Программа : «Белорусистика: история Беларуси и культурная антропология»



Дата канвертавання15.05.2016
Памер68.58 Kb.
ТыпПрограмма
Аннотации

дистанционных курсов на весенний семестр 2008/09 учебного года
Программа:

«Белорусистика: история Беларуси и культурная антропология»

Код курса: 03.3.03

Назва курса: Гісторыя Беларусі. ХІХ-ХХІ ст.

Колькасць крэдытаў: 4

Працягласць курса: 18 тыдняў

Патрабаванні да ўдзельнікаў курса: Для паспяховага авалодання матэрыялам курса дастаткова агульнагуманітарнай падрыхтоўкі, асабістага жадання і зацікаўленасці, актыўнасці і адказнасці, магчымасці і гатоўнасці рэгулярна і метадычна працаваць на кампутары.

Мэта: Авалоданне студэнтамі сістэматычнымі ведамі па гісторыі Беларусі з улікам апошніх даследаванняў і іх станаўленне як прафесійных навукоўцаў, якія здольны да крытычнага мыслення, самаадукацыі і практычнай рэалізацыі сваіх ведаў у жыцці.

Чаканыя вынікі: Атрыманне студэнтамі комплексу ведаў па гісторыі Беларусі разглядаемага перыяду, выпрацоўка ўмення арыентавацца ў складаных сацыяльна-палітычных, эканамічных, культурных і рэлігійных працэсах, далучэнне студэнтаў да нацыянальных і сусветных культурных традыцый, выхаванне грамадзяніна і патрыёта незалежнай і дэмакратычнай Беларусі, асобы, здольнай да самарэалізацыі ва ўмовах сучаснай соцыокультурнай сітуацыі і зацікаўленай у далейшай гістарычнай самаадукацыі.

Праграма курса ўключае наступныя тэмы:

  1. Уводзіны ў курс “Гісторыя Беларусі. Канец XVII - пачатак ХХІ стст.”

  2. Беларусь ад падзелаў Рэчы Паспалітай да паўстання 1830-1831 гг.

  3. Беларусь ад паўстання 1830-1831 гг. да адмены прыгоннага ладу.

  4. Станаўленне буржуазнага грамадства. Пачаткі беларускага руху. 60-я – 90-я гг. ХІХ ст.

  5. Беларусь напачатку ХХ ст. Нацыянальнае самасцвярджэнне беларусаў.

  6. Крызіс Расійскай імперыі і барацьба за беларускую дзяржаўнасць. 1917-1920.

  7. Беларусь у міжваенны час. 1921-1939 г.

  8. Беларусь у перыяд ІІ сусветнай вайны

  9. БССР у пасляваенны час.

  10. Рэспубліка Беларусь: крокі незалежнасці.

  11. Урокі беларускай гісторыі.

Мова выкладання: беларуская мова

Фармат працы над курсам:
Курс доўжыцца 18 тыдняў. Першы тыдзень пасвячаецца “Віртуальнай арыентацыі” – знаёмству студэнтаў з курсам і выкладчыкам.
Увесь курс праходзіць у онлайнавым рэжыме. На адмыслова створаных выкладчыкам форумах, студэнты могуць у любы час задаваць пытанні і атрымліваць кансультацыі. Пры неабходнасці магчыма правядзенне і аўдыторных кансультацый.
Па кожнай тэме студэнтам будуць прапаноўвацца пытанні і заданні ў розных фарматах. Апошні тэрмін высылкі адказаў і выкананых заданняў – субота кожнага тыдня.
Некалькі раз студэнтам будзе прапанавана напісаць эсе, рэферат альбо рэцэнзію, адпаведна аформленыя. Тэмы эсэ будуць прапаноўвацца выкладчыкам.
Плагіят выключаецца.
Канчатковыя веды і вынікі працы студэнтаў ацэньваюцца ў форме пісьмовага экзамена (калі ёсць?). Выніковая адзнака за курс фарміруецца па накапляльнай сістэме: вынікі штотыднёвых апытанняў па тэарэтычнаму матэрыялу – 30%, творчыя і навуковыя пісьмовыя працы (эсэ, рэферат і рэцэнзія) – 30%, экзамен – 40%.

Статус: курс па выбару для завочных бакалаўрскіх праграм.

***
Код курса: 03.3.06



Назва курса: Гісторыя штодзённасці Беларусі (БССР у 1920—1930-я гг.).

Колькасць крэдытаў: 2

Працягласць курса: 10 тыдняў

Патрабаванні да ўдзельнікаў курса: Для паспяховага авалодвання матэрыялам курса дастаткова агульнагуманітарнай падрыхтоўкі, асабістага жадання і зацікаўленасці, актыўнасці і адказнасці.

Мэта: Сфарміраваць у студэнтаў уяўленне аб месцы і ролі гісторыі штодзённасці ў кантэксце гісторыка-антрапалагічнай праблематыкі. Разбурыць стэрэатыпы ўспрыяцця мінулага як дадзенасці, раскрыць мінулае не як гатовое, але як веды, што фарміруюцца.

Задачы: Праца на спецкурсе мяркуецца як спалучэнне навучання з самастойнай даследчыцкай працай. Асноўная ўвага канцэнтрыруецца на асноўных крыніцах і метадах вывучэння гісторыі штодзённага жыцця; на асаблівасцях працы ў зададзеным русле.

Чакаемы вынік: Пасля засваення курса студэнты павінны будуць ведаць адметныя метадалагічныя канцэптуальныя погляды гісторыкаў, антраполагаў, сацыёлагаў у вывучэнні штодзённасці; атрымаюць веды, якія паслужаць тэарэтычнай базай для архіўных, палявых і інш. даследаванняў па гісторыі штодзённасці; на падставе аналіза масавых (“народных”) крыніц “аднаўляць” успрыяцце савецкай рэчаіснасці шэраговымі ўдзельнікамі гістарычнага працэсу.

Змест прадмета звязаны з сучаснымі ўяўленнямі аб культуры штодзённасці, якія базіруюцца на метадалогіі гістарычнай антрапалогіі. У цэнтры ўвагі – шэраговы звычайны чалавек, яго праблемы на працы, у быце, у штодзённым жыцці, узаемаадносіны з уладай. Гэтыя праблемы разглядаюцца на фоне “вялікіх” падзей і ўзрушэнняў, характэрных для гісторыі краіны гэтага перыяду.

Разбураная ў гады войн і рэвалюцый структура грамадства Расійскай імперыі адноўлена быць не магла; бальшавікі стваралі новую сацыяльную сістэму. Карэнныя зрухі знішчылі нармальны (у сэнсе ранейшы, прывычны) лад жыцця, замест яго будаваўся сацыялістычны, які з’яўляўся новым і невядомым для грамадства. Шэраговыя ўдзельнікі гістарычнага дзеяння спрабавалі яго зразумець, ці хаця б адаптаваць пад сябе, яны павінны былі нейкім чынам “ўключыцца” ў глабальныя гістарычныя працэсы (прыняць удзел у пераўтварэнні навакольнага свету і “пераўтвараць” сябе разам з ім; супрацьстаяць пераўтварэнням, імкнучыся захаваць ранейшы лад жыцця, ранейшыя каштоўнасці; прыстасавацца да новых умоў, не “пераўтвараючы” сябе). Разам з тым, сталінізм быў моцным імкненнем мільёнаў людзей да «светлага заўтра»: не тэрор ці афіцыйная ўлада, а новыя адносіны дазволілі ў 1930-я гады сфарміраваць у СССР пакаленне, якое ідэнтыфікавала сябе як савецкіх людзей.


Праграма курса:

  1. Разнастайнасць дыскурсаў у гісторыі.

    1. Гісторыя штодзённасці ў кантэксце гісторыка–антрапалагічнай праблематыкі.

    2. Крытэріі выдзялення сферы штодзённага вопыта.

  2. Гістарыяграфія і крыніцы.

    1. Асаблівасці корпуса дакументаў і матэрыялаў для вывучэння гісторыі штодзённасці, метады і формы працы з імі.

    2. Асноўныя падыходы вывучэння гісторыі штодзённасці ў замежнай гістарыяграфіі. Беларускія і расійскія даследаванні гісторыі штодзённасці савецкага перыяду. Уклад сацыёлагаў, антраполагаў і культуролагаў у стварэнне тэарэтычнай базы для даследаванняў, выкананых у русле гісторыі штодзённасці.

3. Штодзённасць “маленькіх людзей”.

3.1. Фарміраванне новай сацыяльнай іерархіі. Сацыяльная мабільнасць.

3.2. Рысы штодзённасці, якія захаваліся з дарэвалюцыйных часоў. Рысы штодзённасці, народжаныя рэвалюцыяй і савецкай эпохай.

3.3. Адаптацыя да новых рэалій. Актыўны і пасіўны супраціў рэжыму.

3.4. Іерархія спажывання. Дэфіцыт і заходнія спажывецкія каштоўнасці ва ўмовах “закрытага” савецкага грамадства.

4. Успрыяцце савецкай рэчаіснасці шэраговымі ўдзельнікамі гістарычнага працэcа (па матэрыялах масавых “народных” крыніц).

4.1. Чуткі як сродак хуткага распаўсюджвання інфармацыі ва ўмовах інфармацыйнага вакуума. Улёткі і «святыя пісьмы». Фантастычныя чуткі і небыліцы.

4.2. Народныя вобразы правадыроў.

5. Выхаванне падрастаючага пакалення: мадэліраванне савецкай ідэнтычнасці.

5.1. Стварэнне новага культурнага асяроддзя. Канцэптуалізацыя штодзённай рэчаіснасці сродкамі ўкаранення новых міфаў. Святы «чырвонага календара» і новыя культурна-бытавыя святы.

5.2. Выхаванне новага чалавека. Сістэма і змест адукацыі. Палітызацыя света дзяцінства.

5.3. Роля цэнзуры і метада сацыялістычнага рэалізма ў фарміраванні савецкай ідэнтычнасці.



6. Эмацыянальнае жыццё савецкіх людзей.

6.1. Ідэалізацыя смерці і камуністычная ідэя. Смерць і гераізм, увекавечанне памяці героеў. Страх як фактар палітычнага жыцця.

6.2. Сацыяльны аптымізм першага рэвалюцыйнага пакалення. Уяўленні аб шчаслівым будучым. «Шчаслівае дзяцінства» як вобраз савецкай прапаганды. Сатыра і гумар.
Мова выкладання: беларуская мова

Парадак працы па курсу:

Курс пачынаецца … сакавіка 2009 г . і заканчваецца … 2009 г. (10 тыдняў). Першы тыдзень ( сакавіка) пасвячаецца “Віртуальнай арыентацыі” – знаёмству студэнтаў з курсам і выкладчыкам.

Па курсу будуць прапанаваны матэрыялы, пытанні і заданні ў розных фарматах. Апошні тэрмін высылкі выкананых заданняў – нядзеля кожнага тыдня

Курс будзе праходзіць у онлайнавым рэжыме. Студэнты могуць задаваць пытанні выкладчыку і атрымліваць кансультацыі ў адмыслова створаных форумах, чатах і па электроннай пошце.



Іншую інфармацыю можна атрымаць на старонцы курса ў Moodle.

Статус: курс па выбару для студэнтаў бакалаўрскіх завочных праграм.
: file.php
file.php -> Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкома
file.php -> У старэйшых дзяцей сняданак, а ў гэты час з дзеткамі сярэдняга ўзросту праводзіцца занятак
file.php -> Программа: Беларусістыка І культурная антрапалогія Код курса: 03 03. Назва курса : Гісторыя Беларусі. ХІХ-ХХІ ст
file.php -> Программа: «Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія»
file.php -> Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт камітэт па адукацыі павышэнне якасці адукацыі
file.php -> Программа: «Белорусистика: история Беларуси и культурная антропология»
file.php -> Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама
file.php -> Пастанова мiнiстэрства адукацыi рэспублiкi беларусь 13 лiпеня 2011 г. N 69
file.php -> Программа: Политология и Европейские исследования Код курса 08 05. Название курса "Палітычная гісторыя Еўропы"




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка