Прыватная установа адукацыі “біп-інстытут правазнаўства” юрыдычны факультэт



Дата канвертавання15.05.2016
Памер131.13 Kb.
ПРЫВАТНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

БІП-ІНСТЫТУТ ПРАВАЗНАЎСТВА”



ЮРЫДЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ

індывідуальны залік




ТЭОРЫЯ І ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ І ПРАВА

ІНФАРМАЦЫЙНАЯ ФУНКЦЫЯ ДЗЯРЖАВЫ
ЭКАЛАГІЧНАЕ ПРАВА, ЗЯМЕЛЬНАЕ ПРАВА

ПРАВАВЫЯ ФОРМЫ ВЫКАРЫСТАННЯ ЗЕМЛЯУ

АЛЯКСАНДРАВА ЮЛІЯ ІВАНАЎНА, 3 курс (с/с), дзённае аддзяленне

8-017-505-80-23,

8-029-566-89-73


МІНСК, 2009

ІНФАРМАЦЫЙНАЯ ФУКНЦЫЯ ДЗЯРЖАВЫ

Існаванне чалавецтва на планеце Зямля, фарміраванне і развіццё грамадства і дзяржавы звязаны з інфармацыяй і абумоўлены ёю.

Інфармацыя ў гісторыі развіцця цывілізацыі заўсёды грала значную ролю і служыла асновай для прыняцця рашэнняў на ўсіх узроўнях і этапах развіцця грамадства і дзяржавы. У цяперашні час сусветнае супольніцтва перажывае пераход ад індустрыяльнага да постіндустрыяльнага (“інфармацыйнага”) грамадства эпохі царства інфармацыі. Інфарматызацыя як працэс давядзення інфармацыі да спажыўцоў засноўваецца на развіцці тэхналогій, нацыянальных і глабальных тэлекамунікацыйных сетак, адкрывае новыя магчымасці для ўдасканалення арганізацыі жыцця грамадства: эканамічнай сферы і працоўнай дзейнасці людзей, развіцця аховы здароўя і адукацыі, фарміравання прававой ідэалогіі і прававой культуры грамадства, стварэння сістэмы эфектыўнага дзяржаўнага кіравання.

Сучасны этап развіцця грамадства характарызуецца павышэннем ролі інфармацыйнай сферы, якая прадстаўляе сабой сукупнасць інфармацыі, інфармацыйнай інфраструктуры, суб’ектаў, што ажыццяўляюць збор, фарміраванне, распаўсюджанне і выкарыстанне інфармацыі, а таксама сістэмы регулявання ўзнікаючых пры гэтым грамадскіх адносін. Інфармацыйная функцыя дзяржавы актыўна ўплывае на становішча палітычнай, эканамічнай, абароннай і іншых кампанентаў бяспекі Рэспублікі Беларусь.

З моманту ўзнікнення дзяржава ажыццяўляла збор, ахову, апрацоўку і распаўсюджванне інфармацыі па розных кірунках дзейнасці: для прыняцця рашэнняў па кіраванні, правядзенні бюджэтнай і падатковай палітыкі, аховы парадку і г.д. Усё гэта ажыццяўлялася спецыяльна вызначанымі для гэтых мэт органамі. Такім чынам, інфармацыйная функцыя заўсёды існавала як функцыя дзяржаўных органаў.

У працэсе развіцця грамадства з’явіліся фактары, якія прывялі да ўзрастання ролі інфармацыі, а таксама да больш дакладнага выдзялення інфармацыйнай функцыі дзяржавы. Пад інфарматызацыяй у шырокім сэнсе разумеецца рэалізацыя комплекса мер, накіраваных на забеспячэнне поўнага і своечасовага выкарыстання дакладных ведаў ва ўсіх грамадска значымых відах чалавечай дзейнасці.

У розных сферах грамадскага жыцця інфармацыйныя і камунікацыйныя тэхналогіі ўплываюць на грамадства і ахопліваюць такую важную галіну, як арганізацыя дзейнасці цэнтральных і мясцовых органаў ўлады і кіравання, а таксама ўплываюць на ўтварэнне спрыяльных умоў для грамадзянскай ініцыятывы, развіцця розных форм грамадскага кантролю за дзейнасцю дзяржайных органаў і ўстаноў.

Асноўным аб’ектам праваадносін у інфармацыйнай сферы з’яўляецца інфармацыя. Згодна з арт. 1 Закона “Аб інфармацыі, інфарматызацыі і ахове інфармацыі” інфармацыя – гэта звесткі пра асоб, прадметы, факты, падзеі, з’явы і працэсы незалежна ад формы іх прадстаўлення.

Развіццё інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій у прававой сферы таксама прывяло да вялікіх змен у сектары сацыяльных паслуг па забеспячэнні правовой інфармацыяй усіх слаёў грамадства. Сацыяльны аспект прававой інфарматызацыі заключаецца ў забеспячэнні канстытуцыйнага прынцыпа агульнадаступнасці інфармацыі і арганізацыі эфектыўнага ўзаемадзеяння людзей і ўлады.

У Беларусі апрацоўкай і распаўсюджаннем прававой інфармацыі ў электронным выглядзе займаюцца некалькі дзяржаўных устаноў, першае месца сярод якіх займае Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі (НЦПІ). Ліцэнзію на распаўсюджванне прававой інфармацыі ў друкаваным выглядзе маюць больш за 100 як дзяржаўных, так і пазадзяржаўных устаноў.

Функцыі дзяржавы - гэта асноўныя накірункі яе дзейнасці, якія выражаюць сутнасть і сацыяльнае прызначэнне дзяржаўнага кіравання грамадствам. Функцыя ў тэорыі дзяржавы і права азначае накірунак, прадмет дзейнасці таго ці іншага палітыка-прававога інстытута, змест гэтай дзейнасці, яе забеспячэнне.

Інфармацыйная функцыя мае свой асабісты змест, структуру і спосабы рэалізацыі, свае гарантыі. Спецыфіка гэтай функцыі заключаецца ў спецыяльных спосабах яе ўздзеяння на грамадства – мэтанакіраванае інфармаванне насельніцтва, а нярэдка і маніпуляванне грамадскай свядомасцю.

Інфармацыйная функцыя дзяржавы – гэта асноўны накірунак яе дзейнасці па развіцці інфармацыйнай сферы Беларусі, які ахоплівае ўсю сукупнасць адносін, звязаных з утварэннем, аховай, апрацоўкай, перадачай інфармацыі ва ўсіх сферах – эканамічнай, прававой, навуковай, адукацыйнай і г.д.

Тэлебачанне, як адзін са сродкаў масавай інфармацыі, з’яўляецца найбольш масавым са СМІ і ахоплівае тыя слаі насельніцтва, якія застаюцца па-за рамкамі ўздзеяння іншых СМІ. Гэта здольнасць тэлебачання тлумачыцца яго спецыфікай як сродка стварэння, перадачы і ўспрыняцця інфармацыі.

Прызначэнне ўсіх СМІ – задавальненне інфармацыйных патрэб чалавека, грамадства, дзяржавы. Калі весці размову пра інфармацыйную функцыю тэлебачання і іншых СМІ, неабходна абмежавацца нейкімі тлумачэннямі паняцця “інфармацыя”. Рэгулярнае атрыманне людзьмі эканамічнай, палітычнай, сацыяльнай і культурнай інфармацыі ў сучасным свеце стала нормай жыцця. Імкненне адлюстраваць ненарматыўныя з’явы ў жыцці грамадства можна лічыць “індыкатарам”, “балевым пачуццём” соцыума. Гэту інфармацыйную функцыю і выконвае тэлевізійны выпуск навін.

Галоўнымі мэтамі беларускай дзяржавы ў сферы інфарматызацыі з’яўляюцца інфармацыйнае забеспячэнне дзейнасці органаў дзяржавы; інфармацыйнае забеспячэнне знешніх ў адносінах да дзяржаўных органаў суб’ектаў, у тым ліку фізічных асоб; захаванне і структурыраванне інфармацыйнай прасторы. Гэтыя мэты, замацаваныя шэрагам нарматыўных прававых актаў, у якіх устанаўліваецца, што дзейнасць дзяржавы скіравана на стварэнне ўмоў аператыўнага і дзейснага інфармацыйнага абслугоўвання грамадства, дзяржавы, грамадзян, прадпрыемстваў, камерцыйных структур і іншых суб’ектаў інфармацыйных адносін; падтрыманне канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян у галіне атрымання інфармацыі і выкарыстання яе. З пункту гледжання гэтых мэт, асноўныя задачы дзяржавы ў сферы інфарматызацыі складаюцца са збудавання адзінай інфармацыйнай сістэмы, якая ахоплівае ўсе рэгіёны, вышэйшыя дзяржайныя органы ўлады і кіравання, праваахоўныя органы, органы мясцовага самакіравання; у забеспячэнні рэалізацыі канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян Беларусі.

Адной з формаў ажыццяўлення функцый дзаржавы з’яўляецца праватворчасць. За апошнія гады беларуская дзяржава ўдзяліла нямала ўвагі рэгуляванню інфармацыйных адносін. Заканадаўства ў сферы інфарматызацыі развівалася найбольш хуткімі тэмпамі. Так, інфармацыйныя адносіны рэгулююць Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь; законы “Аб інфармацыі, інфарматызацыі і ахове інфармацыі”, “Аб дзяржаўных сакрэтах”, “Аб электронным дакуменце”, “Аб рэкламе”, “Аб сродках массавай інфармацыі”; Указы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб парадку распаўсюджвання прававой інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь”; “Еўрапейская канвенцыя аб ахове правоў чалавека і агульных свабод”, “Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека” і шэраг іншых.

Асаблівае значэнне набывае рэалізацыя дзяржавай практычных мер, якія абяцаюць хуткую аддачу ў такіх галінах, як кіраванне інфармацыяй на ўсіх узроўнях сістэмы дзяржаўнай улады; рэгуляванне рынка інфармацыйных тэхналогій, прадуктаў і паслуг; фарміраванне дэмакратычнай сістэмы інфармавання грамадства і ўдасканаленне дзейнасці СМІ; развіццё інфармацыйных сістэм адукацыі і навукі. Далейшы аналіз інфармацыйнай функцыі дзяржавы будзе спрыяць рашэнню задач па падрыхтоўцы і прыняццю нарматыўна-прававой базы, руху да інфармацыйнага грамадства, ахопліваць усе галіны інфармацыйнай прасторы, а таксама рэгуляваць працэсы апрацоўкі, распаўсюджвання і выкарыстання інфармацыі ўсімі сацыяльнымі інстытутамі і грамадзянамі краіны. Калі разглядаць праблему фарміравання інфармацыйнага грамадства ў цэлым, то спецыфіка сучаснага моманту заключаецца ў тым, што далейшы прагрэс у сферы інфармацыйнага абароту залежыць не столькі ад прарываў непасрэдна ў тэхналогіях, колькі ад зменаў у грамадстве на шляху фарміравання грамадскай супольнасці.

У выніку гэтага працэса паміж дзяржавай і грамадствам павінны ўсталявацца партнёрскія адносіны, а інфармацыя будзе з’яўляцца інструментам рэалізацыі як канстытуцыйных правоў грамадзян, так і функцый прававой дэмакратычнай сацыяльнай дзяржавы.

Выкарыстаная літаратура:
1. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, прынятая на рэспубліканскім рэферэндуме 1994 г., са зменамі і дапаўненнямі ад 24 лістапада 1996 г. // Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь. 1994. № 1.

2. Еўрапейская канвенцыя аб ахове правоў чалавека і агульных свабод, прынятая Саветам Еўропы ў верасні 1953 г.

3. Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека // Правы чалавека: Зб. міжнародна-прававых дакументаў / Склад. В.В. Шчэрбаў. Мн., 1999.

4. Закон Рэспублікі Беларусь № 427-З ад 17 ліпеня 2008 г. “Аб сродках масавай інфармацыі”, прыняты Палатай Прадстаўнікоў Нацыянальнага Схода Рэспублікі Беларусь. // Нацыянальны рэестр прававых актаў. 2008. № 196, 2/1524.

5. Закон Рэспублікі Беларусь № 455-З ад 10 лістапада 2008 г. “Аб інфармацыі, інфарматызацыі і ахове інфармацыі”, прыняты Палатай Прадстаўнікоў Нацыянальнага Схода Рэспублікі Беларусь. // Нацыянальны рэестр прававых актаў. 2008. № 279, 2/1552.

6. Бачыла І.Л. Інфармацыйнае права. Роля і месца ў сістэме права // Дзяржава і права, 2001. № 2.

7. Копылаў В.А. Інфармацыйнае права. – М., 1997.

8. Прававая інфарматызацыя Рэспублікі Беларусь: станаўленне і перспектывы развіцця / Н.Н. Радзівановіч [ і інш.]. – Мінск: Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 2007.

9. Рассолаў М.Т. Інфармацыйнае права. – М., 1999.

10. Юстыцыя Беларусі. 2009. № 1.


ПРАВОВЫЕ ФОРМЫ ИСПОЛЬЗОВАНИЯ ЗЕМЕЛЬ

Одной из проблемных тем в сфере недвижимости является правовое регулирование гражданского оборота земельных участков. От урегулирования земельных отношений во многом зависит обеспечение рационального использования и охраны земель, обеспечение условий повышения эффективности землепользования.

На современном этапе развития юриспруденции большое внимание ученых уделяется анализу права частной собственности на землю, а также вопросам совершения сделок с земельными участками, возникновения и перехода прав на землю.

Под правовым режимом земель физических лиц понимается особая, целостная система правового регулирования отношений по использованию и охране земель, которая характеризуется едиными принципами и специфическими приемами регулирования. Правовому режиму земель физических лиц посвящена большая совокупность норм земельного законодательства, наблюдается выделение их в самостоятельные разделы ряда нормативных актов, осуществляется разделение правового режима земель граждан, проживающих в городах и сельской местности.

Формирование земельной недвижимости как составной части недвижимости, включение земли в гражданский оборот, в число объектов гражданско-правовых сделок свидетельствуют о тех потребностях, которые возникают в обществе. Вследствие этого определяется необходимость анализа положений действующих нормативных правовых актов и выявления особенностей рассмотрения земельного участка в составе гражданско-правовых сделок.

Земельные участки включены в гражданский оборот в силу признания земли объектом недвижимости. Согласно ст. 130 Гражданского кодекса Республики Беларусь к недвижимым вещам (недвижимое имущество, недвижимость) относятся земельные участки, участки недр, обособленные водные объекты и все, что прочно связано с землей, то есть объекты, перемещение которых без несоразмерного ущерба их назначению невозможно, в том числе леса, многолетние насаждения, здания, сооружения. Согласно ст. 1 Кодекса Республики Беларусь о Земле земельный участок – это часть поверхности земли, имеющая установленные границы, площадь, местоположение, правовой статус и другие характеристики, отражаемые в государственном земельном кадастре и документах государственной регистрации.

Земельный участок должен отвечать как признакам объекта земельного права, так и гражданского права как недвижимого имущества. Такое положение предопределяет комплексное регулирование правоотношений, складывающихся по поводу использования земельных участков, то есть регулируются как гражданским, так и земельным законодательством.

Говоря о земельном участке как объекте гражданского оборота, необходимо обозначить понятие оборотоспособности земельного участка -это возможность вовлечения этого объекта в гражданский оборот, т.е. прежде всего возможность совершения с ним сделок, наследования по закону, возникновения права по приобретательской давности, иная передача в рамках гражданско-правовых отношений. В соответствии с ч. 3 ст. 129 Гражданского кодекса земля может отчуждаться или переходить от одного лица к другому в той мере, в какой оборот допускается законодательством о земле. Если исходить из общего правила оборотоспособности, предусмотренного ст. 129 Гражданского кодекса, то в отношении земельных участков следует выделять только лишь земельные участки, изъятые из оборота и ограниченно оборотоспособные.

Создание эффективной системы регистрации, учета недвижимости – это способ создания условий для ее продуктивного оборота: предоставления возможности всем потенциальным контрагентам правообладателей получить информацию как о самом объекте, так и его легальном собственнике, а также о наличии ограничений прав на имущество, предоставления гарантий правообладателю в том, что его права признаются государством и всеми участниками гражданского оборота. Думаю, что система регистрации необходима, она должна быть единой, простой и недорогой, чтобы ею можно было реально воспользоваться.

Кодекс Республики Беларусь о Земле предусматривает возможность внедрения экономических методов регулирования земельных отношений, расширение возможности для вовлечения в гражданский оборот права собственности и права аренды земельных участков. Согласно ст. 47 Кодекса Республики Беларусь о земле земельные участки могут являться предметом купли-продажи, дарения, залога, обмена, аренды в порядке, определенном земельным законодательством Республики Беларусь. В ст. 50 говорится об особенностях ипотеки земельных участков и залога права аренды земельных участков.

Земельный участок имеет документально определенную цель (цели) использования. Целевое использование земельного участка является одним из ключевых принципов земельного права и представляет собой установленный законодательством порядок, условия и ограничения использования земель, земельного участка для конкретных целей.

Использование земельного участка не по целевому назначению является основанием для прекращения права пользования и права пожизненного наследуемого владения земельным участком, а также принадлежит к числу случаев, в которых допускается принудительное изъятие земельных участков, находящихся в собственности граждан, юридических лиц Республики Беларусь. Указ Президента Республики Беларусь от 27 декабря 2007 г. № 667 «Об изъятии и предоставлении земельных участков», с учетом изменений и дополнений, внесенных Указом Президента Республики Беларусь от 6 февраля 2009 г. № 64 «О внесении дополнений и изменений в некоторые указы Президента Республики Беларусь по вопросам строительства, изъятия и предоставления земельных участков» расширил перечень субъектов, имеющих право получить земельный участок без проведения аукциона на право заключения договоров аренды, аукциона с условиями на право проектирования и строительства капитальных строений и аукциона по продаже земельных участков в частную собственность.

С 1 мая 2009 года изменился и порядок предоставления гражданам Республики Беларусь земельных участков для строительства и обслуживания жилых домов. Гражданам Республики Беларусь, состоящим на учете нуждающихся в улучшении жилищных условий, по их желанию земельные участки могут предоставляться в пожизненное владение – безвозмездно, в частную собственность или в аренду – за плату, а не состоящим на учете нуждающихся, - только в частную собственность или в аренду – за плату.

Таким образом, можно определить некоторые характеристики правового режима земель граждан:

1) размер земельных участков, предоставляемых гражданам, по общему правилу нормируем;

2) использование земель гражданами утратило свой подсобный, второстепенный характер, способный удовлетворить только их потребности и личные нужды;

3) нормы земельного права выделяют ряд форм использования земель гражданами: право собственности, право пожизненного наследуемого землевладения, право пользования, аренду и т.д.;

4) правовой режим земель граждан отличает целевой характер и устойчивость. Цель использования земли определяет объем прав и обязанностей граждан;

5) правовой режим земель граждан установлен нормативными правовыми актами высокой юридической силы: законами, декретами и указами Президента Республики Беларусь, постановлениями Правительства;

6) выделение земельных участков гражданам осуществляется в добровольном порядке и зависит от их места нахождения и от местных условий и возможностей.

Следует отметить, что в настоящее время происходит все более активное вовлечение земельных участков в оборот, предоставление земли в частную собственность, ликвидация государственной монополии на этот стратегический природный ресурс. Для наиболее эффективного развития земельных отношений необходимо обеспечить упрощение системы государственной регистрации недвижимого имущества и прав на него, в частности, в отношении земельных участков, доступность осуществления процедуры «первой регистрации», а также расширение правомочий собственника.

В ст. 12 Кодекса Республики Беларусь о земле законодатель не причислил к основаниям предоставления в частную собственность участка для осуществления народных промыслов или же организации какого-либо небольшого производства на этой земле. Считаю, что это тормозит развитие гражданского оборота. Было бы логичным предоставить право приобретения земли в частную собственность предпринимателям для организации производств, не нарушающих установленные санитарные и иные нормы. Это способствовало бы совершенствованию гражданского оборота земельных участков.

Используемая литература:
1. Конституция Республики Беларусь. Принята на республиканском референдуме 1994 г., с изм. и доп. от 24 ноября 1996 г. // Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь. 1994. № 1.

2. Гражданский кодекс Республики Беларусь. Принят Палатой Представителей от 7 декабря 1998 г. // Ведамасці Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 7-9, ст. 101.

3. Кодекс Республики Беларусь о земле. Принят Палатой Представителей от 23 июля 2008 г. // Национальный реестр правовых актов. 2008. № 187, 2/1522.

4. Указ Президента Республики Беларусь от 27 декабря 2007 г. № 667 «Об изъятии и предоставлении земельных участков». // Национальный реестр правовых актов. 2008. № 6, 1/9264.

5. Указ Президента Республики Беларусь от 6 февраля 2009 г. № 64 «О внесении дополнений и изменений в некоторые указы Президента Республики Беларусь по вопросам строительства, изъятия и предоставления земельных участков». // Национальный реестр правовых актов. 2009. № 41, 1/10450.

6. Галиновская Е.А. Граждане, юридические лица и оборот земельных участков // Земля и право. Пособие для российских землевладельцев, 1997.

7. Демичев Д. М. Земельное право / Д.М. Демичев. Минск, 2005.

8. Демичев Д.М. Экологическое право. Особенная часть / Минск, 2007.

9. Крассов О.И. Правовое регулирование оборота земельных участков // Право частной собственности на землю. М., 2000.

10. Сыродоев Н.А. Земля как объект гражданского оборота // Государство и право. 2003. № 8.

11. Сыродоев Н.А. Правовое регулирование оборота земельных участков // Государство и право. 1999. № 9.

12. Юстиция Беларуси. 2006 г. № 2, № 9



13. Юстиция Беларуси. 2009 г. № 7
Каталог: pub
pub -> Індывідуальныя ўдзельнікі вочнага тура Беларускай юрыдычнай студэнцкай алімпіяды-2012
pub -> Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2008 Намінацыя: Сутнасць прававой інфарматызацыі
pub -> Да ўдзелу ў завочным камандным туры Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2009 дапушчаны наступныя каманды
pub -> Навучальная установа (факультэт) Колькасць каманд, назвы каманд
pub -> Зводны пратакол камандны залік
pub -> Зводны пратакол індывідуальны залік
pub -> Статыстычная табліца ўдзельнікаў завочнага індывідуальнага тура Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2008
pub -> Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2008 Намінацыя: Колькасць балаў за завочны тур
pub -> Агееў А. Р. Спіс Навукова-метадычныя работы І публікацыі
pub -> Асноўныя публікацыі: Манаграфіі


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал