Раённыя элімінацыі прадметнага конкурсу па беларускай мове для гімназіі – 2005/2006. 16 лютага 2006 года- 10. 00 гадзін



Дата канвертавання15.05.2016
Памер33.47 Kb.
Раённыя элімінацыі прадметнага конкурсу па беларускай мове для гімназіі – 2005/2006. 16 лютага 2006 года- 10.00 гадзін.
Шаноўны Гімназіст !
Мы рады сустрэць Цябе на раённых элімінацыях Прадметнага конкурсу па беларускай мове.

Перад Табой заданні якія патрабуюць ад Цябе ўважлівага чытання і лагічнага мыслення.

А самае важнае – не спяшайся. Спакойна прачытай усе заданні, а потым дакладна і выразна запішы адказы. . Калі выканаеш 85% заданняў, будзеш закваліфікаваны на ваяводскія элімінацыі.

На выкананне гэтай працы маеш 90 хвілін. Мы верым у Твае магчымасці і жадаем поспехаў.


1. Напішы сказ пра паходжанне назвы вёскі Трывежа.
............................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................
2. Папоўні, пішы па адным слове. Паэма Янкі Купалы „Курган” з'яўляецца творам у якім прадстаўлены:


    • Трагічны лёс.....................

    • Вяселле дачкі....................

    • Жыццё простага...............

    • Даўнія.....................

3. Напішы, якія стравы людзі елі на калядную вячэру.

-......................................................

-......................................................

-......................................................

4. Выбяры адзін адказ, падкрэслі яго. Францыск Скарына не быў...

А. лекарам

Б. адвакатам


В. друкарам

5. Падбяры сінонімы да слоў:


А. вільготны- ......................................

Б. марозны-.....................................

В. крочыць- ............................

Г. размаўляць- ......................................


6. Перакладзі на беларускую мову.


Bardzo kocham moich rodziców.
.................................................................................................................................

Lubię chodzić do szkoły.


.................................................................................................................................

Moim ulubionym poetą jest Maksіm Bahdanowicz.


.................................................................................................................................

Chętnie spędzam czas ze swoimi przyjaciółmi.


.................................................................................................................................
7. Займеннікі ў дужках пастаў у патрэбнай граматычнай форме.
Калі (твой) ............... дзень нараджэння?

(мой) ................... бацьку сорак шэсць гадоў.

Галя папрасіла брата напісаць (яна).................. хатняе сачыненне.

Калі вучні кончылі пісаць дыктоўку, настаўнік даў (яны) ......... другую работу- пераказ.


8. Першая беларуская газета мела назву...

Падкрэслі адзін адказ.


А. „Наша доля”

Б. „Наша ніва”

В. „Мужыцкая праўда”


9. Устаў прапушчаныя літары (у,ў).


Я дрэ...ца ... садзе пасадзі.... .

Шыб...юць г...сі ... край далёкі і ж... ра... лі ... той самы край.

Рапто...ны вецер ...дары... ... твар дзя...чыны.

Х...тка ... сяле загарэлі агні.


10. Дапоўні сказы.
Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 года быў надрукаваны

на......................мове, у .......................... братоў Мамонічаў, у

горадзе.............................. .

Над Статутам працаваў князь .................................................................... .


11.Пастаў у канцы сказаў патрэбныя знакі прыпынку.


Бася пайшла ў школу...

Бася, ідзі ў школу...

Ці Бася пайшла ў школу...

Які гэта чалавек...

Хто гэта прыйшоў...

Андрэй, заходзь...

12. Паясні словы:
Архаізм- .................................................................................................................

Біяграфія- ...............................................................................................................

Радаўніца- ..............................................................................................................

Піліпаўка- ..............................................................................................................

Асочнік- .................................................................................................................
13. Праскланяй назоўнік вучань.
Н. ......................................................................................................................

Р. .......................................................................................................................

Д. .......................................................................................................................

В. .......................................................................................................................

Т. .......................................................................................................................

М. ......................................................................................................................


14. Дапоўні, устаўляючы пяць слоў з дужак (калаўротак, кудзеля, жалейка, граблі, верацяно, дзяжа, бёрда, бязмен, кросны, рэшата).
Словы звязаныя з апрацоўкай ільну гэта:...........................................................

............................................................................................................................

............................................................................................................................
15. З рассыпаных слоў складзі сказы, гэта беларускія прыказкі.
А. Людзей, май, розум, а свой, слухай.

Б. Каб, зямліцы, глядзець, хлеб, мець, трэба.

В. Дзе, ходзіць, гультай, не родзіць, там, зямля.

Г. Новых, набывай, сяброў, старых, не забывай, але.


А. ............................................................................................................................

Б. ............................................................................................................................

В. ............................................................................................................................

Г. .............................................................................................................................


16. Дай тры прыклады формулаў развітання:

-.................................................................................................

-.................................................................................................

-.................................................................................................



17. Дапішы два словы. Слуцкія ткачыхі з верша Максіма Багдановіча вытыкалі....................................................................................................





Каталог: kuratorium2 -> konk przedm -> szk gim 06
konk przedm -> Etap szkolny: Wiedza i umiejętności
szk gim 06 -> Ваяводскія элімінацыі прадметнага конкурсу па беларускай мове для гімназіі – 2005/2006. 13 сакавіка 2006 года- 10. 00 гадзін
konk przedm -> Ваяводскія элімінацыі прадметнага конкурсу па беларускай мове для пачатковай школы – 2008/2009 Шаноўны Вучань !
konk przedm -> 20 лютага 2007 года- 10. 00 гадзін Шаноўны Гімназіст !
konk przedm -> 9 лютага 2011 года Шаноўны Гімназіст !
konk przedm -> 6 балаў Калi ёсць iнфармацыя пра асобу якой пiшуцца пажаданнi- 2 балы, за iнфармацыю хто жадае- 2 балы, за сам змест пажаданняў таксама 2 балы. Разам 8 балаў
konk przedm -> Ваяводскія элімінацыі прадметнага конкурсу па беларускай мове для гімназіі – 2008/2009 Шаноўны Гімназіст !
szk gim 06 -> Школьныя элімінацыі прадметнага конкурсу па беларускай мове для гімназіі – 2005/2006. 19 снежня 2005 года- 00 гадзін


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал