Прамежкавая справаздача па рэалізацыі педагагічнага праекта
“Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне вучняў на аснове этнакультурных традыцый і краязнаўства ў сістэме выхаваўчай дзейнасці ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі»
2013/2014 навучальны год
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Забалацкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Любанскага раёна” ў напрамку грамадзянска-патрыятычнага выхавання рэалізуе педагагічны праект “Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне вучняў на аснове этнакультурных традыцый і краязнаўства ў сістэме выхаваўчай дзейнасці ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі”.
Мэта педагагічнага праекта:
грамадзянска-патрыятычнае выхаванне вучняў праз фарміраванне этнакультурных і краязнаўчых кампетэнцый
Задачы, якія ставяць перад сабой удзельнікі праекта:
-
абудзіць цікавасць да гісторыі сваёй сям’і, умацаваць духоўныя і культурныя каштоўнасці;
-
развіць агульначалавечыя маральна-эстэтычныя каштоўнасці, уяўленні аб дабрыні, прыгажосці, мужнасці, працавітасці, адданасці Радзіме і свайму народу сродкамі вуснай народнай творчасці;
-
садзейнічаць развіццю цікавасці да традыцый і культуры Бацькаўшчыны, да яе сучаснага жыцця праз знаёмства з дэкаратыўна-прыкладнымі відамі мастацтва;
-
садзейнічаць нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці і павышэнню міжкультурнай талерантнасці праз вывучэнне народных традыцый, святаў, абрадаў;
-
фарміраваць грамадзянскую пазіцыю вучняў, жаданне стаць неабходнымі сваёй краіне.
У рэалізацыі праекта прымаюць удзел вучні 3, 8, 9 класаў і наступныя педагогі ўстановы адукацыі:
Прозвішча, імя, імя па бацьку
|
Пасада
|
Адукацыя
|
Кваліфікацыйная катэгорыя
|
Педагагічны стаж
|
Андруховіч Мікалай Мікалаевіч
|
дырэктар
|
вышэйшая
|
вышэйшая
|
22 гады
|
Навуменка Юлія Мікалаеўна
|
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
|
вышэйшая
|
першая
|
12 гадоў
|
Пархімовіч Ілона Іванаўна
|
настаўніца нямецкай мовы
|
вышэйшая
|
другая
|
5 гадоў
|
Кукраш Святлана Вячаславаўна
|
класны кіраўнік 3 класа, настаўніца пачатковых класаў
|
вышэйшая
|
першая
|
19 гадоў
|
Дзікун Тамара Іванаўна
|
класны кіраўнік 8 класа, настаўніца беларускай мовы і літаратуры
|
вышэйшая
|
першая
|
16 гадоў
|
Камушэнка Наталля Уладзіміраўна
|
класны кіраўнік 9 класа, настаўніца рускай мовы і літаратуры, беларускай мовы і літаратуры
|
вышэйшая
|
першая
|
12 гадоў
|
Праект разлічаны на тры гады: з 15 жніўня 2013 года па 15 чэрвеня 2016 года.
Першы этап – арганізацыйна-аналітычны – праходзіў з 15 жніўня 2013 года па 31 кастрычніка 2013 года. За гэты перыяд былі вызначаны ўмовы і механізмы ўкаранення педагагічнага праекта ва ўмовах выхаваўчай сістэмы ўстановы адукацыі, вызначаны склад удзельнікаў, форм і метадаў рэалізацыі праекта. Мерапрыемствы педагагічнага праекта былі ўключаны ў гадавы план работы ўстановы адукацыі. Была падабрана і вывучана метадычная літаратура па тэме праекта. Удзельнікі праекта распрацавалі модулі краязнаўчага і этнакультурнага накірункаў. Праведзена метадычная работа з класнымі кіраўнікамі.
Другі этап – практычны – пачаўся 1 лістапада 2013 года і будзе ажыццяўляцца да 15 мая 2016 года. На другім этапе працягваецца метадычная работа з класнымі кіраўнікамі.
У 2013/2014 навучальным годзе рэалізаваны модулі «Мой радавод», «Беларускі народны каляндар і вусная народная творчасць», «Талентамі поўніцца ваколіца» (табліца 1). Згодна з распрацаванымі модулямі былі праведзены мерапрыемствы краязнаўчага і этнакультурнага накірункаў, каляндарна-абрадавыя выхаваўчыя мерапрыемствы. Так, кожны з вучняў 3 класа даследаваў свае карані і саставіў ўласнае генеалагічнае дрэва. Вучні 8 класа ў адпаведнасці з беларускім народным календаром знаёміліся з традыцыямі, святамі, абрадамі беларусаў (Пакрова, Дзяды, Каляда, Масленка, Вялікдзень). Вучні 9 класа на працягу навучальнага года даследавалі жыццё і дзейнасць таленавітых землякоў – жыхароў в. Забалаць, Юшкавічы (Кішылы Т.Я., Галадок А.А., Лагуна С.М., Батан Г.С., сям’і Караліс І.У., Сімановіч Л.Д.).
Табліца 1
Месяц
|
Модулі
|
“Мой радавод”,
3 клас
|
“Беларускі народны каляндар і вусная народная творчасць”, 8 клас
|
“Талентамі поўніцца ваколіца”,
9 клас
|
Мерапрыемствы краязнаўчага і этнакультурнага накірункаў
|
верасень
|
Анкета «Ці ведаеш ты свае карані?»
|
Анкета «Беларускі народны каляндар»
|
Анкета «Талент – гэта …»
|
кастрычнік
|
Сустрэча з бабуляй Бародзькі Ангеліны
|
Круглы стол «Пакрова – заступніца вяселляў»
|
Прэзентацыя-альбом «Мае землякі – мой гонар»
|
лістапад
|
Гульня «Радаслоўная»
|
Вусны часопіс «Восеньскія дзяды»
|
Завочная эксурсія «Пад зорным россыпам натхнення» (Кішыла Т.Я.)
|
снежань
|
Гульня-падарожжа «Ад прадзедаў спакон вякоў…»
|
Турнір «Снежань зіму пачынае…»
|
Сустрэча-дыскусія «Самая смелая» (Галадок А.А.)
|
студзень
|
Састаўленне генеалагічнага дрэва сям’і Бародзькі Ангеліны
|
Тэатралізаванае прадстаўленне «Калядкі – добрыя святкі»
|
Сустрэча за круглым сталом «Майстар на ўсе рукі» (Лагун С.М.)
|
люты
|
Састаўленне генеалагічнага дрэва сям’і Барэйкі Дзмітрыя
|
Практыкум «У нас сягоння масленіца!»
|
Фотаэкспазіцыя «Праз творчасць у жыцце» (Батан Г.С.)
|
сакавік
|
Састаўленне генеалагічнага дрэва сям’і Касабуцкай Антаніны
|
Вусны часопіс «На Саракі прыляцелі 40 жаўранкаў»
|
Вусны часопіс «Дачка і маці – мелодыя адной песні» (Сям’я Караліс)
|
красавік
|
Састаўленне генеалагічнага дрэва сям’і Галадка Ягора
|
Вусны часопіс «Свята свят - Вялікдзень»
|
Паэтычныя чытанні «Мая душа як песня» (Сімановіч Л.Д.)
|
май
|
Састаўленне генеалагічнага дрэва сям’і Гончанкі Паўла.
Прэзентацыя-альбом «Мой радавод».
|
Гутарка “Святы Юр΄я – апякун хатніх жывел і гаспадаркі”
Дыягностыка «Беларускія традыцыі»
|
Тэматычны вечар «Талентамі поўніцца ваколіца»
Дыягностыка «Таленавітыя землякі»
|
Кожны год ў школе праводзіцца вывучэнне ўзроўню выхаванасці вучняў. Распрацаваная ўнутрышкольная сістэма маніторынгу якасці выхавання, устаноўлены парадак і графік маніторынгавых даследаванняў дазваляюць класным кіраўнікам весці пастаянны ўлік, аналіз узроўню выхаванасці вучняў класа, адсочваць дынаміку развіцця асобы кожнага вучня. Вынікі маніторынгу выхаванасці вучняў 2013/2014 навучальнага года адлюстраваны ў табліцы 2, параўнальны аналіз за апошнія тры гады – табліца 3. Аднак нам здаецца, што агульнага маніторынгу выхаванасці недастаткова, каб глыбока даследаваць узровень кампетэнтнасці вучняў па краязнаўчым і этнакультурным накірунках. Таму ў разрэзе кожнага з модуляў прадугледжана асобная дыягностыка (анкеты, апытванні і г. д.)
Табліца 2
Клас/кол-ць вучняў
|
Узроўні
|
Высокі
|
Сярэдні
|
Нізкі
|
Адмоўны
|
1/11
|
6
|
5
|
-
|
-
|
2/6
|
4
|
2
|
-
|
-
|
3/5
|
4
|
1
|
-
|
-
|
4/7
|
4
|
3
|
-
|
-
|
5/6
|
4
|
2
|
-
|
-
|
6/6
|
2
|
4
|
-
|
-
|
7/8
|
5
|
3
|
-
|
-
|
8/7
|
4
|
3
|
-
|
-
|
9/15
|
10
|
5
|
-
|
-
|
10/5
|
1
|
3
|
1
|
-
|
11/3
|
1
|
2
|
-
|
-
|
Итого: 11/79
|
45
|
33
|
1
|
-
|
Процент
|
57%
|
42%
|
1%
|
-
|
Табліца 3
|
2011/2012
|
2012/2013
|
2013/2014
|
Сярэдні паказчык па школе
|
84%
|
92,6%
|
89%
|
На працягу 2013/2014 года вучні 8 класа вывучалі народныя традыцыі каляндарна-абрадавай спадчыны. У рамках інфармацыйных і класных гадзін былі праведзены мерапрыемствы, прысвечаныя святам народнага календара, мэтай якіх стала далучэнне да народных традыцый, нацыянальнай культуры, а таксама вывучэнне традыцый, якія бытавалі ў вясковай беларускай сям’і, выхаванне павагі да бацькоў, сваякоў, продкаў. Выхаваўчая работа была пабудавана ў адпаведнасці з нацыянальнай самабытнасцю беларускага святочнага календара ад Пакровы да вясенняга Юр’я, што адпавядае яго найбольш глыбокаму прыроднаму разуменню ад вясновага росквіту да зімовага сну.
Анкета “Беларускія традыцыі”, двойчы праведзеная сярод вучняў 8 класа з мэтай вызначэння ўзроўню сфарміраванасці ведаў вучняў аб беларускіх народных традыцыях, на канец навучальнага года дала станоўчую дынаміку: у вучняў сфарміравана паняцце вуснай народнай творчасці, яны валодаюць гадавым цыклам народных святаў (Пакровы, Дзяды, зімовы Юр’я, Мікола, Савы, Ганны, Каляда, Вадохрышча, Масленіца, Саракі, Вялікдзень, вясновы Юр’я) і асаблівасцямі іх святкавання.
Анкета “Талент - …” праводзілася з вучнямі 9 класа таксама двойчы. Вывучаўся ўзроўвень сфарміраванасці ў вучняў эстэтычнага выхавання, а таксама веды аб знакамітых людзях сваёй мясцовасці. У апытванні ўдзельнічалі чатырнаццаць вучняў 9 класа. Першапачаткова дзевяцікласнікі мелі толькі агульныя ўяўленні аб дзейнасці сваіх землякоў. Аднак пасля таго, як модуль быў рэалізаваны, сітуацыя змянілася. Вынікі анкетавання адлюстраваны ў табліцы 4.
Табліца 4
Анкета
Пытанні
|
Адказы вучняў
|
Талент - …
|
+ 14 (100% : 70% - мастацтва; 20% - дар чалавека; 10% - уменне)
|
Якіх таленавітых людзей вы ведаеце?
|
+ 14 (100%)
| |
Назавіце таленавітых людзей сваёй мясцовасці.
|
+ 14 (100%)
| |
Сімановіч Любоў Дзям’янаўна. У чым яе талент?
|
+ 14 (100%)
| |
Чым знакамітая Галадок Алена Аляксандраўна?
|
+ 14 (100%)
| |
Хто такі Сяргей Міхайлавіч Лагун?
|
+ 14 (100%)
| |
Як называецца зборнік вершаў Таццяны Якаўлеўны Кішылы?
|
+ 14 (100%)
| |
Якім майстэрствам валодаюць Караліс Ірына Уладзіміраўна і яе дачка Анастасія Валер’еўна?
|
+ 14 (100%)
| |
Ці ёсць таленавітыя людзі ў вашай сям’і?
|
+ 7 (50%)
| |
Якім майстэрствам вы хацелі б авалодаць самі?
|
+ 14 (30% - спяваць, 50% -танцаваць; 20% -пісаць творы)
| |
Такім чынам, у вучняў сфарміравана паняцце талент, яны добра ведаюць сваіх землякоў, якімі могуць ганарыцца, могуць сказаць, чым гэтыя людзі знакамітыя. Адказы дзевяцікласнікаў поўныя, змястоўныя і не патрабуюць удакладнення.
Усе мерапрыемствы модуля, са слоў вучняў 9 класа, "дапамагаюць перанесціся ў далёкае мінулае, адчуць падзеі даўно мінулых гадоў, нараджаюць разважанні аб гонары і абавязку перад Радзімай, выклікаюць гонар за сілу духу старэйшага пакалення".
У рамках рэалізацый педагагічнага праекта тэмай аднаго з паседджанняў метадычнага аб’яднання классных кіраўнікоў стала “Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне школьнікаў сродкамі краязнаўства і этнаграфіі”. З удзельнікамі педагагічнага праекта быў праведзены семінар “Фарміраванне духоўных і культурных каштоўнасцей праз далучэнне вучняў да гісторыі сваёй сям’і, вёскі, краіны”.
Сумесная дзейнасць педагогаў і вучняў па грамадзянска-патрыятычным выхаванні садзейнічае рэалізацыі ўсіх яго задач у сукупнасці.
Разнастайнасць прымяняемых форм і метадаў грамадзянска-патрыятычнага выхавання разам з зацікаўленасцю дзяцей і педагогаў даюць магчымасць не толькі павысіць узровень грамадзянскасці школьнікаў, але і палепшыць агульнае развіццё школьнікаў.
Уся праведеная праца ў рамках педпраекта ў 2013/2014 навучальным годдзе садзейнічала ўмацаванню духоўных і культурных каштоўнасцей, павышэнню міжкультурнай талерантнасці, фарміраванню павагі да працаўнікоў вёскі і таленавітых суайчыннікаў, абудзіла цікавасць да гісторыі сваёй сям’і і роднай вёскі.
Аналіз работы паказаў, што задачы, пастаўленыя на 2013/2014 навучальны год, выкананы. Між тым ёсць нявырашанае пытанне:
-
не на дастатковым узроўні знаходзіцца псіхалагічнае суправаджэнне працэсу (адсутнічае спецыяліст дадзенага профілю).
У наступным навучальным годзе праца па праекце будзе працягнута. Запланавана рэалізацыя наступных модуляў: “Дакраніся да вытокаў” (4 клас), “Сівая легенда” (9 клас), “Краязнаўчыя маршруты” (10 клас).
Дырэктар М.М.Андруховіч
Поделитесь с Вашими друзьями: |