Раёнка паведамляла.
Па старонках расонскай газеты за 1960 - 80-я гады
8 мая 1965 г.
20 ГОД У РЫШТАВАННЯХ
20-годдзе вызвалення - гэта 20-годдзе няспыннага будаўнiцтва. За гэты час адрадзiўся нанава раённы цэнтр. Цяпер жыллёвы фонд гарпасёлка перавышае даваенны ў 2,5 раза. Толькi за апошнiя гады пабудаваны школа, раённая бальнiца i палiклiнiка, камбiнат бытавога абслугоўвання, васьмi- i шаснаццацiкватэрныя дамы, воданапорная вежа, пачалася пракладка водаправода. У гэтым годзе будуць пабудаваны два шаснаццацiкватэрныя, 12-цi i 8-мi кватэрныя жылыя дамы. Плануецца ў будучым годзе кiнатэатр на 400 месц.
Сёлы, а ў нашым раёне ix 215 - папрыгажэлi, змянiлi саламяныя дахi на шыферныя, упрыгожылiся прасторнымi клубамi, школамi, бальнiцамi.
У калгасах i саўгасах працуе 147 аўтамашын, 62 камбайны, 231 трактар. Да вайны было толькi 36 аўтамашын, 14 камбайнаў, 93 трактары.
Mixaiл Паграбец, старшыня райвыканкома.
9 верасня 1965-г.
РАСЦЕ АПЛАТА ПРАЦАДНЯ
З кожным годам умацоўваецца эканомiка гаспадаркi. Разам з гэтым узрастае i аплата працы хлебаробаў. У 1961 годзе, напрыклад, было выдадзена на працадзень 0,61 рубля, а летась - па 1 рублю 20 капеек (з улiкам натуральнай аплаты). Сёлета папярэдняе авансаванне праводзiцца па 0,50 рубля.
А. Бураў.
16 лiстапада 1965 г.
I CTAЛA Ў ДАМАХ СВЯТЛЕЙ
Да сёлетняга года толькi на цэнтральнай сядзiбе саўгаса “Гарбачэва” было электрычнае святло ад маленькай электрастанцыi з дызельным рухавiком. А ў аддаленых вёсках усё яшчэ асвятлялiся газавымi лямпамi. Летам ва ўcix населеных пунктах устанаўлiвалася электрычная сетка. Днямi частка яе падключана да дзяржаўнай энергасiстэмы. Упершыню загарэлiся лямпачкi Iльiча ў вёсках Жары i Канашонкi.
Марыя Баканава, старшыня
Гарбачэўскага сельсавета.
17 вераснн 1968 г.
СУСТРЭЧЫ З МАСТАЦТВАМ
Некалькi дзён гастраляваў у нашым раёне калектыў Беларускага дзяржаўнага драматычнага тэатра iмя Якуба Коласа. Ен паказаў спектакль “Зберажы маю тайну» па п'есе В. Сабко хлебаробам саўгасаў “Расонскi», iмя Aзінa, “Краснаполле”, калгасаў “Чырвоны партызан», “Сакалiшча», а таксама жыхарам г. п. Расоны i вёскi Клясцiны. Паўсюдна гледачы цёпла сустракалi коласаўцаў i былi задаволены ix iгрой.
Адзiн з вядучых акцёраў гэтага тэатра - народны артыст БССР Фёдар Iвaнавiч Шмакаў сустраўся з калектывамi працоўных.
Нiна Бабiч.
23 кастрычнiка 1969 г.
ЮБIЛЕЙ ШКОЛЫ
Расонскай сярадняй школе споўнiлася 100 гадоў. З выпадку гэтай даты 18 кастрычнiка адбыўся сход грамадскасцi райцэнтра. Па даручэнню Прэзiдыума Вярхоўнага Савета БССР першы сакратар райкома КПБ тав. Обухаў Л. П. зачытаў Указ Прэзiдыума Вярхоўнага Савета БССР аб узнагароджаннi Расонскай сярэдняй школы Ганаровай граматай Прэзiдыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. Пад апладысменты тав. Обухаў уручыў дырэктару школы Шпакаву А. I. Ганаровую грамату.
9 студзеня 1971 г.
МАНЦIРУЕЦЦА АТС
Неўзабаве абаненты Расонскай талефоннай станцыi будуць карыстацца сваiмi апаратамi ужо з нумарамi. Паявiцца магчымасць устанавiць тэлефоны таксама ў многiх кватэрах жыхароў райцэнтра.
На Расонскiм вузле сувязi ўстанаўлiваецца АТС на 400 нумароў замест цяперашняй ручной станцыi на 200 нумароў. Мантаж самой станцыi ў асноўным закончаны...
М. Мiрановiч.
28 жнiўня 1971 г.
РАСШЫРАЕЦЦА ВОДАПРАВОД
З кожным годам наш гарпасёлак усё больш добраўпарадкоўваецца. Жыхары вулiц Савецкая, Пушкiна ўжо доўгi час карыстаюцца водаправодам. А цяпер 1900 метраў яго пракладваецца i па вулiцы Шата Руставелi. Калонкi ўступяць у строй у гэтым годзе.
Т. Дзям'яненка.
1 чэрвеня 1972 г.
МIЛЬЁННАЯ – У РАСОНАХ
За апошнiя гады “блакiтнае палiва» трывала ўвайшло ў быт працоўных Расоншчыны...
Днямi газiфiкатары ў вёсцы Роўнае Поле ўстанавiлi мiльённую ў рэспублiцы газавую плiту. Па рашэнню праўлення калгаса ганаровае права карыстацца ёй прадастаўлена перадавому механiзатару калгаса “Радзiма” Мiкалаю Miкалаевічy Фёдараву...
Надзея Брусяненка.
5 жнiўня 1975 г.
I СКАРАЦIЛАСЯ АДЛЕГЛАСЦЬ
У 22 гадзiны 25 лiпеня з Мiнскага аўтавакзала адышоў камфартабельны аўтобус -экспрэс. Ён узяў курс на Расоны. Пераадолеўшы за 6 з палавiнай гадзiн трохсоткiламетровую адлегласць, экспрэс прыбыў у наш раённы цэнтр.
Так быў пакладзены пачатак новаму аўтобуснаму маршруту Мiнск - Расоны...
Н. Ганчарова.
1 студзеня 1983 г.
ШКОЛЬНIЦЫ - УЗНАГАРОДА ВДНГ СССР
Вялiкая работа праводзiцца ў Сакалiшчанскай школе на доследным участку. Тут заўсёды вырошчваецца багаты ўраджай бульбы, гароднiны i iншых сельскагаспадарчых культур. Вучні працуюць пад кiраўнiцтвам дырэктара школы В. А. Biннiк - бiёлага па прафесii i загадчыцы прышкольнага ўчастка Я. Д. Пальчэх. Нядаўна вучняў i настаўнiцкi калектыў школы абляцела радасная вестка. Былы брыгадзiр вытворчага звяна, цяпер вучанiца 8-га класа Клясцiцкай сярэдняй школы iмя У. А. Хамчаноўскага Лена Марозава па вынiках работы за 1981 год стала ўдзельнiцай ВДНГ СССР і ўзнагароджана бронзавым медалём i грашовай прэмiяй.
Я. Вараб'ёва, настаўнiца Сакалiшчанскай школы.
31 сакавiка 1984 г.
НОВАЯ ЭКСПАЗIЦЫЯ
У Расонскiм музеi баявой садружнасцi адкрылася новая экспазiцыя мемарыяльнай залы Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялiстычнай Працы Пятра Мiронавiча Машэрава. Раней iснаваўшая экспазiцыя папоўнiлася новымi фотаздымкамi, якiя расказваюць аб пасляваеннай дзейнасцi Пятра Mipoнавiча на пасадзе камсамольскага i партыйнага кipaўнiкa.Асаблiвую цiкавасць выклiкаюць у наведвальнiкаў асабiстыя рэчы П. М. Maшэрава, якiя перадала музею жонка Пятра Мiронавiча Палiна Андрэеўна Машэрава. У афармленнi новай экспазiцыi прынялi ўдзел навуковыя супрацоўнiкi Беларускага дзяржаўнага музея гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны.
Леанiд Макараў.
16 лiпеня 1985 г.
ЛАЎРЭАТ УСЕСАЮЗНАГА АГЛЯДУ - КОНКУРСУ
У рэпертуары Ігара Мацвеевiча Баранава рускiя народныя, сучасныя папyлярныя песнi савецкiх кампазiтараў. I кожная, як жыццё, Ігарам Мацвеевiчам зноў перажытая, адчутая да апошняй ноты, прапушчаная “праз сябе». Песня ў яго выкананнi ажывае, кранае пачуццi слухачоў.
За вялiкiя творчыя поспехi I. М. Баранаў неаднаразова ўзнагароджваўся Граматамi райкома КПБ i райвыканкома, раённага аддзела культуры, каштоўнымi падарункамi. А ў гонар 40-годдзя Перамогi савецкага народа ў Вялiкай Айчыннай вайне ўзнагароджаны.медалём лаўрэата Усесаюзнага агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасцi, прысвечанага 40-годдзю Вялiкай Перамогi.
Наталля Кубанкова,
iнструктар раённага аддзела культуры.
25 лiпеня 1985 г.
ПРЫСВОЕНА ЗВАННЕ
Калегiя Мiнiстэрства культуры БССР прысвоiла дзiцячаму xoрy сацыяльна-культурнага комплексу гарадскога пасёлка Расоны званне ўзорнага. Хор створаны пад кiраўнiцтвам дырэктара Расонскай дзiцячай музычнай школы Рымы Яўгенаўны Грачухiнай. У яго ўваходзяць вучнi гэтай жа школы. Дзiцячы калектыў пастаянна працуе над павышэннем iдэйна-мастацкага ўзроўню рэпертуару, удзельнiчае ва ўcix праводзiмых у райцэнтры культурна-масавых мерапрыемствах, рэгулярна выязджае з канцэртамi ў дамы культуры i сельскiя клубы раёна.
Дзiцячы хор - першы ўзорны калектыў у нашым раёне.
Людмiла Макарава.
26 мая 1988 г.
ЁСЦЬ СВОЙ, РАСОНСКI АСФАЛЬТ!
Днямi над кар'ерам, што непадалёк ад вёскi Альбрэхтава, узняўся пышны султан чорнага дыму. Гэта пачала працаваць устаноўка па вырабу асфальту, або, як называюць яе ў ДЭУ-109, асфальта-бiтумны завод. Устаноўка размяшчаецца ў кар'еры, будзе працаваць сезонна, з красавiка па кастрычнiк.
Уводу яе ў дзеянне ў ДЭУ чакалi з нецярпеннем, бо тых 250-380 тон асфальту, якiя выдзяляюцца ў год для рамонту дарог, нават на ямачны рамонт не хапае. Сёння пайшоў першы асфальт.
В. Скоп.
7 снежня 1988 г.
ЧУЖОГА ГОРА НЕ БЫВАЕ
Як сваё асабiстае гора ўспрынялi трагедыю, якая абрушылася на гарады Apмeнii ў час прайшоўшага землетрасення, медыцынскiя работнiкi нашага раёна. Аднадушным было рашэнне гэтага калектыву дапамагчы армянскаму народу хутчай наладзiць нармальны рытм жыцця, залячыць нанесеныя раны. Таму на рахунак фонду дапамогi ў раённым аддзяленнi Дзяржаграпрамбанку яны пералiчылi свой даённы заработак, а таксама 500 рублёў прэмii. Усяго ад медыкаў паступiла 2000 рублёў.
Свой уклад у гэтую высакародную справу ўнеслi таксама paбoтнiкi райаграпрамтэхнiкi, МПМК-63, калгаса iмя Кутузава i саўгаса “Янкавiчы», ад якiх паступiла адпаведна 2549, 2375 i па 1000 рублёў. Паступiлi грошы таксама ў сумах 655, 283 i 250 рублёў ад калектываў гаспадарча-разлiковага аб'яднання прадпрыемстваў грамадскага харчавання, Клясцiцкага сельпо, кааператыва “Будаўнiк”, iншых прадпрыемстваў i арганiзацый.
Усяго на рахунак фонду дапамогi пацярпеўшым ад землетрасення 000 700 117 пералiчана 30 392 рублi.
В. Маляўка, гал. бухгалтар раёнянага аддзялення Аграпрамбанка.
Поделитесь с Вашими друзьями: |