Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце “Беларуская мова”



Дата канвертавання15.05.2016
Памер300.53 Kb.
Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне

па вучэбным прадмеце

Беларуская мова”



на 2010/2011 навучальны год
(ХІ клас філалагічнага напрамку (беларуская мова) гімназій і ліцэяў)
105 гадзін на год, 3 гадзіны на тыдзень,

з іх 9 гадзін на пісьмовыя работы
Размеркаванне вучэбнага матэрыялу прыводзіцца ў адпаведнасці са зместам і структурай вучэбнага дапаможніка:

Беларуская мова : вучэб. дапам. для 11-га класа агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г. М. Валочка [і інш.] – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2010. – 256 с.


урока і дата

Тэма ўрока

Мэты і задачы ўрока

Матэрыял вучэбнага дапаможніка, дамашняе заданне

І чвэрць (24урокі)

Культура вуснага і пісьмовага маўлення (3 г)

1

Асноўныя якасці культуры маўлення

Сфарміраваць уяўленне аб культуры маўлення, асноўных камунікатыўных якасцях маўлення (правільнасці, дакладнасці, лагічнасці, чысціні, багацці, выразнасці, дарэчнасці)

§ 1, практ. 1–4.
Д.з.: § 1, практ. 5; падрыхтаваць пісьмовае выказванне на тэму “Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення”

2, 3

Маўленчы этыкет, асноўныя правілы маўленчых паводзін

Паглыбіць веды вучняў аб правілах маўленчых паводзін, формулах маўленчага этыкету. Сфарміраваць уяўленне пра нацыянальны характар маўленчага этыкету, гістарычную зменлівасць формул маўленчага этыкету, выкарыстанне правіл маўленчага этыкету як паказчыка агульнай культуры асобы. Удасканальваць уменне ўжываць згодна з маўленчай сітуацыяй і зместам камунікацыі моўныя сродкі для наладжвання неканфліктных, добразычлівых і паспяховых узаемаадносін; уменне захоўваць культуру маўленчых паводзін і дарэчы карыстацца нацыянальным маўленчым этыкетам

§ 2, практ. 6, 9.
Д.з.: § 2; падрыхтаваць маўленчыя сітуацыі знаёмства, звароту, прывітання, развітання, прабачэння, просьбы, запрашэння, парады і інш. з выкарыстаннем этыкетных маўленчых формул.
§ 2, практ. 7, 8, 10.
Д.з.: § 2; падрыхтаваць віншавальнае прывітанне

Правільнасць маўлення (85 г, з іх 6 г – на пісьмовыя работы)

4

Паняцце літаратурнай нормы. Зменлівасць нормаў. Варыянтнасць у маўленні

Сфарміраваць уяўленне аб літаратурнай норме (характэрных асаблівасцях літаратурнай нормы), зменлівасці нормаў, варыянтнасці ў маўленні. Выпрацоўваць уменне вызначаць мэтазгоднасць ужывання варыянтаў нормаў у маўленні

§ 3, практ. 11–13.

Д.з.: § 3, практ. 14

5, 6

Арфаэпічныя нормы: вымаўленне галосных і зычных гукаў, некаторых спалучэнняў зычных

Пашырыць веды пра арфаэпічныя нормы, асаблівасці вымаўлення галосных і зычных гукаў, некаторых спалучэнняў зычных у беларускай мове. Удасканальваць уменне вымаўляць галосныя і зычныя гукі, спалучэнні зычных гукаў у адпаведнасці з арфаэпічнымі нормамі

§ 4, практ. 15–17; запіс слоў у транскрыпцыі.
Д.з.: § 4; выпісаць 5 сказаў з мастацкай літаратуры са словамі, якія ілюструюць асаблівасці вымаўлення галосных і зычных гукаў, некаторых спалучэнняў зычных.
§ 4, практ. 18, 19; запіс слоў у транскрыпцыі.
Д.з.: § 4; падрыхтаваць вуснае выказванне “Чаму трэба захоўваць арфаэпічныя нормы”

7,8

Акцэнталагічныя нормы. Лагічны націск

Паглыбіць веды пра акцэнталагічныя нормы і лагічны націск. Удасканальваць уменне захоўваць акцэнталагічныя нормы, вымаўляць з захаваннем акцэнталагічных нормаў руска-беларускія адпаведнікі, якія адрозніваюцца месцам націску, уменне выдзяляць лагічным націскам словы ў залежнасці ад надання сказу пэўнага сэнсу

§ 5, практ. 20, 22–25.
Д.з.: § 5, практ. 21 (падрыхтаваць выразнае чытанне верша).
§ 5, практ. 26–29.
Д.з.: § 5, практ. 30; падрыхтаваць адказы на кантрольныя пытанні і заданні (с. 28–29)

9, 10

Арфаграфічныя нормы. Напісанні, заснаваныя на фанетычным прынцыпе. Правапіс галосных о, э, а

Сфарміраваць уяўленне аб прынцыпах беларускай арфаграфіі, правілах, якія грунтуюцца на фанетычным прынцыпе.

Пашырыць веды пра арфаграфічныя нормы, правапіс галосных о, э, а. Удасканальваць навыкі напісання ў словах галосных о, э, а ў адпаведнасці з арфаграфічнымі нормамі



С. 29–30;

§ 6, практ. 31, 32, 33; слоўнікавы дыктант


Д.з.: § 6, практ. 36.
§ 6, практ. 34, 35; падбор беларускіх адпаведнікаў да слоў з рускай мовы.
Д.з.: § 6; запісаць 10 слоў-прыкладаў да правіла правапісу галосных о, э, а

11

Правапіс галосных

е, ё, я

Пашырыць веды аб правапісе галосных галосных е, ё, я. Удасканальваць навыкі напісання ў словах галосных е, ё, я

§ 7, практ. 37–41, слоўнікавы дыктант.
Д.з.: § 7, практ. 42

12

Правапіс галосных у складаных словах

Пашырыць веды аб правапісе галосных у складаных словах.

Удасканальваць навыкі напісання галосных у складаных словах



§ 8, практ. 43–46.
Д.з.: § 8, практ. 47


13, 14

Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах

Пашырыць веды аб правапісе спалучэнняў галосных у запазычаных словах.

Удасканальваць навыкі напісання спалучэнняў галосных у запазычаных словах



§ 9, практ. 48, практ. 49 (складанне сказаў з запазычанымі словамі); практ. 50.
Д.з.: § 9, практ. 52 (тэкст 1).
§ 9, практ. 51, практ. 52 (тэкст 2, тэкст 3).
Д.з.: § 9, падрыхтаваць паведамленне пра вядомых людзей Беларусі

15

Правапіс літар і, ы, й пасля прыставак

Пашырыць веды аб правапісе літар і, ы, й пасля прыставак.

Удасканальваць навыкі напісання літар і, ы, й пасля прыставак



§ 10, практ. 53–56.
Д.з.: § 10, практ. 57

16, 17

Правапіс прыстаўных галосных, прыстаўных і ўстаўных зычных

Паглыбіць веды аб правапісе прыстаўных галосных, прыстаўных і ўстаўных зычных.

Удасканальваць навыкі напісання прыстаўных галосных, прыстаўных і ўстаўных зычных



§ 11, практ. 58–60.
Д.з.: § 11, практ. 61.
§ 11, практ. 62–64.
Д.з.: § 11, практ. 65

18

Правапіс у складовага і ў нескладовага

Пашырыць веды аб правапісе у складовага і ў нескладовага.

Удасканальваць навыкі напісання у складовага і ў нескладовага



§ 12, практ. 66–68, 70.
Д.з.: § 12, практ. 69


19

Правапіс д і дз, т і ц

Пашырыць веды аб правапісе д і дз, т і ц.

Удасканальваць навыкі напісання зычных д і дз, т і ц



§ 13, практ. 71, 72, 74, 75.
Д.з.: § 13, практ. 73

20

Кантрольны дыктант




21

Правапіс падоўжаных зычных

Пашырыць веды аб правапісе падоўжаных зычных. Удасканальваць навыкі напісання падоўжаных зычных

§ 14, практ. 76–80.
Д.з.: § 14, практ. 81

22

Правапіс некаторых спалучэнняў зычных

Пашырыць веды аб правапісе некаторых спалучэнняў зычных. Удасканальваць навыкі напісання спалучэнняў зычных здн – зн, згн – зн, стн – сн, скн – сн, стл – сл, рдн – рн; ск, ст, cц [с’ц’] шч

§ 15, практ. 82, 83, 85.
Д.з.: § 15, практ. 84

23

Правапіс прыставак на з, с

Пашырыць веды аб правапісе прыставак на з, с. Удасканальваць навыкі напісання прыставак на з, с

§ 16, практ. 86–89.
Д.з.: § 16, падрыхтаваць вуснае сачыненне-мініяцюру на тэму аднаго з афарызмаў (практ. 88)

24

Напісанні, заснаваныя на марфалагічным прынцыпе. Правапіс звонкіх і глухіх, шыпячых і свісцячых, спалучэнняў зычных на стыку кораня і суфікса, прыстаўкі і кораня

Сфарміраваць уяўленне аб марфалагічным прынцыпе арфаграфіі.

Паглыбіць веды аб напісаннях, заснаваных на марфалагічным прынцыпе

(напісанне звонкіх зычных перад глухімі ў сярэдзіне слова, звонкіх зычных на канцы слова; глухіх зычных перад звонкімі; свісцячых перад шыпячымі; спалучэнняў зычных дч, тч, дц, тц, чц; спалучэнняў з, ж, ш, г, к з суфіксальным с у прыметніках, утвораных ад геаграфічных назваў; мяккіх зычных перад наступнымі мяккімі; прыставак аб-, ад-, над-, пад- і прыназоўнікаў аб, ад, над, пад; прыназоўніка без і часціцы не; зычнай д у прыметніках, утвораных з дапамогай суфікса -ск-; каранёвага я і суфіксаў -язь, -ядзь).

Удасканальваць навыкі напісання слоў паводле марфалагічнага прынцыпу арфаграфіі



§ 17, практ. 90, практ. 91 (пісьмова); слоўнікавы дыктант з самаправеркай


ІІ чвэрць (24урокі)

Правільнасць маўлення (працяг)

25

Напісанні, заснаваныя на марфалагічным прынцыпе. Правапіс звонкіх і глухіх, шыпячых і свісцячых, спалучэнняў зычных на стыку кораня і суфікса, прыстаўкі і кораня

Удасканальваць навыкі напісання слоў паводле марфалагічнага прынцыпу арфаграфіі (напісанне звонкіх зычных перад глухімі ў сярэдзіне слова; звонкіх зычных на канцы слова; глухіх зычных перад звонкімі; свісцячых перад шыпячымі; спалучэнняў зычных дч, тч, дц, тц, чц; спалучэнняў з, ж, ш, г, к з суфіксальным с у прыметніках, утвораных ад геаграфічных назваў; мяккіх зычных перад наступнымі мяккімі; прыставак і прыназоўнікаў, якія заканчваюцца на д і б; прыназоўніка без і часціцы не; зычнай д у прыметніках, утвораных з дапамогай суфікса -ск-; каранёвага я і суфіксаў -язь, -ядзь)

С. 62;

§ 17, практ. 92, 93; фанетычны разбор слоў.


Д.з.: § 17, практ. 93 (напісаць сачыненне-мініяцюру на тэму аднаго з афарызмаў)

26

Правапіс мяккага знака

Пашырыць веды аб правапісе змякчальнага мяккага знака. Удасканальваць навыкі правільнага напісання слоў са змякчальным мяккім знакам

§ 18, практ. 94, 96; запіс сказаў, тэкстаў пад дыктоўку.
Д.з.: § 18, практ. 95

27, 28

Правапіс мяккага знака і апострафа

Пашырыць веды аб правапісе раздзяляльнага мяккага знака і апострафа.

Удасканальваць навыкі правільнага напісання слоў з раздзяляльным мяккім знакам і апострафам



§ 19, практ. 97–100.
Д.з.: § 19, практ. 101.
§ 19, запіс слоў, сказаў, тэкстаў пад дыктоўку; фанетычны разбор слоў.
Д.з.: § 19, практ. 102

29, 30

Правапіс вялікай і малой літар

Пашырыць веды аб правапісе вялікай і малой літар.

Удасканальваць навыкі напісання вялікай і малой літар паводле арфаграфічных нормаў



§ 20, практ. 103–105; запіс сказаў пад дыктоўку.
Д.з.: § 20, практ. 106.
§ 20, практ. 108; запіс сказаў, тэкстаў пад дыктоўку.
Д.з.: § 20, практ. 107

31, 32

Правілы напісання слоў разам, праз злучок і асобна

Паглыбіць веды аб правілах напісання слоў разам, праз злучок і асобна.

Удасканальваць навыкі напісання слоў разам, праз злучок, напісання асобна спалучэнняў слоў



§ 21, практ. 109; запіс слоў, сказаў пад дыктоўку; марфалагічны разбор слоў.
Д.з.: § 21, практ. 110.
§ 21, практ. 111, 113; запіс сказаў, тэкстаў пад дыктоўку; марфалагічны разбор слоў.
Д.з.: § 21, практ. 112; падрыхтаваць адказы на кантрольныя пытанні і заданні (с. 83)

33

Падагульненне. Тэставая работа

Для тэставай работы можна выкарыстаць матэрыял заданняў на падагульненне (с. 83–84)

34

Марфалагічныя нормы. Ужыванне і правапіс назоўнікаў. Адушаўлёныя і неадушаўлёныя назоўнікі

Сфарміраваць уяўленне аб марфалагічных нормах.

Узнавіць веды пра назоўнік як часціну мовы. Паглыбіць веды аб марфалагічных нормах ўжывання адушаўлёных і неадушаўлёных назоўнікаў.

Удасканальваць навыкі ўжывання паводле марфалагічных нормаў адушаўлёных і неадушаўлёных назоўнікаў


С. 85;

§ 22, практ. 114–116; рэдагаванне сказаў.


Д.з.: § 22, практ. 117



35, 36

Род назоўнікаў

Паглыбіць веды аб спецыфіцы роду назоўнікаў.

Удасканальваць навыкі ўжывання паводле марфалагічных нормаў роду назоўнікаў



§ 23, практ. 118–122.

Д.з.: § 23, практ. 123.
§ 23, практ. 124–127; марфалагічны разбор назоўнікаў.

Д.з.: § 23, практ. 128

37

Лік назоўнікаў

Паглыбіць веды аб марфалагічных нормах ўжывання ліку назоўнікаў. Удасканальваць навыкі вызначэння ліку нескланяльных назоўнікаў, утварэння формаў адзіночнага і множнага ліку назоўнікаў паводле марфалагічных нормаў

§ 24, практ. 129–134.
Д.з.: § 24, практ. 135

38

Скланенне назоўнікаў. Назоўнікі першага і другога скланення

Узнавіць і паглыбіць веды аб змяненні назоўнікаў 1-га і 2-га скланення, напісанні канчаткаў назоўнікаў 1-га і 2-га скланення. Удасканальваць навыкі напісання канчаткаў назоўнікаў 1-га і 2-га скланення паводле марфалагічных нормаў

§ 25, практ. 136–138, практ. 140–143.

Д.з.: § 25, практ. 139, 144 (на выбар)

39

Скланенне назоўнікаў. Назоўнікі другога скланення

Узнавіць і паглыбіць веды аб змяненні назоўнікаў 2-га скланення, напісанні канчаткаў назоўнікаў 2-га скланення. Удасканальваць навыкі напісання канчаткаў назоўнікаў 2-га скланення паводле марфалагічных нормаў

§ 25, практ. 145–149.
Д.з.: § 25, практ. 150



40

Скланенне назоўнікаў. Назоўнікі трэцяга скланення


Узнавіць і паглыбіць веды аб змяненні назоўнікаў 3-га скланення, напісанні канчаткаў назоўнікаў 3-га скланення. Удасканальваць навыкі напісання канчаткаў назоўнікаў 3-га скланення паводле марфалагічных нормаў

§ 25, практ. 151–153; рэдагаванне сказаў.
Д.з.: § 25, практ. 154

41, 42

Кантрольны падрабязны пераказ тэксту




43

Скланенне назоўнікаў. Рознаскланяльныя назоўнікі. Нескланяльныя назоўнікі

Узнавіць і паглыбіць веды аб рознаскланяльных і нескланяльных назоўніках. Удасканальваць навыкі напісання канчаткаў рознаскланяльных назоўнікаў, ужывання нескланяльных назоўнікаў паводле марфалагічных нормаў

§ 25, практ. 155–158, 160, 161.
Д.з.: § 25, практ. 159, 162 (на выбар)



44, 45

Скланенне назоўнікаў. Канчаткі назоўнікаў у родным і месным склонах множнага ліку

Узнавіць і паглыбіць веды аб напісанні канчаткаў назоўнікаў множнага ліку у Р. і М. склонах.

Удасканальваць навыкі напісання канчаткаў назоўнікаў у Р. і М. склонах множнага ліку паводле марфалагічных нормаў



§ 25 практ. 163, 165, 166; марфалагічны разбор назоўнікаў.
Д.з.: § 25, практ. 164.
§ 25 практ. 168, 169; рэдагаванне сказаў.
Д.з.: § 25, практ. 167

46

Ужыванне і правапіс прыметнікаў. Поўныя і кароткія формы прыметнікаў. Ступені параўнання якасных прыметнікаў

Узнавіць і паглыбіць веды пра прыметнік як часціну мовы, асаблівасці ўжывання прыметнікаў у беларускай мове. Удасканальваць уменне ўжываць поўныя і кароткія формы прыметнікаў, утвараць ступені параўнання якасных прыметнікаў паводле марфалагічных нормаў

§ 26, практ. 170 (пераклад тэксту з рускай мовы на беларускую);

§ 27, практ. 171, 172, 174.


Д.з.: § 26, 27, практ. 173


47

Ступені параўнання якасных прыметнікаў. Прыналежныя прыметнікі

Узнавіць і паглыбіць веды пра асаблівасці ўжывання прыметнікаў у беларускай мове. Удасканальваць уменне ўтвараць ступені параўнання якасных прыметнікаў і ўжываць прыналежныя прыметнікі паводле марфалагічных нормаў

§ 27, 28, практ. 175, 176; рэдагаванне сказаў; марфалагічны разбор прыметнікаў.
Д.з.: § 27, 28, практ. 177

48

Ужыванне і правапіс лічэбнікаў. Скланенне лічэбнікаў

Узнавіць і паглыбіць веды пра лічэбнік як часціну мовы, спецыфіку ўжывання лічэбнікаў у беларускай мове. Удасканальваць уменне ўжываць лічэбнікі згодна з марфалагічнымі нормамі

§ 29, практ. 178–181; запіс сказаў з лічэбнікамі пад дыктоўку



ІІІ чвэрць (33 урокі)

Правільнасць маўлення (працяг)

49

Ужыванне і правапіс лічэбнікаў. Спалучальнасць зборных лічэбнікаў

Удасканальваць уменне ўжываць лічэбнікі згодна з марфалагічнымі нормамі

§ 29, 30, практ. 182, 183; скланенне лічэбнікаў; марфалагічны разбор лічэбнікаў.
Д.з.: § 29, 30, выпісаць з тэкстаў навуковага стылю 4 сказы, запісваючы лічбы словамі, праскланяць адно з колькасна-іменных спалучэнняў, утварыць і праскланяць колькасна-іменныя спалучэнні са зборнымі лічэбнікамі абодва, абедзве

50

Ужыванне і правапіс займеннікаў

Узнавіць і паглыбіць веды пра займеннік як часціну мовы, асаблівасці ўжывання займеннікаў у беларускай мове. Удасканальваць уменне ўжываць займеннікі ў адпаведнасці з марфалагічнымі нормамі

§ 31, практ. 184, 185; рэдагаванне сказаў; марфалагічны разбор займеннікаў.
Д.з.: § 31, выпісаць з твораў мастацкай літаратуры, публіцыстычных твораў сказы-прыклады для ілюстрацыі кожнага пункта матэрыялу параграфа

51

Ужыванне і правапіс дзеясловаў, дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў

Узнавіць і паглыбіць веды пра дзеяслоў як часціну мовы (дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе як формы дзеяслова), спецыфіку ўжывання дзеясловаў і яго формаў у беларускай мове. Удасканальваць уменне правільна ўжываць дзеясловы (дзеепрыметнікі, дзеепрыслоўі)

§ 32, практ. 186, 187; спражэнне дзеясловаў; марфалагічны разбор дзеясловаў; утварэнне ад дзеясловаў дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў.
Д.з.: § 32, практ. 188

52

Ужыванне і правапіс прыслоўяў

Узнавіць і паглыбіць веды пра прыслоўе як часціну мовы, асаблівасці ўжывання прыслоўяў у беларускай мове. Удасканальваць уменне ўтвараць ступені параўнання прыслоўяў ў адпаведнасці з марфалагічнымі нормамі

§ 33, практ. 189–191; утварэнне ступеней параўнання прыслоўяў; марфалагічны разбор прыслоўяў.
Д.з.: § 33, практ. 192; падрыхтаваць адказы на кантрольныя пытанні і заданні (с. 123)

53

Падагульненне. Тэставая работа




54

Сінтаксічныя нормы. Правілы дапасавання і кіравання

Сфарміраваць уяўленне аб сінтаксічных нормах. Узнавіць і паглыбіць веды аб правілах дапасавання і кіравання, асаблівасцях будовы сінтаксічных канструкцый беларускай мовы ў параўнанні з рускай. Удасканальваць уменне спалучаць словы ў маўленні паводле сінтаксічных нормаў

§ 34, практ. 193–195.
Д.з.: § 34, практ. 196


55, 56

Правілы спалучэння аднародных і адасобленых членаў

Узнавіць і паглыбіць веды пра аднародныя і адасобленыя члены сказа. Сфарміраваць уяўленне аб правілах спалучэння аднародных і адасобленых членаў. Выпрацоўваць уменне правільна спалучаць аднародныя і адасобленыя члены сказа ў вусным і пісьмовым маўленні

§ 35, практ. 197–199.

Д.з.: § 35, практ. 197 (падрыхтаваць вуснае выказванне на тэму “Асаблівасці пабудовы сказаў з аднароднымі членамі”).
§ 35, практ. 200, 201.

Д.з.: § 35, практ. 202

57

Парадак слоў

Узнавіць і паглыбіць веды пра парадак слоў. Сфарміраваць уяўленне аб функцыях парадку слоў у сказе. Выпрацоўваць уменне вызначаць функцыю парадку слоў у сказе

§ 36, практ. 203, 204, практ. 205 (пісьмовы адказ на пытанні, змешчаныя пасля тэксту).
Д.з.: § 36, практ. 205 (перабудаваць сказы-прыклады і запісаць правільныя варыянты)

58

Кантрольны дыктант




59

Сувязь дзейніка і выказніка ў сказе, правілы ўжывання дзеепрыслоўных зваротаў

Узнавіць і паглыбіць веды пра сувязь дзейніка і выказніка ў сказе, дзеепрыслоўныя звароты, правілы ужывання дзеепрыслоўных зваротаў. Удасканальваць уменне правільна спалучаць дзейнік і выказнік ў вусным і пісьмовым маўленні, ужываць у адпаведнасці з сінтаксічнымі нормамі дзеепрыслоўныя звароты

§ 37, практ. 206, практ. 207, 208 (на выбар), практ. 209.
Д.з.: § 37, практ. 210

60, 61

Правілы пабудовы складаных сказаў

Узнавіць і паглыбіць веды пра складаныя сказы. Сфарміраваць уяўленне аб правілах пабудовы складаных сказаў, прычынах памылак пры пабудове складаных сказаў. Удасканальваць уменне правільна ўтвараць складаныя сказы, ужываць складаныя сказы розных тыпаў у тэкстах пэўнага стылю

§ 38, практ. 211–214.
Д.з.: § 38, практ. 215.
§ 38, практ. 216, 217.
Д.з.: § 38, практ. 218

62

Падагульненне. Тэставая работа




63

Пунктуацыйныя нормы. Знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі

Узнавіць веды пра пунктуацыю як раздзел мовазнаўства. Сфарміраваць уяўленне аб пунктуацыйных нормах і пунктуацыйных варыянтах. Узнавіць веды аб правілах пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі. Удасканальваць уменне правільна пунктуацыйна афармляць сказы з аднароднымі членамі

С. 149–150;

§ 39, практ. 219, 220.


Д.з.: § 39, практ. 221

64, 65

Знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі

Узнавіць веды аб правілах пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі. Удасканальваць уменне правільна пунктуацыйна афармляць сказы з аднароднымі членамі

§ 39, запіс пад дыктоўку сказаў з аднароднымі членамі, вызначэнне іх структурных і інтанацыйных асаблівасцей; тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку; практ. 222 (пераклад тэксту з рускай мовы на беларускую).
Д.з.: § 39, практ. 223, падрыхтаваць матэрыялы для напісання сачынення-мініяцюры пра гісторыю паходжання назвы свайго горада, вёскі, мясцовасці).
§ 39, практ. 224; запіс пад дыктоўку сказаў з аднароднымі членамі, вызначэнне іх структурных і інтанацыйных асаблівасцей; тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку; падрыхтоўка да напісання сачынення-мініяцюры пра гісторыю паходжання назвы горада, вёскі, мясцовасці.
Д.з.: § 39, практ. 224 (напісаць сачыненне-мініяцюру пра гісторыю паходжання свайго горада, вёскі, мясцовасці і г.д. на тэму “Гісторыя майго горада (вёскі)” і пад.)

66

Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі членамі

Узнавіць і паглыбіць веды аб адасобленых членах сказа, правілах пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказах з адасобленымі азначэннямі і прыдаткамі. Удасканальваць уменні па пунктуацыйным афармленні сказаў з адасобленымі азначэннямі і прыдаткамі

С. 156;

§ 40, практ. 225– 227; запіс пад дыктоўку сказаў з адасобленымі азначэннямі і прыдаткамі, вызначэнне іх структурных і інтанацыйных асаблівасцей; тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку.


Д.з.: § 40, практ. 228

67, 68

Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі членамі

Узнавіць і паглыбіць веды аб правілах пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказах з адасобленымі акалічнасцямі, дапаўненнямі і ўдакладняльнымі членамі. Удасканальваць уменні па пунктуацыйным афармленні сказаў з адасобленымі акалічнасцямі, дапаўненнямі і ўдакладняльнымі членамі

§ 41, практ. 229, 230; запіс пад дыктоўку сказаў з адасобленымі акалічнасцямі, дапаўненнямі і ўдакладняльнымі членамі сказа; вызначэнне іх структурных і інтанацыйных асаблівасцей, тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку.
Д.з.: § 41, выпісаць з твораў мастацкай літаратуры 8 сказаў з адасобленымі акалічнасцямі, дапаўненнямі і ўдакладняльнымі членамі сказа.
§ 41, практ. 231, 232; дыктант.
Д.з.: § 41, практ. 231 (падрыхтаваць вуснае выказванне або напісаць сачыненне-разважанне на тэму “Роля мовы ў жыцці грамадства” (“Гукі роднай мовы”)

69

Знакі прыпынку ў сказах з параўнальнымі зваротамі

Узнавіць і паглыбіць веды аб параўнальных зваротах, правілах пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказах з параўнальнымі зваротамі. Удасканальваць уменні па афармленні сказаў з параўнальнымі зваротамі ў адпаведнасці з пунктуацыйнымі нормамі

§ 42, практ. 233, 234; запіс пад дыктоўку сказаў з параўнальнымі зваротамі, вызначэнне іх структурных асаблівасцей, тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку.
Д.з.: § 42, практ. 235

70, 71

Знакі прыпынку ў сказах з пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі

Узнавіць і паглыбіць веды аб пабочных і ўстаўных канструкцыях, правілах пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказах з пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі. Удасканальваць уменні па афармленні сказаў з пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі ў адпаведнасці з пунктуацыйнымі нормамі

§ 43, практ. 236, 237; запіс пад дыктоўку сказаў з пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі, вызначэнне іх структурных і інтанацыйных асаблівасцей; тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку.
Д.з.: § 43, практ. 238; падрыхтаваць матэрыялы для напісання замалёўкі аб святах у школе.
§ 43, практ. 240; запіс пад дыктоўку сказаў з пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі, вызначэнне іх структурных і інтанацыйных асаблівасцей; тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку; падрыхтоўка да напісання замалёўкі аб святах у школе.
Д.з.: § 43, практ. 239 (напісаць замалёўку на тэму “Традыцыі нашай школы” і пад.)

72

Знакі прыпынку ў сказах са звароткамі

Узнавіць і паглыбіць веды аб зваротках, правілах пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказах са звароткамі. Удасканальваць уменні па афармленні сказаў са звароткамі ў адпаведнасці з пунктуацыйнымі нормамі

§ 44, практ. 241–243; запіс пад дыктоўку сказаў са звароткамі, вызначэнне іх структурных і інтанацыйных асаблівасцей, тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку; падрыхтоўка да напісання сачынення на тэму “Мой запавет нашчадкам”.
Д.з.: § 44, практ. 243 (напісаць сачыненне на тэму “Мой запавет нашчадкам” або запісаць 7 сказаў са звароткамі на гэту тэму)

73

Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах

Узнавіць і паглыбіць веды аб складаназлучаных сказах, правілах пастаноўкі знакаў прыпынку ў складаназлучаных сказах. Сфарміраваць уяўленне аб інтанаванні складаназлучаных сказаў. Удасканальваць уменні па пунктуацыйным афармленні складаназлучаных сказаў

§ 45, практ. 244, 245; запіс пад дыктоўку складаназлучаных сказаў, вызначэнне іх структурных і інтанацыйных асаблівасцей, сэнсавых адносін паміж прэдыкатыўнымі часткамі; тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку.
Д.з.: § 45, практ. 246

74, 75

Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах

Удасканальваць уменні па пунктуацыйным афармленні складаназлучаных сказаў

§ 45, практ. 247; запіс пад дыктоўку тэкстаў са складаназлучанымі сказамі, вызначэнне структурных і інтанацыйных асаблівасцей складаназлучаных сказаў, сэнсавых адносін паміж прэдыкатыўнымі часткамі; тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку.
Д.з.: § 45, практ. 247 (падрыхтаваць матэрыялы для пісьмовага выказвання аб праблеме выбару прафесіі).
§ 45, запіс пад дыктоўку тэкстаў са складаназлучанымі сказамі; вызначэнне структурных і інтанацыйных асаблівасцей складаназлучаных сказаў, сэнсавых адносін паміж прэдыкатыўнымі часткамі тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку; падрыхтоўка да пісьмовага выказвання аб праблеме выбару прафесіі.
Д.з.: § 45, практ. 247 (падрыхтаваць пісьмовае або вуснае выказванне на тэму “Выбар прафесіі” (“Кім я хачу быць”))

76

Знакі прыпынку ў складаназалежных сказах

Узнавіць і паглыбіць веды аб складаназалежных сказах, правілах пастаноўкі знакаў прыпынку ў складаназалежных сказах. Сфарміраваць уяўленне аб інтанаванні складаназалежных сказаў. Удасканальваць уменні па пунктуацыйным афармленні складаназалежных сказаў

§ 46, практ. 248–250; вызначэнне структурных і інтанацыйных асаблівасцей складаназалежных сказаў, сэнсавых адносін паміж прэдыкатыўнымі часткамі; тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку.
Д.з.: § 46, практ. 251

77, 78

Кантрольны падрабязны пераказ тэксту




79, 80

Знакі прыпынку ў складаназалежных сказах

Удасканальваць уменні па пунктуацыйным афармленні складаназалежных сказаў

§ 46, практ. 252; запіс пад дыктоўку складаназалежных сказаў, вызначэнне іх структурных і інтанацыйных асаблівасцей, сэнсавых адносін паміж прэдыкатыўнымі часткамі; тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку.
Д.з.: § 46, практ. 253; падрыхтаваць матэрыялы для напісання сачынення-мініяцюры аб народных святах.
§ 46, запіс пад дыктоўку тэкстаў са складаназалежнымі сказамі; вызначэнне структурных і інтанацыйных асаблівасцей складаназалежных сказаў, сэнсавых адносін паміж прэдыкатыўнымі часткамі; тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку; падрыхтоўка да напісання сачынення-мініяцюры аб народных святах.
Д.з.: § 46, практ. 250 (напісаць сачыненне-мініяцюру на тэму “Маё любімае народнае свята” і пад. або выпісаць з даведачнай літаратуры 4 складаназлучаныя і 4 складаназалежныя сказы аб народных святах)

81

Знакі прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах

Узнавіць і паглыбіць веды аб бяззлучнікавых складаных сказах, правілах пастаноўкі знакаў прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах. Сфарміраваць уяўленне аб інтанаванні бяззлучнікавых складаных сказаў. Удасканальваць уменні па пунктуацыйным афармленні бяззлучнікавых складаных сказаў

§ 47, практ. 254–256; запіс пад дыктоўку бяззлучнікавых складаных сказаў, вызначэнне іх структурных і інтанацыйных асаблівасцей, сэнсавых адносін паміж прэдыкатыўнымі часткамі; тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку



ІV чвэрць (24 урокі)

Правільнасць маўлення (працяг)

82, 83

Знакі прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах

Удасканальваць уменні па пунктуацыйным афармленні бяззлучнікавых складаных сказаў

§ 47, практ. 257, 258; запіс пад дыктоўку тэкстаў з бяззлучнікавымі складанымі сказамі, вызначэнне структурных і інтанацыйных асаблівасцей бяззлучнікавых складаных сказаў, сэнсавых адносін паміж прэдыкатыўнымі часткамі; тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку.
Д.з.: § 47, практ. 259; падрыхтаваць матэрыялы для напісання эсэ на тэму “Праблема вольнага часу ў нашы дні”.
§ 47, практ. 260; запіс пад дыктоўку тэкстаў з бяззлучнікавымі складанымі сказамі, вызначэнне структурных і інтанацыйных асаблівасцей бяззлучнікавых складаных сказаў, сэнсавых адносін паміж прэдыкатыўнымі часткамі; тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку; падрыхтоўка да напісання эсэ на тэму “Праблема вольнага часу ў нашы дні”.
Д.з.: § 47, практ. 261 (напісаць эсэ на тэму “Праблема вольнага часу ў нашы дні”)

84, 85

Знакі прыпынку ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі частак

Узнавіць веды аб складаных сказах з рознымі відамі сувязі частак, правілах пастаноўкі знакаў прыпынку ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі частак. Удасканальваць уменні па пунктуацыйным афармленні складаных сказаў з рознымі відамі сувязі частак

§ 48, практ. 262, 263; запіс пад дыктоўку складаных сказаў з рознымі відамі сувязі частак, вызначэнне іх структурных асаблівасцей, сэнсавых адносін паміж прэдыкатыўнымі часткамі; тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку.
Д.з.: § 48, практ. 264; падрыхтаваць матэрыялы для напісання сачынення-разважання на тэму “Маё жыццё – маё сумленне”.
§ 48, практ. 265; запіс пад дыктоўку складаных сказаў з рознымі відамі сувязі частак (тэкстаў са складанымі сказамі з рознымі відамі сувязі частак); вызначэнне іх структурных асаблівасцей, сэнсавых адносін паміж прэдыкатыўнымі часткамі; тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку; падрыхтоўка да напісання сачынення-разважання на тэму “Маё жыццё – маё сумленне”.
Д.з.: § 48, практ. 265 (напісаць сачыненне-разважанне на тэму “Маё жыццё – маё сумленне” або запісаць 6 складаных сказаў з рознымі відамі сувязі частак на гэту тэму)

86, 87

Знакі прыпынку ў канструкцыях з простай мовай

Узнавіць веды аб канструкцыях з простай мовай, правілах пунктуацыйнага афармлення канструкцый з простай мовай. Удасканальваць уменне правільнай пастаноўкі знакаў прыпынку ў канструкцыях з простай мовай

§ 49, практ. 266, 267; вызначэнне структурных асаблівасцей канструкцый з простай мовай; тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку ў іх; падрыхтоўка да напісання сачынення-апавядання на тэму “Экскурсія ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі” і пад.
Д.з.: § 49, практ. 269 (пабудаваць паводле прапанаваных схем канструкцыі з простай мовай на тэму “Нечаканая сустрэча” або напісаць сачыненне-апавяданне на тэму “Экскурсія ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі” і пад.).
§ 49, практ. 268; запіс пад дыктоўку канструкцый з простай мовай (тэкстаў з канструкцыямі з простай мовай), вызначэнне іх структурных асаблівасцей; тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку.
Д.з.: § 49, скласці дыялог на тэму “Фізкультура і спорт у нашым жыцці”; падрыхтаваць адказы на кантрольныя пытанні і заданні (с. 203)

88

Падагульненне. Тэставая работа

Для тэставай работы можна выкарыстаць матэрыял заданняў на падагульненне (с. 204–207 (па варыянтах))

Дакладнасць і лагічнасць маўлення (2 г)

89, 90

Дакладнасць і лагічнасць маўлення

Паглыбіць веды пра дакладнасць і лагічнасць як асноўныя якасці маўлення; сфарміраваць уяўленне аб прычынах парушэння дакладнасці маўлення, правілах лагічнасці маўлення. Дапамагаць авалодваць дакладнасцю і лагічнасцю маўлення (выпрацоўваць уменне захоўваць лексічныя нормы, правільна выкарыстоўваць фразеалагізмы ў пэўным кантэксце, карыстацца лінгвістычнымі сродкамі, якія забяспечваюць лагічнасць выказвання)

§ 50, практ. 270, 271; чытанне тэкстаў, вызначэнне прычын парушэння дакладнасці і лагічнасці маўлення, рэдагаванне тэкстаў.
Д.з.: § 50, практ. 273 (1 – 5 сказы).
§ 50, практ. 272; чытанне тэкстаў, вызначэнне прычын парушэння дакладнасці і лагічнасці маўлення, рэдагаванне тэкстаў.
Д.з.: § 50, практ. 273 (6 – 10 сказы)

Чысціня маўлення (2 г)

91, 92

Чысціня маўлення

Паглыбіць веды пра чысціню як асноўную якасць маўлення. Дапамагаць авалодваць чысцінёй маўлення (выпрацоўваць уменне выкарыстоўваць моўныя сродкі ў адпаведнасці з літаратурнымі нормамі, пазбягаць пазалітаратурных моўных элементаў, без патрэбы ўжытых запазычанняў і г.д.)

§ 51, практ. 274, 275; чытанне тэкстаў, вызначэнне прычын парушэння чысціні маўлення, рэдагаванне тэкстаў.
Д.з.: § 51, практ. 276.
§ 51, практ. 277; чытанне тэкстаў, вызначэнне прычын парушэння чысціні маўлення, рэдагаванне тэкстаў.
Д.з.: § 51, практ. 278

Багацце і выразнасць маўлення (3 г, з іх 1 г – на пісьмовую работу)

93, 94

Багацце і выразнасць маўлення

Паглыбіць веды пра багацце і выразнасць як асноўныя якасці маўлення. Дапамагаць авалодваць багаццем і выразнасцю маўлення (выпрацоўваць уменне карыстацца слоўнікавым багаццем сучаснай беларускай мовы, арганізоўваць маўленне ў залежнасці ад ступені валодання слоўнікавым запасам)

§ 52, практ. 279, 280;

§ 53, практ. 282– 284, 286, 287.


Д.з.: § 52, 53, практ. 281.
§  53, практ. 288–290, практ. 291, 292 (на выбар), практ. 293, 294, 296.
Д.з.: § 53, практ. 285, 295 (на выбар)

95

Пісьмовая творчая работа




Дарэчнасць маўлення (2 г)

96, 97

Дарэчнасць маўлення

Паглыбіць веды пра дарэчнасць як асноўную якасць культуры маўлення. Дапамагаць авалодваць дарэчнасцю маўлення (выпрацоўваць уменне адбіраць моўныя сродкі ў залежнасці ад тэмы паведамлення, мэты і ўмоў камунікацыі)

§ 54, практ. 297, 298; практ. 299 (падрыхтоўка тэксту віншавання сябра з днём нараджэння, прывітальнага слова да першакласнікаў 1-га верасня).
Д.з.: § 54, падабраць 2 тэксты мастацкага і навуковага стылю з апісаннем адной з’явы, падзеі, жывёлы, птушкі і г.д.
§ 54, аналіз падрыхтаваных тэкстаў; практ. 299 (падрыхтоўка тэксту выступлення перад аднакласнікамі на факультатыўных занятках па беларускай мове).
Д.з.: § 54, падрыхтаваць адказы на кантрольныя пытанні і заданні (с. 223)

Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага (6 г, з іх 2 г – на пісьмовыя работы)

98, 99

Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага




Практ. 300; запіс пад дыктоўку слоў, сказаў, тэкстаў; марфалагічны разбор слоў; сінтаксічны разбор простых і складаных сказаў.
Д.з.: практ. 302.
Практ. 301; запіс пад дыктоўку слоў, сказаў, тэкстаў; марфалагічны разбор слоў; сінтаксічны разбор простых і складаных сказаў.
Д.з.: падрыхтавацца да напісання тэставай кантрольнай работы

100, 101

Тэставая кантрольная работа і яе аналіз




102, 103

Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага




Практ. 304–306; запіс пад дыктоўку слоў, сказаў, тэкстаў; рэдагаванне сказаў, тэкстаў.
Д.з.: практ. 303

104, 105

Рэзервовыя гадзіны









Міхнёнак С.С.




: 2015
2015 -> Вучэбны матэрыял да ўрока №9 М. М. Брылеўскі
2015 -> Конкурсу "Скарбы мовы: просты сказ"
2015 -> «Свабода пачуцця» да 70-годдзя з дня нараджэння беларускай пісьменніцы і перакладчыцы Таісы Бондар
2015 -> Г прапанова адарацыі найсвяцейшага сакрамэнту для яе правядзення сужэнцамі
2015 -> Правядзення агульнагімназічнай дэкады Я. Ф. Карскага (да 20 годдзя музея ў гімназіі) 21 студзеня – 31 студзеня 2015 года
2015 -> Метадычныя рэкамендацыі па правядзенні 1 верасня першага ўрока І мерапрыемстваў, прысвечаных Дню ведаў
2015 -> Расклад работы аб’яднанняў па інтарэсах І спартыўных секцый дуа “Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма” на канікулы з 25. 10 па 01. 11. 2015 года
2015 -> Зацвярджаю дырэктар гімназіі №3 І. Г. Кузьміч «01» верасня 2014 г
2015 -> Заседание № по ред № на дело и година Насрочено за часа
2015 -> Тема недели: цик беларуси утвердил итоги выборов Президента 3




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка