
Прэс-рэлiз мерапрыемства “Масленіца”
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае 2 сакавіка 2014 года з 11:30 да 15:00 на на мерапрыемства “Масленіца”.
Масленіца, цi «Масляна нядзеля», – адно з рухомых свят народнага календара, якое адзначаецца прыкладна ад 3 лютага (21 студзеня па старому стылю) да 14 сакавіка (1сакавіка па старому стылю), у залежнасці ад Вялікадня, спраўляецца за тыдзень перад Вялікім постам.
У царкоўным календары Масленіца мае назву «Седміца сырная» (сырапусны тыдзень). Па Уставу святой Царквы субота накануне сырапуснага тыдня ўстаноўлена як дзень памінання продкаў.
Традыцыйныя масленічныя стравы – бліны і аладкі, сыр і масла. Маслу і сыру, а на ўсходзе Беларусі – асабліва блінам, надаваўся магічны сэнс. Бліны, паводле павер’я , як і ўсе круглыя прадметы, дапамагалі сонцу хутчэй рухацца, паскаралі надыход вясны. А сыр і масла (сытая ежа) спрыялі таму, каб увесь год быў сытны (багаты).
У гэтым годзе “музейная вёска” гасцінна сустрэне наведвальнікаў сваёй цікавай праграмай.
Упершыню ў праграме свята дэманстрацыя традыцыйнага абрада гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна “Паазер’е” “Пахаванне бабы”, навучальны майстар-клас па беларускай польке і ўнікальная выстава прыстасаванняў для вырабу масленічных страў на Беларусі - сыра і масла ( са збору музея). Сярод гасцей масленічнага кірмашу ансамблі “Нагуаль”і “Рэха”.
Для тых сямей, якія ўступілі ў шлюб у мінулым годзе ( пры сабе мець копію пасвдедчання аб шлюбе 2013 года), супрацоўнікі музея падрыхтавалі цікавае “Ушанаванне маладых пар” з гумарыстычнымі іспытамі, гульнямі і сувенірамі.
На працягу свята пройдзе традыцыйны для наведвальнікаў музея конкурс “Масленічная лялька”. Пераможцаў чакаюць прызы! Для ўсіх - гульні і забавы каля Масленічнага слупа.
Канцэртную і гульнева-забаўляльную праграму для наведвальнікаў свята падрыхтавалі народны ансамбль народнай песні “Асалода”, ансамбль народнай музыкі “Медуніца”, ансабль народнай песні “Славянскі настрой”, творчыя калектывы “Станоўчы настрой” і “Майстэрня ўражанняў”.
Для самых маленькіх наведвальнікаў прапануем цікавыя гульні на дзіцячай пляцоўцы.
Кульмінацыяй свята стане спальванне пудзіла зімы і файер-шоу.
Падчас мерапрыемства за дадатковую плату раім набыць сувеніры ад народных майстроў. “Беларуская карчма” прапануе бліны на любы густ і стравы, прыгатаваныя на адкрытым вогнішчы, катанне на конях, поні і гужавым транспарце .
Запрашаем усіх прыняць удзел у Масленічных гуляннях на тэрыторыі музея!
Кошт квіткоў: 50 000 руб. - для дарослых, 25 000 руб.- для дзяцей школьнага ўзросту,
для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Экспазіцыя музея працуе з 10.00 да 17.00. Каса працуе з 10.00 да 16.30.
Шаноўныя наведвальнікі!
-
Калі ласка,паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
-
М узей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам “Малінаўка” за в. Азярцо
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунку: Мiнск – Гарадзiшча, Дубянцы, калгас Калініна, Заходнія могілкі, Чыкі.
Поделитесь с Вашими друзьями: |