасць 1-47 01 01 Выдавецкая справа), які распрацаваны ў адпаведнасці з патрабаваннямі кампетэнтнаснага падыходу. Выпускнік установы вышэйшай адукацыі павінен:
ведаць:
-
тэарэтычныя асновы практычнай і функцыянальнай стылістыкі;
-
сістэму стылістычных сродкаў беларускай мовы і іх камунікатыўныя магчымасці;
-
стылістычныя нормы ў сферы прафесійнай дзейнасці;
-
прынцыпы моўнай арганізацыі стыляў;
-
гісторыю стылістыкі як навукі;
умець:
-
характарызаваць асаблівасці функцыянальных стыляў;
-
ствараць тэксты розных стыляў, тыпаў і жанраў маўлення;
-
аналізаваць камунікатыўную арганізацыю тэкстаў рознай мэтанакіраванасці;
-
выкарыстоўваць тэарэтычныя веды ў прафесійнай дзейнасці і маўленчай камунікацыі;
валодаць:
-
стылістычнымі сродкамі беларускай мовы на ўсіх яе ўзроўнях;
-
навыкамі стылістычнага анлізу і праўкі тэкстаў розных стыляў, тыпаў і жанраў.
Акрамя таго, дысцыпліна павінна фарміраваць у студэнтаў грамадзянскасць, патрыятызм, нацыянальную самасвядомасць на аснове дзяржаўнай ідэалогіі.
Згодна з адукацыйным стандартам засваенне студэнтамі дысцыпліны “Практычная і функцыянальная стылістыка беларускай мовы” забяспечвае фарміраванне наступных кампетэнцый:
Акадэмічныя кампетэнцыі: умець працаваць самастойна; валодаць навыкамі вуснай і пісьмовай камунікацыі.
Сацыяльна-асобасныя кампетэнцыі: быць здольным да сацыяльнага ўзаемадзеяння; валодаць здольнасцю да міжасобаснай камунікацыі.
Прафесійныя кампетэнцыі: сістэмна прымяняць тэарэтычныя веды па дысцыпліне ў прафесійнай дзейнасці; ацэньваць і рэалізоўваць інфармацыйную палітыку выдавецкай структуры па забеспячэнні дзяржаўнай моўнай палітыкі.
Тыпавы вучэбны план прадугледжвае для вывучэння дысцыпліны 80 гадзін, з іх 50 – аўдыторных, у тым ліку 16 – лекцый і 34 – практычных заняткаў.
2. ЗМЕСТ ДЫСЦЫПЛІНЫ
Поделитесь с Вашими друзьями: |