ПРАТАКОЛ № 08-01-09/129/3
паседжання конкурснай камісіі для правядзення адкрытага конкурсу на права заключэння дамовы на выкананне навукова-даследчай працы для афіцыйнага выкарыстання Еўразійскай эканамічнай камісіяй
г. Масква 20 чэрвеня 2013 г.
-
Заказчык: Еўразійская эканамічная камісія.
-
Юрыдычны адрас: 119121, г. Масква, Смаленскі бульвар, д. 3/5, б. 1.
-
Найменне адкрытага конкурсу: адкрыты конкурс на права заключэння дамовы на выкананне навукова-даследчай працы для афіцыйнага выкарыстання Еўразійскай эканамічнай камісіяй па тэме: «Распрацоўка метадычных асноў і стварэнне статыстычнага класіфікатара для разліку абагульненых паказчыкаў знешняга і ўзаемнага гандлю дзяржаў-членаў Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы па ўзбуйненых групах тавараў (інвестыцыйныя, прамежкавыя і спажывецкія)».
-
Склад конкурснай камісіі зацверджаны загадам Старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 31 траўня 2013 г. № 167.
-
На паседжанні конкурснай камісіі прысутнічалі:
ШАКАМАНАЎ
Юрый Каміравіч
|
– дырэктар Дэпартамента статыстыкі
(старшыня конкурснай камісіі)
|
БАРУШКА
Алена Васільеўна
|
– намеснік дырэктара Дэпартамента статыстыкі
(намеснік старшыні камісіі)
|
СЯРГЕІЧАВА
Марына Вітальеўна
|
– кансультант аддзела статыстыкі знешняга і ўзаемнага гандлю Дэпартамента статыстыкі
(сакратар конкурснай камісіі)
|
МАСКАЛЕНКА
Уладзіслаў Мікалаевіч
|
– начальнік аддзела статыстыкі знешняга і ўзаемнага гандлю Дэпартамента статыстыкі
(член конкурснай камісіі)
|
ЛУКАЎЦОЎ
Ігар Аляксеевіч
|
– саветнік аддзела статыстыкі знешняга і ўзаемнага гандлю Дэпартамента статыстыкі
(член конкурснай камісіі)
|
На паседжанні прысутнічала 83,3% складу конкурснай камісіі.
Паседжанне конкурснай камісіі адбылося 20 чэрвеня 2013 г. а 9:30 (мск) па адрасе: г. Масква, вул. Садовая-Кудрынская, д. 11.
-
Працэдура распячатавання канвертаў з заяўкамі на ўдзел у адкрытым конкурсе адбылася 18 чэрвеня 2013 г. а 11:00 (мск) па адрасе: г. Масква, Садовая-Кудрынская, д. 11 (Пратакол распячатавання канвертаў з заяўкамі на ўдзел у адкрытым конкурсе ад 18 чэрвеня 2013 г. № 08-01-09/129/1).
-
Працэдура разгляду заявак на ўдзел у адкрытым конкурсе адбылася 18 чэрвеня 2013 года а 11:45 (мск) па адрасе: г. Масква, вул. Садовая-Кудрынская, д. 11. Удзельнікам адкрытага конкурсу прызнаны адзіны ўдзельнік размяшчэння заказу, які прадставіў заявку на ўдзел у адкрытым конкурсе, – УА «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт» (Пратакол разгляду заявак на ўдзел у адкрытым конкурсе от 18 чэрвеня 2013 г. № 08-01-09/129/2).
-
Адзіным удзельнікам адкрытага конкурсу прапанавана цана дамовы 1 800 000 (адзін мільён восемсот тысяч) рублёў 00 капеек, якая меншая за пачатковую (максімальную) цану дамовы, названую ў паведамленні аб правядзенні адкрытага конкурсу. Тэрмін выканання працы на працягу 90 дзён ад даты заключэння дамовы.
-
Прапанаваныя адзіным удзельнікам адкрытага конкурсу ўмовы выканання дамовы, акрэсленыя ў дакуменце «Прапановы аб якасці НДП», адпавядаюць патрабаванням паведамлення аб правядзенні адкрытага конкусу.
-
Конкурснай камісіяй прынята рашэнне аб заключэнні дамовы з адзіным удзельнікам размяшчэння заказу, які падаў заявку на ўдзел у адкрытым конкурсе, прызнаным удзельнікам адкрытага конкурсу, – УА «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт» на ўмовах, якія прадугледжаны заяўкай на ўдзел у адкрытым конкурсе і паведамленнем аб правядзенні адкрытага конкурсу.
Рашэнне прынята аднагалосна.
-
Дадзены пратакол падлягае размяшчэнню на афіцыйным сайце Еўразійскай эканамічнай камісіі http://www.eurasiancommission.org/
Старшыня конкурснай камісіі
____________________________ Ю.К. Шакаманаў
Члены конкурснай камісіі:
____________________________ А.В. Барушка
____________________________ У.М. Маскаленка
____________________________ І.А. Лукаўцоў
____________________________ М.В.Сяргеічава
Поделитесь с Вашими друзьями: |