Публічныя лекцыі “urbi et orbi” іржы пржыбань гісторыя І філасофія



Дата канвертавання15.05.2016
Памер18.33 Kb.
ПУБЛІЧНЫЯ ЛЕКЦЫІ “URBI ET ORBI”

ІРЖЫ ПРЖЫБАНЬ

ГІСТОРЫЯ І ФІЛАСОФІЯ

ПАЛІТЫЧНАГА ДЫСЭНСУСА

15 сакавіка, 17.00

пр-т Незалежнасці, 37а

15 сакавіка ў межах цыкла публічных лекцый “Urbi et Orbi”, якія ладзіць Лятучы ўніверсітэт, мае выступіць чэшска-брытанскі тэарэтык права, філосаф і аналітык, прафесар Кардыфскага ўніверсітэта Ўэльса і Карлава ўніверсітэта ў Празе, доктар Іржы Пржыбань. Лекцыя “Гісторыя і філасофія палітычнага дысэнсуса” грунтуецца на матэрыяле кнігі “Дысыдэнты права”, у якой аўтар аргументавана паказвае штучную прыроду права і яго асноўных палажэнняў. На думку Іржы Пржыбаня, ідэя пра разумна збудаванае і натуральна справядлівае права, як і ідэя грамадства, якое ёсць вынікам калектыўнай дамовы, - гэта толькі фікцыі, штучна створаныя разумовыя канструкцыі, паводле якіх мы ўпарадкоўваем сваё жыццё. Праз аналіз канстытуцыйных зменаў у перыяд трансфармацый краінаў савецкага блока, праз параўнанне прававых сыстэмаў ліберальных дэмакратыяў і таталітарных грамадстваў лектар прапануе разгледзець сутнасць паняткаў “легітымнасць” і “легальнасць права”, адрозненняў паміж імі. Пасля лекцыі адбудзецца прэзентацыя беларускага перакладу ўзгаданай кнігі Іржы Пржыбаня.

Лекцыя “Гісторыя і філасофія палітычнага дысэнсуса” адбудзецца 15 сакавіка па адрасе: пр-т Незалежнасці, 37а (Галерэя Ў). Пачатак а 17.00

Online-трансляцыя лекцыі: http://fly-uni.org/urbi-et-orbi

Уваход вольны!

Іржы Пржыбань (Jiří Přibáň) - прафесар права Кардыфскага ўніверсітэта, эксперт у галіне еўрапейскага права, канстытуцыйнай дэмакратыі і правасуддзя пераходнага перыяду. Скончыў Карлаў ўніверсітэт у 1989 і з 2001 працуе ў Кардыфе. Шматлікія гады прафесар Пржыбань працуе ў розных навучальных установах, сярод якіх: Еўрапейскі універсітэт у Фларэнцыі, пражскі офіс Універсітэта Нью-Ёрка, Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі. Публікацыі Іржы Пржыбаня тычацца шырокага спектру тэм у галіне сацыялогіі права, філасофіі права, канстытуцыйнага будаўніцтва і тэорыі правоў чалавека. Ён з'яўляецца рэдактарам аднаго з самых паважаных часопісаў па сацыялогіі права "Часопіс" Грамадства і права "" (Journal of Law and Society).




Каталог: wp-content -> uploads -> 2013
2013 -> Форма №1-иг, лбг
2013 -> План ідэалагічнай І выхаваўчай работы на I чвэрць 2013/2014 навучальнага года
2013 -> Сябры! Вы з’яўляецеся сябрам/актывістам моладзевай арганізацыі альбо ініцыятывы?
2013 -> Библиотека справочно-библиографический отдел
2013 -> Правапіс канчаткаў назоўнікаў першага скланення ў адзіночным ліку
2013 -> Друзья! Вы являетесь членом/активистом молодёжной организации или инициативы?
2013 -> Конкурс творчых вучнёўскіх работ (далей конкурс), прымеркаваны да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, ініцыятыва грамадскага аб’яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі",
2013 -> Расклад пазаўрочных заняткаў на I паўгоддзе
2013 -> Дырэктар А. А. Марціновіч


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал