Правапіс канчаткаў назоўнікаў першага скланення ў адзіночным ліку
Да першага скланення адносяцца назоўнікіжаночага роду з канчаткам –а, -я: кропля, Радзіма, парта, доля. Склонавыя канчаткі гэтых назоўнікаў залежаць ад характару асновы і націску.
|
Аснова можа заканчвацца на
цвёрды
|
зацвярдзелы
|
г,к, х
|
мяккі
|
вада, школа, хата
|
мяжа, шаша, кара
|
нага, рука, страха
|
ралля, пожня, зямля
|
У давальным і месным склонах назоўнікі маюць аднолькавыя канчаткі
-е
| -
пры аснове на цвёрды:вадзе, школе, хаце, у вадзе, у школе, у хаце.
-
пры асновке на г,х, якія чаргуюцца з з,с: назе, страсе, на назе, на страсе
|
-ы
| -
пры зацвярдзелай аснове: мяжы, шашы, кары, на мяжы, на шашы, на кары.
-
Пры аснове на к, што чаргуецца з ц і нацмск падае толькі на аснову: рэчцы, лыжцы, на рэчцы, у лыжцы.
|
-і
|
толькі пры мяккай аснове: раллі, пожні, зямлі, на раллі, на пожні, на зямлі.
|
-э
|
толькі пры аснове на к, якое чаргуецца з ц, і націск падае на канчатак: мука – муцэ, у муцэ; шчака – шчацэ, на
шчацэ; дачка – дачцэ, аб дачцэ.
|
У творным склоне могуць ужывацца канчаткі
-ой (-ою),
-ёй (-ёю)
|
пад націскам:
зямлёй (ёю), страхой (ою), дачкой (ою).
|
-ай (-аю),
-яй (-яю)
|
не пад націскам:
рэчкай (аю), песняй (яю), пожняй (яю).
|
Правапіс канчаткаў назоўнікаў другога скланення ў родным склоне адзіночнага ліку
Да другога скланення адносяцца:
|
1. Назоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчаткам у назоўным склоне адзіночнага ліку: край, воцат, цукар, агонь, Алесь, Іван.
|
2. Назоўнікі тыпу: Пятро, Дняпро.
|
3. Назоўнікі на –а з ацэначнымі суфіксамі –іск-а(-ыск-а), -ішч-а: агніска, вятрыска, гарадзішча.
|
4. Назоўнікі ніякага род, якія ў назоўным склоне адзіночнага ліку заканчваюцца на –о(-ё), -а, -е: вядро, рыззё, мора, поле.
|
5. Пяць назоўнікаў на –мя: семя, вымя, полымя, бярэмя, імя.
|
Правапіс канчаткаў назоўнікаў у родным склоне
З канчаткам –а(-я) ўжываюцца:
| -
назоўнікі з суфіксам –ок: беражок –беражка, лясок – ляска, садок –садка, вяршок – вяршка, лужок – лужка.
| -
назоўнікі, якія абазначаюць:
|
1. Асоб і істот: чалавека, ката, вераб’я, асла, брыгадзіра.
|
2. Канкрэтныя прадметы рэчаіснасці, якія паддаюцца лічэнню, або іх часткі: памідора, аўтобуса, стала, пня, каўняра.
|
3. Органы і часткі цела чалавека, жывёлы: носа, ілба, рога, хваста, рота, языка. Выключэнне: твару.
|
4. Пэўныя прамежкі часу, меры даўжыні, плошчы, вагі, аб’ёму, грашовыя адзінкі: года, сеанса, панядзелка, чэрвеня, кіламетра, рубля, долара, літра, тыдня.Выключэнне: веку, ранку, абеду; згоду ў гол, без году тыдзень.
|
5. Навуковыя ці тэхнічныя тэрміны або канкрэтныя паняцці: дзейніка, дзеяслова, прыназоўніка, сюжэта, твора, сінуса, ромба.
|
6. Грамадскія арганізацыі, прадпрыемствы, установы, вайсковыя падраздзяленні: ліцэя, універсітэта, прафсаюза, завода, узвода, штаба.
|
7. Назвы танцаў, народных і спартыўных гульняў, картачных гульняў: крыжачка, футбола, тэніса, покера, брыджа.
|
8. Геаграфічныя і астранамічныя паняцці, населеныя пункты і мясцовасці: горада, Мінска, хутара, узгорка, мыса, Везувія.
|
З канчаткам –у(-ю) ўжываюцца:
|
1.Назоўнікі, якія абазначаюць:
| -
абстрактна-разумовыя паняцці, адцягненыя якасці, прыметы,а таксама апрадмечаныя дзеянні, працэсы, стан, розныя адчуванні, пачуцці: вопыту, болю, характару, ад’езду, кашлю, болю, падвозу, голаду, жалю, смутку, колеру, поспеху, ідэалу;
| -
напрамкі ў прасторы, месца, форіу, памер, а таксама неакрэсленыя прамежкі часу: шляху, краю, схілу, мінімуму, моманту, але: ПОЎДНЯ;
| -
грамадскія фармацыі, сацыяльна-палітычныя і навуковыя плыні, навуковыя тэорыі: класіцызму, сацыялізму, атэізму;
| -
з’явы прыроды, стыхійныя падзеі, бедствы: марозу, прыліву, ветру, пажару, галалёду;
| -
розныя захворванні: апендыцыту, тыфу, радыкуліту, грыпу;
| -
розныя падзеі ў грамадскім жыцці: фестывалю, кірмашу.
|
2. Рэчыўныя назоўнікі, якія абазначаюць:
| -
розныя рэчывы, масу, матэрыялы хімічныя элементы і злучэнні, лякарствы, некаторыя віды ежы: бензіну, клею, халадніку, пеніцыліны, квасу, натрыю, цукру, але: АЎСА, ХЛЕБА.
|
3. Зборныя назоўнікі: лесу, інвентару, тыражу, фальклору, люду.
|
ПАМЯТАЙ!
Некаторыя назоўнікі могуць ужывацца з паралельнымі канчаткамі –а(-я), -у(-ю). Гэта залежыць ад значэння назоўніка, якое ён набывае ў канкрэтным кантэксце: Ля дома (будынка) старшыні стаяла машына. Алесь атрымаў пісьмо з дому (сям’і, родных). Сустрэцца каля ясеня (канкрэтны прадмет) і стул з ясеню (матэрыял); алмаза (каштоўны камень) - алмазу (мінерал), бастона (танец) – бастону (тканіна), вывада (провад або прыстасаванне для сувязі са знешнім асяроддзем) – вуваду (суджэнне), закона (дакумент) – закону (правіла), пейзажа (жанр жывапісу) – пейзажу (краявід), інструмента (прадет) – інструменту(сукупнасць прадметаў).
|
Правапіс канчаткаў назоўнікаў другога скланення ў месым склоне адзіночнага ліку
-е
| -
усе асабовыя (у тым ліку і ўласныя назвы) і неасабовыя назоўнікі пры аснове на цвёрды: на мосце, ілбе, у доме,
у запісе, пры сыне, гарманісце, браце, Якубе Коласе, Максіме;
-
усе неасабовыя назоўнікі пры аснове на г,х, якія чаргуюцца з з,с: у кажусе, на возе, лузе.
|
-ы
| -
усе неасабовыя назоўнікі пры зацвярдзелай аснове: на карандашы, сонцы, аб дажджы.
|
-і
| -
усе неасабовыя назоўнікі пры аснове толькі пры мяккай аснове: у жыцці, полі, пакоі, на алені, агні.
|
-у
| -
асабовыя назоўнікі з асновай на зацвярдзелы і на г,к,х : пры камандзіру, настаўнмку, геолагу, пастуху;
-
усе неасабовыя назоўнікі з асновай на к: у сшытку, пяску, на азярку;
-
агульныя і ўласныя назоўнікі з асновай на г,х, калі яны не змяняюцца на з,с: жаху, подыху, подзвігу (абстрактныя паняцці); тварагу, мозгу, пуху (рэчыўныя паняцці); Алегу, Цімоху, Бугу (уласныя назвы);мітынгу, дыялогу, штрыху (назоўнікі іншамоўнага паходжання);
-
назоўнікі ва ўстойлівых спалучэннях: на хаду, на ляту, на віду, з разбегу, жыць у ладу.
-
назоўнік пост: стаяць на пасту
|
-ю
| -
асабовыя назоўнікі з асновай на мяккі зычны: пры герою, Міхасю, Мікалаю.
|
-э
| -
некаторыя назоўнікі ніякага роду з націскам на канчатку: малако – у малацэ;
-
назоўнік двор: сустрэліся на двары (участак каля дома) – спявалі на дварэ (на вуліцы).
|
Правапіс канчаткаў назоўнікаў першага скланення ў адзіночным ліку
Да першага скланення адносяцца назоўнікіжаночага роду з канчаткам –а, -я: кропля, Радзіма, парта, доля. Склонавыя канчаткі гэтых назоўнікаў залежаць ад характару асновы і націску.
|
Аснова можа заканчвацца на
цвёрды
|
зацвярдзелы
|
г,к, х
|
мяккі
|
вада, школа, хата
|
мяжа, шаша, кара
|
нага, рука, страха
|
ралля, пожня, зямля
|
У давальным і месным склонах назоўнікі маюць аднолькавыя канчаткі
-е
| -
пры аснове на цвёрды: вадзе, школе, хаце, у вадзе, у школе, у хаце.
-
пры асновке на г,х, якія чаргуюцца з з, с: назе, страсе, на назе, на страсе
|
-ы
| -
пры зацвярдзелай аснове: мяжы, шашы, кары, на мяжы, на шашы, на кары.
-
Пры аснове на к, што чаргуецца з ц і націск падае толькі на аснову: рэчцы, лыжцы, на рэчцы, у лыжцы.
|
-і
|
толькі пры мяккай аснове: раллі, пожні, зямлі, на раллі, на пожні, на зямлі.
|
-э
|
толькі пры аснове на к, якое чаргуецца з ц, і націск падае на канчатак: мука – муцэ, у муцэ; шчака – шчацэ, на
шчацэ; дачка – дачцэ, аб дачцэ.
|
У творным склоне могуць ужывацца канчаткі
-ой (-ою),
-ёй (-ёю)
|
пад націскам:
зямлёй (ёю), страхой (ою), дачкой (ою).
|
-ай (-аю),
-яй (-яю)
|
не пад націскам:
рэчкай (аю), песняй (яю), пожняй (яю).
|
Правапіс канчаткаў назоўнікаў другога скланення ў родным склоне адзіночнага ліку
Да другога скланення адносяцца:
|
1. Назоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчаткам у назоўным склоне адзіночнага ліку: край, воцат, цукар, агонь, Алесь, Іван.
|
2. Назоўнікі тыпу: Пятро, Дняпро.
|
3. Назоўнікі на –а з ацэначнымі суфіксамі –іск-а(-ыск-а), -ішч-а: агніска, вятрыска, гарадзішча.
|
4. Назоўнікі ніякага род, якія ў назоўным склоне адзіночнага ліку заканчваюцца на –о(-ё), -а, -е: вядро, рыззё, мора, поле.
|
5. Пяць назоўнікаў на –мя: семя, вымя, полымя, бярэмя, імя.
|
Правапіс канчаткаў назоўнікаў у родным склоне
З канчаткам –а(-я) ўжываюцца:
| -
назоўнікі з суфіксам –ок: беражок –беражка, лясок – ляска, садок –садка, вяршок – вяршка, лужок – лужка.
| -
назоўнікі, якія абазначаюць:
|
1. Асоб і істот: чалавека, ката, вераб’я, асла, брыгадзіра.
|
2. Канкрэтныя прадметы рэчаіснасці, якія паддаюцца лічэнню, або іх часткі: памідора, аўтобуса, стала, пня, каўняра.
|
3. Органы і часткі цела чалавека, жывёлы: носа, ілба, рога, хваста, рота, языка. Выключэнне: твару.
|
4. Пэўныя прамежкі часу, меры даўжыні, плошчы, вагі, аб’ёму, грашовыя адзінкі: года, сеанса, панядзелка, чэрвеня, кіламетра, рубля, долара, літра, тыдня.Выключэнне: веку, ранку, абеду; з году ў год, без году тыдзень.
|
5. Навуковыя ці тэхнічныя тэрміны або канкрэтныя паняцці: дзейніка, дзеяслова, прыназоўніка, сюжэта, твора, сінуса, ромба.
|
6. Грамадскія арганізацыі, прадпрыемствы, установы, вайсковыя падраздзяленні: ліцэя, універсітэта, прафсаюза, завода, узвода, штаба.
|
7. Назвы танцаў, народных і спартыўных гульняў, картачных гульняў: крыжачка, футбола, тэніса, покера, брыджа.
|
8. Геаграфічныя і астранамічныя паняцці, населеныя пункты і мясцовасці: горада, Мінска, хутара, узгорка, мыса, Везувія.
|
З канчаткам –у(-ю) ўжываюцца:
|
1.Назоўнікі, якія абазначаюць:
| -
абстрактна-разумовыя паняцці, адцягненыя якасці, прыметы,а таксама апрадмечаныя дзеянні, працэсы, стан, розныя адчуванні, пачуцці: вопыту, болю, характару, ад’езду, кашлю, болю, падвозу, голаду, жалю, смутку, колеру, поспеху, ідэалу;
| -
напрамкі ў прасторы, месца, форіу, памер, а таксама неакрэсленыя прамежкі часу: шляху, краю, схілу, мінімуму, моманту, але: ПОЎДНЯ;
| -
грамадскія фармацыі, сацыяльна-палітычныя і навуковыя плыні, навуковыя тэорыі: класіцызму, сацыялізму, атэізму;
| -
з’явы прыроды, стыхійныя падзеі, бедствы: марозу, прыліву, ветру, пажару, галалёду;
| -
розныя захворванні: апендыцыту, тыфу, радыкуліту, грыпу;
| -
розныя падзеі ў грамадскім жыцці: фестывалю, кірмашу.
|
2. Рэчыўныя назоўнікі, якія абазначаюць:
| -
розныя рэчывы, масу, матэрыялы хімічныя элементы і злучэнні, лякарствы, некаторыя віды ежы: бензіну, клею, халадніку, пеніцыліны, квасу, натрыю, цукру, але: АЎСА, ХЛЕБА.
|
3. Зборныя назоўнікі: лесу, інвентару, тыражу, фальклору, люду.
|
ПАМЯТАЙ!
Некаторыя назоўнікі могуць ужывацца з паралельнымі канчаткамі –а(-я), -у(-ю). Гэта залежыць ад значэння назоўніка, якое ён набывае ў канкрэтным кантэксце: Ля дома (будынка) старшыні стаяла машына. Алесь атрымаў пісьмо з дому (сям’і, родных). Сустрэцца каля ясеня (канкрэтны прадмет) і стул з ясеню (матэрыял); алмаза (каштоўны камень) - алмазу (мінерал), бастона (танец) – бастону (тканіна), вывада (провад або прыстасаванне для сувязі са знешнім асяроддзем) – вуваду (суджэнне), закона (дакумент) – закону (правіла), пейзажа (жанр жывапісу) – пейзажу (краявід), інструмента (прадет) – інструменту(сукупнасць прадметаў).
|
Правапіс канчаткаў назоўнікаў другога скланення ў месным склоне адзіночнага ліку
-е
| -
усе асабовыя (у тым ліку і ўласныя назвы) і неасабовыя назоўнікі пры аснове на цвёрды: на мосце, ілбе, у доме,
у запісе, пры сыне, гарманісце, браце, Якубе Коласе, Максіме;
-
усе неасабовыя назоўнікі пры аснове на г,х, якія чаргуюцца з з, с: у кажусе, на возе, лузе.
|
-ы
| -
усе неасабовыя назоўнікі пры зацвярдзелай аснове: на карандашы, сонцы, аб дажджы.
|
-і
| -
усе неасабовыя назоўнікі пры аснове толькі пры мяккай аснове: у жыцці, полі, пакоі, на алені, агні.
|
-у
| -
асабовыя назоўнікі з асновай на зацвярдзелы і на г, к, х : пры камандзіру, настаўнмку, геолагу, пастуху;
-
усе неасабовыя назоўнікі з асновай на к: у сшытку, пяску, на азярку;
-
агульныя і ўласныя назоўнікі з асновай на г, х, калі яны не змяняюцца на з, с: жаху, подыху, подзвігу (абстрактныя паняцці); тварагу, мозгу, пуху (рэчыўныя паняцці); Алегу, Цімоху, Бугу (уласныя назвы);мітынгу, дыялогу, штрыху (назоўнікі іншамоўнага паходжання);
-
назоўнікі ва ўстойлівых спалучэннях: на хаду, на ляту, на віду, з разбегу, жыць у ладу.
-
назоўнік пост: стаяць на пасту
|
-ю
| -
асабовыя назоўнікі з асновай на мяккі зычны: пры герою, Міхасю, Мікалаю.
|
-э
| -
некаторыя назоўнікі ніякага роду з націскам на канчатку: малако – у малацэ;
-
назоўнік двор: сустрэліся на двары (участак каля дома) – спявалі на дварэ (на вуліцы).
|
Поделитесь с Вашими друзьями: |