ПРАТАКОЛ № 1
ускрыцця канвертаў з заяўкамі на ўдзел у адкрытым конкурсе
г. Масква 28 траўня 2013 года
-
Заказчык: Еўразійская эканамічная камісія.
-
Юрыдычны адрас: 119121, г. Масква, Смаленскі б-р., д. 3/5, буд. 1.
-
Назва прадмета конкурсу: адкрыты конкурс на права заключэння дамовы на выкананне навукова-даследчай працы для патрэб Еўразійскай эканамічнай камісіі ў 2013-2014 гадах па тэме: «Пабудова эканаметрычнай мадэлі пафактарнага аналізу ўплыву змены ставак увазных мыт на даходы бюджэтаў дзяржаў - удзельніц Адзінай эканамічнай прасторы і ўнутраную вытворчасць краін (ацэнка ўплыву кожнага з фактараў у зменах выніковага паказчыка)».
-
Пачатковая (максімальная) цана дамовы: 6 000 000 (шэсць мільёнаў) рублёў. У тым ліку:
на 2013 год - 4 800 000 (чатыры мільёны васемсот тысяч) рублёў 00 капеек;
на 2014 год - 1 200 000 (адзін мільён дзвесце тысяч) рублёў 00 капеек.
5. Склад Конкурснай камісіі вызначаны загадам Старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 26 красавіка 2013 года № 144. На паседжанні Конкурснай камісіі прысутнічалі:
Хулхачыеў Б.В. дырэктар Дэпартамента фінансавай палітыкі (старшыня конкурснай камісіі)
Караткоў А.Г. намеснік начальніка аддзела плацяжоў і каардынацыі ў сферы бюджэтнай палітыкі Дэпартамента фінансавай палітыкі (сакратар конкурснай камісіі)
Каракіна В.A. намеснік дырэктара Дэпартамента фінансаў
Насута С.В. начальнік аддзела плацяжоў і каардынацыі ў сферы бюджэтнай палітыкі Дэпартамента фінансавай палітыкі
На паседжанні конкурснай камісіі прысутнічалі 4 з 6 яе членаў, што складае 66 % складу конкурснай камісіі. Такім чынам, паседжанне правамоцнае, бо на ім прысутнічала не менш за 50 % членаў конкурснай камісіі.
6. Да заканчэння названага ў паведамленні аб правядзенні адкрытага конкурсу тэрміну падачы заявак на ўдзел у адкрытым конкурсе 28 траўня 2013 года 11 гадзін 00 хвілін (час маскоўскі) былі прадстаўлены 2 (два) запячатаныя канверты з заяўкамі на ўдзел у адкрытым конкурсе ў адпаведнасці з запісам ў Часопісе рэгістрацыі заявак на ўдзел у адкрытым конкурсе (Дадатак № 1 да дадзенага Пратакола):
- ТАА «Маскоўскае агенцтва каштоўных папер»;
- АНА «Нацыянальны інстытут развіцця».
-
На паседжанні прысутнічалі прадстаўнікі ўдзельнікаў размяшчэння заказу (Дадатак № 2 да дадзенага Пратакола).
-
Прызнаць, што першы этап конкурсу адбыўся.
Старшыня
конкурснай камісіі
|
Хулхачыеў
Бембя Віктаравіч
|
Сакратар
конкурснай камісіі
|
Караткоў
Алег Генадзевіч
|
Члены
конкурснай камісіі:
|
Каракіна
Вольга Аркадзьеўна
Насута
Сяргей Віктаравіч
Рэвінкаў
Алег Уладзіміравіч
|
Дадатак № 1
да Пратакола ўскрыцця канвертаў з заяўкамі
на ўдзел у адкрытым конкурсе
ад 28 траўня 2013 г. №1
ЧАСОПІС РЭГІСТРАЦЫІ ЗАЯВАК НА ЎДЗЕЛ У АДКРЫТЫМ КОНКУРСЕ
на права заключэння дамовы на выкананне навукова-даследчай працы для патрэб Еўразійскай эканамічнай камісіі ў 2013-2014 гадах па тэме: «Пабудова эканаметрычнай мадэлі пафактарнага аналізу ўплыву змены ставак увазных мытных пошлін на прыбыткі бюджэтаў дзяржаў - удзельніц Адзінай эканамічнай прасторы і ўнутраную вытворчасць краін (ацэнка ўплыву кожнага з фактараў у зменах выніковага паказчыка)»
№ п/п
|
Дата паступлення
|
Час паступлення
|
Рэгістрацыйны нумар
|
Форма дакумента
|
1
|
27 траўня 2013 г.
|
12 гадз. -00 хв
|
1
|
папяровы носьбіт
|
2
|
28 траўня 2013 г.
|
10 гадз. 30 хв
|
2
|
папяровы носьбіт
|
Дадатак № 2
да Пратакола ўскрыцця канвертаў з заяўкамі на ўдзел у адкрытым конкурсе ад 28 траўня 2013 года №1
ЧАСОПІС РЭГІСТРАЦЫІ ПРАДСТАЎНІКОЎ
УДЗЕЛЬНІКАЎ РАЗМЯШЧЭННЯ ЗАКАЗУ
на права заключэння дамовы на выкананне навукова-даследчай працы для патрэб Еўразійскай эканамічнай камісіі ў 2013-2014 гадах па тэме:
«Пабудова эканаметрычнай мадэлі пафактарнага аналізу ўплыву змены ставак увазных мытных пошлін на прыбыткі бюджэтаў дзяржаў - удзельніц Адзінай эканамічнай прасторы і ўнутраную вытворчасць краін (ацэнка ўплыву кожнага з фактараў у зменах выніковага паказчыка)»
№ п/п
|
Асоба, якая ўдзельнiчае ў конкурсе
|
Прозвішча, імя, імя па бацьку.
|
Дакумент, які пацвярджае
паўнамоцтвы
|
1.
|
ТАА «Маскоўскае агенцтва каштоўных папер»
|
Гурэвіч Наталля Міхайлаўна
|
Даверанасць № 1/24/05/13
ад 24.05.2913
|
2
|
АНА «Нацыянальны інстытут развіцця»
|
Паўлаў Аляксандр Мікалаевіч
|
Даверанасць № 4
ад 27.05.2013
|
Поделитесь с Вашими друзьями: |