Раённы Цэнтр культуры “Мир”



Дата канвертавання14.07.2016
Памер17.8 Kb.
Раённы Цэнтр культуры “Мир”

У 2012 годзе Магілёўская вобласць трэці раз прыме фэст-кірмаш «Дажынкі». Але падрыхтоўка да гэтага знакавага мерапрыемства ідзе ўжо цяпер. Так 9 снежня на базе Хоцімскага раённага Цэнтра культуры прайшоў рэгіянальны агляд-конкурс фальклорна-этнаграфічных калектываў. Апроч Хоцімскіх ансамбляў «Медуніца», «Адраджэнне», «Вербіца», «Валошкі», «Ліпаўчанка» у наш гарадскі пасёлак прыехалі артысты з Касцюковіцкага, Клімавіцкага, Краснапольскага, Крычаўскага і Чэрыкаўскага раёнаў.

Да народнай этнічнай песні цікавасць ніколі не згасала. А наш унікальны прыбеседскі край, своеасаблівае скрыжаванне дзвюх культур: рускай і беларускай – сапраўдная скарбніца ў гэтым стаўленні. Песеннай спадчыне Хоцімшчыны прысвечаны шматлікія артыкулы, навуковыя працы і кнігі.

І месца правядзення агляду было абрана невыпадкова.

Старадаўнія абрадавыя, святочныя, побытавыя песні гучалі на працягу амаль дзвюх з паловай гадзін. У кожнага калектыва свая манера выканання і падачы, таму нават паўтаральныя песні кожны раз гучалі па-новаму. Асабліва хочацца падкрэсліць прысутнасць у конкурснай праграме дзіцячых калектываў, што гаворыць аб зацікаўленасці моладзі гісторыяй роднага краю, яго традыцыямі і звычаямі.

У канцы месяца будуць падведзены вынікі ўсіх рэгіянальных аглядаў і вызначаны пераможцы. Хто гэта будзе, яшчэ невядома, але тое, што ў іх ліку будуць фальклорныя ансамблі з нашага раёна, – гэта ўжо справа вырашаная.

1 снежня ў раённым Цэнтры культуры адбыўся конкурс прафесійнага майстэрства сярод працаўнікоў культуры “Майстры настрою”. Асноўны акцэнт быў зроблены на прадстаўнікоў сельскіх Дамоў культуры. Па выніках папярэдняга агляду было атабрана сем прэтэндэнтаў на высокае званне “Майстар настрою”: Марына Цітова (Максімаўскі СК), Міхаіл Піманенка (Батаеўскі СДК), Вольга Кожыхава (Янаўскі СДК), Алена Міхаленка (Бярозкаўскі СДК), Вольга Чунаева (Бяседавічскі СДК), Ігар Абушкевіч (Забялышынскі СДК), Наталля Рэмянькова (РЦК)

Не кожнае мерапрыемства збірае ў глядзельным зале столькі народу, колькі было ў той вечар. І за тры гадзіны дваццаць хвілін (столькі праходзіў конкурс) амаль ніхто не аставіў свайго месца.

Гран – пры конкурса дасталося Наталле Рэмяньковай. Дыплом за трэццяе месца паехаў з Аленай Міхаленка ў аграгарадок Бярозкі, другое месца заняла Вольга Чунаева, а пераможцам і уладальнікам прыза сімпатый глыдачоў стаў Ігар Абушкевіч. Не засталіся без падарункаў і астатнія удзельнікі конкурсу.



Заканчэнне гэтага конкурсу дало адлік часу на падрыхтоўку наступнага, які адбудзецца ў 2012 годзе.
Каталог: modules -> document -> file
file -> Пастанова савета мiнiстраў рэспублiкi беларусь
file -> Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
file -> У дзень сям’і
file -> Пастанова савета мiнiстраў рэспублiкi беларусь
file -> Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь»
file -> Раённы Цэнтр культуры “Мир” 14 лютага
file -> Цікавыя навіны лютага
file -> Цікавыя навіны мая
file -> “Жамчужыны восеньскага саду”
file -> Цікавыя навіны красавіка 26 красавіка – Дзень Чарнобыльскай трагедыі


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал