Прававое рэгуляванне генна-інжынернай дзейнасці



Дата канвертавання15.05.2016
Памер59.6 Kb.
ПРАВАВОЕ РЭГУЛЯВАННЕ ГЕННА-ІНЖЫНЕРНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ
Крызiс даверу да сучасных бiятэхналогiй у Заходняй Еўропе прывёў няшмат гадоў таму да адтоку iнвестыцый з гэтай галiны навукi, у асобных краiнах даследаваннi генна-iнжынернай накiраванасцi ўвогуле былi забаронены. Людзi заўсёды з насцярожанасцю ставiлiся да ўсяго новага, невядомага. Гэта iнстынкт самазахавання. Аднак без развiцця, без прыняцця перадавых дасягненняў у навуцы i тэхнiцы не было б i прагрэсу.

Але апошнія 5-7 гадоў характэрізуюцца ростам заінтэрэсаванасці ў геннай інжынерыі ў міравой эканоміцы і дынамічным развіццем сістэм прававога рэгулявання ў гэтай галіне. Адначасова знакам часу з’яўляецца палярызацыя меркаванняў аб бяспецы генна-інжынернай дзейнасці. У той час калі дасягненні біятэхналогіі ў фармацэўтыцы і ахове здароўя успрымаюцца станоўча міравым супольніцтвам, то вакол трансгенных раслін, жывелін і кармоў, атрыманых з генытычна мадзіфікаваных крыніц, вакол выпуску генна-інжынерна-мадзіфікаваных арганізмаў у навакольнае асяроддзе і на рынак назіраецца напружанасць. Як вядома, не існуе ні воднага факта, падцверджаннага дакументамі, які сведчыў бы аб негатыўных выніках генна-інжынернай дзейнасці: няма ні эксперыментальных данных, ні інфармацыі з сферы камерцыйнага выкарыстоўвання трансгенных арганізмаў. Тым не менш, абсалютная большасць краін прыйшла да высновы аб неабходнасці рэгламентацыі і выпрацоўкі стратэгіі біябяспекі, накіраванай на то, каб узяць генна-інжынерную дзейнасць над дзяржаўны кантроль. Гэтая стратэгія з’яўляецца часткай нацыянальнай палітыкі. Перад яе распрацоўкай праводзіцца дасканалы аналіз:



  • Існуючага заканадаўства;

  • Навуковага, тэхнічнага і кадравага патэнцыяла краіны ў сферы біятэхналогіі;

  • Фарміруемая на гэтай аснове сістэма дзяржаўнага рэгулявання генна-інжынернай дзейнасці, якая ўключае і выкарыстанне ГМА, складаецца з цэлага шэрага элемтаў, сярод якіх галоўнымі з’яўляюцца:

  • Сазданне і удасканальванне прававого поля;

  • Пастраенне інфраструктуры біябяспекі;

  • Рэалізацыя асноўнага прынцыпа – навуковай адзнакі рыскаў ужывання ГМА;

  • Забяспечванне грамадства інфармацыяй аб прыняцці рашэнняў па пытаннях біябяспекі.

Міравое супольніцтва у ходзе шматгадовых дэбатаў выпрацавала міжнародныя пагадненні біятэхналагічнай накіраванасці. Сярод іх: Конвенцыя аб біялагічнай разнастайнасці, Кіраўніцтва ЮНЭП і ЕС, Картахенскі пратакол па біябезапаснасці. За мяжой прававая база біятэхналогіі прадстаўлена спецыяльнымі нацыянальнымі законамі, альбо кіраўніцтвамі і правіламі.

Праблемы забеспячэння бяспекі біятэхналогіі закрануты таксама і ў дакументах АЭСР (Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцці), у асобных палажэннях СГА (Сусветная гандлёвая арганізацыя), а рэгуляванне біятэхналогіі неаднаразова абмяркоўвалася на самітах "Групы 8" (на Акінаве, у Генуі). Сістэма прававога рэгулявання выкарыстання ГМА добра развіта ў ЗША, Канадзе, Японіі, Аргентыне, Кітаі, Аўстраліі.

Рэспубліка Беларусь ўваходзiць у пералiк краiн, якiя далучылiся да Картахенскага пратакола (2002 год, рэгулюе парадак увозу-вывазу генна-iнжынерных арганiзмаў) i да Орхускай канвенцыi (1999 год, датычыцца пытанняў iнфармавання грамадскасцi i яе ўдзелу ў прыняццi рашэнняў у галiне экалогii). У Беларусi ў 2006 годзе было прынята новае заканадўства аб бяспецы генна-iнжынернай дзейнасцi, створана сiстэма маркiроўкi ГМ-прадуктаў i спецыялiзаваныя лабараторыi, якiя правяраюць харчовыя прадукты на наяўнасць ГМА-кампанентаў.

Упершыню пытанне прававога замацавання і рэгуляванні генна-інжынернай дзейнасці было закранута ў Канвенцыі аб біялагічнай разнастайнасці, падпісанай 5 чэрвеня 1992г. у Рыа-дэ-Жанэйра (ратыфікавана Рэспублікай Беларусь 10 ліпеня 1993г.).

Мэтай Канвенцыі з'яўляецца захаванне і ўстойлівае выкарыстанне біятэхнічнай разнастайнасці, сумеснае атрыманне на роўнай аснове выгод, звязаных з выкарыстаннем генетычных рэсурсаў. Хоць механізм дасягнення мэт Канвенцыі ажыццяўляецца, у асноўным, на нацыянальным узроўні, вельмі важную ролю іграе развіццё міжнароднага супрацоўніцтва.

Канвенцыя аб біялагічнай разнастайнасці дае паняцце тэрміну генная інжынерыя як "любога віда тэхналогіі, звязанай з выкарыстаннем біялагічных сістэм, жывых арганізмаў або іх вытворных для выраба або змены прадуктаў або працэсаў з мэтай іх пэўнага выкарыстання". Таму відавочна, што генная інжынерыя неад'емна звязана з Канвенцыяй з самога пачаткі яе дзеяння.

Што датычыцца бяспекі, то Канвенцыя прапаноўвае адмысловыя меры для прыняцця на нацыянальным і міжнародным узроўнях для дасягнення бяспекі ў генна-інжынернай дзейнасці і, як канчатковы вынік, эфектыўнае захаванне біялагічнай разнастайнасці. Кожны бок павінен па меры магчымасці ўжываць сродкі рэгулявання, кантролю або абмежаванні рызыкаў, звязанных з выкарыстаннем або выпускам "генетычна нізінных арганізмаў, якія з'яўляюцца вынікам геннай інжынерыі, якія могуць мець шкодныя экалагічныя наступствы".

Увагі заслугоўвае таксама і Картахенскі пратакол па биябяспецы да Канвенцыі аб біялагічнай разнастайнасці (падпісанне 29 студзеня 2000г, ратыфікаваны Рэспублікай Беларусь 6 траўня 2002г.). Мэта гэтага Пратаколу складаецца ў забеспячэнне адэкватных мер засцярогі ў вобласці бяспечнай транспартоўкі і выкарыстанні генетычна мадыфікаваных арганізмаў, створаных пры дапамозе сучасных біятэхналогій.

Акрамя ратыфікацыі найважных міжнародных актаў, Рэспублікай Беларусь прадпрыняты наступныя крокі:


  • Распрацоўка нарматыўнай базы, якая рэгулюе знасіны ў галіне генна-інжынернай дзейнасці. Ядром гэтай базы з’яўляецца Закон Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2006 г. N 2/1193 “Аб бяспецы генна-інжынернай дзейнасці”;

  • Прыняцце Дзяржаўнай праграмы "Генетычная інжынерыя", якая ўключае правядзенне навуковых даследаванняў, комплекс арганізацыйных і кадравых мерапрыемстваў, закліканых спрыяць паскоранаму развіццю гэтага перспектыўнага навуковага кірунку, а таксама праграмы «Бiятэхналогiя», якая стане лагiчным працягам папярэдняй. Згодна гэтай праграме у раслiнаводстве будуць створаны маркер-спадарожныя селекцыi шэрагу культур (жыта, пшанiцы, ячменю, трэцiкалiю, соi, цукровых буракоў, бульбы, капусты). У блiжэйшых планах беларускiх генных iнжынераў — стварэнне бульбы, устойлiвай да вiрусаў i каларадскага жука, лёну з высокай якасцю валакна, журавiн, устойлiвых да патагенных фактараў, канюшыны з высокiмi кармавымi якасцямi i г.д. У жывёлагадоўлi вучоныя збiраюцца ўвесцi маркер-спадарожную селекцыю па шэрагу накiрункаў (буйная рагатая жывёла, свiннi, конi). Што датычыцца медыцыны, вучоныя займаюцца распрацоўкай тэхналогiй для ацэнкi на малекулярным узроўнi ўстойлiвасцi да розных захворванняў;

  • Стварэнне Нацыянальнага кардынацыйнага цэнтра біябяспека, у функцыі якога ўваходзіць ажыццяўленне поўнамаштабнага маніторынгу развіццям дадзенага кірунку, распрацаваная канцэпцыя дзяржаўнага рэгулявання бяспекі генна-інжынернай дзейнасці.

Такім чынам, на думку спецыялiстаў, сучасная бiятэхналогiя на аснове геннай iнжынерыi надзвычай важная не толькi для канкрэтных распрацовак, але i для фундаментальных даследаванняў, звязаных з вывучэннем структуры

генаў вышэйшых арганiзмаў, структуры бялкоў, а таксама ператасоўкi генаў у эвалюцыi. Генная iнжынерыя не толькi дае вялiкiя надзеi, звязаныя з лiквiдацыяй недахопу харчавання, паляпшэннем стану аховы здароўя i аховай навакольнага асяроддзя, але i накладае велiзарную прававую i маральна-этычную адказнасць на спецыялiстаў i грамадства ў цэлым. Актуальнай праблемай генна-iнжынерных работ з'яўляецца iх бiялагiчная бяспека, якая павiнна вырашацца намаганнямi міжнародных і дзяржаўных службаў бiялагiчнага кантролю i стандартызацыi генна-iнжынернай прадукцыi.



Спіс выкарыстанай літаратуры:


  1. Конвенция о биологическом разнообразии: подписана в Рио-де-Жанейро 5 июня 1992г.; ратифицирована Верховным Советом Республики Беларусь 10 июля 1993г. // Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь. – 1993. - № 29. – С. 50-80.

  2. Картахенский протокол по биобезопасности к Конвенции о биологическом разнообразии, 29 января 2000г.: ратифицирована Национальным собранием Республики Беларусь, 6 мая 2002г. // Национальный центра правовой информации Республики Беларусь. – Минск, 2006.

  3. Закон Республики Беларусь от 9 января 2006г. № 96-3 «О безопасности генно-инженерной деятельности» // Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь. – 2006. – 2/1193.

  4. Зенкевич Е. Что нам сулит генная инженерия? // Вечерний Минск. – 2007. – № 221. – С. 21-25.

: pub
pub -> Індывідуальныя ўдзельнікі вочнага тура Беларускай юрыдычнай студэнцкай алімпіяды-2012
pub -> Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2008 Намінацыя: Сутнасць прававой інфарматызацыі
pub -> Да ўдзелу ў завочным камандным туры Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2009 дапушчаны наступныя каманды
pub -> Навучальная установа (факультэт) Колькасць каманд, назвы каманд
pub -> Зводны пратакол камандны залік
pub -> Зводны пратакол індывідуальны залік
pub -> Статыстычная табліца ўдзельнікаў завочнага індывідуальнага тура Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2008
pub -> Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2008 Намінацыя: Колькасць балаў за завочны тур
pub -> Агееў А. Р. Спіс Навукова-метадычныя работы І публікацыі
pub -> Асноўныя публікацыі: Манаграфіі


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал