Раённая алімпіяда па беларускай мове для вучняў 5 класаў



Дата канвертавання26.06.2016
Памер20.66 Kb.
Раённая алімпіяда па беларускай мове для вучняў 5 класаў

(2011/2012 нав. год)

  1. Укажыце, колькі разоў гук [а] сустракаецца ў сказе.

Аднойчы, калі моцна разгулялася мяцеліца, нехта пастукаў у акно.

  1. Пазначце словазлучэнні, якія адпавядаюць схемам

Якое? × × Што?

1) прыметнік+ назоўнік 2) дзеяслоў+назоўнік

× Чый?

3) назоўнік+ назоўнік

а) сумленны чалавек д) восьмы часопіс

б) вецер дзьмуў е) доўгі і кароткі

в) пра рыбака ж) аўтамабіль суседа

г) кранала твар

3. Некаторыя паняцці ў рускай мове падаюцца праз словазучэнні, якія ў беларускай мове абазначаюцца адным словам. Зрабіць пераклад.

Вопросительный знак восклицательный знак

берёзовый сок кукурузный початок

печная труба летучая мышь

белый гриб тёплые края

4. Аднавіце рассыпаныя фразеалагізмы. Да назоўнікаў, што змешчаны ў правым слупку, дадайце прыметнікі з левага і запішыце ўстойлівыя словазлучэнні.

Бабін білет

Воўчы галава

Вялікі грамата

Гарачы лета

Доўгі ноч

Кітайскі снег

Леташні сэрца

Мёртвы хватка

Рабінавы язык



5. Дапішыце беларускія прымаўкі

1. Прыйшоў Пятрок -

2. Рыхтуй летам сані, а

3.Зімовы дзянек, што

4.Жураўлі ляцяць высока -

5.Хто полю годзіць, у таго

6.На чужой старане і
6. Падкрэсліце выдзеленыя словы як чены сказа.

а) Паблізу села на дрэва чародка лясных жаваранкаў.

б) Ахутала вас, дрэвы, восень туманамі, звязала павуціннем.

в) Восень – прыгажуня і чараўніца.

г) Праз павалоку хмар праразаліся маленькія і вялікія зоры.

7. Знайдзіце “пятае лішняе” слова, выпішыце яго.

А) адвага, смеласць, мужнасць, напорыстасць, храбрасць.

Б) аснова, дарога, падстава, глеба, фундамент.

В) бадзеры, жыццярадасны, прыўзняты, аптымістычны, песенны.



8. Запішыце словы, якія маюць наступныя значэнні

А) агульнае найменне для ўсей сям’і, якое дзеці атрымліваюць звычайна ад бацькі;

Б) асобны лісток з вяночка кветкі;

В) абыякавы да навакольнага, да таго, што адбываецца;

Г) надзелены вялікім розумам, з добрым веденнем жыцця.

9. Растлумачце значэнне слоў

Маёнтак –

Кволенькі -

Кемлівасць –

Фурманка –

10. Зрабіце марфемны аналіз слова.

Дубок, узлесак, падасінавік, прыгарад, цішыня.


11. Напішыце міні-сачыненне “Зімовы дзень” (10-15 сказаў)
: odar deti
odar deti -> Алімпіядныя заданні па беларускай мове. 4 клас. 2010/2011 навучальны год
odar deti -> Алімпіяда па беларускай мове для вучняў 7 класа Вызначце часцінамоўную прыналежнасць слоў
odar deti -> Раённая алімпіяда па беларускай мове для сельскіх школьнікаў, 5 клас
odar deti -> Раённая алімпіяда па беларускай мове. 4 клас. 2008/2009 навучальны год
odar deti -> Алімпіядныя заданні па беларускай мове клас. 2011/2012 навучальны год
odar deti -> Выпісаць спачатку словы, у якіх звонкія зычныя аглушаюцца, а пасля – словы, у якіх глухія зычныя азванчаюцца
odar deti -> Алімпіядныя заданні па беларускай мове клас. 2013/2014 навучальны год




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка