Прыватная установа адукацыi «бiп – iнстытут правазнауства» юрыдычны факультэт



Дата канвертавання15.05.2016
Памер105.17 Kb.
ПРЫВАТНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫI

«БIП – IНСТЫТУТ ПРАВАЗНАУСТВА»

ЮРЫДЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ

 

 індывідуальны залік



 


ТЭОРЫЯ I ГIСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА

МІЖНАРОДНЫЯ ДАГАВАРНЫЯ АДНОСІНЫ СТАРАЖЫТНЫХ БЕЛАРУСКІХ ДЗЯРЖАУ

 

 



 ГРАМАДЗЯНСКАЕ ПРАВА І ПРАЦЭС, ГАСПАДАРЧАЕ ПРАВА І ПРАЦЭС

УЛАСНАСЦЬ І ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЯ УЛАСНАСЦЬ: СУАДНОСІНЫ ПАНАЦЦЯУ 

 

 



 

 

АКСЕНАУ ВИТАЛЬ УЛАДЗИМИРОВИЧ, 5 курс, дзеннае аддзяленне



8 (017) 2865691

8 (029) 9205509

8 (025) 9088518
МIНСК, 2009

МІЖНАРОДНЫЯ ДАГАВОРНЫЯ АДНОСІНЫ СТАРАЖЫТНЫХ БЕЛАРУСКІХ ДЗЯРЖАЎ.

Уласнасць суправаджае чалавецтва з найстаражытных часоў, з той пары, калі пачалася сацыяльная і маёмасная дыферэнцыяцыя ў грамадстве, калі з ліку рэчаў, што належалі ўсёй сацыяльнай групе, вылучаліся рэчы, якія належаць канкрэтным асобам, зарадзіўся падзел на "уласнае-чужое".

Уласнасць з'яўляецца найважнейшай эканамічнай катэгорыяй любой грамадскай фармацыі і адначасова выконвае ролю асноўнага інстытута ў праве. Эфектыўнасць яго выкарыстання ў розных галінах права, у першую чаргу, у грамадзянскім праве і гаспадарчым праве, залежыць ад дакладнасці і распрацаванасці яго зместу і сутнасці.

Паміж іншым, за апошнія дзесяцігоддзі выключную значнасць набыла такая прававая з'ява, як інтэлектуальная ўласнасць. Умовы сучаснага інфармацыйнага пастіндустрыяльнага грамадства кожны год павялічваюць, пашыраюць сферу яго выкарыстання. Важнасць дакладнага разумення сутнасці інтэлектуальнай уласнасці відавочна.

На першы погляд можа здарыцца, што дадзеныя паняцці падобны адзін да аднаго і суадносяцца як цэлае і яго частка, аднак патрэбна мець на ўвазе тое, што ўласнасць і інтэлектуальная ўласнасць не ідэнтычны. Дзеля правільнага разумення розніцы паміж імі, неабходна разабрацца ў сутнасці кожнай катэгорыі паасобку.

Уласнасць - гэта грамадскія адносіны паміж людзьмі, якія ўзнікаюць і развіваюцца ў сувязі з рэчамі, як аб'ектамі матэрыяльнага свету.

Дадзеныя адносіны характэрызуюцца наступнымі рысамі:



  1. носяць гістарычна зменлівы характар;

  2. па сваёй сутнасці аб'ектыўны;

  3. складваюцца паміж людзьмі;

  4. складваюцца ў працэсе вырабу, размеркавання, абмену і спажывання;

  5. характарызуюць прыўлашчванне сродкаў і прыладаў вытворчасці і прадметаў ужытку.

Патрэбна мець на ўвазе тое, што ўласнасць заўсёды звязана з рэчамі, але сама з імі не атаясамліваецца. Па-за грамадствам, калектывам такая катэгорыя, як уласнасць, існаваць не можа [4, c.12].

У галіне права паняцце "ўласнасць" цесна пераплятаецца з паняццем "права ўласнасці". Права ўласнасці пад час рэгулявання грамадскіх адносін замацоўвае магчымасць валодання маёмасцю, яе прыналежнасць да канкрэтных асоб, парадак набыцця, выкарыстання і распараджэння. Нельга не пагадзіцца і з такім вызначэннем права ўласнасці, як сукупнасці прававых норм, якія замацоўваюць, рэгулююць і ахоўваюць стан прыналежнасці (прыўлашчанасці) матэрыяльнага дабра да канкрэтных асоб [2, c.22].

Сутнасць права ўласнасці зводзіцца да наступных правоў дабрачыннага ўласніка:


  1. права валодання;

  2. права карыстання;

  3. права распараджэння.

Права ўласнасці па сваёй сутнасці бестэрміновае. Момант узнікнення права ўласнасці можа азначацца момантам вырабу рэчы (новыя рэчы), момантам перадачы рэчы па дагавору, калі ў заканадаўстве або ў дагаворы гэта не вызначана па-іншаму.

У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, зыходзячы з сэнсу артыкулаў 128 і 139, а таксама назвы раздзела V Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь [1], пад інтэлектуальнай уласнасцю разумеюцца выключныя правы на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці. Аб'ектамі інтэлектуальнай уласнасці з'яўляюцца вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, сродкі індывідуалізацыі ўдзельнікаў грамадзянскага абарота, тавараў, работ і паслуг, іншыя аб'екты, устаноўленыя заканадаўчымі актамі.

Патрэбна адзначыць наступныя рысы аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці:


  1. прававая ахова аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці пачынаецца ў выніку факта іх стварэння або з прычыны рашэння ўпаўнаважанага дзяржаўнага органа;

  2. выключныя правы на вынік інтэлектуальнай дзейнасці або сродак індывідуалізацыі існуюць незалежна ад права ўласнасці на матэрыяльны аб'ект, у якім такі вынік інтэлектуальнай дзейнасці або сродак індывідуалізацыі ўвасоблены. Перадача маёмасных правоў не цягне ўслед за сабой перадачу асабістых немаёмасных правоў, у тым ліку і права аўтарства;

  3. выключныя правы на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці маюць моц на працягу замацаванага ў заканадаўстве тэрміну, які магчыма прадоўжыць. Правы, якія адносяцца да аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, абмежаваны тэрмінам дзеяння, тэрыторыяй, з'яўляюцца выключнымі і маюць абсалютны характар. Заканадаўствам вызначаюцца адпаведныя тэрміны дзеяння правоў, па заканчэнні якіх аб'екты інтэлектуальнай уласнасці бесперашкодна могуць быць выкарыстаны любымі фізічнымі і юрыдычнымі асобамі; асабістыя немаёмасныя правы ў адносінах да аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці ахоўваюцца бестэрмінова [3, c.10].

Такім чынам можна адзначыць наступныя адрозненні ў змесце паняццяў "уласнасць" і "інтэлектуальная ўласнасць".

Уласнасць разумеецца як сукупнасць грамадскіх адносін у дачыненні да рэчаў. Уласнасць - гэта не сама рэч у яе матэрыяльнай форме, але тое, як да яе ставяцца людзі (непасрэдна ўласнік і іншыя асобы), сукупнасць іх правоў на валоданне, карыстанне і распараджэнне дадзенай рэччу. Часовая перадача таго ці іншага аб'екта, нават яго страта ў выніку неправамоцных дзеянняў іншых асоб, у тым ліку і ў выніку, напрыклад, крадзяжу рэчы, не спыняе стан прыналежнасці дадзенай рэчы на правах уласнасці да той ці іншай асобы, уласнік не страчвае сваіх правоў у адносінах да яе. Аднак знішчэнне непасрэдна аб'екта уласнасці знішчае і права уласнасці на яго, бо без рэчы яно не існуе.

Інтэлектуальная ўласнасць азначае не грамадскія адносіны паміж людзьмі наконт рэчаў, а сукупнасць выключных правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці ці сродкі індывідуалізацыі. Яны таксама не атаясамліваюцца з аб'ектамі матэрыяльнага свету, а як быццам існуюць па-за імі. У дадзеным выпадку права інтэлектуальнай уласнасці на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці ці сродкі індывідуалізацыі (напрыклад, ноў-хаў тэхналогія, гандлёвая марка, вынаходніцтва, музычны твор і інш.) не абавязкова павінна быць увасоблена ў нейкім матэрыяле, прадмеце і можа існаваць "віртуальна", выключна на паперы, але мець сапраўдны прававы моц і ахоўвацца законам. У той жа час страта аб'екта, у якім дадзены вынік інтэлектуальнай дзейнасці ці сродак індывідуалізацыі ўвасоблены (напрыклад, страта рэчаў, якія былі выраблены з прымяненнем ноў-хаў тэхналогіі або на якіх нанесена гандлёвая марка, кампакт-дыскі з музычным творам і інш.) не спыняе асабістыя немаёмасныя правы ўласніка.

Калі ўласнасць ў дачыненні да канкрэтнай рэчы, або дакладней права ўласнасці на яе, і адпаведная прававая ахова пачынаецца з моманту стварэння, перадачы па дагавору ці дзяржаўнай рэгістрацыі, то прававая ахова інтэлектуальнай уласнасці забяспечваецца ўпаўнаважаным дзяржаўным органам шляхам выдачы спецыяльнага рашэння, патэнта.

Права ўласнасці бестэрміновае, а інтэлектуальная ўласнасць можа быць абмежавана вызначаным у заканадаўстве тэрмінам дзеяння і аховы, хоць асабістыя немаёмасныя правы і ахоўваюцца бестэрмінова.

Спіс выкарыстаных крыніц:




  1. Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь, 07.12.1998, № 218-З // КансультантПлюс: Беларусь. Тэхналогія ПРОФ [Электронны рэсурс] / ТАА "ЮрСпектр". Мінск, 2009.




  1. Якимахо, А.П. Управление объектами интеллектуальной собственности / А.П. Якимахо, Г.И. Олехнович. - Минск: ГИУСТ БГУ, 2006. - 336 с.




  1. Кудашов, В.И. Интеллектуальная собственность: охрана и реализация прав, управление / В.И. Кудашов. - Минск: БНТУ, 2004. - 320 с, [1] с.




  1. Колбасин, Д.А. Собственность, право собственности: реальность и суждения / Д.А. Колбасин. - Минск: Академия МВД Республики Беларусь, 2009. - 266 с.

УЛАСНАСЦЬ І ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЯ ЎЛАСНАЦЬ: СУАДНОСІНЫ ПАНЯЦЦЯЎ

Уласнасць суправаджае чалавецтва з найстаражытных часоў, з той пары, калі пачалася сацыяльная і маёмасная дыферэнцыяцыя ў грамадстве, калі з ліку рэчаў, што належалі ўсёй сацыяльнай групе, вылучалісь рэчы, якія належаць канкрэтным асобам, зарадзілася падзяленне на "уласнае-чужое".

Уласнасць з'яўляецца найважнейшай эканамічнай катэгорыяй любой грамадская фармацыі і адначасова выконвае роль асноўнага, стрыжнёвага інстытута ў праве. Эфектыўнасць яго выкарыстання ў розных галінах права, у першую чаргу, у грамадзянскім праве і гаспадарчым праве, залежыць ад дакладнасці і распрацаванасці яго зместу і сутнасці.

Паміж іншым, за апошнія дзесяцігоддзі выключную значнасць набыла такая прававая з'ява, як інтэлектуальная ўласнасць. Умовы сучаснага інфармацыйнага пастіндустрыяльнага грамадства кожны год павялічваюць, пашыраюць сферу яго выкарыстання. Важнасць дакладнага разумення сутнасці інтэлектуальнай уласнасці відавочна.

На першы погляд можа здарыцца, што дадзеныя паняцці падобны адзін да аднаго і суадносяцца як цэлае і яго частка, аднак патрэбна мець на ўвазе тое, што ўласнасць і інтэлектуальная ўласнасць не ідэнтычны. Дзеля правільнага разумення розніцы паміж імі, патрэбна разабрацца ў сутнасці кожнай катэгорыі паасобку.

Уласнасць - гэта грамадскія адносіны паміж людзьмі, якія ўзнікаюць і развіваюцца ў сувязі з рэчамі, як аб'ектамі матэрыяльнага свету.

Дадзеныя адносіны характэрызуюцца наступнымі рысамі:



  1. носяць гістарычна зменлівы характар;

  2. па сваёй сутнасці аб'ектыўны;

  3. складваюцца паміж людзьмі;

  4. складваюцца ў працэсе вырабу, размеркавання, абмену і спажывання;

  5. характэрызуюць прыўлашчванне сродкаў і прыладаў вытворчасці і прадметаў ужытку.

Патрэбна мець на ўвазе тое, што уласнасць заўсёды звязана з рэчамі, але сама з імі не атаясамліваецца. Па-за грамадствам, калектывам дадзеная катэгорыя, як уласнасць, існаваць не можа [4, c.12].

У вобласці права паняцце "ўласнасць" цесна пераплятаецца з паняццем "права ўласнасці". Права ўласнасці пад час рэгулявання грамадскіх адносін замацоўвае магчымасць валодання маёмасцю, яе прыналежнасць да канкрэтных асоб, парадак набыцця, выкарыстання і распараджэння. Нельга не згадзіцца і з такім вызначэннем права ўласнасці, як сукупнасці прававых норм, якія замацоўваюць, рэгуліруюць і ахоўваюць стан прыналежнасці (прыўлашчанасці) матэрыяльнага дабра да канкрэтных асоб [2, c.22].

Сутнасць права ўласнасці зводзіцца да наступных правоў дабрачыннага ўласніка:


  1. права валодання;

  2. права карыстання;

  3. права распараджэння.

Права ўласнасці па сваёй сутнасці бестэрміновае. Момант узнікнення права ўласнасці можа азначацца момантам вырабу рэчы (новыя рэчы), момантам перадачы рэчы па дагавору, калі ў заканадаўстве або ў дагаворы гэта не вызначана па іншаму.

У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, зыходзячы з сэнсу артыкулаў 128 і 139, а таксама назвы Раздзела V Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь [1], пад інтэлектуальнай уласнасцю разумеюцца выключныя правы на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці. Аб'ектамі інтэлектуальнай уласнасці з'яўляюцца вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, сродкі індывідуалізацыі ўдзельнікаў грамадзянскага абарота, тавараў, работ і паслуг, іншыя аб'екты, устаноўленыя заканадаўчымі актамі.

Патрэбна адзначыць наступныя рысы аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці:


  1. прававая ахова аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці пачынаецца ў выніку факта іх стварэння або з прычыны рашэння ўпаўнаважанага дзяржаўнага воргана;

  2. выключныя правы на вынік інтэлектуальнай дзейнасці або сродак індывідуалізацыі існуюць незалежна ад права ўласнасці на матэрыяльны аб'ект, у якім такі вынік інтэлектуальнай дзейнасці або сродак індывідуалізацыі ўвасоблены. Перадача маёмасных правоў не цягне ўслед за сабой перадачу асабістых немаёмасных правоў, у тым ліку і права аўтарства;

  3. выключныя правы на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці маюць моц на працягу замацаванага ў заканадаўстве тэрміну, які магчыма прадоўжыць. Правы, якія адносяцца да аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, абмежаваны тэрмінам дзеяння, тэрыторыяй, з'яўляюцца выключнымі і маюць абсалютны характар. Заканадаўствам вызначаюцца адпаведныя тэміны дзеяння правоў, па заканчэнні якіх аб'екты інтэлектуальнай уласнасці бесперашкодна могут быць выкарыстаны любымі фізічнымі і юрыдычнымі асобамі; асабістыя немаёмасныя правы ў адносінах да аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці ахоўваюцца бестэрмінова [3, c.10].

Такім чынам можна адзначыць наступныя адрозненні ў змесце паняццяў "уласнасць" і "інтэлектуальная ўласнасць".

Уласнасць разумеецца як сукупнасць грамадскіх адносін у дачыненні да рэчаў. Уласнасць - гэта не сама рэч у яе матэрыяльнай форме, але тое, як да яе ставяцца людзі (непасрэдна ўласнік і іншыя асобы), сукупнасць іх правоў на валоданне, карыстанне і распараджэнне дадзенай рэччу. Часовая перадача таго ці іншага аб'екта, нават яго страта ў выніку неправамоцных дзеянняў іншых асоб, у тым ліку і ў выніку, напрыклад, кродзяжа рэчы, не перапыноўвае стан прыналежнасці дадзенай рэчы на правах уласнасці да той ці іншай асобы, уласнік не страчвае сваіх правоў у адносінах да яе. Аднак знішчэнне непасрэдна аб'екта уласнасці знішчае і права уласнасці на яго, бо без рэчы яно не існуе.

Інтэлектуальная ўласнасць азначае не грамадскія адносіны паміж людзьмі наконт рэчаў, а сукупнасць выключных правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці ці сродкі індывідуалізацыі. Яны таксама не атаясамліваюцца з аб'ектамі матэрыяльнага свету, а як быццам існуюць па-за німі. У дадзеным выпадку права інтэлектуальнай уласнасці на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці ці сродкі індывідуалізацыі (напрыклад, ноў-хаў тэхналогія, тарговая марка, вынаходніцтва, музычны твор і інш.) не абавязкова павінна быць увасоблена ў нейкім матэрыяле, прадмеце і можа існаваць "віртуальна", выключна на паперы, але мець сапраўдны прававы моц і ахоўвацца законам. У той жа час, страта аб'екта, у якім дадзены вынік інтэлектуальнай дзейнасці ці сродак індывідуалізацыі ўвасоблены (напрыклад, страта рэчаў, якія былі выраблены з прымяненнем ноў-хаў тэхналогіі або на якіх нанесена тарговая марка, кампакт-дыскі з музычным творам і інш.) не спыняе асабістыя немаёмасныя правы ўласніка.

Калі ўласнасць ў дачыненні да канкрэтнай рэчы, або дакладней права ўласнасці на яе, і адпаведная прававая ахова пачынаецца з моманту стварэння, перадачы па дагавору ці дзяржаўнай рэгістрацыі, то прававая ахова інтэлектуальнай уласнасці забяспечваецца ўпаўнаважаным дзяржаўным ворганам шляхам выдачы спецыяльнага рашэння, патэнта.

Права ўласнасці бестэрміновае, а інтэлектуальная ўласнасць можа быць абмежавана вызначаным у заканадаўстве тэрмінам дзеяння і аховы, хоць асабістыя немаёмасныя правы і ахоўваюцца бестэрмінова.

Спіс выкарыстаных крыніц:




  1. Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь, 07.12.1998, № 218-З // КансультантПлюс: Беларусь. Тэхналогія ПРОФ [Электронны рэсурс] / ТАА "ЮрСпектр". Мінск, 2009.




  1. Якимахо, А.П. Управление объектами интеллектуальной собственности / А.П. Якимахо, Г.И. Олехнович. - Минск: ГИУСТ БГУ, 2006. - 336 с.




  1. Кудашов, В.И. Интеллектуальная собственность: охрана и реализация прав, управление / В.И. Кудашов. - Минск: БНТУ, 2004. - 320 с, [1] с.




  1. Колбасин, Д.А. Собственность, право собственности: реальность и суждения / Д.А. Колбасин. - Минск: Академия МВД Республики Беларусь, 2009. - 266 с.

: pub
pub -> Індывідуальныя ўдзельнікі вочнага тура Беларускай юрыдычнай студэнцкай алімпіяды-2012
pub -> Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2008 Намінацыя: Сутнасць прававой інфарматызацыі
pub -> Да ўдзелу ў завочным камандным туры Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2009 дапушчаны наступныя каманды
pub -> Навучальная установа (факультэт) Колькасць каманд, назвы каманд
pub -> Зводны пратакол камандны залік
pub -> Зводны пратакол індывідуальны залік
pub -> Статыстычная табліца ўдзельнікаў завочнага індывідуальнага тура Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2008
pub -> Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2008 Намінацыя: Колькасць балаў за завочны тур
pub -> Агееў А. Р. Спіс Навукова-метадычныя работы І публікацыі
pub -> Асноўныя публікацыі: Манаграфіі


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал