Рэспубліканская акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!»



Дата канвертавання27.07.2016
Памер11.01 Kb.
Рэспубліканская

акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім! »

 

Праблема абароны насельніцтва ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі заслугоўвае асаблівай увагі. НС – гэта заўсёды рэальная пагроза жыццю і здароўю людзей. І больш за іншых у такіх абставінах небяспекі схільныя дзеці: недахоп пэўных ведаў і практычных навыкаў часам прыводзіць да сумных наступстваў. З мэтай фарміравання культуры бяспекі жыццядзейнасці і правядзення адукацыйна-выхаваўчай працы з падрастаючым пакаленнем ў галіне абароны ад НС прыроднага і тэхнагеннага характару ў нашай установе адукацыі з 1 па 18 сакавіка праходзіць прафілактычная акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!», прысвечаная Сусветнаму дню грамадзянскай абароны.



З вучнямі 1-3 класаў праведзены тэматычныя «Урокі бяспекі». Пасля заняткаў настаўнік у абавязковым парадку адпрацоўвае з класам план эвакуацыі.

Для вучняў 5-9 класаў работнік РАНС праводзіць прафілактычнае мерапрыемства (лекцыя, дэманстрацыя відэафільмаў «Школа бяспекі», «Дзеянні па сігнале «Увага ўсім!»).

03 сакавіка пад кіраўніцтвам начальніка ПАСП №13 В. Сяло Багрыцэвіча А.В. праведзена агульнашкольная вучэбная эвакуацыя.

Работнікі РАНС правядуць таксама бацькоўскія сходы, на якіх раскажуць аб асноўных прычынах пажараў, дзеяннях па сігнале «Увага. Усім!» і нагадаюць аб захаванні дзецьмі правілаў бяспекі ў перыяд вясновых канікул і недапушчэнні вясновых палаў.


Макась Н.І., намеснік дырэктара
: ~vselo -> novosti
~vselo -> План мерапрыемстваў, прысвечаных 150-годдзю школы на 2012/ 2013 навучальны год
~vselo -> Электрамагнітныя з’явы
~vselo -> Будова рэчыва. Шчыльнасць
~vselo -> Роўнапаскораны рух
~vselo -> Узаемадзеянне цел. Сіла
~vselo -> Законы захавання ў механіцы Варыянт 1
~vselo -> Задача дынамікі … (закончы сказ) 3). Якая з пададзеных формул перадае другі закон Ньютана?
novosti -> 2016 г. Дуа “Вялікасельскі впк дс-бш” план правядзення вясновых канікулаў
novosti -> Дырэктар подпіс В. Ч. Залуцкі


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал