Прэс – анонс Нефармальная адукацыя паляпшаючы якасць жыцця! 8 кастрычніка 2010 года ў 12. 30



Дата канвертавання15.05.2016
Памер25.86 Kb.



Прэс – анонс

Нефармальная адукацыя - паляпшаючы якасць жыцця!

8 кастрычніка 2010 года ў 12.30 пачне працу ўжо традыцыйны Фестываль нефармальнай адукацыі, які праходзіць тры дні па адрасе ММАЦ, г. Мінск, пр-т Газеты “Праўда”, 11. Плануецца, што ў ім прымуць удзел звыш 250 прадстаўнікоў грамадскіх, камерцыйных і дзяржаўных адукацыйных і асветніцкіх арганізацый і устаноў з Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Малдовы, Германіі, Польшчы, Расіі, Таджыкістана і Украіны, якія падзеляцца досведам працы і абмяркуюць найбольш актуальныя пытанні развіцця нефармальнай адукацыі.

Старшыня аргкамітэту Дзмітрый Карпіевіч звяртае ўвагу: “Галоўнае, каб для моладзі і дарослых існавалі рэальныя магчымасці задавальнення іх запатрабаванняў і запытаў у навучанні, што ўзнікаюць увесь час незалежна ад месца жыхарства, узросту, полу, прафесіі і г.д. Каб былі прызнаны шматстайнасць і роўнасць структур, якія займаюцца навучаннем і асветай, прапісаны механізмы падтрымкі іх дзейнасці. Таму, трэба адзначыць, што Фестываль, як і раней, застаецца, у цэлым, формай і пляцоўкай прасоўвання нефармальнай адукацыі для моладзі і дарослых”.

Сёлетні Фестываль мае пэўны змястоўны фокус. Мэтай вызначана дэманстрацыя ўнёску арганізацый нефармальнай адукацыі ў павышэнне якасці жыцця.

У першы дзень (8 кастрычніка, пятніца) адбудзецца пленарная дыскусія “Унёсак нефармальнай адукацыі ў павышэнне якасці жыцця” у якой возьмуць удзел эксперты з Беларусі, Германіі і Арменіі.

Актуальныя пытанні будуць абмяркоўвацца ў тэматычных секцыях:

1.Запыт і замова ад грамадства і дзяржавы на нефармальную адукацыю

2.Адукацыя на працягу жыцця: прававое забеспячэнне і фінансаванне

3.Міжнароднае супрацоўніцтва: выклікі і перспектывы

4.Інавацыі і тэхналогіі ў нефармальнай адукацыі

5.Змяненне клімату: новыя выклікі для адукацыі

Другі дзень (9 кастрычніка, субота) пройдзе ў фармаце Дня адчыненых дзвярэй. Стэнды арганізацый, прэзентацыі, майстар-класы, трэнінгі будуць прапанованы для шырокага кола ўдзельнікаў (моладзь, пажылыя людзі, сельскія жыхары, людзі з абмежаванымі магчымасцямі, сем'і, жанчыны, прафесійныя групы, недзяржаўныя арганізацыі і інш.). Можна будзе пабачыць, пакранаць, параўнаць “прадукт” адукатараў.

Удзел гасцей Фестываля ў мерапрыемствах гэтага дня бясплатны, папярэдняй рэгістрацыі не патрабуе, абмежаванні існуюць толькі ў дачыненні да магчымасці памяшканняў прыняць адпаведную колькасць людзей.

ІІІ Фестываль нефармальнай адукацыі пройдзе у межах Тыдню Нямеччыны ў Беларусі. Адной з асноўнай падзей стане выступ намесніка старшыні Асацыяцыі народных універсітэтаў зямлі Саксонія, сп. Маціаса Вебера “Адукацыя дарослых ва Усходняй Германіі на прыкладзе зямлі Саксонія: 20 год пасля ўз'яднання Германіі” (9 кастрычніка, 17.30).

У трэці дзень Фестывалю (10 кастрычніка, нядзеля) плануецца абмеркаванне і планаванне сумесных дзеянняў і праектаў дзеля развіцця нефармальнай адукацыі.

Форум завершыцца пленарным выніковым паседжаннем і узнагародджваннем пераможцаў конкурсаў фотаздымкаў, сайтаў, майстар-класаў, стэндаў і выданняў, лепшых у галіне нефармальнай адукацыі.

Дадатковую інфармацыю можна знайсці на сайтах www.dvv-international.by, www.adukatar.net і ў Дзённіку Фестываля http://fiestyval-nfa.livejournal.com/


Кантакты для сувязі: +375 17 269-90-34

+375 33 619-60-68 – Аліна Радачынская



parapedt@gmail.com
: wp-content -> uploads -> 2010
2010 -> У. Караткевіч. Да 80-годдзя з дня нараджэння пісьменніка
2010 -> Справаздача аб рабоце бібліятэкі ў 2010-2011 навучальным годзе
2010 -> Маладзёжны адукацыйны клуб ”newline“ Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне “Гісторыка” дуа “Гімназія №10 г. Маладзечна”
2010 -> Дзеннае аддзяленне 7 верасня
2010 -> Базавы курс для адукатараў у галіне правоў чалавека Червень-лістапад, 2010 Школа правоў чалавека для адукатараў
2010 -> Кузьня кадраў наступнага


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал