ПУБЛІЧНЫЯ ЛЕКЦЫІ “URBI ET ORBI”
АНДРЭЙ КУДЗІНЕНКА
“МІФ ПРА БЕЛАРУСКАЕ КІНО”
24 лютага, 18.30
«Не было беларускага кiно, i не будзе нiколi…»
(Сцяпан, кінастужка «Акупацыя. Містэрыі»)
Кіно - сон з адкрытымі вачыма. Сон - персаніфікаваны міф. Беларускі кінематограф - гэта проста міф, сон з зачыненымі вачыма ў зале для праекцый чужых малюнкаў.
24 лютага ў межах цыклу публічных лекцый «Urbi et Orbi» стваральнік нашумелага фільма «Акупацыя. Містэрыі ", які зняў на«Беларусьфільме» першы беларускі«бульба-хорар»-«Масакру», рэжысёр Андрэй Кудзіненка распавядае«Міф пра беларускіае кіно». Пачынаючы з назвы і эпіграфа, уся гэтая лекцыя - правакацыя, сэнс якой у тым, каб задумацца і паразважаць: ці існуе наогул такі феномен - «беларускае кіно»? Што такое «беларуская тэма», «беларускі міф»? Ці можна сукупнасць некаторых кінастужак, рэжысёраў, акцёраў і крытыкаў, якія існуюць асобна, у адсутнасці адзінага працэсу, руху, назваць цэласнай з'явай - "беларускім кінематографам"?
Пасля кароткага аналізу гісторыі савецкага беларускага кіно, рэжысёр прапануе разгледзіць шанцы на ўзнікненне, магчымыя формы існавання, жанры, сюжэты - міфы нацыянальнага кінематографа: “Я на лекцыі планую распавесці пра шэсць беларускіх міфаў, шэсць маіх сцэнароў паводле іх – цяпер раскрываць не буду… Бо гісторыя заўжды непраўдзівая, а міф, па-сутнасці, заўжды праўдзівы. Міф стварае культурны бэкграўнд. Грунтавацца трэба на нацыянальных міфах. Прыдумляць іх”.
Такім чынам, лекцыя рэжысёра Андрэя Кудзіненкі “Міф пра беларускае кіно” адбудзецца 24 лютага (пятніца) а 18.30 у кафэ “Лофт”. Уваход вольны!
Online-трансляцыя лекцыі: http://distance.fly-uni.org/mod/page/view.php?id=406
 
Поделитесь с Вашими друзьями: |