Прыёмы мысленчай дзейнасці вучняў на ўроках гісторыі Беларусі ў VIII класе як сродак гістарыясофскага бачання мінулага Райко Даніл Мікалаевіч, настаўнік гісторыі дуа «Гімназія №4, г. Гродна»



старонка2/5
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.77 Mb.
1   2   3   4   5
§ 6


Тэма ўрока

Мэта ўрока для вучняў

Сельская гаспадарка ў другой палове XVI – першай палове XVII ст.

Вызначыць, як уплываў працэс фарміравання капіталістычнага грамадства ў Заходняй Еўропе на гаспадарчыя і сацыяльныя адносіны ў беларускім грамадстве.

Асаблівасці ўрока і выкарыстанне прыёмаў мысленчай дзейнасці

Такая мэта ўрока дапаможа не толькі паказаць асаблівасці развіцця гаспадаркі на беларускіх землях, якія фарміраваліся пад уплывам унутранага развіцця, але і вылучаць сацыяльна-эканамічныя наступствы ўплыву заходнееўрапейскага капіталізму. Увагу вучняў трэба акцэнтаваць на тым, што працэс запрыгоньвання сялян на Беларусі быў звязаны не толькі з эканамічнымі, але і з геаграфічнымі асаблівасцямі ВкЛ: умацаванне феадальнага гнёту прыводзіла да бегства сялян, у тым ліку ва Украіну (стар. 38, § 6). Каб утрымаць сялян на зямлі, ўводзіцца адпаведнае заканадаўства.

Прыём гістарычнай кампаратывістыкі. Важна падкрэсліць адрозненне ад Заходняй Еўропы. Па-першае, фарміраванне феадальных адносін пачалося раней, чым на тэрыторыі Беларусі, дзякуючы таму, што германскія плямены прыйшлі на тэрыторыі, дзе ўжо мела старажытную гісторыю Рымская Імперыя. Па-другое, дзякуючы кліматычным адрозненням, асобныя раёны Заходняй Еўропы мелі пэўную спецыялізацыю яшчэ з ранняга сэрэднявечча, таму пашырэнне гандлю стала з XIVст. заканамерным і важным вынікам развіцця гаспадаркі Захаду, што паступова вяло да адмены прыгону.

На Беларусі спецыялізацыя сельскай гаспадаркі, зноў жа па прыродна-кліматычным умовам, пачынаецца толькі з другой паловы ХIX ст., калі мела месца пэўная інтэнсіфікацыя гаспадаркі па ўсёй Расійскай Імперыі. Адпаведна, унутрыгандлёвыя адносіны былі не значныя ў сярэдзіне XVI – першай палове XVII ст. Калі на Захадзе прыгон адмяняецца і сяляне становяцца вольнымі арэндатармі, то на тэрыторыі Беларусі, наадварот, прыгон толькі ўводзіцца і прычыны таму – канкрэтныя прычынныя фактары сацыяльнай эвалюцыі, якія разгледжаны вышэй.

Вельмі важна адзначыць, што ўвядзенне фальваркаў у заходніх раёнах Беларусі было звязана з ростам попыту на збожжа ў Заходняй Еўропе. Гэта ёсць прамое ўздзеянне капіталістычных адносін на сацыяльна-эканамічныя працэсы на Беларусі. Адпрацоўка паншчыны, як галоўная форма павіннасцей, стала сродкам кансервацыі гаспадарчых адносін на Беларусі і не прывяла да пашырэння гандлю і развіцця капіталізму.

Такім чынам, апіраючыся на прыём гістарычнай кампаратывістыкі, мы ўстанавілі, что ў сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі і Заходняй Еўропы шмат адрозненняў, якія выкліканы рознымі прычыннымі фактарамі гістарычнага развіцця двух рэгіёнаў Еўропы. Пры гэтым выяўлены канкрэтны ўплыў сацыяльна-эканамічнага развіцця Заходняй Еўропы на сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў сярэдзіне XVI ст.



Выяўленне таго, чаго не было. Настаўнік ставіць пытанне: пры якіх умовах можна было не ўводзіць фальваркі? Прыкладны адказ вучняў: калі б развіваліся мануфактуры і велікакняскі флот праводзіў каланіяльныя захопы. У такім выпадку значная частка насельніцтва абслугоўвае флот, яго патрэбы стымулююць развіццё вытворчасці, таксама значная частка нашых продкаў з’яўляецца матросамі. Месца прыгону сялян не застаецца.

Рэтраальтэрнатыўнае мадэляванне.

Далей прапаноўваецца зрабіць інтэлектуальную мадэль: вялікакняскі флот робіць каланіяльныя захопы па аналогіі з іспанскім, англійскім і г.д. Ставіцца пытанне: уявіце, на руках вашых продкаў кроў мільёнаў рабоў. Ці былі б тады беларусы тымі, якія яны зараз: верацярпімыя, талерантныя, пазбаўленыя агрэсіі, расавай нянавісці, ксенафобіі і шавінізму. Так увага вучняў акцэнтуецца на тых гістарычных прычынных фактарах, якія паўплывалі на фарміраванне беларусаў такімі, якімі яны з’яўляюцца.

Вынікам урока становіцца разуменне таго, чаму быў уведзены прыгон на Беларусі і чым адрозніваецца сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ад Заходняй Еўропы.




УРОК III

§ 7


Тэма ўрока

Мэта ўрока для вучняў

Гарадское жыцце ў другой палове XVI – першай палове XVII ст.

Выявіць, як уплываў працэс станаўлення капіталізму на Захадзе на гарадское жыцце ў Беларусі.

Асаблівасці ўрока і выкарыстанне прыёмаў мысленчай дзейнасці

Для разумення вучнямі асаблівасцей сацыяльна-эканамічнага развіцця на Беларусі важна разглядаць тэму, прысвечаную гарадскому жыццю пасля тэмы па сельскай гаспадарцы. Вучні ўзгадаюць, што ўвядзенне прыгону і фальваркаў не спрыяла развіццю гандлю і, адпаведна, капіталістычных адносін. Арыентацыя фальваркаў на знешні рынак сфарміравала цікавую з’яву ў беларускім грамадстве. Самымі буйнымі пастаўшчыкамі тавару былі феадалы, а не буржуа, як на Захадзе. Галоўны тавар – гэта не вырабы мануфактур, а сельскагаспадарчая прадукцыя. Яе выраб не патрабуе росту гарадскога насельніцтва, а таксама не з’яўляецца рухавіком прамысловай рэвалюцыі. Гандлярамі былі купцы. Для разумення вучнямі сацыяльна-эканамічных працэсаў у беларускім горадзе важна растлумачыць: чаму феадалы-гандляры і купцы не станавіліся буржуазіяй? Прычын таму некалькі. Феадалы гандлявалі таварам, вырабленым не імі, а сялянамі, таму светапоглядныя арыенціры землеўладальнікаў заставаліся некранутымі. Да таго ж, купецтва было мала, і значнай сацыяльнай сілай, у адрозненне ад заходнееўрапейскай буржуазіі, яны не былі.

Вельмі важным з’яўляецца пытанне аб відах гарадоў. Трэба падкрэсліць хуткі рост не буйных гародоў, а мястэчак – з’явы, не характэрнай для Захаду.

Важна акцэнтаваць увагу вучняў на занятках гараджан. Прыём гістарычнай кампаратывістыкі. У адрозненне ад Захаду, насельніцтва беларускіх гарадоў яшчэ ў сярэдзіне XIX ст., акрамя ўласна гарадскіх заняткаў, займалася сельскай гаспадаркай. Насельніцтва мястэчак цалкам залежыла ад сельскагаспадарчай працы. Фальварачная сістэма на захадзе Беларусі, дамінаванне натуральных павінасцей на ўсходзе краіны было галоўным стрымліваючым фактарм для росту ўнутрыгандлёвых зносін, а значыць, і гарадоў. Гэты факт вельмі важны: па-сутнасці, гаспадарка ВКЛ у сярэдзіне XVI – першай палове XVII ст. застаецца натуральнай, пры тым, што аб’ёмы знешняга гандалю пашыраюцца. Капіталізм Заходняй Еўропы негатыўна ўплываў на развіццё таварна-грашовых адносін на Беларусі: як у вёсцы, так і ў горадзе.

Асаблівасцю прамысловага развіцця беларускіх горадоў з другой паловы XVI ст. стала паступовае афармленне іх гандлёва-рамеснай спецыялізацыі: гарадскія рамеснікі пачалі ствараць цэхі, тады калі ў Англіі, Нідэрландах, паўночнай Італіі, Францыі функцыянуюць мануфактуры і менавіта мануфактурныя вырабы, а не сельскагаспадарчая сыравіна, становяцца асновай знешняга гандлю гэтых краін. Цэхавая (рамесная) вытворчасць ВКЛ не магла канкураваць з мануфактурнай прамысловасцю. Адсутнасць попыту на цэхавую прадукцыю з Княства на знешнім рынку, вузкі ўнутраны рынак з-за прыгону і натуральных павінасцей сялян з’явіліся фактарамі, якія стрымлівалі рост прамысловасці ў гарадах. Гэта значыць, што не павялічвалася колькасць буржуазіі – «новых» людзей, стрымліваўся, таксама, тэхнічны рост, што было дапаўняльным фактарам маруднага эканамічнага росту беларускага грамадства. Для вучняў важна падкрэсліць, што рост тэхнічных новаўвядзенняў на Захадзе звязаны з флотам, які на Беларусі цалкам адсутнічаў. На працягу ўрока трэба акцэнтаваць увагу вучняў на тым, што адрозненне развіцця Беларусі і Заходняй Еўропы звязана з прычыннымі фактарамі сацыяльнай эвалюцыі, а не звышнатуральнымі якасцямі заходнееўрапейцаў.

Вынікі параўнання выявілі адрозненне развіцця беларускага і заходнееўрапейскага горада. Разам з тым выяўлены ўплыў заходнееўрапейскага капіталізму на асаблівасці развіцця беларускага горада.



УРОК IV

§ 1


Тэма ўрока

Мэта ўрока для вучняў

Лівонская вайна

Вызначыць сувязь Лівонскай вайны і працэсаў каланіяльных захопаў заходнееўрапейскімі краінамі.

Асаблівасці ўрока і выкарыстанне прыёмаў мысленчай дзейнасці

Настаўнік нагадвае вучням, што пачатак XVI ст. – гэта час каланіяльных захопаў Іспаніі, Партугаліі, затым іншых краін Заходняй Еўропы, якія размяшчаюцца на берагах атлантычнага ўзбярэжжа. Швецыя, Данія, Польшча, Вялікае Княства Літоўскае і Вялікае Княства Маскоўскае размяшчаліся далёка ад тагачаснага цэнтра сусветнай цывілізацыі. Гэтыя краіны, якія мелі выхад да Балтыйскага мора, вялі жорсткую геапалітычную барацьбу. Вынікам гэтай барацьбы магло стаць далучэнне да краін, якія будавалі архітэктонікі свету на бліжэйшыя стагоддзі праз каланіяльныя захопы (у лепшым выпадку). Для гэтага трэба было адной з балтыйскіх краін, напрыклад, ВКЛ зрабіць Балтыку «ўнутраным морам», што азначала палітычны (а значыць і ваенны) кантроль над прыморскімі раёнамі Даніі, Прусіі, Швецыі, Лівоніі. Таксама трэба было прадухіліць расійскую агрэсію ў Лівонію. Зразумела, што ў XVI ст. такое было марай многіх балтыйскіх дзяржаў, але рэальнай моцы для гэтага ніводная з іх ні мела. Таму найбольш верагодным вынікам войн маглі стаць спрыяльныя гандлёвыя ўмовы, інтэнсіўны культурны абмен з краінамі-лідэрамі і, безумоўна, падрыхтоўка да новай вайны. Такім чынам, Лівонская вайна можа разглядаецца ў сувязі з агульнаеўрапейскімі працэсамі.

Прыём гістарычнай кампаратывістыкі. У адрозненне ад марскіх дзяржаў (Іспаніі, Партугаліі, Англіі, Францыі і іншых), якія вялі баявыя дзеянні ў асноўным на моры, нападаючы на ўзбярэжжа праціўніка, асаблівасць вайны за Балтыку – гэта яе сухапутны характар, таму і спусташэнні тэрыторыі Беларусі, як зоны вайны, былі вельмі жудасныя. Інтарэс да Балтыкі падаграваецца як унутранымі асаблівасцямі развіцця балтыйскіх дзяржаў, так і знешнімі прычынамі – рост багацця заходніх краін.

Прыём рэтраальтэрнатыўнага мадэлявання. Вучням прапануецца зрабіць пазнавальную мадэль: што было б, калі б у вайне перамагла Расія і прааналізаваць лёс шляхты ВКЛ. Асноўны тэзіс для стварэння мадэлі – апрычніна ў Расіі.

Ванікі мадэлявання могуць быць такімі. На тэрыторыі Рэчы Паспалітай уводзіцца апрычніна, галоўным чынам супраць каталіцкай шляхты. Гэта стане падставай вайны з каталіцкімі дзяржавамі, тым больш, што ў Заходняй Еўропе ідзе вельмі жорсткае супрацьстаянне католікаў і пратэстантаў. ВКЛ ператворыцца ў зону баявых дзеянняў. Рэфлексуючы, вучні зазначаюць, што перамога Расіі – гэта катастрафічны варыянт для тагачаснай Беларусі. Таму цана, якую заплаціла Вялікае Княства Літоўскае за перамогу, можа разглядацца як дапусцімая: у выпадку перамогі Расіі, ахвяраў было б значна больш. Так апраўдваецца ў тых гістарычных умовах утварэнне Рэчы Паспалітай.




УРОК V

§ 2


Тэма ўрока

Мэта ўрока для вучняў

Утварэнне Рэчы Паспалітай

Вызначыць, чаму стала магчыма аб’яднанне ВКЛ і Польшчы.

Асаблівасці ўрока і выкарыстанне прыёмаў мысленчай дзейнасці

Прычыны аб’яднання дзвюх дзяржаў вельмі яскрава характаразуюць сутнасць магнацка-шляхецкага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага. Вучням трэба падкрэсліць, што да ўтварэння Рэчы Паспалітай прывёў комплекс прычын, сярод якіх дамінавала жаданне атрымаць яшчэ больш вольнасцей. Працэс умацавання ВКЛ шляхту не турбаваў.

Прыём рэтраальтэрнатыўнага мадэлявання. Вучням прапануецца зрабіць пазнавальную мадэль: Іван IV стаў манархам Рэчы Паспалітай. Задача мадэлявання – успомніць асаблівасці развіцця Расіі.

Вынікі мадэлявання могуць быць прыкладна такімі, як на папярэднім уроку.




УРОК VI

§ 3


Тэма ўрока

Мэта ўрока для вучняў

Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай

Параўнаць асаблівасці палітычнага жыцця цэнтралізаваных краін Заходняй Еўропы і дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай

Асаблівасці ўрока і выкарыстанне прыёмаў мысленчай дзейнасці

Разгляд дзяржаўнага лада Рэчы Паспалітай трэба звязаць з працэсам цэнтралізацыі і нараджэннем абсалютызму ў краінах Заходняй Еўропы пад час станаўлення капіталістычных адносін.

Прыём гістарычнай кампаратывістыкі. Абсалютная ўлада на Захадзе ўтваралася ва ўмовах развіцця капіталістычных адносін, калі сацыяльна-эканамічныя пазіцыі дваранства і духавенства значна аслабелі і ўмацоўваліся пазіцыі буржуазіі, што і выкарысталі манархі. Апора на буржуазію зараз рабіла супрацьвес дваранству, як у познім сярэднявеччы апора манархаў Заходняй Еўропы на гараджан забяспечыла пераадоленне феадальнай раздробленнасці і ўтварэнне цэнтралізаванай улады. Развіццё Польшчы і ВКЛ ішло іншым шляхам. Ад цэнтралізаванай, ўлада эвалюцыянізіравала да саслоўна-прадстаўнічай. У Заходняй Еўропе парламент стаў сродкам прымірэння манарха і дваран, платай апошнім за цэнтралізацыю ўлады. З’яўленне буржуазіі стала сродкам абмежавання ўлады парламентаў.

Шэраг краін: Швецыя, Іспанія, Японія мелі вельмі вялікую, як і ў ВКЛ колькасць шляхты-дваран – да 10-12%. У Іспаніі (на тэрыторыях, вольных ад арабаў) роля парламента – картэсаў – была значнай з XII ст. Картэсы вырашалі шырокі спектр пытанняў, звязаных з перадачай прастолу, ажыцяўлення ўлады. Улада манарха перадавалася па спадчыне. Вялікая колькасць дваран стала адной з прычын геграфічных «адкрыццяў». Так улада вырашала два пытанні: папаўнення казны і пазбаўленне ад рыцараў. У Швецыі, як у ВКЛ, манарх выбіраўся. Аднак, пачынаючы з XVI ст., там умацоўваецца ўлада манарха. XVII ст. – гэта ўжо абсалютызм. Манархам у Швецыі ўдалося ўмацаваць уладу таму, што яны апіраліся на гараджан і вольных сялян землеўладальнікаў. У Японіі, у Новы час, замацавалася ўлада сёгунаў. Сёгунам, ваенным правіцелем краіны, мог стаць прадстаўнік любога роду, пры пэўнай ваеннай падтрымцы. Гэта вышэйшая форма шляхецкай вольнасці.

Такім чынам, вялікая колькасць шляхты вызначала асаблівасці развіцця некаторых краін: улада манарха была слабая, ці пэўным чынам кантралявалася, ці ўвогуле адсутнічала. Абсалютызм у такіх краінах немагчымы без з’яўлення значнай альтэрнатывы шляхце. Каб умацоўваць сваю ўладу, манархі могуць апірацца на гараджан, вольных землеўладальнікаў-сялян, ці буржуазію.

Прыем выяўлення таго, чаго не было. У ВКЛ адсутнасць сацыяльнага слоя, які мог стаць апорай манарха, прывяла да пашырэння ролі саслоўна-прадстаўнічага органа ўлады шляхты. Для разумення тэмы, трэба паставіць пытанне: якія сацыяльныя сілы маглі стаць апорай манарха ў ВКЛ?

Такімі сіламі маглі стаць: сяляне-землеўладальнікі, гараджане, буржуазія.

Чаму сяляне-землеўладальнікі не сталі апорай манарха? У ВКЛ было прыгоннае права і сяляне былі ў залежнасці ад феадалаў. Чаму яны не былі свабоднымі? Адказ на гэта пытанне патрабуе ўспомніць прычыны ўвядзення прыгону. Нагадаем, што на другім уроку мы высветлілі, што адна з прычын прыгону – велізарная тэрыторыя ВКЛ. Таму ў сялян была магчымасць уцякаць ва Украіну. Каб прадухіліць уцёкі сялян, і ўводзіўся прыгон. Сходныя геаграфічныя ўмовы былі ў Расіі, і таму там таксама ўмацаваўся прыгон, як сродак утрымання сялян і эканамічнага кантролю над імі. Краіны Заходняй і Паўночнай Еўропы мелі іншыя геаграфічныя ўмовы. Толькі паўднёвыя раёны Швецыі прыгодныя для вядзення сельскай гаспадаркі і менавіта тут сканцэнтравана асноўная маса насельніцтва. У Швецыі сялянам проста няма куды ўцякаць. Таму ўводзіць законы, якія б прымацоўвалі сялян да зямлі, не было неабходнасці.

Чаму гараджане не сталі апорай манарха? Адказ на гэтае пытанне можна даць, калі ўспомніць матэрыял трэцяга ўрока. Гараджане не з’яўляліся значнай сацыяльнай сілай, так як іх роля ў эканамічным жыцці была невялікая. У Швецыі роля гараджан была больш значнай, чым у ВКЛ. Многія гарады з’яўляліся марскімі портамі, насельніцтва другіх гарадоў займалася выплаўкай жалеза, лоўляй рыбы і гандлем.

Чаму буржуазія не стала апорай манарха? Адказ на гэта пытане трэба звязваць з асаблівасцямі эканалічнага развіцця ВКЛ.

Такім чынам, у ВКЛ манарх не меў апоры, акрамя шляхты. Гэта звязана не столькі з асаблівасцямі эканамічнага развіцця, сколькі з прыродна-геаграфічнымі прычынымі фактарамі. Для таго, каб на Беларусі ў Новы час былі моцныя гарады, неабходны пэўныя ўмовы: наяўнасць жалезнай руды, наяўнасць мора (гарады з’яўляюцца портамі). Пры такіх умовах сялянства пераводзіцца на чынш, развіваецца гандаль і паступова сяляне становяцца вольнымі землеўладальнікамі. Яны і гараджане – апора манарха.




УРОК VII

§ 4


Тэма ўрока

Мэта ўрока для вучняў

Палітычнае становішча Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове XVI – пачатку XVII ст.

Прасачыць афармленне дзяржаўнага патрыятызму шляхты ВКЛ.

Асаблівасці ўрока і выкарыстанне прыёмаў мысленчай дзейнасці

Нацыянальныя ўяўленні ў Еўропе ўпершыню ўзнікаюць у асяродку гуманістычнай інтэлігенцыі Італіі ў эпоху Адраджэння. Падтрымліваюць нацыянальныя ідэі буржуа. Для іх гэта сродак барацьбы супраць царквы і дваранства. У Вялікім Княстве Літоўскім фарміруецца з’ява дзяржаўнага патрыятызму ў недрах феадальнага грамадства праз палітычнае самавызначэнне Княства ў Рэчы Паспалітай. Гэта яшчэ не нацыянальныя ўяўленні, а менавіта дзяржаўна-палітычныя. Але менавіта гэта быў крок да нацыянальнага літвінскага самавызначэння, якое фарміравалася ў складаных умовах: пры палітычным уціску шляхты і магнатаў Польшчы, а таксама пры масавай добраахвотнай паланізацыі літвінскай шляхты. Вучням важна зразумець, што дзяржаўны патрыятызм не быў масавай з’явай сярод шляхты і магнатаў, і быў накіраваны не на ўмацаванне сваёй, літвінскай дзяржавы, а на пашырэнне палітычных свабод і росту матэрыяльнага дабрабыту. А для гэтага патрэбна была пэўная адасобленасць ад Польшчы.

Прыем гістарычнай кампаратывістыкі. Важна падкрэсліць адрозненне феадальнага светапогляду ад буржуазнага. Для буржуазіі дзяржаўныя інтарэсы маюць вялікае значэнне, так як яны змагаюцца з феадаламі і галоўная іх апора – моцная дзяржава. Для феадала галоўнае – яго мясцовыя інтарэсы. Параўнанне паказвае гістарычную заканамернасць: феадалы не маюць схільнасці да працы па ўмацаванню дзяржавы. Феадалы – гэта сепаратысцкія і эгаістычныя памкненні, барацьба з якімі ёсць сутнасцю любой дзяржавы.

Настаўнік можа паставіць пытанне: ці мог стаць рэальнасцю ў Рэчы Паспалітай аналаг апрычніны Івана Грознага, тым больш, што сітуацыя з баярствам ў Расіі была вельмі падобнай на сітуацыю са шляхтай у Рэчы Паспалітай. Вучням важна растлумачыць, што размова ідзе менавіта пра аналаг, а не перанос апрычніны з Расіі ў Рэч Паспалітую.

Нагадаем, што Іван Грозны, распачынаючы апрычніну, сабраў вакол сябе верных людзей. Апрычнінай ён аб’явіў самыя багатыя раёны краіны. Апіраўся цар на гараждан і вольных сялян, якія яго падтрымлівалі не толькі таму, што баяліся яго помсты, але і таму, што ў апрычніне былі створаны найлепшыя ўмовы для вядзення гаспадаркі.

Настаўнік можа даць заданне: выявіць, якія раёны ВКЛ маглі стаць беларускай апрычнінай?

Такім чынам, для таго, каб адказаць на гэта пытанне, трэба высветліць нацыянальную праналежнасць манархаў ВКЛ у XVI – XVII ст. Большасць манархаў былі іншародцамі. Таму праблемы ВКЛ былі для іх незразумелымі. Адпаведна, арганізаваць і рэалізаваць такі масштабны праект, як апрычніна, яны не маглі.

УРОК VIII



§ 5


Тэма ўрока

Мэта ўрока для вучняў

Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай у першай палове XVII ст.

Выявіць сутнасць шляхецкага саслоўя ў Рэчы Паспалітай.

Асаблівасці ўрока і выкарыстанне прыёмаў мысленчай дзейнасці

Амаль несупынныя войны Рэчы Паспалітай былі сродкам пашырэння сваіх правоў шляхтай. Яна змагалася не за дзяржаву, не за караля, не за веру, а за грошы і прывілеі. Яскравы прыклад – падзеі 1609 года, калі войска разышлося таму, што жаўнерам не заплацілі. Віна ў гэтым магнатаў. Пачатак інтэрвенцыі ў Расію звязаны таксама з дзейнасцю магната Адама Вішнявецкага, які зрабіў усё, каб уцягнуць караля ў авантуру. Такую сутнасць шляхты Рэчы Паспалітай важна паказаць на ўроку.

Прыём гістарычнай кампаратывістыкі. Параўнаць войны Рэчы Паспалітай першай паловы XVII ст. і Трыццацігадовую вайну ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе. Там асновай сталі рэлігійныя супярэчнасці пратэстантаў і католікаў, да якіх былі дамешаны палітычныя інтарэсы цэнтралізаваных дзяржаў. Сама ж вайна стала сродкам усталявання новага светабачання капіталістычнай эпохі праз велізарныя ахвяры. Войны Рэчы Паспалітай не мелі такога выніку для яе. Войны сталі сродкам вырашэння геапалітычных праблем Рэчы Паспалітай і рэалізацыяй інтарэсаў магнатаў і не садзейнічалі светапоглядным зменам. Такім чынам, параўнанне значэння войн выяўляе асаблівасці развіцця Рэчы Паспалітай.

Дадатковыя звесткі пра Яна Караля Хадкевіча, героя вайны са Швецыяй, пра яго сумесную дзейнасць з герцагам Альба і ўдзел у падаўленні нідэрландскай рэвалюцыі, даюць магчымасць паставіць праблемнае пытанне: ці можна лічыць яго патрыётам Беларусі? Гэта пытанне дапаможа вучням асэнсаваць складанасць сацыяльна-культурнай гісторыі Беларусі.




УРОК IX

§ 16


Тэма ўрока

Мэта ўрока для вучняў

Беларуская вёска ў другой палове XVII – першай палове XVIII ст.

Мэта ўрока ставіцца ў кантэксце альтэрнатыўнага мыслення. Вызначыць, як магла б развівацца гаспадарка Рэчы Паспалітай, калі б захаваліся новаўвядзенні, характэрныя для пасляваеннага аднаўлення.

Асаблівасці ўрока і выкарыстанне прыёмаў мысленчай дзейнасці

Дадзеная тэма – адна з асноўных у вучэбным курсе.

У пачатку ўрока настаўнік дае кароткую інфармацыю пра войны другой паловы XVII – першай паловы XVIII ст. на Беларусі і іх наступствы, і вучні знаёмяцца з тэкстамі на стар. 80 (першы абзац), стар. 85 (апошні абзац) і стар. 86 (першы абзац).



Прыём гістарычнай кампаратывістыкі. Для асэнсавання вучнямі наступстваў войн, яны параўноўваюцца з наступствамі для Беларусі Вялікай Айчыннай вайны 1941 – 1944 гадоў. Адзначаецца заканамернасць: для кантынентальных дзяржаў, якой і з’яўляецца Беларусь, войны заўсёды ідуць з велізарнымі ахвярамі.

Зазначаецца, што агульным для пасляваеннага адраджэння для краін Еўропы, пачынаючы з Новага часу, стала дзяржаўнае кіраванне эканомікай, ці пашырэнне ролі дзяржавы ў эканоміцы. Пасляваеннае адраджэнне на Беларусі адбываецца таксама праз дзяржаўнае кіраванне эканомікай.

Разглядаюцца паняцці эканоміі, староствы, а таксама чынш як галоўная форма павіннасцей сялян. Важна зазначыць, што праізвол землеўладальнікаў – шляхты, асабістыя інтарэсы якіх былі вышэй за дзяржаўныя, не дазволіў гаспадарцы Вялікага Княства Літоўскага развівацца ў накірунку таварна-грашовых адносін.

Становішча на Беларусі пасля войн другой паловы XVII – першай паловы XVIII ст. можна параўнаць з вынікамі чумы ў Еўропе XIV ст. Велізарныя чалавечыя страты з цягам часу прывялі да адмены прыгону, скарачэння падаткаў і паляпшэння эканамічнага становішча сялян. Яны пераводзіліся на чынш, пашыраўся гандаль. У выніку чума стала адным з прычынных фактараў капіталізму. Чаму на Беларусі скарачэнне насельніцтва не прывяло да ўсталявання з’яў, характэрных для Заходняй Еўропы? Вучні разважаюць. Настаўнік паведамляе, што гэта пытанне стане асноўным на наступным уроку.



Прыём рэтраальтэрнатыўнага мадэлявання. Вучням прапануецца зрабіць інтэлектуальную мадэль: што б было, калі б захаваўся чынш як галоўны від падаткаў? Адказ падводзіць вучняў да асэнсавання, што чынш – прагрэсіўная форма падаткаабкладання, магла б прывесці да пашырэння ўнутранага гандлю. У лепшым выпадку быў бы адменены прыгон. Але для гэтага трэба моц дзяржаўнай улады, каб утрымаць ад праізволу шляхту. Так як дзяржаўная ўлада была слабая, то і такі сцэнарый малаверагодны.

Выяўленне таго, што не магчыма. Для пашырэння гандлю важна не толькі захаванне чыншу як галоўнай формы падаткаў, але і пэўная гаспадарчая спецыялізацыя сялян. Спецыялізацыя сельскай гаспадаркі магла прывесці да росту гарадоў і развіцця цэхаў, пераўтварэння іх у мануфактуры. Але аб’ектыўныя прычынныя фактары, у першую чаргу, адсутнасць спецыялізацыі па прыродна-кліматычным умовам, рабіла такі сцэнарый не рэальным.

Мадэляванне дазваляе паставіць адкрытае пытанне: пры якіх умовах можа адбыцца інтэнсіфікацыя гаспадаркі Рэчы Паспалітай?



Разгляд гэтага пытання прапануецца вучням на ўроках па тэмах «Гарады Беларусі ў другой палове XVII – першай палове XVIII ст.» і «Эканамічная стабілізацыя ў другой палове XVIII ст.»


УРОК X


Каталог: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі


Поделитесь с Вашими друзьями:
1   2   3   4   5




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал