Прыёмы мысленчай дзейнасці вучняў на ўроках гісторыі Беларусі ў VIII класе як сродак гістарыясофскага бачання мінулага Райко Даніл Мікалаевіч, настаўнік гісторыі дуа «Гімназія №4, г. Гродна»



старонка3/5
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.77 Mb.
1   2   3   4   5
§ 17


Тэма ўрока

Мэта ўрока для вучняў

Сялянскі рух

Чаму скарачэнне насельніцтва не прывяло да масавай антыфеадальнай барацьбы сялян, як гэта было ў Заходняй Еўропе пасля чумы?

Асаблівасці ўрока і выкарыстанне прыёмаў мысленчай дзейнасці

Прыём гістарычнай кампаратывістыкі. У адрозненне ад Заходняй Еўропы, дзе пасля чумы назіраўся масавы, дастаткова арганізаваны сялянскі рух, на Беларусі сялянскія выступлені былі лакальнымі. У чым прычыны? На Беларусі ўвага сялян-паўстанцаў была сканцэнтравана галоўным чынам на барацьбе з арэндатарамі, тады як у Заходняй Еўропе – на барацьбе з феадаламі. Супрацьдзеянне сялян на Захадзе мела рэлігійную аснову. На чале паўстанцаў стаялі прапаведнікі, якія крытыкавалі царкву. Менавіта на аснове крытыкі царквы і аб’ядноўваліся сяляне Захаду. На Беларусі рэлігійных матываў у сялянскай барацьбе не было. Першая прычына таму – асаблівасці эканамічнага развіцця. У Заходняй Еўропе XIV – XV ст. пашырыліся гандлёвыя сувязі. Гэта спрыяла трансфармацыі светапогляду людзей сярэдневяковага грамадства. Людзі зрабіліся больш вольнымі ад карпаратыўных скрэп і адчувалі сваю асобу самадастатковай. Падобных з’яў на Беларусі не было. Пры гэтым важны такі факт: чума, якая прынесла ў Заходнюю Еўропу жудасць масавай гібелі людзей, разам з тым палепшыла матэрыяльны стан тых, хто застаўся жыць. Другая прычына – асаблівасці адносін да працы праваслаўя і каталіцтва. Для апошняга актуальны тэзіс: «малітва і праца», для праваслаўя: «малітва». Прыклад таму – высокая, у параўнанні з праваслаўем, дабрачынная актыўнасць каталіцтва. Можна сказаць і так: каталіцтва больш, чым праваслаўе, арыентуе чалавека на змены ў яго зямным існаванні. Так як эканамічных падстаў для фарміравання новага светапогляду праз гандаль не было, а асноўная маса сялянства Беларусі захоўвала светапогляд праваслаўя, то і асновы для грунтоўных сацыяльных і эканамічных змен на Беларусі пасля войн не было. Да таго ж страты пасля вайны былі не толькі людскімі, але і матэрыяльнымі. Жыхары Беларусі не сталі багацейшымі пасля войн, наадварот, тыя, хто застаўся жыць, збяднелі. Такім чынам, выяўляецца гістарычная заканамернасць: пагаршэнне эканамічнага становішча насельніцтва не спрыяе масавым арганізаваным выступленням.


УРОК XI

§18


Тэма ўрока

Мэта ўрока для вучняў

Гарады Беларусі ў другой палове XVII – першай палове XVIII ст.

Параўнаць прычыны ўзнікнення і сацыяльную ролю мануфактур на Беларусі, у Расіі і ў Заходняй Еўропе.

Асаблівасці ўрока і выкарыстанне прыёмаў мысленчай дзейнасці

Дадзеная тэма адна з асноўных у вучэбным курсе.

Вывад па тэме ў канцы параграфа (стар. 107) здаецца вельмі смелым: з адраджэннем гарадоў і гандлю да сярэдзіны XVIII ст. узнікаюць новыя, капіталістычныя адносіны. Тут назіраецца «падгонка» гістарычнай рэальнасці пад адпаведнасць патрабаванням фармацыйнага падыходу: раз у Заходняй Еўропе XVIII ст. ужо існуюць капіталістычныя адносіны, то і на Беларусі яны павінны быць.

Простае параўнанне двух з’яў – мануфактур на Беларусі і ў Заходняй Еўропе (прыём гістарычнай кампаратывістыкі) – дае ўяўленне пра сутнасць апошніх на Беларусі і дазваляе гаварыць аб іх сацыяльных паследствах. Але ў першую чаргу трэба скласці ўяўленне ў вучняў пра сапраўднае становішча гарадоў на Беларусі. Прастое чытанне двух першых пунктаў параграфа паказвае сапраўднае становішча беларускіх гарадоў у першай палове XVIII ст. Адраджэнне сельскай гаспадаркі, дзякуючы чыншу, не стала каталізатарам развіцця горада, так як вельмі хутка сяляне перайшлі зноў амаль што да натуральнай гаспадаркі. Кірмашы не сталі агульнадзяржаўнай з’явай, а мелі месца ў асобных уладаннях магнатаў. Хаця кірмаш у Зэльве і быў адным з буйнейшых ва Усходняй Еўропе, гэта была асобная ініцыятыва аднаго магната, па якой судзіць аб эканамічным становішчы ўсёй дзяржавы немагчыма.

Рэч Паспалітая нават у сярэдзіне XVIII ст. уяўляла сабой сукупнасць магнацкіх уладанняў, самыя буйныя з якіх з’яўляліся дзяржавамі ў дзяржаве. Да 1764 г. існавалі прыватныя мытні на межах магнацкіх уладаняў, тады як Заходняя Еўропа пазбавілася ад іх яшчэ ў XV ст. пад час цэнтралізацыі. Аб тым, што эканоміка і гарады на Беларусі былі вельмі слабымі, сведчаць наступныя факты: асноўная частка насельніцтва збяднела, гандаль належыў замежным купцам (стар. 104), мануфактуры адкрываюцца не ў гарадах, а ва ўладаннях магнатаў.



Прыём гістарычнай кампаратывістыкі. Параўнаем мануфактуры ў Заходняй Еўропе і на Беларусі. На Захадзе мануфактурамі валодалі часцей за ўсё гараджане – былыя цэхавыя майстры, ліхвяры, купцы. Яны і сфарміруюць буржуазію. На Беларусі мануфактуры належаць магнатам – феадалам, якія галоўны прыбытак атрымоўваюць за кошт сялянскай працы на зямлі. Майстры запрашаліся з Еўропы. Мануфактурныя рабочыя – гарадская моладзь, якая яшчэ не авалодала пэўнай рамеснай спецыяльнасцю, і прыгонныя сяляне. Заходнееўрапейскія мануфактуры вырабляюць хадавы тавар, інакш, тавары агульнага попыту. Увогуле, прызначэнне мануфактур – рост аб’ёмаў вытворчасці і паніжэнне кошту тавараў праз рост аб’ёмаў вытворчасці. На Беларусі інакш: мануфактуры вырабляюць прадметы раскошы і не арыентуюцца на масавага пакупніка. Афармляецца цікавая сітуацыя: у краіне, якая панесла велізарныя страты ад войн, дзе насельніцтва збяднела, мануфактуры арыентаваны на элітарнага пакупніка, у той час, як попыт на хадавыя тавары агульнага спажывання не выконваецца. Зразумела, што беларускія мануфактуры не могуць мець значных сацыяльных наступстваў і не з’яўляюцца капіталістычнымі прадпрыемствамі.

Таксама важна параўнаць мануфактуры Беларусі і Расіі другой паловы XVII – першай паловы XVIII ст. Галоўнае адрозненне ў тым, што рускія мануфактуры належаць не толькі феадалам, але і купцам, як мясцовым, так і замежным і, што самае галоўнае, дзяржаве. Замежныя купцы працуюць з дазволу Раманавых і для інтарэсаў дзяржавы. Асноўнымі былі металургічныя вырабы. А гэта так неабходная ў той час зброя. Такім чынам, ні рускія, ні беларускія мануфактуры не ўплывалі на сацыяльныя змены. Але рускія мануфактуры рабілі больш моцнай дзяржаву, тады як беларускія давалі багацце толькі магнатам, а інтарэсы дзяржавы для магнатаў амаль не існавалі (калі не ўлічваць канкрэтных асоб).

На Захадзе мануфактуры ўзнікалі дзякуючы авечкагадоўлі, попыту на сукно, развіццю гандлёвых адносін, дзякуючы спецыялізацыі гаспадаркі і «агараджванню». Яны мелі грунтоўны ўплыў на грамадскія адносіны. На Беларусі мануфактуры ўзнікалі не на аснове аб’ектыўных прычын, а былі пераняты з Захаду. У адрозненне ад Расіі, мануфактуры не арыентаваліся на патрэбы дзяржавы. Беларускія мануфактуры не мелі сацыяльных наступстваў.

Праведзенае параўнанне выяўляе факт уплыву: мануфактуры прыйшлі з Захаду як адказ на яго эканамічную і ваенную моц, але значнай ролі ў жыцці Вялікага Княства Літоўскага яны не адыгралі.

Далей вучням прапаноўваецца адкрытае пытанне: пры якіх умовах мануфактуры маглі б мець значную ролю ў сацыяльна-эканамічным жыцці Вялікага Княства Літоўскага?

Пасля таго, як вучні выказалі меркаванні, настаўнік паведамляе, што на наступным уроку гэта пытанне стане адным з цэнтральных.




УРОК XII

§ 8


Тэма ўрока

Мэта ўрока для вучняў

Рэфармацыя ў Беларусі

Вызначыць асаблівасці гістарычнай з’явы Рэфармацыі на Беларусі праз сапастаўленне з Рэфармацыяй ў Заходняй Еўропе.

Асаблівасці ўрока і выкарыстанне прыёмаў мысленчай дзейнасці

Рэфармацыя – гэта працэс змены каштоўнасцей у капіталістычным грамадстве, якую арганізуе буржуазія і яе падтрымліваюць шырокія народныя масы, уцягнутыя ў таварна-грашовыя адносіны. На Беларусі буржуазія адсутнічала. Значыць, Рэфармацыю тут падтрымалі іншыя сацыяльныя слаі, якія выкарыстоўвалі яе ідэі для рэалізацыі сваіх мэт. Адказ на пытанне, якія гэта слаі, і якія ў іх мэты, і складае сутнасць урока.

Прыём стварэнне «ідэальных тыпаў». Вучням прапаноўваецца скласці «ідэальны тып» капіталізму. Вынікі мадэлявання такія.

1) авечкагадоўля;

7) Асветніцтва;

2) чума;

8) развіты ўнутраны і знешні гандаль;

3) ліхвярства;

9) наёмныя рабочыя;

4) мануфактуры;

10) буржуазія;

5) Адражэнне;

11) рост гарадскога насельніцтва;

6) «гандаль» з калоніямі;

12) рэфармацыя

Пасля гэтага, вучням па групах прапаноўваецца скласці «ідэальны тып» гістарычнай з’явы Рэфармацыі. Яе прыкметы:

1. змена светапоглядных каштоўнасцей;

а) лютэранства: дамінаванне веры над абрадамі;

б) кальвінізм: ідэя прадвызначанасці лёсу чалавека;

2) падрыў уплыву царквы праз развіццё свецкай адукацыі, праз канфіскацыю зямельных і іншых уладанняў;

3) буржуазныя рэвалюцыі (першая – у Нідэрландах 1566 – 1609);

4) рэлігійныя войны на фізічнае знішчэнне;

5) ідэя верацярпімасці ў выніку войн.

Сэнс стварэння «ідэальных тыпаў» у тым, каб суаднесці ідэальную мадэль з рэальнасцю. Вучням прапаноўваецца суаднесці прыкметы капіталізму, як «ідэальнага тыпу», з сацыяльна-эканамічным становішчам на Беларусі ў сярэдзіне XVI – сярэдзіне XVIII стагодзяў. Чакаемыя варыянты адказаў:

1) у параўнанні з Еўропай у ВКЛ гандаль не развіты;

2) мануфактуры з’яўляюцца ў першай палове XVIII стагоддзя, але асноўная вытворчасць на ўзроўні, ні цэхавых аб’яднанняў;

3) няма наёмных рабочых, сяляне запрыгоненыя;

4) буржуазія, як сацыяльны клас, адсутнічае;

5) у светапоглядзе дамінуюць каштоўнасці каталіцтва і праваслаўя, а не свецкія каштоўнасці;

6) назіраецца рост гарадоў і пашырэнне гандлю.

Чакаемы адказ вучняў пасля аналізу: капіталістычныя адносіны знаходзіліся ў стане зараджэння, т.я. назіраецца рост гарадоў і пашырэнне гандлю, а дамінуюць феадальныя адносіны. Аднак, Рэфармацыя была. Чаму?



Прыём гістарычнай кампаратывістыкі. Рэфармацыя была прынесена з Прусіі, і яе ідэі падтрымалі магнаты як сродак абароны супраць засілля польскай шляхты. Таму прычынай таго, што на Беларусі пашыраюцца ідэі Рэфармацыі, можна лічыць Люблінскую ўнію. Такім чынам, прычыны Рэфармацыі на Беларусі не сацыяльна-эканамічныя і культурна-рэлігійныя, а палітычныя. Калі ў Цэнтральнай і Заходняй Еўропе Рэфармацыя была падтрымана буржуазіяй, то на Беларусі магнатамі, незадаволенымі польскім палітычным уціскам, і невялікай колькасцю інтэлектуалаў-гуманістаў. Барацьба супраць каталіцтва насіла не столькі рэлігійны характар, колькі палітычны. У Еўропе Рэфармацыю падтрымалі народныя масы, уключаныя ў працэс таварна-грашовых адносін. Таму рэфармацыйны рух нёс з сабой і войны на фізічнае знішчэнне. Рэлігійных войн на Беларусі не было, т.я.:

- сяляне не падтрымалі рэфармацыю;

- магнаты-рэфарматары займалі вышэйшыя дзяржаўныя пасады, пераважалі ў складзе паноў-рады і праводзілі рашэнні, якія былі выгадны ім, але землі царквы не канфіскоўвалі;

- каталіцкая царква карысталася падтрымкай улад і была моцнай, войны не правакавала.

На Беларусі Рэфармацыя мела наступныя вынікі.

1) 1563 віленскі прывілей Жыгімонта ІІ аб ураўненні ў правах шляхты рознага веравызнання. 1573 у Рэчы Паспалітай Варшаўская канфедэрацыя прыняла акт аб свабодзе веравызнання – тэкст увайшоў у ІІІ статут ВКЛ.

2) Рэфармацыя будавалася на ідэях гуманізму і прынесла адзначаныя вамі яго праяўленні ў сацыяльна-духоўнае жыцце ВКЛ. Таму тут адчыняюцца школы, шпіталі, друкарні, развіваецца публіцыстычная літаратура, пішуцца творы ў абарону родная мовы, адстойваецца свабода асобы.

Такім чынам, гістарычнае параўнанне выявіла моцны ўплыў рэфарматарскіх ідэй на Беларусі, але так як прычынныя фактары тут былі іншымі, то і наступствы Рэфармацыі былі таксама іншымі.




УРОК XIII

§ 9


Тэма ўрока

Мэта ўрока для вучняў

Контррэфармацыя ў Беларусі

Чаму на Беларусі Контррэфармацыя перамагла хутка і адносна бяскроўна?

Асаблівасці ўрока і выкарыстанне прыёмаў мысленчай дзейнасці

Прыём гістарычнай кампаратывістыкі.

Вучням трэба нагадаць, што з курса сусветнай гісторыі яны ведаюць, што Конртрэфармацыя перамагла ў Польшчы, Італіі, Паўднёвай Германіі – гэта краіны, якія былі раздробленыя палітычна (ці на магнацкія ўдзелы, як Польшча), у іх адсутнічала цэнтралізаваная ўлада і там не былі развітыя капіталістычныя адносіны. У пачатку XVI ст. ідуць войны паміж Іспаніяй і Францыяй на тэрыторыі Італіі за ўплыў у рэгіёне. Іспанія пасля рэканкісты была аплотам каталіцтва і літаральна душыла ўсе праявы рэфармацыі. Пратэстантаў у Паўночнай Германіі падтрымлівала пратэстанцкая Швецыя. Геманія была раздробленай, і моц швецкай арміі зрабіла сваю справу. У цэнтралізаваных краінах з капіталістычнымі адносінамі на этапе фарміравання, дзе, да таго ж, Рэфармацыю падтрымалі і феадальныя вярхі, яна перамагла (гэта Англія, Францыя, Данія і Швецыя – тут сказалася цэнтралізаваная ўлада і падтрымка Рэфармацыі з боку феадалаў (Всемирная история Нового времени XVI-XVIII вв. / Учебное пособие. – Минск. – 2010 г. - стр. 40.) Такім чынам, выяўлены заканамернасці перамогі Контррэфармацыі: неразвітыя капіталістычныя адносіны (значыць, Рэфармацыю не падтрымалі народныя массы) і палітычная раздробленасць, ці, інакш, адсутнасць цэнтралізаванай улады.

На Беларусі былі ўсе перадумовы для перамогі Контррэфармацыі.



УРОК XIV

§ 10


Тэма ўрока

Мэта ўрока для вучняў

Брэсцкая царкоўная ўнія

Выявіць уплыў Рэфармацыі на культурна-духоўныя працэсы на Беларусі.

Асаблівасці ўрока і выкарыстанне прыёмаў мысленчай дзейнасці

Прыём гістарычнай кампаратывістыкі.

Каталіцкая царква губляла ўплыў у Еўропе. Гэта стала адной з прычын заключэння царкоўнай уніі. Вучням трэба растлумачыць, што яшчэ з Ягайлы ў грамадстве Вялікага Княства Літоўскага час ад часу ўздымаліся ідэі аб’яднання праваслаўных і католікаў пад рукой Рыма. Зараз гэта стала рэальнасцю. Прычыны дзве: Рэфармацыя ў Еўропе і ўтварэнне Рэчы Паспалітай. Польшча і каталіцкая царква не маглі дапусціць умяшальніцтва Масквы ў інтарэсы Рэчы Паспалітай. Такім чынам, устаноўлены факт уплыву рэфармацыі як аднаго з галоўных фактараў заключэння Брэсцкай уніі.

Можна зрабіць наступную выснову: Рэфармацыя ў Еўропе, стымулюючы капіталістычныя адносіны, стала для Беларусі фактарам стабілізацыі традыцыйнага хрысціянства.



УРОК XV

§ 12


Тэма ўрока

Мэта ўрока для вучняў

Казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг. на беларускіх землях

Выявіць ролю казакоў у грамадскім жыцці Беларусі

Асаблівасці ўрока і выкарыстанне прыёмаў мысленчай дзейнасці

У гэтым параграфе вучні сустракаюцца са з’явай, нехарактэрнай для большасці краін Еўропы: наяўнасць вялікай колькасці вольных воінаў (казакоў). Асобую ўвагу вучняў трэба акцэнтаваць на паняццях: рыестр, самакіраванне, падначаленне каралеўскай уладзе.

Прыём рэтраальтэрнатыўнага мадэлявання. Вучням прапануецца скласці пазнавальную мадэль: як бы развіваліся падзеі, калі б Уладзіслаў IV з падтрымкай казакоў распачаў вайну супраць шляхты?

У якасці базавых характарыстык трэба зазначыць праваслаўную веру казакоў, іх самакіраванне, наяўнасць царкоўнай уніі, якая вельмі не падабалася казакам, іх цесныя сувязі з татарамі. Неабходна ўлічваць і падтрымку казакоў з боку сялян і гараджан. Важна прааналізаваць і фінансавыя магчымасці караля і казакоў, а таксама некаторых гарадоў, якія патанцыяльна маглі б патрымаць антышляхецкую вайну.

Стварэнне такой мадэлі – справа складанай пазакласнай работы з выкарыстаннем спецыяльнай літаратуры. Аднак такая праца цікавая для вучняў магчымасцю стратэгічнага планавання (накшталт віртуальных гульняў).

Такая мадэль дапаможа зразумець, ці ўяўлялі казакі рэальную сілу для барацьбы супраць шляхты, а значыць для ўтварэння цэнтралізаванай манархіі.




УРОК XVI

§ 13


Тэма ўрока

Мэта ўрока для вучняў

Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 – 1667 гг.

Чаму для Рэчы Паспалітай падзеі 1654 – 1667 гадоў былі вельмі разбуральнымі?

Асаблівасці ўрока і выкарыстанне прыёмаў мысленчай дзейнасці

Перад урокам вучням можна парэкамендаваць польскі фільм «Патоп» па раману Г.Сянкевіча, а падчас урока разабраць лёс і дзейнасць аршанскага кашталяна Кміціца. Рэальны Кміціц падчас вайны са шведамі арганізаваў супраць караля так званую «кміцянскую» канфедэрацыю, так як яму не заплацілі ў час грошы. Аналіз рэальнага і літаратурнага вобраза Кміціца дазваляе паставіць пытанне аб прычынах несупадзення гістарычнага і літаратурнага вобраза. Гэтыя прычыны, на нашу думку, крыюцца ў неабходнасці пэўнай ідэалізацыі гісторыі для выхавання польскай моладзі. Без ідэалізацыі польская гісторыя (і таксама наша ў гэты час) выглядае вельмі непрывабна: выяўляецца шмат памылак, якія дапускалі ўлады, а таксама абазначаецца галоўная перашкода да прагрэсіўнага развіцця грамадства – шляхта з яе анархічнымі каштоўнасцямі. Да таго ж, фільм дапаможа вобразна ўспрымаць матэрыял урока.

Прыём «сустрэчнае цячэнне».

Шведскі кароль Густаў Адольф (1611 – 1632) усвядоміў, якія перспектывы адкрывае паляпшэнне якасці ліцця металу для гармат, і прыступіў да цэнтралізаваных работ па стварэнню лёгкай палявой артылерыі. Работы працягваліся больш за дзесяць гадоў, і ў канцы 1629 была створаная «лёгкая палкавая гармата», regementsstycke. У адрозненне ад папярэдніх узораў еўрапейскага ўзбраення, regementsstycke была значна лягчэй за кошт тонкіх сценак ствала. Яе мог перавозіць адзін конь або 2-3 пяхотнікі. З-за тонкіх сценак гармата не магла страляць ядрамі, сакрэт regementsstycke складаўся ў тым, што гэта была першая гармата, прызначаная для стральбы карцеччу. Дзякуючы прымяненню спецыяльных патронаў, гармата праводзіла да шасці стрэлаў у хвіліну, літаральна засыпаючы ворага карцеччу.

Дзякуючы новаму, больш эфектыўнаму ўзбраенню, Густаў Адольф адмовіўся ад наёмнай арміі і стварыў першую ў Еўропе рэгулярную армію на аснове рэкруцкіх набораў. Для ўтрымання шматлікай рэгулярнай арміі ствараецца ўнікальная падатковая сістэма – уводзіцца пазямельны падатак.

Стварэнне новай (сучаснай) арміі, узброенай перадавой зброяй, спарадзіла хвалю шведскіх заваёў. Да сярэдзіны XVII стагоддзя шведы сталі гаспадарамі Цэнтральнай Еўропы, у ваенных паходах іх войскі дасягалі паўднёвай Германіі і нават Украіны. Гучныя перамогі шведаў выклікалі хвалю запазычанняў тэхналогій і сацыяльна-ваеннай арганізацыі перш за ўсё краінамі, які пацярпелі паразу ад шведаў: Германскімі княствамі, Імперыяй Габсбургаў, Даніяй, Расіяй.

Польшча ж, наадварот, не змагла пераняць інавацыі шведаў, так як у ёй адсутнічала «сустрэчнае цячэнне думкі». Іншымі словамі, сацыяльна-палітычнае развіццё Польшчы ў XVII, тым больш XVIII, стагоддзях не ўтрымоўвала тых тэндэнцый, якія спрыялі б арганізацыі запазычання. Гаворка ідзе пра адсутнасць магутнай цэнтральнай улады, якая змагла б правесці адпаведныя сацыяльныя і ваенныя пераўтварэнні: ўвесці адзіную падатковую сістэму, праводзіць рэгулярныя рэкруцкія наборы і арганізаваць прамысловую (мануфактурную) вытворчасць новага ўзбраення. Наадварот, Рэч Паспалітая ўсё больш і больш грузне ў магнацкай анархіі (раман Сянкевіча добра гэта паказвае), якая перыядычна прыводзіць да грамадзянскіх войн.

Такім чынам, вучні бачаць, чаму падзеі 1654 – 1667 гадоў былі такімі разбуральнымі, што трэба было мяняць у краіне, хто перашкаджаў зменам.




УРОК XVII

§ 14


Тэма ўрока

Мэта ўрока для вучняў

Беларусь у гады Паўночнай вайны 1700 – 1721 гг.

Чаму для Рэчы Паспалітай Паўночная вайна была вельмі разбуральнай?

Асаблівасці ўрока і выкарыстанне прыёмаў мысленчай дзейнасці

Калі на папярэднім уроку вылучылі, што перашкаджала Рэчы Паспалітай стаць моцнай краінай, то на гэтым уроку важна акцэнтаваць увагу на тым, што Рэч Паспалітая ўпершыню сутыкнулася з дзяржавамі, якія пад уплывам Захаду правялі пэўныя пераўтварэнні, хаця і без грунтоўных сацыяльных змен – толькі воляй дзяржавы. Да гэтага Рэч Паспалітая была больш-менш на ўзроўні сваіх праціўнікаў. Калі вайна са Швецыяй 1655 – 1660 гг. выявіла слабасць Польшчы ў барацьбе з цэнтралізаванай краінай, то вайна 1700 – 1721 гг. паказала, як Рэч Паспалітая адстала, дзякуючы шляхецкай анархіі. Яна сутыкнулася з новымі еўрапейскімі дзяржавамі.


УРОК XVIII

§15


Тэма ўрока

Мэта ўрока для вучняў

Барацьба магнацкіх груповак

Вызначыць, да чаго прывёў Рэч Паспалітую шляхецкі анархізм.

Асаблівасці ўрока і выкарыстанне прыёмаў мысленчай дзейнасці

Такая ж мэта будзе і на наступным уроку.

Важна падкрэсліць, што пачатак XVIII ст. – гэта час цэнтралізацыі ў Заходняй Еўропе. Таксама трэба звярнуць увагу вучняў на тое, што барацьба шляхецкіх груповак – гэта спецыфічная з’ява феадальнага грамадства.




УРОК XIX


: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі


1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка