Установа адукацыі
“БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ТЭХНАЛАГІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ”
Зацвярджаю
Прарэктар па вучэбнай рабоце
___________________С.А. Каспяровіч
«___» __________________ 2013 г.
Рэгістрацыйны № УД - /р.
Практычная І функцыянальная стылістыка беларускай мовы
Вучэбная праграма для спецыяльнасці
1–47 01 01 - Выдавецкая справа
Факультэт выдавецкай справы і паліграфіі
Кафедра беларускай філалогіі
курс — IІ
семестр — 3
лекцыі — 34 гадзін
практычныя экзамен — 3 семестр
заняткі — 52 гадзін
Усяго аўдыторных гадзін Форма атрымання
па дысцыпліне - 86 вышэйшай адукацыі
− дзённая
Усяго гадзін
па дысцыпліне - 170
2013
Праграма складзена на аснове тыпавой праграмы, зацверджанай першым намеснікам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь А.І.Жуком (рэгістрацыйны № ТД- І. 125 / тып.)
Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння на пасяджэнні кафедры беларускай філалогіі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт” (пратакол № 9 ад 29.05. 2013 г.)
Загадчык кафедры
М.В. Трус
_______________________
Складальнікі
В.А. Кузьміч
________________________
Адобрана і рэкамендавана для зацвярджэння метадычнай камісіяй факультэта выдавецкай справы і паліграфіі (пратакол № ад 2013 г.)
Старшыня метадычнай камісіі
факультэта ВСіП,
дац. М.С. Шмакаў
________________________
1. ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Актуальнасць вывучэння вучэбнай дысцыпліны
“Практычная і функцыянальная стылістыка
беларускай мовы”
Узяты нашай краінай курс на сацыяльныя і эканамічныя пераўтварэнні патрабуе ад устаноў адукацыі падрыхтоўкі кваліфікаваных, усебакова развітых спецыялістаў з высокім узроўнем моўнай і маўленчай культуры. Адной з профільных дысцыплін, якая вывучае спецыфіку выкарыстання моўных сродкаў для перадачы інфармацыі ў розных камунікатыўных умовах, з’яўляецца практычная і функцыянальная стылістыка.
Стылістыка – самастойная лінгвістычная навука, якая вывучае заканамернасці функцыянавання мовы ці маўлення, спосабы ўжывання моўных адзінак і экстралінгвістычных сродкаў у залежнасці ад зместу выказвання, яго мэтаў, формы і ўмоў зносін.
Практычная і функцыянальная стылістыка ўзаемадзейнічае з такімі мовазнаўчымі дысцыплінамі, як сучасная беларуская мова, гісторыя айчыннай літаратуры, гісторыя сусветнай літаратуры, практычная і функцынальная стылістыка рускай мовы, якія ў сукупнасці спрыяюць фарміраванню агульнай прафесійнай кампетэнцыі будучых спецыялістаў, а таксама павышаюць іх моўную і маўленчую культуру ва ўсіх сферах грамадскага жыцця.
Курс практычнай і функцыянальнай стылістыкі накіраваны на развіццё ў студэнтаў спецыяльнасці 1-47 01 01 “Выдавецкая справа” неабходных камунікатыўных якасцяў маўлення. Тыповыя маўленчыя дзеянні фарміруюцца і існуюць на аснове функцыянальна-стылёвай арыентацыі літаратурна ўнармаваных сродкаў зносін і экспрэсіўных магчымасцяў мовы. Таму стылістычны адбор і выкарыстанне неабходных моўных сродкаў выражэння зместу – нязменны паказальнік своеасаблівасці моўнай асобы канкрэтнага індывіда і неабходны элемент прафесійнага станаўлення спецыялістаў.
Мэты і задачы вучэбнай дысцыпліны
Мэтай вывучэння курса «Практычная і функцыянальная стылістыка» (спец. 1-47 01 01 «Выдавецкая справа») з’яўляецца ўдасканаленне маўленчага вопыту будучых рэдактараў-тэхнолагаў. Авалоданне студэнтамі прафесійна арыентаваным вусным і пісьмовым маўленнем у тыповых сітуацыях будучай вытворчай дзейнасці прадугледжвае вырашэнне наступных задач:
-
прадстаўленне сістэмных ведаў аб стылістычным ладзе сучаснай мовы і яе стылістычных нормах;
-
развіццё ўменняў і навыкаў стылістычнай ацэнкі моўных сродкаў і іх мэтанакіраванага выкарыстання ў залежнасці ад камунікатыўнай сітуацыі;
-
усведамленне ролі мовы і маўлення ў працэсе сацыялізацыі і культурнай ідэнтыфікацыі асобы.
Патрабаванні да засваення вучэбнай дысцыпліны
Патрабаванні да ўзроўню засваення курса практычнай і функцыянальнай стылістыкі беларускай мовы вызначаны Адукацыйным стандартам вышэйшай адукацыі па першай ступені (спецыяльнасць 1-47 01 01 “Выдавецкая справа”), які распрацаваны ў адпаведнасці з патрабаваннямі кампетэнтнаснага падыходу. У п. 7.5.4. “Цыкл агульнапрафесійных і спецыяльных дысцыплін” дадзенага стандарту адзначаны асноўныя патрабаванні да кампетэнцый па дысцыпліне, якімі павінен валодаць выпускнік ВНУ:
ведаць:
-
тэарэтычныя асновы практычнай і функцыянальнай стылістыкі;
-
сістэму стылістычных сродкаў беларускай мовы і іх камунікатыўныя магчымасці;
-
стылістычныя нормы ў сферы прафесійнай дзейнасці;
-
прынцыпы моўнай арганізацыі стыляў;
-
персаналій беларускай стылістыкі;
умець:
-
характарызаваць асаблівасці функцыянальных стыляў;
-
разумець камунікатыўную арганізацыю тэкстаў рознай мэтанакіраванасці;
-
выпрацоўваць рацыянальныя і эфектыўныя маўленчыя паводзіны ў розных сітуацыях прафесійных і дзелавых зносін;
-
валодаць уменнем перакладу тэкстаў розных стыляў на беларускую мову;
-
афармляць справавыя дакументы і лісты ў адпаведнасці з патрабаваннямі стылістычнай нормы;
-
выкарыстоўваць навыкі падрыхтоўкі і правядзення публічных выступленняў, дзелавых гутарак, талерантных маўленчых паводзін у сферы прафесійнай дзейнасці.
Акрамя таго, дысцыпліна павінна фарміраваць у студэнтаў грамадзянскасць, патрыятызм, нацыянальную самасвядомасць на аснове дзяржаўнай ідэалогіі.
Структура зместу вучэбнай дысцыпліны
Структура зместу вучэбнай дысцыпліны “Практычная і функцыянальная стылістыка беларускай мовы” вызначана на аснове модульнага падыходу:
– нулявы модуль (М-0), ці ўводзіны, дзе вызначаны змест і задачы стылістыкі, структура прадмета і яго сувязь з іншымі дысцыплінамі, паказана роля практычнай стылістыкі ў выпрацоўцы і рэалізацыі стылістычных нормаў і правіл ужывання моўных адзінак ва ўсіх функцыянальных стылях; пададзены асноўныя паняцці і катэгорыі стылістыкі; прыведзены звесткі з гісторыі стылістычнай навукі; падкрэслена роля персаналій у распрацоўцы стылістыкі і вызначаны асноўныя напрамкі яе сучаснага развіцця.
– навучальныя модулі (М-1 – М-7), пералік якіх пададзены ў тэматычным плане курса. У адпаведнасці са зместам кожнага модуля праз абагульненыя веды, уменні і навыкі вызначаны патрабаванні да кампетэнтнасці;
– модуль кантролю (М-К), у якім забяспечаны выніковы кантроль засвоенасці ведаў і сфарміраванасці ўменняў і навыкаў.
Кожны модуль прадугледжвае патрабаванні да кампетэнтнасці, якія вызначаюць сутнасць моўнай і маўленчай падрыхтоўкі спецыяліста. У адпаведнасці са зместам кожнага модуля і вызначанымі кампетэнцыямі распрацаваны тэставыя заданні (электронны варыянт) і кантрольныя комплексныя работы.
Метады (тэхналогіі) навучання
Асноўнымі метадамі (тэхналогіямі) навучання, якія адпавядаюць зместу вучэбнай дысцыпліны “Практычная і функцыянальная стылістыка беларускай мовы”, з’яўляюцца:
-
праблемна-модульнае навучанне;
-
тэхналогія навучання як вучэбнага даследавання;
-
праектныя тэхналогіі;
-
актыўныя камунікатыўныя тэхналогіі (дыскусія, прэс-канферэнцыя, мазгавы штурм, вучэбныя дэбаты і інш.);
-
тэхналогія развіцця крытычнага мыслення праз чытанне і пісьмо;
-
камп’ютэрныя тэхналогіі.
Пры чытанні і перакладзе тэкстаў разнастайных стылістычных жанраў, іх трансфармацыі ў адпаведнасці з камунікатыўнымі мэтамі, падрыхтоўцы і правядзенні публічных выступленняў па адпаведнай тэматыцы выхаваўчага характару, выкананні іншых відаў работ студэнты павінны набыць неабходныя сацыяльна-асобасныя і прафесійныя кампетэнцыі.
Адукацыйны стандарт прадугледжвае для вывучэння дысцыпліны 170 гадзін, з іх 86 гадзін аўдыторных, у тым ліку 34 гадзіны лекцый і 52 гадзіны практычных заняткаў.
2. ЗМЕСТ ДЫСЦЫПЛІНЫ
Поделитесь с Вашими друзьями: |