Прыёмы мысленчай дзейнасці вучняў на ўроках гісторыі Беларусі ў VIII класе як сродак гістарыясофскага бачання мінулага Райко Даніл Мікалаевіч, настаўнік гісторыі дуа «Гімназія №4, г. Гродна»



старонка4/5
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.77 Mb.
1   2   3   4   5
§ 23


Тэма ўрока

Мэта ўрока для вучняў

Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай

Вызначыць, да чаго прывёў Рэч Паспалітую шляхецкі анархізм.

Асаблівасці ўрока і выкарыстанне прыёмаў мысленчай дзейнасці

Прыём гістарычнай кампаратывістыкі. XVIII ст. у Еўропе – гэта час рэлігійнага свету, Асветніцтва. Моцныя цэнтралізаваныя дзяржавы пераходзяць да замацавання свайго міжнароднага статусу, іншыя ствараюць кааліцыі, каб яго палепшыць. У 1756 – 1763 гг. ідзе, па-сутнасці, першая сусветная вайна за калоніі, за сферы эканамічнага, а не толькі палітычнага, уплыву.

У Рэчы Паспалітай, наадварот, рэлігійнае пытанне на першым месцы. Рэч Паспалітая не ўдзельнічае ў падзеле свету, а сама становіцца аб’ектам падзелу вялікіх краін. Прычына – Рэч Паспалітая не праводзіць змен, якія дыктуе эпоха капіталізму ў Еўропе.

Такім чынам, выяўлена, што Рэч Паспалітая, не ўлічваючы тэндэнцыі і заканамернасці развіцця Еўропы, зрабілася ахвярай.

Увагу вучняў важна акцэнтаваць на тым, што гісторыя мае пэўныя заканамерныя тэндэнцыі, парушэнне каторых пагражае развалам і палітычнай смерцю дзяржаве.




УРОК XX

§ 22


Тэма ўрока

Мэта ўрока для вучняў

Эканамічная стабілізацыя ў другой палове XVIII ст.

Стварыць пазнавальную мадэль і прааналізаваць яе: што трэба зрабіць у Рэчы Паспалітай для арганізацыі моцнай таварна-грашовай эканомікі

Асаблівасці ўрока і выкарыстанне прыёмаў мысленчай дзейнасці

Дадзеная тэма адна з асноўных у вучэбным курсе.

Моцная таварна-грашовая эканоміка з мануфактурнай вытворчасцю, прамысловым вырабам зброі і тавараў масавага попыту, абмежаванне свавольства шляхты, ліквідацыя мытняў на межах магнацкіх уладанняў, моцная цэнтралізаваная ўлада караля з апорай на самых багатых магнатаў, рэкруцкімі наборамі як у Швецыі (ці вярбовачнымі наборамі як у Францыі і Англіі), акрамя шляхецкага войска, налажанная падатковая сістэма – вось, на нашу думку, прыкметы моцнай Рэчы Паспалітай з пункту гледжання аптымальнага варыянта развіцця краіны. Сутнасць урока ў тым, каб вучні адказалі на пытанне: што трэба зрабіць, каб такія сацыяльна-эканамічныя праявы сталі рэальнасцю?

На першым этапе ўрока вучні аналізуюць тыя эканамічныя праблемы, якія мелі месца ў краіне, і спробы іх вырашэння.

На другім этапе, апіраючыся на інфармацыю аб спосабах рашэння праблем уладамі Рэчы Паспалітай і асобнымі магнатамі, вучні робяць прагноз: як магла б развівацца сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў самым лепшым выпадку?

Вынікі рэтраальтэрнатыўнага мадэліравання могуць быць такімі:

1. Цэнтралізацыя, узмацненне ўлады караля і найбольш багатых магнатаў.

2. Сродкі магнатаў могуць выкарыстоўвацца на арганізацыю мануфактурнай і фабрычнай вытворчасці на патрэбы дзяржавы.

3. Развіваюцца таварна-грашовыя адносіны праз актывізацыю гандлю; закладваюцца перадумовы для капіталістычных адносін.

4. Паляпшэнне стану фінансавай сістэмы праз агульныя для ўсіх грамадзян падаткі, што можа прывесці да паляпшэння фінансавання арміі і яе фарміравання на рэкруцкай аснове, а таксама фінансавання дзяржаўных прамысловых і ваенных праграм.

5. Адмена прыгону і выкарыстанне наёмных рабочых на мануфактурах, што паскорыць развіццё мануфактур, а затым і фабрык, а таксама дасць магчымасць уладам набіраць вайскоўцаў.

6. Сельская гаспадарка робіцца больш эфектыўнай, павышаюцца ўраджаі, пашыраецца спецыялізацыя: вырошчванне бульбы, тэхнічных культур, збожжа.

На трэцім этапе вучні знаёмяцца з тым становішчам у краіне, якое рэальна мела месца.

На чацвёртым этапе вучні прапаноўваюць, што і як трэба было зрабіць у Рэчы Паспалітай, каб спрагназаваны варыянт сапраўды стаў рэальнасцю.

Вучняў трэба падвесці да думкі, што ў аднаўленні краіны павінна быць вялікая роля джяржавы. Гэта з’яўляецца спецыфікай развіцця нашай краіны. На захадзе Еўропы капіталістычныя адносіны з’яўляліся дзякуючы канкрэтным прычынным фактарам і былі ўнутранай асаблівасцю Захада, сутнасцю яго сацыяльна-эканамічных працэсаў, а не вынікам нейкіх звышнатуральных здольнасцей еўрапейцаў. На Беларусі фактары, якія б маглі спрыяць станаўленню капіталізму, адсутнічалі. Каб выступаць на роўных з Захадам, на Беларусі павінна быць моцная дзяржаўная ўлада, якая арганізуе грамадскія змены, накіраваныя на развіццё прамысловасці. Так, трэба акцэнтаваць увагу вучняў на дзейнасці Антонія Тызенгаўза. Мэта сялянскай рэформы была, скажам так, традыцыйная для Беларусі: узяць сродкі з вёскі на тагачасную «індустрыялізацыю». Тут напрошваецца аналогія са сталыпінскай рэформай і, безумоўна, сталінскай індустрыялізацыяй.

Трэба паставіць пытанне: дзе бралі сродкі на «індустрыялізацыю» заходнееўрапейскія дзяржавы? Адказ: сродкі бралі з калоній шляхам рабаўніцтва. Менавіта калоніі і сталі тым фундаментам, на якім быў узведзены гмах капіталізму. У Рэчы Паспалітай калоній не было, як не было іх і ў царскай Расіі, як і ў Савецкага Саюза. Гэта асноўная прычына таго, што сялянства станавілася крыніцай сродкаў на аднаўленне дзяржавы.

Таксама важна звярнуць увагу вучняў, што амаль асноўнай перашкодай для сацыяльна-эканамічнага развіцця з’яўлялася шляхта. Што рабіць для пераадолення гэтай перашкоды? Выкарыстоўваючы прыём гістарычнай кампаратывістыкі, можна зазначыць, што Японія ў сярэдзіне XIX ст., падчас правядзення рэформ імператара Муцухіта ў 1868 – 1873 гг., вырашала сходную праблему: супрацьстаянне феадалаў перашкаджала буржуазным рэформам. Выхад быў знойдзены ў стварэнні рэгулярнай арміі, узброенай агнястрэльнай зброяй. Дзяржаўныя ўлады, выкарыстоўваючы гэту армію, фізічна знішчалі японскіх феадалаў. Аналогія напрошваецца вельмі суровая: а ці рэальна было зрабіць тое ж у Рэчы Паспалітай у сярэдзіне XVIII ст.? Адказ на гэта пытанне патрабуе ад вучняў прааналізаваць магчымасці сялянства, гараджан і казакоў у барацьбе са шляхтай на баку дзяржавы, а таксама вынікі такой барацьбы. Аналіз гэтых вынікаў стане магчымым сцэнарыем развіцця падзей. Важна нагадаць, што для Японіі такі сцэнарый быў дапусцімы, так як яна з’яўляецца адносна ізаляванай краінай (хаця самі рэформы 1868 – 1873 гг. пачаліся пад уплываў заходніх дзяржаў – яны і справакавалі змены, дзякуючы якім Японія стала адной з самых магутных краін), тады як Беларусь мае мноства суседзяў, якія з легкасцю ўмешваліся ў яе гістарычнае развіццё. Так у вучняў фарміруецца прадстаўленне пра асаблівасці развіцця нашага грамадства, пра тыя сацыяльныя і эканамічныя праблемы, якія абумоўлены прычыннымі фактарамі развіцця. Пераадоленне гэтых праблем азначае стварэнне канкурэнтаздольнага грамадства на Беларусі і патрабуе вялікіх намаганняў з боку дзяржавы і ўсяго народа.

Яшчэ адзін варыянт вырашэння «шляхецкай» праблемы прадстаўляе вопыт Іспаніі і Партугаліі. Для гэтых краін геаграфічныя «адкрыцці» сталі сродкам пазбавіцца ад ідальга, якія пасля рэканкісты ўяўлялі сабой вялікую небяспеку для цэласнасці толькі ўтвораных дзяржаў. На Беларусі не было магчымасці падобным шляхам пазбавіцца ад шляхты, якая ўсю сваю разбуральную энергію накіравала ўнутр краіны. Адсюль і шматлікія праблемы сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і ваеннага развіцця.

Такім чынам, вынікам параўнання становіцца «адкрыццё» наступнай гістарычнай заканамернасці: на пэўным этапе развіцця таго ці іншага грамадства феадалы (ці гэта можа быць іншая праслойка грамадства, напрыклад, алігархія) становяцца значнай перашкодай для сацыяльнага прагрэсу.



Выкарыстоўваючы прыём гістарычнай кампаратывістыкі, выяўляем уплыў заходнееўрапейскага Асветніцтва на Беларусі. Можна гаварыць аб тым, што ў Рэчы Паспалітай ідэі Асветніцтва рэалізоўваліся не толькі ў стварэнні магнацкіх прадпрыемстваў, але і самі змены ў эканамічным жыцці былі вызваны ўплывам Асветніцтва. Такім чынам, фіксуецца факт прамога пазітыўнага ўплыву Асветніцтва на магнатаў Рэчы Паспалітай.

Напрыканцы ўрока, калі ўсе абазначаныя пытаніі будуць прапрацаваны, прапануем паставіць адкрытае праблемнае пытанне, да якога трэба звярнуцца пры разглядзе палітычных падзей канца XVIII ст. (прыняцце Канстытуцыі, паўстанне Тадэвуша Касцюшкі): што адбылося б з беларускім народам, з яго культурным развіццём, самаідэнтыфікацыяй, калі б у Рэчы Паспалітай склалася цэнтралізаваная манархія абсалютнага тыпу і пачаўся б прамысловы ўздым?




УРОК XXI

§ 20, 26


Тэма ўрока

Мэта ўрока для вучняў

Адукацыя і навука

Разгледзець асноўныя ідэі грамадска-палітычнай думкі ў XVII – XVIII ст. і ролю адукацыі ў канцы XVIII ст. у прагрэсіўным развіцці грамадства Рэчы Паспалітай.

Асаблівасці ўрока і выкарыстанне прыёмаў мысленчай дзейнасці

На французскую буржуазную рэвалюцыю 1789 года значны уплыў мела Асветніцтва. Перад разглядам тэмы па палітычнаму рэфармаванню Рэчы Паспалітай прадукцыйна пазнаёміць вучняў з асноўнымі грамадска-палітычнымі ідэямі на Беларусі і значэннем адукацыі ў развіцці грамадства.

Пры разглядзе параграфа 19 можна выкарыстаць прыём «адваротнай логікі». Вучні ўжо ведаюць асаблівасці і прагрэсіўную ролю адукацыі ў канцы XVIII ст., і таму пры вывучэнні матэрыялу па адукацыі ў другой палове XVII – першай палове XVIII ст. можна паставіць задачу – выявіць прагрэсіўныя матывы ў адукацыі гэтага перыяду.




УРОК XXII

§ 24


Тэма ўрока

Мэта ўрока для вучняў

Спробы рэфармавання Рэчы Паспалітай

Стварыць пазнавальную мадэль і прааналізаваць яе: як будзе развівацца Рэч Паспалітая пасля прыняцця Канстытуцыі 3 мая 1791 года, а таксама адказаць на пытанне: што стане ў будучым з беларусамі ў абноўленай Рэчы Паспалітай?

Асаблівасці ўрока і выкарыстанне прыёмаў мысленчай дзейнасці

Прыём рэтраальтэрнатыўнага мадэлявання.

На першым этапе вучні знаёмяцца з асноўнымі палажэннямі Канстытуцыі 3 мая 1791 года. Аналіз Канстытуцыі паказвае, што ўлады, а гэта самыя багатыя магнаты, у барацьбе са шляхтай выбралі мірны палітычны шлях, апіраючыся на гараджан. Апошнія праз сойм змаглі адстойваць сваі інтарэсы. Роля шляхты на соймах паменшылася: беззямельная шляхта не можа выбіраць прадстаўнікоў на сойм. Фактычна – гэта першы «разбор» шляхты, накіраваны на яе колькаснае памяншэнне. Скасаванне «ліберум вета», выбарнасць караля, стварэнне судоў, незалежных ад адміністрацыі, свабода веравызнання – усе гэта накіравана на ўмацаване ўлады. Самастойнасць Княства ў Рэчы Паспалітай была скасавана. Канстытуцыя захавала прыгон і пануючую ролю каталіцтва, а не ўніяцтва.



Прыём гістарычнай кампаратывістыкі. Параўнаць Канстытуцыю 3 мая 1791 года можна з Амерыканскай Канстытуцыяй 1787 года. Амерыканская Канстытуцыя з’явілася ў выніку перамогі над Англіяй і як сродак аб’яднання саюзнай дзяржавы. Канстытуцыя 1787 года пісалася на аснове Декларацыі незалежнасці 1776 года. Ні Канстытуцыя, ні Декларацыя не адмянялі рабства.

Калі ў Паўночнаамерыканскай федэрацыі Канстытуцыя была вынікам барацьбы за незалежнасць і пісалася краінай, якая перамагла, то Канстытуцыя Рэчы Паспалітай пісалася для таго, каб перамагчы. Гэта быў своеасаблівы мабілізацыйны праект для дзяржавы, для якой яшчэ барацьба наперадзе. Аб гэтым сведчыць той факт, што галоўнай праблемай складальнікаў Канстытуцыі была армія, а не грунтоўныя сацыяльна-эканамічныя змены. Калі Амерыка пасля перамогі магла дазволіць сабе спрэчкі, абмеркаванне будучыні, то для Рэчы Паспалітай неабходна была кансалідацыя грамадства. Прычым, усяго грамадства, а не толькі шляхты. Канстытуцыя накіравана на ліквідацыю шляхецкай анархіі – і ў гэтым яе галоўнае значэнне.

(На этапе знаёмства з Канстытуцыяй гэтай інфармацыі для вучняў дастаткова).

Такім чынам, параўнанне паказала, што дзве Канстытуцыі напісаны ў духу (згодна з заканамернасцямі) Асветніцтва: на рабоў і прыгонных сялян не распаўсюджваліся прынцыпы сацыяльнай роўнасці, яны не лічыліся схільным да грамадскіх пераўтварэнняў.

На другім этапе вучні робяць прагноз: як магла развівацца Рэч Паспалітая пасля прыняцця Канстытуцыі?

Аптымальны сцэнарый можа быць такім:


  1. улада цэнтралізавана, войны паміж шляхецкімі групіроўкамі завершаны, т.я. улада манарха перадаецца па спадчыне;

  2. багатыя гараджане і буйныя магнаты робяцца галоўнай палітычнай сілай, што можа прывесці да грунтоўных буржуазных пераўтварэнняў: адкрыцця мануфактур, пашырэння падзелу працы паміж вёскай і горадам, арганізацыі спецыялізацыі вёскі і інтэнсіфікацыі сельскай гаспадаркі;

  3. неабходнасць мець наёмных рабочых прывядзе да адмены прыгону.

На трэцім этапе вучні знаёмяцца з рэальным ходам падзей: стварэннем Таргавіцкай канфедэрацыі і падтрымкай яе з боку Расіі і беззямельнай шляхты, здрадніцтвам караля, другім падзелам Рэчы Паспалітай.

На чацвёртым этапе вучням прапануецца скласці сцэнарый «страчаных магчымасцяў».

Як мабілізацыйны праект для грамадства, якое будзе змагацца за сваю незалежнасць, Канстытуцыя 3 мая 1791 года не падыходзіла. Для таго, каб усё грамадства Рэчы Паспалітай стала адзіным цэлым у барацьбе са знешняй агрэсіяй і, што больш важна, з памкненнямі часткі шляхты да захавання старых парадкаў, трэба было адмяніць прыгон і абвясціць роўнасць праваслаўя, каталіцтва, ці абвясціць дзяржаўнай рэлігіяй уніяцтва з абявязковым пераходам каталікоў у новую веру. Але такія грунтоўныя перамены ішлі ў разрэз, па-першае, з ідэямі Асветніцтва (яно не абвяшчала ўсеагульную роўнасць), па-другое, з памкненнямі Рыма, улада якога ў Польшчы была вельмі моцнай. Пераступіць гэтыя перашкоды азначала для Рэчы Паспалітай зрабіць прарыў у будучыню і залажыць новыя гістарычныя тэндэнцыі развіцця Асветніцтва: сапраўдная роўнасць усіх, верацярпімасць і роўнасць релігій.

Прыём гістарычнай кампаратывістыкі.

Такі прарыў зрабіла Францыя ў 1789 годзе. У адрозненне ад Амерыкі і Рэчы Паспалітай, тут была абвешчана роўнасць усіх перад законам, адмяняліся саслоўныя прывілеі, сяляне станавіліся ўладальнікамі зямлі, уводзілася Канстытуцыяй верасня 1791 года выбарчае права для мужчын згодна маёмаснаму цэнзу.

У адрозненне ад Рэчы Паспалітай, Францыя перад рэвалюцыяй была абсалютнай манархіяй. Гэты прарыў у будучыню для яе скончыўся якабінскім тэрорам і дыктатурай Банапарта. Рэч Паспалітая ведала парламентарызм. Калі ў Францыі кароль і раялісты былі супраць пераўтварэнняў, то ў Рэчы Паспалітай, што грунтоўна не мяняе сітуацыі, – значная частка шляхты. Яна і выступіла супраць адмены прыгону, увогуле, супраць Канстытуцыі і заручылася падтрымкай, як і французскія раялісты, знешніх сіл.

Такім чынам, у тых гістарычных умовах лёс Рэчы Паспалітай быў заканамерным вынікам.



«Катастрафічнае» мадэляванне.

Аналізуючы падзеі канца XVIII ст. у Рэчы Паспалітай, важна паставіць такое пытанне: што адбылося б з беларускім народам, з яго культурным развіццём, самаідэнтыфікацыяй, калі б у Рэчы Паспалітай перамаглі староннікі Канстытуцыі?

Пры стварэнні ідэальнай мадэлі для адказу на пытанне патрэбна звярнуць увагу на наступныя факты. У 1697 годзе замест рускай мовы ў дзяржаўных установах ВКЛ уводзіца польская мова. (У Статуце 1588 года ўпамінання пра беларускую мову няма, адпаведна, з пункту гледжання яго складальнікаў, Статут напісаны не на старабеларускай мове, а на рускай, якая, важна зазначыць, адрозніваецца ад рускай мовы, на якой напісаны дакументы ў Расіі ў канцы XVI ст.). У другой палове XVII ст. пачало фарміравацца адзінае саслоўе – «народ шляхецкі», які сябе супрацьпастаўляў «люду простаму» (стар. 20). Падчас Контррэфармацыі распачынаецца клерыкалізацыя і паланізацыя адукацыі.

Такім чынам, большасць насельніцтва сучаснай Беларусі, як шляхта, так і сяляне, страчвалі ўсходнеславянскую самаідэнтыфікацыю і паступова ператвараліся ў палякаў – славян заходніх. Канстытуцыя 3 мая 1791 года, ліквідуючы падзел на Княства і Карону, па-сутнасці, утварала адзіную польскую дзяржаву, у якой продкі сучасных беларусаў былі б цалкам паланізаваны.

Такім чынам, далучэнне Беларусі да Расіі пасля падзелаў Рэчы Паспалітай можна лічыць прагрэсіўным фактам беларускай гісторыі.



УРОК XXIII

§ 25


Тэма ўрока

Мэта ўрока для вучняў

Паўстанне 1794 года ў Беларусі

Ці можна лічыць Тадэвуша Касцюшку героем Беларусі?

Асаблівасці ўрока і выкарыстанне прыёмаў мысленчай дзейнасці

Важна зазначыць, што эпоха Асветніцтва парадзіла новы тып чалавека – рэвалюцыянера-патрыёта. Такім і быў Касцюшка.

Апіраючыся на вынікі аналізу рэтраальтэрнатыўных мадэляў на папярэднім уроку, трэба адказаць на пытанне: ці можна лічыць Тадэвуша Касцюшку героем Беларусі?




УРОК XXIV

§ 11


Тэма ўрока

Мэта ўрока для вучняў

Пашырэнне Адраджэння ў Беларусі

Прасачыць, як паўплываў працэс станаўлення капіталізму на Захадзе на культурнае жыццё на Беларусі (гэта мэта стане галоўнай для раздзела «Культурнае жыцце на Беларусі ў сярэдзіне XVI – другой палове XVIII ст.»). Мэта ўрока: у чым Адражэнне ў Беларусі адрозніваецца ад заходнееўрапейскага?

Асаблівасці ўрока і выкарыстанне прыёмаў мысленчай дзейнасці

Адраджэнне ў Заходняй Еўропе ў XVI cт. звязана з буржуазіяй. На Беларусі не было буржуазіі. Адпаведна, і астатнія праявы фарміравання капіталістычнага грамадства на Беларусі, як сфарміраваныя сацыяльныя з’явы, прыходзілі з Захаду. У мясцовых умовах яны прымалі іншыя формы. Матэрыял параграфа прадукцыйна параўнаць з матэрыялам параграфа 5 Вучэбнага дапаможніка па сусветнай гісторыі.

Адрозненні трэба ўбачыць не толькі ў прычынах і ідэях Адраджэння: на Беларусі Адраджэнне разгортвалася пад знешнім уплывам, свецкія матывы толькі пранікаюць у духоўнае жыццё грамадства, тады як на Захадзе яны ўжо шырока распаўсюджаны, дзякуючы патрабаванням з боку буржуазіі і царквы. Асаблівасцю Адраджэння на Беларусі з’яўляецца таксама існаванне літаратуры як на рускай (старабеларускай мове), так і польскамоўных твораў. Назіралася заканамерная для Адраджэння тэндэнцыя: духоўная культура прымала нацыянальныя рысы.




УРОК XXV

§ 19


Тэма ўрока

Мэта ўрока для вучняў

Адукацыя і навука

Прасачыць, як паўплываў працэс станаўлення капіталізму на Захадзе на культурнае жыццё на Беларусі Мэты ўрока: як асаблівасці рэлігійнага жыцця на Беларусі ўплывалі на развіццё адукацыі? Якія прагрэсіўныя тэндэнцыі былі ў адукацыі (выкарыстоўваецца прыём «адваротнай логікі»)? Вызначыць, як уплывала на навуку на Беларусі заходнееўрапейская навука.

Асаблівасці ўрока і выкарыстанне прыёмаў мысленчай дзейнасці

Асаблівасці рэлігійнага жыцця на Беларусі паўплывалі на адукацыю. Існавалі каталіцкія езуіцкія, піярскія калегіумы, а таксама пратэстанцкія арыянскія школы да пачатку XVII cт., кальвінісцкія зборы і праваслаўныя брацтвы. Выкарыстоўваючы прыём «адваротнай логікі», вучні вылучаюць прагрэсіўныя тэндэнцыі. Важна акцэнтаваць увагу, што толькі свецкая адукацыя можа залажыць аснову да грунтоўных пазітыўных грамадскіх змен.

Адметнай з’явай стала адкрыццё Віленскага ўніверсітэта. Пасля знаёмства з вучэбным матэрыялам па гісторыі ўніверсітэта перад вучнямі можна паставіць пытанне: ці спрыяў універсітэт развіццю беларускага народа?

Заходнееўрапейская навука не ўплывала на навуку на Беларускіх землях. Прадукцыйна паставіць пытанне: чаму?



УРОК XXVI

§ 20, 21


Тэма ўрока

Мэта ўрока для вучняў

Літаратура. Архітэктура і мастацтва

Прасачыць, як паўплываў працэс станаўлення капіталізму на Захадзе на культурнае жыццё на Беларусі. Мэта ўрока: выявіць новыя з’явы ў літаратуры, архітэктуры, мастацтве ў параўнанні з сярэдзінай XVI – першай паловай XVII ст., а таксама вызначыць, якія змены адбыліся пад уплывам Асветніцтва.

Асаблівасці ўрока і выкарыстанне прыёмаў мысленчай дзейнасці

Контррэфармацыя на Беларусі, як і Рэфармацыя, была адгалоскам агульнаеўрапейскіх працэсаў, звязаных са станаўленнем капіталізму. Важна зазначыць для вучняў, што пашыраецца пад уплывам Конртрэфармацыі лацінамоўная літаратура і асноўным стылем становіцца барока.

Безумоўна, асобна трэба звярнуць увагу на дзейнасць Сімяона Полацкага, яго погляды на аб’яднанне каталікоў і праваслаўных пад уладай рымскага папы і рускага цара.



Прыём рэтраальтэрнатыўнага мадэлявання. Выяўленне таго, што не магчыма. Вучням прапануецца адказаць на пытанне: што было б, каб ідэі Сімяона Полацкага сталі рэальнасцю? Вучні павінны прыйсці да высновы, што гэта не магчыма ў тых гістарычных абставінах.


УРОК XXVII

§ 28


Тэма ўрока

Мэта ўрока для вучняў

Народная культура

Пазнаёміцца з беларусамі ў XVI – XVIII стагоддзях.

Асаблівасці ўрока і выкарыстанне прыёмаў мысленчай дзейнасці

На ўроку важна скласці ўмовы для разумення таго факту, што беларусамі ў разглядаемы перыяд былі жыхары вёскі, а не шляхта і магнаты. Такім чынам, упершыню ў восьмым класе вучні сустрэнуцца з беларусамі. Эпіграфам ўрока могуць быць словы Максіма Багдановіча аб літаргіі беларускай культуры ў XVIII ст.


УРОК XXVIІI


: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі


1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка