Кожны ўдзельнік можа прымаць удзел не большчым у трох спартыўных дысцыплінах.
Удзельнічаць можна толькі ў сваёй узроставайкатэгорыі (выключэнне – футбол, дземожна ўдзельнічаць у старэйшай катэгорыі, але толькі ў адной камандзе; адразу – за малодшую і старэйшую – гуляць забараняецца).
Футбол – каманда складаецца з 7 чалавек. Падчас гульні на полі – 4 гульцы + 1 брамнік, двое запасных.
Валейбол – каманда складаецца з 7 чалавек. Падчас гульні на пляцоўцы знаходзяцца 6 чалавек, адзін – на замене. Дзяўчаты з адной парафіі прадстаўляюць адну каманду, аб’ядноўваючы катэгорыі (А, В, С).
Настольны тэніс– ад адной парафіі ў кожнай узроставай катэгорыі могуць удзельнічаць па два хлопчыкі і па дзве дзяўчынкі.
Бадмінтон – ад адной парафіі ў кожнай узроставай катэгорыі могуць удзельнічаць па адным хлопчыку і па адной дзяўчынцы.
Тыя, хто будзе прымаць удзелу плаванні, з сабой павінны ўзяць шапачку, шлёпанцы, купальны касцюм (плаўкі), ручнік.
За ўдзел падстаўных (незарэгістраваных) асобаў, за ўдзел не ў сваёй катэгорыі, за ўдзел больш чым у 3 дысцыплінах удзельнік дыскваліфікуецца, а з каманды здымаецца 10 агульнакамандных балаў.