Прысвячэнне Язэпу Драздовічу



Дата канвертавання15.05.2016
Памер20.78 Kb.
Арт-літ ПЛЕНЭР

“Прысвячэнне Язэпу Драздовічу”

У межах феcтывалю ДАХ - ХI

Правядзенне мастацкага і літаратурнага (а магчыма і музычнага, тэатралізаванага ) пленэра на працягу трох дзён з 1-3 жніўня 2010

Умовы удзелу

-запрашаюцца усе жадаючыя, якія жадаюць прыняць удзел у стварэнні Арт-мерапрыемстваў “Прысвячэнне Язэпу Драздовічу”, якія будуць адбывацца ў Беларусі і за яе межамі ў бліжэйшыя дзесяць гадоў . Усе мерапрыемства вымагаюць пэўных творчых ахвяраванняў з боку удзельнікаў, як гэта на працягу свайго жыцця неаднойчы рабіў мастак, даследчык беларушчыны і касмічнага сусвету - Язэп Нарцызавіч Драздовіч (1888-1954).

- удзельнікі прыходзяць на Арт-літ пленэр “Прысвячэнне Язэпу Драздовічу” з асабіста падрыхтаванымі мастацкімі сродкамі (аркуш паперы ці холст ці любы арт-аб’ект, падрыхтаваная часткова скульптура ці іншая форма для творчага працэсу разам са сваімі фарбамі, пензалямі і г.д)

РАСКЛАД ПРАЦЫ пленэру

- 1 жніўня удзельнікі пленэру з 9-10 гадзін збіраюцца каля уваходу ля Палаца Мастацтва дзе адбываецца іх рэгістрацыя і паведамляецца пра месца правядзення пленэру і вызначаюцца дакладныя ўмовы яго правядзення на працягу трох дзён з 1- 3 жніўня. Пад час пленеру ўдзельнікі даведаюцца пра незвычайнае жыццё і спадчыну мастака, пісьменніка, вучонага, аматара астраноміі, першага беларускага мастака-касміста Язэпа Драздовіча. Есць некалькі цікавых падказак для удзельнікаў пленэру:1-правесці апытванне знаёмых і незнаёмых людзей у вашым горадзе, на весцы з адным пытаннем:”Што Вы ведаецце пра Я.Драздовіча? “ 2- назавіце, якія працы Я.Драздовіча зрабілі на вас самыя незвычайныя уражанні і чаму? 3-стварыце сваю творчую працу пад уражаннем самай хвалюючай для вас карціны, апавядання Я.Драздовіча.

-2 жніўня магчыма яшчэ зарэгістравацца (нават па тэлефоне з куратарам) і працягнуць творчую працу у вызначаным месцы. Збор творчых прац удзельнікаў пленеру адбываецца да 20 гадзін 2 жніўня ў Палацы мастацтва. Усе працы перадаюцца аргкамітэту фестываля ДАХу, які падрыхтоўвае іх для выставы,

3 жніўня (увечары) адбудзецца выстава творчых прац удзельнікаў Арт-літ пленэру “Прысвячэнне Язэпу Драздовічу”. Адбудзецца падвядзенне вынікаў пленэру і ўрачыстая ўзнагарода пераможцаў, як і дэманстрацыя дакументальнага фільма “Летуцені Я.Драздовіча”, разам з лекцыяй Ю.Малаша “Я.Драздовіч – волат беларускага адраджэння” .

Пад час сустрэчы ўдзельнікі літаратурнага пленеру чытаюць свае творы. Адбываецца ўзнагарода ўдзельнікаў пленэра. Пасля лекцыі і прагляду фільму адбываецца вольная дыскусія з удзелам вядомых навукоўцаў, мастацтвазнаўцаў, пісьменнікаў і усіх жадаючых, хто прыйшоў на гэтае мерапрыемтсва.



Для усіх удзельнікаў арт-літ пленэру “Прысвячэнне Я.Драздовічу” пажадана паглядзець альбом “Язэп Драздовіч” і часопіс “Дзеяслоў” 2009 №2(39) з публікацыяй Ю.Малаша “На пакрасу жыцця”. Слова пра беларускага “небазнаўца” Я.Драздовіча” (сайт часопіса ёсць у інтэрнэце)
Арганізатары ДАХУ-11- Алесь Родзін, Зміцер Юркевіч

Куратар пленэру - ЮРАСЬ МАЛАШ (тэл.8029-18-13-008)


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал