Расоншчына ў канцы 19 – пачатку 20 стагодзя.
У 2-й палавiне 19 - пачатку 20-га стагоддзя тэрыторыя сучаснага Расонскага раёна ўваходаiла ў склад Аляксандраўскай, Уладзiмiрскай, Увазнясенскай, Ефрасiннеўскай i Мiкалаеўскай валасцей Полацкага павета, Клясцiцкай воласцi Дрысенскага павета, некалькiх населеных месцаў Арцейкавiцкай (Полацкi павет) i Юхавiцкай (Дрысенскi павет) валасцей Вiцебскай губернi.
Паводле перапiсу 1897 г., найбольш буйнымi населенымi пунктамi, якiя i цяпер у складзе Расонскага раёна, ў Аляксандраўскай воласцi была вёска Валоўнiкi (124 жыхары), ва Уладзiмiрскай воласцi былi вёскi Грышына (150 жыхароў),_Дудкi (127), 3абор'е (136), Мамолi (226), Межагосце (165), Янава (129), ва Увазнясенскай воласцi - вёскi Альбрэхтава (216 жыхароў), Булынiна (151), Грыбова (176), Iзбiшча (111), Азярцы (219), Сiнск (212), Якавiчы (169), у Ефрасiннеўскай воласцi - вёcкi Iзабылiна (111 жыхароў), Абухава (102), Рудня (103), у Мiкалаеўскай воласцi - вёскi Тродавiчы (193 жыхары), Дворышча (148), Гарадзiшча (114), Рум (118), у Клясцiцкай воласцi - вёскi Клясцiцы (276 жыхароў), Балота (100), Кавалi (182), Роўнае Поле (128), Шалашнiкi (252), у Юхавiцкай воласцi - мястэчка Юхавiчы (635 жыхароў).
Невялiкiя пасёлкi i хутары ў той час займалi амаль ўсю тэрыторыю сучаснай Расоншчыны. На кожныя паўтары вярсты прыходзiўся населены пункт. Усяго насельнiцтва тут было 39-40 тысяч чалавек. Асноўная маса - беларусы (у валасцях Полацкага павета - 73,1 °/о, у Клясцiцкай воласцi - 86 %).
Пасля адмены прыгоннага права ў 1861 г. захавалася буйное памешчыцкае землеўладанне. На тэрыторыi Расоншчыны ў канцы 19 стагоддзя найбольш буйныя ўладаннi мелi памешчыкi Р. Аксалон (маёнтак Межава, 136 дзесяцiн зямлi), С. Гласко (маёнтак Станiславова, 128 дзесяцiн ворыва, 800 - лесу, фальварак Гарадзiшча, 105 дзесяцiн зямлi), Усвайской (маёнтак Галубова, 300 дзесяцiн зямлi), Ю. Трафiмовiч (маёнтак Краснаполле, 288 дзесяцiн ворыва i 1676 - лесу), А. Башняк (маёнтак Шнiтаўка, 188 дзесяцiн ворыва i 102 - лесу), Разгонава (маёнтак Сакалiшча, 407 дзесяцiн ворыва), дваранiн фон Ташэ (маёнтак Казiмiрова, 140 дзесяцiн зямлi).
Першапачатковае надзяленне зямлёй сялян часткi Вiцебскай гyбepнi, ў т. л. Дрысенскага павета, праводзiлася ў адпаведнасцi з правiламi аднаго з Мясцовых палажэнняў. Сяляне атрымалi ў падворнае карыстанне ўсе сядзiбныя i палявыя землi i ўгоддзi, якiмi карысталiся да 19 лютага 1861 г, Сяляне iншых паветаў, у тым лiку i Полацкага, на падставе ўказа ад 2 лiстапада 1863 г. атрымалi землi i ўгоддзi ў абшчыннае карыстанне, тут падушныя надзелы зямлi вызначалiся у памерах 5 дзесяцiн - вышэйшы, 1,6 дзесяцiны - нiжэйшы.
Да пачатку 20 стагоддзя найбольшага размаху набыў працэс расслаення сялянства. У вынiку страты сялянскай беднатой надзельнай зямлi вялiкая яе колькасць сканцэнтравалася ва уладаннi заможнай часткi сялян. Так, селянiн Раманoўcкi валодаў 300 дзесяцiнамi зямлi i фальваркам Турэц у Мiкалаеўскай воласцi, Карнашаў - 225 дзесяцiнамi ворыва i 360 - лесу ў фальварку i Журавiннiкi, Плескаў - 265 дзесяцiнамi ворыва i больш за 300 - лесу ў фальварку Белае Уладзiмiрскай воласцi.
У Полацкiм павеце 61,5 % сялянскiх двароў былi абшчыннымi, ў Дрысенскiм - толькi 6,3 %. Такiм чынам, усходняя частка сучаснага Расонскага раёна вызначалася абшчынным землекарыстаннем, а заходняя - падворным.
Паўсюдна сельскае насельнiцтва карысталася зямлёй цераспалосна. У адпаведнасцi з выкупнымi здзелкамi за сялянамi было пакiнута права карыстання ў маёнтках былых уладальнiкаў сервiтутамi - рознымi зямельнымi ўгоддзямi. Аднак на справе права гэта звялося да выпасу жывёлы ў лясах уладальнiкаў. Аб праве карыстання выганам уладальнiка, праве выпускаць жывёлу на папар, лавiць рыбу ў азёрах уладальнiка не ўпамiнаецца. Асноўнымi сельскагаспадарчымi культурамi, якiя вырошчвалi ў сялянскiх гаспадарках, былi азiмае i яравое жыта, бульба, кармавыя травы, раслiны. У Полацкiм павеце вялiкая роля адводзiлася развядзенню льну, тэхнiка апрацоўкi якога была вельмi прымiтыўнай. Большасць гаспадарак спецыялiзавалася на бульбаводстве. У пачатку 20 стагоддзя бульбу, кармавыя травы i авёс культывавалi на 95 % ycix пасяўных плошчаў. Калi для бедных сялян бульба была галоўным прадуктам харчавання, то ў заможных яна выкарыстоўвалася на корм жывёле. У вынiку развiвалiся мяса-малочная жывёлагадоўля i свiнаводства. Акрамя таго, бульба па выгадных цэнах збывалася на вiнакурныя заводы. Iснаванне вiннай дзяржаўнай манаполii прыносiла памешчыкам вялiкiя прыбыткi. Яны пастаўлялi ў казну вядро спiрту па цане 58,5 капейкi, ў той час як купцам з таргоў спiрт збываўся па 30 капеек за вядро. Вiнакурэнне хутка пашыралася. Калi ў 1858 г. ў валасцях Полацкага павета было 20 вiнакурняў, то ў пачатку 20-га стагоддзя - 95. Амаль усе яны належалi памешчыкам i з'яулялiся буйнымi капiталiстычнымi прадпрыемствамi. Збожжа для вiнакурэння перараблялася на млынах. Вадзяныя млыны былi ў маёнтках Антонава, Aбiтoкi, Краснаполле, Сакалiшча, Клясцiцы, паравы млын - у фальварку Прагулянка.
Сельская гаспадарка ўсё шырэй уцягвалася ў рыначныя адносiны. Памешчыкi iмкнулiся перабудоўваць свае гаспадаркi на капiталiстычны лад i адкрывалi ў маёнтках невялiкiя фабрыкi i заводы. Так, у маёнтку Галубова працавалi 3 гарбарныя заводы, 1- у маёнтку Грачушчына, ў маёнтку Казiмiрова - цагельны завод. У паветах Вiцебскай губернiі да пачатку сталыпiнскай рэформы захоўвалася абшчына, якая прыкоўвала сялян да зямлi i звязвала ix гаспадарчую iнiцыятыву кругавой парукай. Ва умовах капiталiзму ў стадыi развiцця абшчына стрымлiвала, але не магла спынiць рост адыходных промыслаў. Кожны няўрод, голад i iншыя бедствы вымушалi бедных сялян шукаць заробкi ў iншых месцах. Некаторыя з ix за крынiцу даходаў абралi саматужныя промыслы - вытворчасць глiнянага посуду, вырабаў з дрэва, лёну, пянькi, воўны. Iншыя iшлi за межы Беларусi, наймалiся на будаўнiча-дарожныя работы, ў шахты i руднiкi, сплаўлялi лес. У Клясцiцкай воласцi з прычыны частых няўродаў кожны чацвёрты дарослы работнiк iшоў на прамысловыя заробкi. У 1897 г. у валасцях Полацкага павета на сплаве лесу працавала 395 чалавек, у лясным промысле - 276, на сталярных работах - 30, на цяслярных - 99, на кавальскiх - 146, на бандарных - 77, на шавецкiх - 96, на кравецкiх - 71. У сярэднiм заробак аднаго саматужнiка складаў 80 90 рублёў у год. Сваiмi вырабамi сяляне гандлявалi на базарах i кiрмашах, даты правядзення якiх, як правiла, супадалi з праваслаўнымi святамi.
Ва Уладзiмiрскай воласцi кiрмашы праводзiлiся ў в. Mypaгi 20 лiпеня i 14 верасня (на Iлью i Узвiжанне), 23 красавiка i 24 чэрвеня (на святога Юр'я i Купалле) - у маёнтку Iвашкавiчы, ў в. 3абор'е на першы дзень Сёмухi, 29 чэрвеня (на Пятра i Паўла), 15 жнiўня (на Прачыстую) i 26 верасня (на I. Багаслова). У Аляксандраўскай воласцi цэнтрам гандлю была в. Гарбачэва. Тут кiрмашы адбывалiся 2 мая на Барыса i Глеба, 15 жнiўня, 8 верасня на дзень Раства Багародзiцы. 4 лiпеня - у мястэчку Юхавiчы. Раз у год, 24 лiпеня, праводзiлiся таржкi ў пагостах Дворышча Мiкалаеўскай i Межава Увазнясенскай валасцей.
З будаўнiцтвам у канцы 19 стагоддзя чыгунак роля кiрмашоў зменшылася. Развiваўся гандаль у крамках i вялiкiх крамах.
Так, калi ў 1879 г. ў Вiцебскай губернi права на гандаль мелi 8644 гандляры, то ў 1896 г.- 14 325. Сярод ix большую частку складалi пасведчаннi на гандаль першай i другой гiльдыi, якiя набывалiся багатымi купцамi.
У пачатку 20 стагоддзя на тэрыторыi Полацкага i Дрысенскага паветаў крамы дробнага гrандлю былi ў фальварку Белае, маёнтках Aбiтoкi, Хоцькава, у вёсках 3абор'е, Гарбачэва, Слабада, Булынiна, Сяляўшчына, Кудзiна, Кастрынава, Межава, Шуляцiна, у мястэчку Юхавiчы i iнш. У Клясцiцах былi аптэкарскi магазiн i 3 крамы. Акрамя таго, ў многiх вёсках iснавалi хлебазапасныя магазiны. Вялiкi даход дваранам, купцам, заможным сялянам прыносiлi пiцейныя дамы i корчмы, якiя былi амаль у кожнай вёсцы.
У пачатку 20 стагоддзя ўзмацнiлася барацьба сялян за зямлю, якая прымала ў асноўным формы самавольнага захопу яе ў памешчыкаў. Найбольш распаўсюджанымi былi патравы, пасьба жывёлы на палетках памешчыкаў, парубкi лясоў. Часам памiж сялянамi, лясной вартай i палiцыяй адбывалiся сутычкi. 7 красавiка 1905 г. вiцебскi губернатар у данясеннi мiнiстру ўнутраных спраў паведамляў, што ў Полацкiм i Дрысенскiм паветах са студзеня 1905 г. сталi паступаць звесткi пра самавольныя парубкi сялянамi прыватнаўласнiцкiк лясоў i аб аказаннi ўзброенага супрацiўлення лясной варце i чынам палiцыi, янiя з'явiлiся для спынення самаўпраўства i пошукаў украдзенага.
Такiя падзеi адбылiся ў маёнтках Трыполле, дзе было высечана 1,5 дзесяцiны лесу, Парэчча, дзе сяляне вёсак Лабова, Матылёва, Булынiна, Драгунова зрабiлi масавыя парубкi, Дварчаны.
Вясной i летам 1905 г. адной з форм аграрнага руху было адмаўленне ад выканання натуральных i грашовых павiннасцей, захоп зямель памешчыкаў. Так, сяляне в. Масцiшча (маёнтак Юхавiчы ) захапiлi землi ў А. Клейнберга, ўзаралi ix i адмовiлiся ад уплаты арэнды. 226 жыхароў в. Гарбачэва прынялi пастанову аб канфiскацыi памешчыцкiх, царкоўных i казённых зямель, ix падзеле, аб спыненнi казённых павiннасцей i ўвядзеннi бясплатнага навучання. Арганiзатарам быў пецярбургскi рабочы 3адзвiнскi. Былi выпадкi i адмаўлення ад выканання натуральных павiннасцей на карысць казны. Летам 1905 г. ў валасцях Дрысенскага павета сяляне адмовiлiся адбываць дарожную павiннасць i не сталi рамантаваць дарогу на Полацка-Себежскiм тракце.
Уздым народнага руху вылiўся ў кастрычнiку 1905 г. ва Усерасiйскую палiтычную стачку, якая ахапiла ўсю краiну i ў снежнi перарасла ва ўзброенае паўстанне.
Уплыў рабочых на вёску здзяйсняўся па-рознаму. Важную ролю ў iнфармаваннi вёскi пра падзеi ў краiне адыгрывалi рабочыя-адыходнiкi i прамысловыя рабочыя, якiя вярталiся ў родныя мясцiны. У снежнi 1905 г. без дазволу валаснога старшынi рабочыя з Пецярбурга Я. М. Навумёнак i В. С. Жаглоў 3 разы збiралi на сходы сялян Лыскава i агiтавалi супраць iснуючых парадкаў. У пачатку студзеня 1906 г. рабочы з Пецярбурга Дзеймедаў на сходах Мiкалаеўскага i Ефрасiннеўскага таварыстваў заклiкаў сялян адмаўляцца ад вынанання павiннасцей.
“Названыя асобы,- адзначаў вiцебскi губернатар,- сваёй злачыннай агiтацыяй зpaбiлi шкодны ўплыў на сялян усёй воласцi, якiя дзякуючы ix прапагандзе ўхiляюцца цяпер ад уплаты збораў, якiя iм належаць, i ад выканання натуральных павiннасцей».
Урад перайшоў у рашучае наступленне на рэвалюцыю. Указам цара 8 лiпеня 1906 г. I Дзяржаўная дума была разагнана. На дапамогу мясцовай пaлiцыi ўсё часцей выклiкалiся войскi, былi створаны ваенна-палявыя суды, якiя прымянялi пакаранне смерцю да ўдзельнiкаў выступленняў. Увесь ход падзей 1905 г. паказаў, што галоўным пытаннем грамадска-палiтычнага жыцця Pacii было аграрнае. Для таго, каб аслабiць яго вастрыню, ўрад выдаў загад аб землеўпарадкавальных камiсiях. Яны павiнны былi садзейнiчаць Сялянскаму банку ў набыццi зямлi сялянамi шляхам продажу iм часткi казённых i ўдзельных зямель. Але гэта не задаволiла сялян, яны вялi барацьбу за знiшчэнне памешчыцкага землеўладання. Сяляне Полацкага павета прынялi пастанову, паводле якой не прымалi ўдзелу ў выбарах упаўнаважаных у землеўпарадкавальныя кaмicii, да якiх яны не мелi даверу. Сяляне заявiлi, што чакаюць паляпшэння сваёй долi ад думы.
У пачатку 1907 г.. адбылiся выбары ў II Дзяржаўную думу. Палiтычны настрой сялянства быў адлюстраваны ў наказах у II Думу. Яны патрабавалi поўнаўладнай Думы, ўсеагульнага бясплатнага абавязковага навучання, роўнасцi ўсiх перад законам, свабоды сумлення, слова, сходаў, саюзаў, скарачэння рабочага дня i павышэння заработнай платы. Сяляне в. 3абор'е абвiнавачвалi на сходзе правага дэпутата селянiна Петрачэнку э падтрымцы эрада i супрацоэнiцтве з памешчыкамi ў II Думе. Яны запатрабавалi ад яго скласцi дэпутацкiя паўнамоцтвы.
У пачатку 1906 г. яшчэ адбывалiся асобныя сялянскiя выступленнi. Сяляне шэрагу вёсак Уладзiмiрскай воласцi секлi лес у маёнтку Жальцы. Да восенi рух паступова скарацiўся, з кастрычнiка - пайшоў на спад.
Выкарыстаўшы спад рэвалюцыйнага руху ў краiне i ўстанавiўшы жорсткi палiцэйскi рэжым, 3 чэрвеня 1907 г. ўрад абвясцiў Манiфест аб роспуску II Дзяржаўнай думы i зменах палажэння аб выбарах, адпаведна з якiм памешчыцкая курыя атрымала 51 % агульнай колькасцi выбаршчыкаў Еўрапейскай Pacii. Памешчыцкая курыя Вiцебскай губернi мела толькi 45 % ад агульнай колькасцi выбаршчыкаў. Знiжаны працэнт выбаршчыкаў ад памешчыкаў Вiцебскай губернi тлумачыўся iмкненнем урада да абмежавання прадстаўнiцтва ў Думе польскага памеснага дваранства.
Улiчваючы «просьбы аб дапамозе», якiя паступалi з заходнiх губерняў ад «Саюза рускага народа», «Саюза 17 кастрычнiка» аб «абароне правоў карэннага рускага насельнiцтва», мiнiстр унутраных спраў аддаў загад аб падзеле з'ездаў землеўладальнiкаў па два аддзяленнi па нацыянальнасцях у сямi паветах Вiцебскай гyбepнi, ў тым лiку ў Полацкiм i Дрысенскiм. Да першага аддзялення былi аднесены асобы, якiя не належалi да польскай нацыянальнасцi (праваслаўныя беларусы, немцы, татары), да другога - «палякi», ў тым лiку i беларускiя сяляне-католiкi. Уключэнне праваслаўнага беларускага насельнiцтва ў «рускую» курыю, а каталiцкага - ў«польскую», або нярускую, пацвердзiла адмаўленне царызмам факта iснавання беларускай нацыi, яе мовы, культуры, iмкненне да гвалтоўнай русiфiкацыi.
Актам 3 чэрвеня была моцна аслаблена рабочая курыя. У шэрагу губерняў, у тым лiку i Вiцебскай, рабочыя не мелi выбарчых правоў толькi на той аснове, што колькасць «рабочага люду», якi там пражываў, у суадносiнах да ўсяго насельнiцтва не давала iм магчымасцi ўдзельнiчаць у выбарах.
У дзейнасцi III Думы аграрнае пытанне было галоўным, але ў асноуным яго звялi да абмеркавання ўказа ад 9 лiстапада 1906 г. аб пераходзе абшчыннага сялянскага землеўладання да прыватнага. Ломка сялянскай абшчыны, а таксама наступленне памешчыкаў на сервiтуты пасля задушэння рэвалюцыi 1905-07 гадоў зноў абвастрылi аграрны рух, у якiм па-ранейшаму значнае месца займалi парубкi памешчыцкiх лясоў. У сакавiку 1908 г. сяляне в. Тродавiчы адмовiлiся аплацiць кошт самавольна пасечанага лесу упраўляючаму маёнткам Станкевiчу. У сакавiку 1909 г. сяляне в. Крывялёва аказалi супрацiўленне мясцовым уладам (судоваму прыставу, вартаўнiкам i каморнiку), якiя прыбылi ў вёску для выканання рашэння Вiцебскага акруговага суда ад 10 сакавiка 1909 г. аб канфiскацыi з уладанняў сялян вёскi на карысць уладальнiка фальварка «Смалоўшчына» Гудоўскага участка зямлi у 16 дзесяцiн 1742 сажнi. 8 красавiка судовы прыстаў Ачкасаў з прыватным каморнiкам Бабiным i вартаўнiкамi намагалiся ўручыць сялянам позву аб выкананнi, але сяляне заявiлi, што ўчастка нiкому не аддадуць. (Падрабязна глядзi ў дакуменце «Выступленне сялян в. Крывялёва супраць прывядзення ў выкананне вызначэння суда аб адабраннi ў ix зямлi».) У 1909 г. сялянскi рух пайшоў на спад.
У канцы 19 - пачатку 20 стагоддзя царскi Урад працягваў праводзiць на Беларусi палiтыку русiфiкацыi. Адкрывалiся рускамоўныя i школы царкоўнага ведамства (на Расоншчыне - у вёсках Муpaгi, Сакалiшча, пагостах Сiтна, Сакалiшча), якiя павiнны былi выхоўваць насельнiцтва ў духу адданасцi самадзяржаўю i праваслаўю. У 1869 г. ў Расонах было заснавана мужчынскае народнае вучылiшча, ў 1870 г.- жаночае. У 1864 г. народнае вучылiшча адкрылася ў в. Сакалiшча, ў 1870 г.- ў в. Забор'е.
Зpyxi ў развiццi народнай адукацыi адбылiся пасля рэвалюцыйных падзей 1905-07 гадоў. Царызм вымушаны быў пайсцi на ўступкi, была пашырана сетка навучальных устаноў. Пачатковую адукацыю на Расоншчыне давалi Гарбачэўскае, Тродавiцкае, Дварышчанскае, Шуляцiнскае, Клясцiцкае, Юхавiцкае народныя вучылiшчы. У в. Шалашнiкi, мястэчку Юхавiчы былi адкрыты школы пiсьменнасцi, ў мястэчку Юхавiчы - яўрэйская школа. Нягледзячы на адкрыццё новых школ i вучылiшчаў, колькасць дзяцей школьнага ўзросту, якiя наведвалi школу, складала ў Полацкiм павеце сярод хлопчыкаў 19,%, сярод дзяўчынак - 4,2% , у Дрысенскiм павеце адпаведна 20,4 % i 7,4%.
На тэрыторыi Расоншчыны ў той час праваслаўнымi былi прыходы Гарбачэўcкi, Mypaгoўcкi, Межаўскi, Люцькаўскi, Далашчанскi, 3aбopcкi, Стаскi, Pacoнcкi, Гарсплянскi, Лютаўскi, Галоўчыцкi, Сакалiшчанскi, Дворжыцкi, Тродавiцкi, Сiтненскi, Клясцiцкi, Лiснянскi, Сямёнаўскi. Iснавала сетка цэркваў i касцёлаў. Цэрквы былi ў маёнтках Крашуты, Ларыёнава, ў вёсках Забор'е, Прошкава, Сiтна, Тродавiчы, Дворышча, Сакалiшча, Галоўчыцы, Расоны, Гаропля, Парэчча, Катрынава, Клясцiцы, ў мястэчку Юхавiчы, касцёлы - ў вёсках Гарбачэва, Дзмiтраў Мост. У склад кожнага прыхода ўваходзiла некалькi соцень прыхаджан, так, у Клясцiцкiм прыходзе налiчвалася 1210 чалавек.
Летам 1914 г. пачалася першая сусветная вайна, якая прынесла беларускаму народу цяжкiя выпрабаваннi. З лета 1915 г. значная тэрыторыя Беларусi стала арэнай ваенных дзеянняў.
З кожным днём рос пратэст супраць вайны i царызму. Усё настойлiвей сяляне выступалі за дэмакратычнае вырашэнне аграрнага пытання. Мясцовыя ўлады адзначалi, што “галоўным i самым пагражальным фактарам павелiчэння незадаволенасцi сярод сялян з'яўляюцца салдаты або праходзячых тылавых часцей, або якiя вяртаюцца дадому на пабыўку... Яны распаўсюджваюць чуткi аб тым, што пасля заканчэння вайны са зброяй у руках пачнуць пераразмеркаванне зямлi i расквiтаюцца з багатымi класамi i iнтэлiгенцыяй». У сваёй агiтацыi салдаты адзначалi поўную адсутнасць заклапочанасцi ўрада да сем'яў салдат, якiя асуджаны на голад з-за дарагавiзны, на ўхiленне генералаў i афiцэраў ад удзелу ў небяспечных месцах бiтваў.
Не жадаючы пралiваць кроў за iнтарэсы царызму, тысячы салдат пакiдалi акопы i iшлi ў тыл. Непадпарадкаванне цэлых вайсковых злучэнняў сведчыла аб развале apмii - галоўнай апоры мaнapxii.
Да канца 1916 г. распад ахапiў усе галiны эканомiкi краiны. Буржуазiя, эканамiчная роля якой вырасла ў гады вайны, iмкнулася да падзелу палiтычнай улады з царызмам, рэвалюцыйны крызiс стаў агульнанацыянальным. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. лiквiдавала царскае самадзяржаўе.
М. М. 3абаўскi.
Поделитесь с Вашими друзьями: |