«республиканский центр национальных культур»



Дата канвертавання27.07.2016
Памер19.72 Kb.
Государственное учреждение

________«РЕСПУБЛИКАНСКИЙ ЦЕНТР НАЦИОНАЛЬНЫХ КУЛЬТУР»_________

220029, г.Минск, ул.Чичерина,19-105. e-meil: rcnk-1994@mail.ru тел. 2900407 (08), 2378604 ф. https://www.facebook.com/rcnk2015 http://ok.ru/rcnk2014


ПРЭС-РЭЛІЗ

Адкрыццё ХІ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур

У выкананне Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 02.03.2011 года №256 “Аб Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур “ у мэтах развіцця міжнацыянальнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь, адраджэння, захавання і фарміравання культурных традыцый нацыянальных супольнасцей, адлюстравання культурнай разнастайнасці беларускага грамадства 12 верасня 2015 г. у Мінску адбудзецца ўрачыстае адкрыццё ХІ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, суарганізатарамі якога выступаюць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарвыканком, Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур і грамадскія аб’яднанні нацыянальна-культурных супольнасцей Беларусі.

Гала-канцэрт у гонар адкрыцця Фестывалю ўпершыню адбудзецца па-за межамі камерных урачыстасцей у канцэртных залах і выйдзе на адну з галоўных адкрытых канцэртных пляцовак на праспекце Пераможцаў (каля Палаца спорту), дзе творчыя здабыткі прадстаўнікоў розных нацыянальных культур змогуць з задавальненнем убачыць госці і жыхары Мінска пад час святкавання Дня горада Мінска – сталіцы Рэспублікі Беларусь.

Урачыстае мерапрыемства стане падарункам творчых калектываў нацыянальных супольнасцей сваёй другой радзіме і ў адкрыцці Фестывалю прымуць лепшыя аматарскія калектывы і асобныя выканаўцы ад больш чым 20 нацыянальнасцей з г. Мінска і рэгіёнаў рэспублікі.

Згодна графіка правядзення абласных і Мінскага гарадскога адборачных тураў фестывалю ужо 13 верасня 2015 года ў г.Міёры адбудзецца Віцебскі абласны фестываль “НАС З’ЯДНАЛА ЗЯМЛЯ БЕЛАРУСІ”, які распачне чараду спаборніцтва творчых калектываў і асобных прадстаўнікой нацыянальных супольнасцей у Беларусі за права ўдзельнічаць у заключных мерапрыемствах ХІ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у г.Гродна ў 2016 г.

Мінскі гарадскі адборачны тур таксама абяцае быць не меньш цікавым чым адкрыццё свята і адбудзецца 28 лістапада 2015 года.



Запрашаем усіх жадаючых на наш Фестываль!

Даведка.

У Рэспубліцы Беларусь пражываюць прадстаўнікі каля 140 розных нацыянальнасцей, дзейнічае каля 180 грамадскіх аб’яднанняў і іх прадстаўніцтваў у рэгіёнах краіны, якія займаюцца культурна-асветніцкай дзейнасцю, папулярызуюць нацыянальную культуру сваіх гістарычных радзім у Беларусі.

У адборачных турах фестываля па рэспубліцы ўдзельнічае каля 2,5 тысяч артыстаў. Самы буйны адборачны тур праходзіць у горадзе Мінску.

Святочныя заключныя мерапрыемствы ў Гродна доўжацца аж тры дні і прымаюць удзельнікаў і гасцей не толькі з рэгіёнаў Беларусі, але і з гістарычных радзім прадстаўнікоў нацыянальных супольнасцей Беларусі.
: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка