Раённая алімпіяда па беларускай мове. 4 клас. 2008/2009 навучальны год



Дата канвертавання30.06.2016
Памер13.22 Kb.
Раённая алімпіяда па беларускай мове. 4 клас. 2008/2009 навучальны год
1.Падбяры чым больш пар слоў, каб значэнне гэтых слоў залежала ад цвёрдых-мяккіх парных зычных. Складзі словазлучэнні з адной парай слоў. Напрыклад: нос-нёс.

2.Падбяры сінонімы да слоў:

Хадзіць -…

Угледзець-…

Цягнуць-….

Імчаць-…


Звініць-…

3.Спішы тэкст, устаў прапушчаныя літары, знакі прыпынку, раскрый дужкі. Падкрэслі сказы з аднароднымі членамі.

Тупчык

Тупчык ся…еў у каро…цы. Ён (не) асмельва…ся нават паварушы…а.



Мінула шмат га…ін. Нарэшце (у) пакоі стала цёмна. Не чулася больш чалавечых галасоў. Можна было выле…ці зрабіць разве…ку пашукаць ежу. З учарашняга дня вожык быў гало…ны. Ён высунуў пыску абнюхаў агле…еў каро…ку. Нічога ядомага тут (не) знайшоў. Тады Тупчык выле… з яе і ўбачыў круглы прадмет.

Перад ім стаяў сподак (з) малаком. Вожык а…цярожна падышоў (да) сподачка і пачаў лізаць малако. Потым ён забіўся (пад) шафу і заснуў.

4.Закончы прыказкі.

Жыццё пражыць –

Красавік з вадою,

Век жыві –

Што аднаму цяжка,

Дзе пасееш густа,

5. Выпішы словы, якія маюць аднолькавую колькасць літар. Зрабі іх гука-літарны разбор.

Поспех, з’есці, дзед, адзінокі, сям’я.

6. Запішы назоўнікі ў множным ліку.



Неба, камень, вугал, чалавек, пара.

7. Падбяры антонімы да фразеалагізмаў.



У час па чайнай лыжцы

Капля ў моры

У імгненне вока

8.Растлумач значэнне слоў.



Абшар, паркан, ганчар, золкі, сядзіба

9.Пастаў націск у словах.



Алфавіт, алібі, іскра, нектар, крапіва, напрасткі, абапал, дакумент.

10.Перакладзі сказы з рускай мовы на беларускую. У перакладзе ў назоўнікаў абазнач канчаткі і склон.



Котенок бегал по дому.

Собака сильно лаяла.

Дима взял в руки золотую медаль.
: odar deti
odar deti -> Раённая алімпіяда па беларускай мове для вучняў 5 класаў
odar deti -> Алімпіядныя заданні па беларускай мове. 4 клас. 2010/2011 навучальны год
odar deti -> Алімпіяда па беларускай мове для вучняў 7 класа Вызначце часцінамоўную прыналежнасць слоў
odar deti -> Раённая алімпіяда па беларускай мове для сельскіх школьнікаў, 5 клас
odar deti -> Алімпіядныя заданні па беларускай мове клас. 2011/2012 навучальны год
odar deti -> Выпісаць спачатку словы, у якіх звонкія зычныя аглушаюцца, а пасля – словы, у якіх глухія зычныя азванчаюцца
odar deti -> Алімпіядныя заданні па беларускай мове клас. 2013/2014 навучальны год




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка