Программа: Беларусістыка І культурная антрапалогія Код курса: 03 03. Назва курса : Гісторыя Беларусі. ХІХ-ХХІ ст



Дата канвертавання15.05.2016
Памер86.23 Kb.
ТыпПрограмма
Аннотация

дистанционных курсов на весенний семестр 2007/08 учебного года

Программа:
Беларусістыка і культурная антрапалогія

Код курса: 03.3.03 . Назва курса : Гісторыя Беларусі. ХІХ-ХХІ ст .

Колькасць крэдытаў: 6 .

Працягласць курса: 18 тыдняў

Патрабаванні да ўдзельнікаў курса: Для паспяховага авалодвання матэрыялам курса дастаткова агульнагуманітарнай падрыхтоўкі, асабістага жадання і зацікаўленасці, актыўнасці і адказнасці, магчымасці і гатоўнасці рэгулярна і метадычна працаваць на кампутары .
Мэта: Авалоданне студэнтамі сістэматычнымі ведамі па гісторыі Беларусі з улікам апошніх даследаванняў і іх станаўленне як прафесійных навукоўцаў, якія здольны да крытычнага мыслення, самаадукацыі і практычнай рэалізацыі сваіх ведаў у жыцці.
Задачы:

  • вызначыць і засвоіць асноўныя працэсы, падзеі, з’явы, даты і імёны беларускай гісторыі;

  • практычнае знаёмства з метадычнымі прыёмамі і навыкамі, якія неабходныя гісторыку-прафесіяналу;

  • акцэнтаваць увагу на спрэчныя моманты айчыннай гісторыі, а таксама на еўрапейскі кантэкст мінулага Беларусі;

  • спрыяць самарэалізацыі ва ўмовах сучаснай сацыяльна-культурнай сітуацыі і зацікаўленню ў далейшай гістарычнай самаадукацыі.


Чакаемы вынік: Атрыманне студэнтамі комплексу ведаў па гісторыі Беларусі разглядаемага перыяду, выпрацоўка ўмення арыентавацца ў складаных сацыяльна-палітычных, эканамічных, культурных і рэлігійных працэсах, далучэнне студэнтаў да нацыянальных і сусветных культурных традыцый, выхаванне грамадзяніна і патрыёта незалежнай і дэмакратычнай Беларусі, асобы, здольнай да самарэалізацыі ва ўмовах сучаснай соцыокультурнай сітуацыі і зацікаўленай у далейшай гістарычнай самаадукацыі.
Змест прадмета: Курс прызначаны, каб даць студэнтам сістэматычныя веды па гісторыі Беларусі ХІХ-ХХІ ст. і пазнаёміць з сучаснымі падыходамі, ацэнкамі і тэндэнцыямі ў гістарычнай навуцы. Курс складаецца з комплексу заданняў, у якіх студэнт знаёміцца з асноўнымі падзеямі і працэсамі, праблемнымі і дыскусійнымі пытаннямі айчыннай гісторыі. Аўтар курса ўсведамляе, што ўсё ведаць немагчыма, таму акцэнт будзе зроблены на атрыманне акадэмічнага мінімума фактычных ведаў, якія будуць дазваляць студэнту разважаць над актуальнымі праблемамі гістарычнай навукі. Таму курс разлічаны на развіццё крытычнага мыслення і выпрацоўку ўласнага падыходу да падзеяў мінулага і сучаснасці. Дзеля найлепшага ўспрыняцця матэрыяла і атрымання навыкаў практычнай рэалізацыі сваіх ведаў і здольнасцяў, падчас навучання тэарэтычныя практыкавання будуць спалучацца з практычнымі (вывучэннем крыніц, іх аналізам і напісаннем творчых аналітычных прац), а таксама аўдыёвізуальнымі і інтэрактыўнымі заняткамі.
Праграма курса ўключае наступныя тэмы:

  1. Уводзіны ў курс “Гісторыя Беларусі. Канец XVII - пачатак ХХІ стст.”

  2. Беларусь ад падзелаў Рэчы Паспалітай да паўстання 1830-1831 гг.

  3. Беларусь ад паўстання 1830-1831 гг. да адмены прыгоннага ладу.

  4. Станаўленне буржуазнага грамадства. Пачаткі беларускага руху. 60-я – 90-я гг. ХІХ ст.

  5. Беларусь напачатку ХХ ст. Нацыянальнае самасцвярджэнне беларусаў.

  6. Крызіс Расійскай імперыі і барацьба за беларускую дзяржаўнасць. 1917-1920.

  7. Беларусь у міжваенны час. 1921-1939 г.

  8. Беларусь у перыяд ІІ сусветнай вайны

  9. БССР у пасляваенны час.

  10. Рэспубліка Беларусь: крокі незалежнасці.

  11. Урокі беларускай гісторыі.


Мова выкладання: беларуская мова
Парадак працы па курсу:
Курс пачынаецца 3 сакавіка 2007 г . і сканчаецца 4 ліпеня2007 г. (18 тыдняў). Першы тыдзень (3 – 10 сакавіка) пасвячаецца “Віртуальнай арыентацыі” – знаёмству студэнтаў з курсам і выкладчыкам.
Увесь курс праходзіць у онлайнавым рэжыме. На адмыслова створаных выкладчыкам форумах і чаце, студэнты могуць у любы час задаваць пытанні і атрымліваць кансультацыі. Пры неабходнасці магчыма правядзенне і аўдыторных кансультацый.
Па кожнай тэме студэнтам будуць прапаноўвацца пытанні і заданні ў розных фарматах. Апошні тэрмін высылкі адказаў і выкананых заданняў – субота кожнага тыдня.
Некалькі раз студэнтам будзе прапанавана напісаць эсе, рэферат і рэцэнзію, адпаведна аформленыя. Тэмы эсэ будуць прапаноўвацца выкладчыкам, а тэмы рэферату і рэцэнзіі выбіраюцца самастойна пры ўзгадненні з выкладчыкам.
Плагіят выключаецца.
Канчатковыя веды і вынікі працы студэнтаў ацэньваюцца ў форме пісьмовага экзамена (калі ёсць?). Выніковая адзнака за курс фарміруецца па накапляльнай сістэме: вынікі штотыднёвых апытанняў па тэарэтычнаму матэрыялу – 30%, творчыя і навуковыя пісьмовыя працы (эсэ, рэферат і рэцэнзія) – 30%, экзамен – 40%.
Статус: абавязковы для студэнтаў бакалаўрскай праграмы "гісторыя і культурная антрапалогія (беларусістыка)"
***
Код курса: 03.3.01. Назва курса: Археалогія Беларусі

Колькасць крэдытаў: 2.

Працягласць курса: 10 тыдняў

Патрабаванні для ўдзельнікаў курса: не існуе абмежаванняў, не патрабуюцца абавязковыя веды, якімі слухач павінен валодаць для таго каб патрапіць на курс
Мэта: з’яўляецца дыстанцыйнае атрыманне студэнтамі комплексу ведаў па археалогіі Беларусі. У прапанаваным варыянце асноўная увага надаецца беларускай археалогіі, апроч таго аўтар імкнуўся прыцягнуць для параўнання найбольш значныя еўрапейскія і міравыя археалагічныя даследаванні, якія дазволяць лепей зразумець паходжанне і дасягненні чалавечай культуры наогул.

Чакаемыя вынікі: Выпрацоўка ўмення карыстацца метадамі і тэорыяй археалагічных даследаванняў, арыентавацца ў шырокім полі археалагічных эпох, культур, помнікаў Беларусі.

Праграма курса: ўключае наступныя тэмы:


  1. Тэма: Уводзіны ў курс “Археалогія Беларусі”

    1. Археалагічная перыядызацыя Беларусі

    2. Археалагічныя крыніцы

  2. Тэма:Методыка археалагічных даследаванняў

    1. Палявыя археалагічныя даследаванні

    2. Камеральная апрацоўка археалагічных крыніц

  3. Тэма: Каменны век Беларусі

    1. Агульная характарыстыка каменнага веку да пачатку вытворчай гаспадаркі

    2. Палеаліт і мезаліт Беларусі

    3. Неалітычная рэвалюцыя

    4. Неаліт Беларусі

4. Тэма: Бронзавы век Беларусі

4.1 Нараджэнне эпохі металургіі

4.2 Бронзавы век Беларусі

5. Тэма: Жалезны век Беларусі

5.1 Агульная характарыстыка жалезнага веку

5.2 Жалезны век Беларусі

6. Тэма: Археалогія ранняга сярэднявечча

6.1 Славяне і балты.

6.2 Раннесярэднявечныя пахавальныя помнікі Беларусі

Мова выкладання: беларуская

Фармат працы па курсу:

-плануецца працаваць у фармаце тэма ў два тыдні, мінімальны час працы над заняткам 2 гадзіны ў тыдзень 8 гадзін у месяц, на пачатку новай тэмы будуць прапанаваны матэрыялы да працы, кантакт са слухачамі штодзённы.


Статус: курс абавязковы (для праграмы беларусістыка) / па выбару (для іншых праграм)
***

Код курса: 03.3.04 Назва курса: Этналогія Беларусі: традыцыйная культура насельніцтва Беларусі.

Колькасць крэдытаў: 6

Працягласць курса: 18 тыдняў

Патрабаванні для удзельнікаў курса: для авалодання матэрыялам курса дастаткова агульнагуманітарнай падрыхтоўкі і жадання вывучаць этнаграфічную спадчыну Беларусі.
Мэта: даць студэнтам уяўленне аб асноўных паняццях этналогіі, азнаёміць з асноўнымі аспектамі традыцыйнай культуры Беларусі, прадэманстраваць асабівасці традыцыйнай культуры Беларусі ва ўсходнеславянскім кантэксце.

Чакаемы вынік: пасля засваення курса студэнты набудуць навыкі працы з этнаграфічнымі крыніцамі, атрымаюць веды, якія будуць з’яўляцца тэарэтычнай базай для палявых, архіўных і інш. даследаванняў традыцыйнай культуры Беларусі.

Праграма курса:

Блок 1. Матэрыяльная і сацыяльная культура насельніцтва Беларусі

Тэма 1. Беларуская этналогія як навука

Тэма 2. Беларускія традыцыйныя пасяленні і жытлы

Тэма 3. Беларускі традыцыйны касцюм

Тэма 4. Традыцыйная культура харчавання беларусаў

Тэма 5. Грамадскія традыцыі беларусаў

Тэма 6. Этнічныя групы і межэтнічыня адносіны ў Беларусі
Блок 2. Беларуская традыцыйная сям’я і сямейная абраднасць

Тэма 7. Традыцыйная беларуская сям’я і сямейныя адносіны

Тэма 8. Беларуская традыцыйная радзінная абраднасць

Тэма 9. Беларуская традыцыйная вясельная абраднасць

Тэма 10. Беларуская традыцыйная пахавальна-памінальная абраднасць
Блок 3. Беларуская традыцыйная каляндарная абраднасць і міфалогія

Тэма 12. Свята і каляндар у традыцыйнай культуры

Тэма 13. Зімовы цыкл беларускай традыцыйнай каляндарнай абраднасці

Тэма 14. Веснавы цыкл беларускай традыцыйнай каляндарнай абраднасці

Тэма 15. Летні цыкл беларускай традыцыйнай каляндарнай абраднасці

Тэма 16. Восеньскі цыкл беларускай традыцыйнай каляндарнай абраднасці

Тэма 17. Традыцыйная беларуская дэманалогія
Мова выкладання: беларуская

Фармат работы:


  • Курс пачынаецца 3 сакавіка 2007 г . і сканчаецца 4 ліпеня2007 г. (18 тыдняў). Першы тыдзень (3 – 10 сакавіка) пасвячаецца “Віртуальнай арыентацыі” – знаёмству студэнтаў з курсам і выкладчыкам.

  • азнаямленне з матэрыяламі курсу і выкананне заданняў будзе займаць 2 гадзіны ў тыдзень, ці 8 газін у месяц

  • па курсу будуць прапанаваны матэрыялы, пытанні і заданні ў разных фарматах. Апошні тэрмін высылкі выкананых заданняў – нядзеля кожнага тыдня

  • курс будзе праходзіць у онлайнавым рэжыме. Студэнты могуць задаваць пытанні выкладчыку і атрымліваць кансультацыі ў адмыслова створаных форумах, чатах і па электроннай пошце.

  • іншую інфармацыю можна атрымаць на страронцы курса ў Moodle.

Статус курса: абавязковы для студэнтаў бакалаўрскай праграмы "Гісторыя і культурная антрапалогія (беларусістыка)"
***

Код курса: 01.2.06. Назва курса: Гісторыя ідэяў у Беларусі

Колькасць крэдытаў: 4 .

Працягласць курса: 18 тыдняў

Патрабаванні да ўдзельнікаў курса: Прадугледжвае актыўнае скарыстанне ведаў, ужо атрыманых у іншых культуралагічных, гістарычных ды гісторыка-філасофскіх курсах.
Мэта: У курсе ставіцца задача выпрацоўкі навыкаў самастойнага аналізу падставовых тэкстаў, самастойнага пошуку, выбару і прымянення інтэрпрэтацыйнага інструментарыя.

Чакаемы вынік: Знаёмства з інтэлектуальнай/філасофскай традыцыяй рэгіёна (Беларусь, Літва, Польшча, часткова Україна).
Змест прадмета: Прапанаваны курс, акрамя выбарачнага агляду філасофскай традыцыі ў Беларусі, імкнецца праблематызаваць саму беларускую думку, якая выступае як транскультурная і полілінгвістычная, як традыцыя памежжа, ды засяроджвае ўвагу на пэўных метадалагічных пытаннях гісторыка-філасофскага дыскурсу, у прыватнасці, на пашырэнне поля аб’ектнасці і з’яўленне (у дадатак да традыцыйных аўтар – твор – філасофская сістэма) такіх аб’ектаў аналізу як «калектыўныя сістэмы думкі», «дыскурсіўныя фармацыі» ды інш.

У курсе ставіцца задача выпрацоўкі навыкаў самастойнага аналізу падставовых тэкстаў, самастойнага пошуку, выбару і прымянення інтэрпрэтацыйнага інструментарыя. Прадугледжвае актыўнае скарыстанне ведаў, ужо атрыманых у іншых гісторыка-філасофскіх курсах.



Акрамя традыцыйнага гісторыка-філасофскага аналізу, скарыстоўваецца метадалагічны апарат інтэлектуальнай гісторыі, гісторыі ідэяў, культурнай тэорыі, посткаляніяльных доследаў ды інш.

Праграма курса: ўключае наступныя тэмы:

  1. Уводзіны: беларуская думка і яе генеалогіі.

  2. Ад “мудрасці без сілагізмаў” да “Арыстоцелевых варот”: элементы філасофскай культуры ў раннім і сталым сярэднявеччы (10-15 стагоддзі)

  3. Эпоха Рэнесансу ў Вялікім Княстве Літоўскім.

  4. Рэфармацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім.

  5. Рэлігійна-палітычная палеміка канца XVI – XVII стагоддзі.

  6. Прававое і палітычнае мысленне ў ВКЛ.

  7. Пачатак прафесійнай філасофіі: другая схаластыка.

  8. Віленская школа: эклектычная філасофія (філасофія resentiorum)

  9. Філасофія эпохі Асьветніцтва.

  10. Рамантызм, пазытывізм, народніцтва.

  11. Беларускае адраджэнне і яго самарэфлексія

  12. Беларуская савецкая філасофія. Беларускае мысленне. Сучасная сытуацыя ў філасофіі Беларусі


Мова выкладання: беларуская, расейская, польская.
Парадак працы па курсу: Курс пачынаецца 3 сакавіка 2007 г . і сканчаецца 4 ліпеня 2007 г. (18 тыдняў). Першы тыдзень (3 – 10 сакавіка) пасвячаецца “Віртуальнай арыентацыі” – знаёмству студэнтаў з курсам і выкладчыкам. Увесь курс праходзіць у онлайнавым рэжыме. На адмыслова створаных выкладчыкам форумах і чаце, студэнты могуць у любы час задаваць пытанні і атрымліваць кансультацыі. Мінімальны час, які дастатковы для работы ў курсе - 8-10 гадзін на тыдзень. Падрабязная інструкцыя па рабоце зьмешчаная ў матэрыялах курса.

Статус: абавязковы для студэнтаў бакалаўрскай праграмы "гісторыя і культурная антрапалогія (беларусістыка)"
: file.php
file.php -> Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкома
file.php -> У старэйшых дзяцей сняданак, а ў гэты час з дзеткамі сярэдняга ўзросту праводзіцца занятак
file.php -> Программа: «Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія»
file.php -> Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт камітэт па адукацыі павышэнне якасці адукацыі
file.php -> Программа : «Белорусистика: история Беларуси и культурная антропология»
file.php -> Программа: «Белорусистика: история Беларуси и культурная антропология»
file.php -> Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама
file.php -> Пастанова мiнiстэрства адукацыi рэспублiкi беларусь 13 лiпеня 2011 г. N 69
file.php -> Программа: Политология и Европейские исследования Код курса 08 05. Название курса "Палітычная гісторыя Еўропы"




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка