Раённы Цэнтр культуры “Мир” 14 лютага



Дата канвертавання15.05.2016
Памер29.03 Kb.
Раённы Цэнтр культуры “Мир”
14 лютага ў РЦК адбыўся святочны канцэрт прысвечаны Дню ўсіх закаханых. На гэты раз глядачам была прапанована новая праграма, якую самі арганізатары назвалі канцэрт – лекцыя. Гледачы мелі магчымасць не толькі пачуць любімыя песні, але і спазнаць цікавую інфармацыю пра самога Святога Валенціна і аб свяце. Новую тэатральную мініацюру прэзентаваў народны тэатральны калектыў “Прамень”.
17 лютага адбылося падвядзенне вынікаў працы ў сфере культуры Хоцімскага раёна за 2011 г. Сфера культуры – адна з стабільна развіваючыхся ў Хоцімскам раёне. Кожны раз на штогоднем падвядзенні вынікаў працы агучваюцца новыя перамогі на конкурсах і фестывалях, прадстаўляюцца новыя калектывы, атрымаўшыя звання і дыпломы. Гэты год не стаў выключэннем. Як адзначыў ў сваём выступленні начальнік аддзела культуры Хоцімскага райвыканкама Мікалай Хучаў, негледзячы на непросты год, усе падраздзяленні змаглі не толькі захаваць патэнцыял развіцця, але і памножыць яго.

Сёння ў раёне налічваецца 50 устаноў культуры, ні адно з іх не было рэарганізавана. У другіх раёнах вобласці такая практыка мела месца быць. У гэтым годзе невялікая рэарганізацыя плануецца, але гэта толькі палепшыць працу галіны.

Прайшла справаздача кіраўнікоў структурных падраздзяленняў: Цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы, раённага гісторыка – краязнаўчага музея, Дзіцячай школы мастацтваў, Цэнтральнай клубнай сістэмы, Дома рамёстваў. Усе яны ў 2011 годзе працавалі лепш прагнозных паказацелей.
18 лютага народны хор ветэранаў вайны і працы РЦК, пад кіраўніцтвам Валянціны Сухадолавай прыняў удзел ў абласным туры ХІ рэспубліканскага фестываля народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не стареют душой ветераны” які адбыўся ў г. Крычаў.
24 лютага ў РЦК адбылося ўрачыстае сабранне перадавікоў народнай гаспадаркі Хоцімскага раёна па падвядзенню вынікаў працы за 2011год.

Наш раён багаты славутымі працоўнымі і культурнымі традыцыямі. Дзесяцігоддзямі жыхары Хоцімска сваёй працай памнажаюць славу роднай зямлі. Штогодні злёт перадавікоў – гэта свята ўсіх жыхароў раёна, дзень ушанавання перадавікоў вытворчасці, дань павагі і прызнання лепшым працаўнікам і калектывам раёна, ствараючым эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял, ветэранам працы за іх працоўныя подзьвігі, маладому пакаленню, ад ініцыятывы і сумленнай працы якіх залежыць будучыня.

Традыцыйна на свяце прысутнічалі госці з Расійскай Федэрацыі – дэлегацыі з г. Клятня і г. Сураж Брянскай вобласці.


26 лютага ў гарадскім парку культуры і адпачынку адбылося массавае народнае гулянне “Масленіца”. “Масленіца” – адно з самых любімых народных свят.

З даўніх часоў славяне сустракалі вясну урачыста і радасна. Не забыта гэта традыцыя і сёння. Мерапрыемства пачалося тэатралізаваным прадстаўленнем. Скамарохі распавядалі аб традыцыях свята, праводзілі гульні, частавалі глядачоў блінамі. На працягу свята гучалі народныя песні ў выкананні народнага ансамбля “Дабрадзея” РЦК, а таксама калектываў мастацкай самадзейнасці Трасцінскага і Забялышанскага СДК. На свяце працавала выяздны гандаль, атракцыёны. Адным з самых цікавых быў традыцыйны слуп з падарункамі.




СЕЛЬСКІЯ КЛУБНЫЯ УСТАНОВЫ
23 лютага ў Бярозкаўскім СДК прайшло мерапрыемства прысвечанае к Дню Абаронца Айчыны “Адвага і гонар у нашага салдата ёсць”. У конкурснай праграме удзельнічалі дзве каманды хлапцоў. Праграма складалася з розных конкурсаў: інтэлектуальны, тэатралізаваны, песенны. На працягу свята гучалі нумары ў выкананні удзельнікаў мастацкай самадзейнасці. Па аб’ектыўных ацэнках журы былі вызначаны пераможцы конкурса. На працягу ўсяго свята ў глядзельнай зале не сціхалі апладысменты і гучны смех.
У Бяседавіцкім СДК працуе аматарскае аб’яднанне “Адпачынак”. На базе гэтага аб’яднання было праведзена мерапрыемства “Хлеб наш насушчный”, з удзелам тэатральнага дзіцячага гуртка. Праводзіліся гульні, віктарыны, вялася гаворка сталымі людзьмі, удзельнікамі аб’яднання “Адпачынак”, пра хлеб. Мэта дадзенага мерапрыемства даць зразумець маладому пакаленню, што трэба шанаваць працу і хлеб “які ўсяму галава”.
Каталог: modules -> document -> file
file -> Пастанова савета мiнiстраў рэспублiкi беларусь
file -> Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
file -> У дзень сям’і
file -> Пастанова савета мiнiстраў рэспублiкi беларусь
file -> Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь»
file -> Цікавыя навіны лютага
file -> Цікавыя навіны мая
file -> “Жамчужыны восеньскага саду”
file -> Цікавыя навіны красавіка 26 красавіка – Дзень Чарнобыльскай трагедыі
file -> Раённы Цэнтр культуры “Мир”


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал