Правілы афармлення артыкулаў і рэцэнзіяў
Аб'ём артыкула да 20 тысяч знакаў уключна з прабеламі. Шрыфт Times New Roman 12, інтэрвал 1,5 (у зносках памер шрыфту – 10, інтэрвал паміж радкамі – 1,0).
Афармленне артыкула
Імя і прозвішча аўтара або аўтараў (на мове публікацыі тлустым шрыфтам)
Загаловак (тлустым шрыфтам)
Асноўны тэкст
Літаратура (ненумараваны алфавітны спіс)
Загаловак па-англійску (тлустым шрыфтам)
2 рэзюмэ (па-англійску і на мове публікацыі – прыкладна па 500 знакаў)
Цытаты падаюцца ў двукоссі (“”) – без курсіву.
Ілюстрацыйны матэрыял вылучаецца курсiвам.
Спасылкі на літаратуру змяшчаюцца ў артыкуле ў квадратных дужках, падаём прозвішча аўтара або рэдактара (прозвішчы аўтараў або рэдактара набіраюцца «малымі вялікімі» літарамі), год выдання і старонку, напр.:
1 аўтар: [Барысенка 2000: 58],
рэдактар: [Сямешка (рэд.) 1999: 54],
Працы аднаго аўтара, выдадзеныя ў адным годзе: [Калета 2015a: 65, 2015b: 120-124],
2 аўтары адной працы: [Барысенка i Калета 2015: 65],
3 аўтары адной працы: [Барысенка, Калета i Пiсарэк 2015: 65],
многа аўтараў: [Сямешка i iнш. 2014: 65].
Дапускаюцца аўтаматычна прастаўленыя зноскі знізу старонкі для дадатковых заўваг і каментароў, але не для звычайных спасылак на літаратуру.
Бібліяграфічны спіс, аформлены згодна з патрабаваннямі ВАК Беларусі (http://www.vak.org.by/index.php?go=Pages&in=view&id=272), размяшчаецца ў канцы артыкула ў ненумараваным алфавітным парадку. Кірылічныя і лацінаграфічныя працы нельга падаваць ўперамешку агульным спісам.
Афармленне рэцэнзіі
Ініцыялы і прозвішча аўтара або аўтараў, загаловак кнігі, выдавецтва, месца і год выдання, колькасць старонак
Асноўны тэкст
Імя і прозвішча аўтара рэцэнзіі
Рэдакцыя пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для публікацыі, а таксама іх рэдагавання.
Поделитесь с Вашими друзьями: |