Прэс-рэліз упершыню брэсцкая (радзівілаўская) біблія



Дата канвертавання15.05.2016
Памер17.12 Kb.

ПРЭС-РЭЛІЗ
УПЕРШЫНЮ БРЭСЦКАЯ (РАДЗІВІЛАЎСКАЯ) БІБЛІЯ

СТАЛА ЗДАБЫТКАМ ШЫРОКАГА КОЛА ДАСЛЕДЧЫКАЎ І ГРАМАДCКАСЦІ!
18 чэрвеня 2013 г. а 15-й гадзіне ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі (вул. Сурганава, 15, інфармацыйна-выставачны цэнтр, пакой 110) адбудзецца прэзентацыя электроннага выдання «Брестская Библия: к 450-летию издания».

Знакамітая Брэсцкая, ці Радзівілаўская Біблія выйшла ў свет у Брэсцкай друкарні 4 верасня 1563 г. У свой час гэта было самае фундаментальнае і прыгожа аформленае выданне Святога Пісання ў Вялікім Княстве Літоўскім. Ініцыятарам яго стварэння стаў адзін з самых уплывовых магнатаў ВКЛ, дзяржаўны і ваенны дзеяч, актыўны прыхільнік рэфармацыі Мікалай Радзівіл Чорны. Ён замовіў кальвінісцкі пераклад Бібліі на польскую мову і фінансаваў аб'ёмнае раскошнае выданне.

Лёс кнігі склаўся трагічна – частка накладу была знішчана, таму асобнікаў, што захаваліся да нашага часу, засталося вельмі мала. У Беларусі адзіны экзэмпляр Брэсцкай Бібліі захоўваецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Бібліятэка выступіла ініцыятарам праекта па стварэнні паўнатэкставай электроннай версіі гэтага рэдкага выдання. Праект здзейсніўся дзякуючы фінансавай падтрымцы ААТ «Белаграпрамбанк» і плённаму супрацоўніцтву з Бібліятэкай імя Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук. Вынікам з’явілася электроннае выданне (DVD-ROM), якое змяшчае поўную алічбаваную копію Брэсцкай Бібліі, навуковыя артыкулы пра гісторыю стварэння і асаблівасці прадстаўленага экзэмпляра, а таксама прэзентацыю, падрыхтаваную супрацоўнікамі аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў бібліятэкі. Алічбоўку асобніка Бібліі і падрыхтоўку макета забяспечыў Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі.

Да імпрэзы прымеркавана выстаўка «Брэсцкая Біблія – шэдэўр кнігадрукавання XVI ст.», на якой экспануецца адзіны ў Беларусі арыгінальны экзэмпляр Бібліі.

Падчас прэзентацыі экзэмпляры электроннага выдання будуць перададзены ў дар прадстаўнікам буйнейшых бібліятэк і іншых устаноў навукі і культуры.


Кантактныя асобы:
+ 375 17 284 10 12, + 375 17 284 10 13 Аляксандр Сцефановіч, загадчык аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі
Каталог: docs -> press
docs -> Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны»
press -> Прэс-рэлiз мерапрыемства “Масленіца” Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае 2 сакавіка 2014 года
press -> Прэс-рэліз выстаўка “М. Доўнар-запольскі – даследчык гісторыі трох народаў”
press -> Прэс-рэліз запрашаем на 450-гадовы юбілей “Брэсцкай Бібліі”!
press -> Прэс-рэліз 28 лютага 2014 г а 15-й гадзіне ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа нан беларусі
press -> Прэс-рэлiз канцэртна-абрадавай дзеі “Зялёныя Святкі”
press -> Прэс-рэліз Персанальная выстава мастака В. П. Савіча «Размова з уласным ценем або гульня з колерам»


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал