Прыватная ўстанова адукацыі “біп – інстытут правазнаўства” юрыдычны факультэт



Дата канвертавання15.05.2016
Памер69.42 Kb.
ПРЫВАТНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ

БІП – ІНСТЫТУТ ПРАВАЗНАЎСТВА”



ЮРЫДЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ

камандны залік

Каманда БІП

назва


ТЭОРЫЯ І ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ І ПРАВА

Моніч Антон Аляксеевіч, 3 курс дзеннае аддзяленне, капітан,

8 029 771 02 72



Старасценка Вікторыя Аляксандраўна, 4 курс дзеннае аддзяленне,

8 029 798 99 53



Фіневіч Дарья Раманаўна, 3 курс дзеннае аддзяленне, 8 029 692 78 11

Франскевіч Вольга Пятроўна, 3 курс дзеннае аддзяленне, 8 029 173 20 68

Хвяжэнка Міхаіл Валер’евіч, 3 курс дзеннае аддзяленне, 8 029 778 47 88

ЗАПАСНЫя


Каптур Надзея Уладзіміраўна, 3 курс дзеннае аддзяленне, 8 029 355 67 57

Копыл Ганна Аляксандраўна, 3 курс дзеннае аддзяленне, 8 029 348 54 09

МІНСК, 2008

ТЭОРЫЯ І ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ І ПРАВА
Інфармацыйна-прававыя рэсурсы ў Рэспубліцы Беларусь: сучасны стан і перспектывы развіцця

Шырокае прымяненне інфармацыйных тэхналогій ва ўсіх галінах жыццядзейнасці чалавека істотна ўплывае на сусветнае развіццё, стварае важныя прадумовы для значных эканамічных і сацыяльных пераўтварэнняў, вядзе да фарміравання перадавога грамадства. На любым этапе інфарматызацыі асобнае значэнне набываюць працэсы прававой інфармаванасці грамадзян, што з’яўляецца адным з прыярытэтных фактараў дынамічнага развіцця цывілізаванай дзяржавы.

Дзеля таго, каб прававая інфармацыя была даступнай для ўсіх зацікаўленых, дзяржава і грамадства пастаянна выпрацоўваюць пэўны механізм давядзення яе да ведама. Канец ХХ стагоддзя прапанаваў для гэтага магчымасці інфарматызацыі і прававой інфарматызацыі.

Пабудова інфармацыйнага грамадства немагчыма без побудовы прававой дзяржавы, якая мае патрэбу ў прававой культуры – прававой культуры ўлады, што прымае права як асноўны прынцып сваёй дзейнасці, прававой культуры грамадзян, якія звяртаюцца да нормаў права і закона дзеля вырашэння ўласных праблем, вырашэння канфліктаў і спрэчак.

Адной з неабходных базавых умоў для гэтага з’яўляецца прававая дасведчанасць, іншымі словамі наяўнасць у службовых асоб і грамадзян дастатковых ведаў аб правах, абавязках, нормах, прадугледжаных законам. Відавочна, што крыніцай такіх ведаў з’яўляецца прававая інфармацыя, што распаўсюджваецца праз і пры дапамозе створанай дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Азнаямленне насельніцтва з выдадзенымі прававымі актамі ў цяперашні час адбываецца галоўным чынам праз сродкі масавой інфармацыі. Разам з тым расце і колькасць карыстальнікаў сеткі Інтэрнэт1.

Аднак пры ўсіх вартасцях падачы прававой інфармацыі сродкамі масавой інфармацыі і Інтэрнета ў поўнай меры не забяспечваецца неабходная паўната, а таксама магчымасць выбарчага атрымання інфармацыі па канкрэтным пытанні.

У сувязі з гэтым адной з прыярытэтных задач дзяржаўнага будаўніцтва на сучасным этапе развіцця беларускага грамадства з’яўляецца стварэнне адэкватнага інфармацыйнага асяроддзя і ў ім – устойлівай адваротнай сувязі паміж дзяржавай, яе афіцыйнымі органамі і грамадствам.

У гэтых умовах инфармацыйна-прававая палітыка дзяржавы павінна быць паступова накіравана на стварэнне ўмоў для эфектыўнага і якаснага забеспячэння прававой інфармацыяй на самых розных узроўнях – ад дзяржаўных органаў да кожнага грамадзяніна. Рашэнне задач, што стаяць перад прававой інфарматызацыяй, цесна звязана з заканамернасцямі і асаблівасцямі інфармацыйных працэсаў у цэлым і інфармацыйных працэсаў у сферы юрыдычнай дзейнасці, іх камп’ютэрызацыяй (аўтаматызацыяй), прынцыпамі пабудовы і выкарыстання інфармацыйных, кіраўнічых, экспертных і кансультацыйных сістэм на аснове працэсаў глабальнай інфарматызацыі.

Пад прававой інфарматызацыяй разумеецца прававы, арганізацыйны, сацыяльна-эканамічны і навукова-тэхнічны працэс забеспячэння патрэб дзяржаўных органаў, юрыдычных асоб і грамадзян прававой інфармацыяй на базе інфармацыйных тэхналогій, сістэм і сетак, якія дазваляюць ажыццявіць стварэнне, фарміраванне, назапашванне, апрацоўку, арганізацыю (сітэматызацыю) і выдачу карыстальніку прававой інфармацыі. Яе асаблівасцю з’яўляецца тое, што фарміраванне і выкарыстанне прававой інфармацыі ажыццяўляецца на ўсіх стадыях прававога рэгулявання і ахоплівае ўвесь спектр грамадскіх адносін2.

У Рэспубліцы Беларусь шэраг прававых актаў прысвечаны проблемам інфарматызацыі, інфармацыйных рэсурсаў, інфармацыйных тэхналогій. Сярод іх найбольш значнымі з’яўляюцца Закон Рэспублікі Беларусь ад 6 верасня 1995 года “Аб інфарматызацыі”, Закон Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1999 года “Аб навукова-тэхнічнай інфармацыі”, пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 мая 2001 г № 784 “Аб пераліку інфармацыйных рэсурсаў, якія маюць дзяржаўнае значэнне”, пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2002 г. № 1819 “Аб дзяржаўнай праграме інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь на 2003-2005 годы і на перспетыву да 2010 года” “Электронная Беларусь”.

Некаторыя інфармацыйныя рэсурсы, да якіх у прыватнасці адносяцца прававыя акты, маюць сваю прававую базу, якая забяспечвае іх назапашванне, сістэматызацыю, актуалізацыю і распаўсюджванне.

Згодна Закону Рэспублікі Беларусь “Аб інфарматызацыі” інфармацыйныя рэсурсы можна падзяліць на две вялікія групы. Гэта інфармацыйныя рэсурсы, якія маюць дзяржаўнае значэнне, і інфармацыйныя рэсурсы, якія маюць значэнне толькі для юрыдычных і фізічных асоб3.

Пералік інфармацыйных рэсурсаў, якія маюць дзяржаўнае значэнне, замацаваны ў Пастанове Урада аб інфармацыйных рэсурсах. Ён змяшчае 121 найменне інфармацыйных рэсурсаў 4.

У прававой сферы створаны і паспяхова функцыянуюць важныя для ўсіх фізічных, юрыдычных асоб і дзяржавы інфармацыйныя рэсурсы. Да іх, у прыватнасці, следуе аднесці Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь як уніфікаваную сістэму ўліку заканадаўства і адзінае афіцыйнае выданне прававых актаў краіны, Адзіны прававы класіфікатар Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Разам з тым, у Рэспубліцы Беларусь існуюць групы насельніцтва, якія не маюць магчымасці выпісаць Нацыянальны рэестр або выкарыстаць Інтэрнэт дзеля атрымання неабходнай прававой інфармацыі. Належнага ўзроўню інфармацыйнага абслугоўвання можна дасягнуць, актывізаваўшы дзейнасць сеткі публічных бібліятэк. Менавіта яны закліканы забяспечыць асноўныя правы грамадзян на інфармацыю і адукацыю, садзейнічаць забеспячэнню даступнасці культуры.

Такім чынам, адсутнічае адзіны комплексны падыход, якія дазваляе ацаніць ступень значнасці інфармацыйных рэсурсаў, узровень іх развіцця, даступнасці, прыярытэтнасці для інтарэсаў Беларусі.

У Законе аб інфарматызацыі неабходна выдзеліць прававыя рэсурсы як самастойную групу інфармацыйных рэсурсаў, даць адпаведнае вызначэнне, удакладніць крытэрыі аднясення тых або іншых рэсурсаў да катэгорыі інфармацыйных рэсурсаў, што маюць дзяржаўнае значэнне, а таксама сфармуляваць задачы дзяржавы па ўдасканаленню, ахове і абароне гэтых рэсурсаў. Пад інфармацыйнымі прававымі рэсурсамі неабходна разумець базы і банкі дадзеных, што змяшчаюць прававыя акты або іх праекты, а таксама базы ведаў аб праве, якія выражаюць афіцыйную дзяржаўную пазіцыю ў гэтый сферы 5.

Сёння можна сказаць, што якасць прававых рэсурсаў, ступень іх даступнасці з’яўляецца адным з найважнейшых дзяржаўных прыярытэтаў. Існуюць праблемы і з аглядам усёй сістэмы інфармацыйных рэсурсаў ў Рэспубліцы Беларусь. Так, напрыклад, некаторыя рашэнні дзяржаўных органаў, нягледзячы на тое, што яны не маюць абмежаванага доступу, не даводзяцца да ведама грамадзян. Нізкі ўзровень прававой інфарматызацыі на мясцовым узроўні ва многім абумоўлены тым, што ў рэспубліцы няма закону, які рэгуляваў бы пытанні забеспячэння доступу грамадзян і арганізацый да інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў і органаў мясцовага кіравання і самакіравання, у той жа час неабходнасць распрацоўкі прыняцця такога закона ўжо наспела. Інфармацыя аб дзейнасці дзяржаўных органаў і органаў мяцовага кіравання і самакіравання павінна стаць часткай дзяржаўных рэсурсаў Рэспублікі Беларусь.

Значэнне забеспячэння фарміравання ў Беларусі адкрытага празрыстага інфармацыйнага грамадства дыктуе патрэбу ў сістэматызацыі інфармацыйных прававых рэсурсах, наданні ім статуса інфармацыйных рэсурсаў, якія маюць дзяржаўнае значэнне, а таксама строгага захавання прынцыпа агульнадаступнасці дакументаванай інфармацыі, не аднесенай да катэгорыі інфармацыі з абмежаваным доступам.



СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ


  1. Кашинский, Ю.И. Информация для всех / Ю. И. Кашинский // Проблемы правовой информатизации: Науч.-практ. журн. Мн.: НЦПИ. – 2004. № 7. – С. 24–34.

  2. Гринберг, А.С., Введение в правовую информатику / А.С. Гринберг, Ю.И. Кашинский, Б.С. Славин; под. ред. А.С. Гринберг. – Минск: НО ООО БИП-С, 2002. – 303 с.

  3. Об информатизации: Закон Респ. Беларусь, 6 сент. 1995 г., № 3850 –XII // Нац. реестр правовых актов Респ. Беларусь. – 2006 – №122. – 2/1259

  4. О перечне информационных ресурсов, имеющих государственное значение: постановление Совета Министров Респ. Беларусь, 29 мая 2001г., №784 // Нац. реестр правовых актов Респ. Беларусь. – 2006. – №2. – 5/16990.



1 Кашинский, Ю.И. Информация для всех / Ю. И. Кашинский // Проблемы правовой информатизации: Науч.-практ. журн. Мн.: НЦПИ. – 2004. № 7. – С. 24–34

2 Гринберг, А.С., Введение в правовую информатику / А.С. Гринберг, Ю.И. Кашинский, Б.С. Славин; под. ред. А.С. Гринберг. – Минск: НО ООО БИП-С, 2002. – 303 с.

3 Об информатизации: Закон Респ. Беларусь, 6 сент. 1995 г., № 3850 –XII // Нац. реестр правовых актов Респ. Беларусь. – 2006 – №122. – 2/1259

4 О перечне информационных ресурсов, имеющих государственное значение: постановление Совета Министров Респ. Беларусь, 29 мая 2001г., №784 // Нац. реестр правовых актов Респ. Беларусь. – 2006. – №2. – 5/16990

5 Об информатизации: Закон Респ. Беларусь, 6 сент. 1995 г., № 3850 –XII // Нац. реестр правовых актов Респ. Беларусь. – 2006 – №122. – 2/1259

: pub
pub -> Індывідуальныя ўдзельнікі вочнага тура Беларускай юрыдычнай студэнцкай алімпіяды-2012
pub -> Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2008 Намінацыя: Сутнасць прававой інфарматызацыі
pub -> Да ўдзелу ў завочным камандным туры Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2009 дапушчаны наступныя каманды
pub -> Навучальная установа (факультэт) Колькасць каманд, назвы каманд
pub -> Зводны пратакол камандны залік
pub -> Зводны пратакол індывідуальны залік
pub -> Статыстычная табліца ўдзельнікаў завочнага індывідуальнага тура Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2008
pub -> Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2008 Намінацыя: Колькасць балаў за завочны тур
pub -> Агееў А. Р. Спіс Навукова-метадычныя работы І публікацыі
pub -> Асноўныя публікацыі: Манаграфіі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка