Роля чацвёртага запавета ў гістарычным услаўленні Суботы цэрквамі Божымі [170]



старонка4/9
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.62 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9

Інквізіцыі





Сведкавыя матэрыялы інквізіцыі ўтрымліваюць звесткі пра тое, якія іменна царкоўныя дактрыны існавалі ў розныя стадыі іх (цэркваў) распаўсюджвання.
Мы можам сказаць з упэўненасцю, што каталіцкая сістэма, каб скрываць шырокае распаўсюджванне цэркваў і аднастайнасць структуры яе дактрын, у залежнасці ад месцазнаходжання наймяноўвала яе пры дапамозе розных слоў. Аднак і самі арганізацыі Цэркваў Бога мелі несупадаючыя погляды ў адносінах свайго кіраўніцтва і акцэнты (напрыклад, прасвітарыяне і епіскапаліяне сярод заходніх вальдэнсаў). Мы ведаем, што яны былі названы катарамі ці катарыянамі, што на англійскай мове будзе – пурытанамі. Яны іменаваліся і такімі словамі: булгарамі, хазарамі, валенсамі, альбігойцамі, вальдэнсамі, сабатарыерамі, сабататамі, інсабататамі, пасагініянамі. Тэрмін сабатарыер, думаецца, з’яўляецца канструкцыяй для абазначэння арыянскіх прыхільнікаў Суботы.
Мы ведаем, што агульнасць поглядаў заўсёды зразумела ва ўсеагульным плане, а таксама самаадлюструючай у асяроддзі роднай мовы. Доказам таму вось гэты тэрмін – “бедны педэраст” (poor bugger). На англійскай мове з’яўляецца вульгарным выражэннем, выступае як спачуванне няшчаснаму чалавеку, які перацярпеў мукі або перанёс некаторыя выпрабаванні. Гэта часта выступае як сарамлёвы момант для сучасных амерыканцаў і нават для аўстралійцаў, паколькі тэрміны “bugger” č “buggery” маюць спецыфічнае легальнае значэнне, якое адносіцца да педэрастыі. Аднак гэты тэрмін мае такжа другое значэнне, якое паказвае імкненне выбраных у час інквізіцый. Універсальны слоўнік Оксфорда лічыць, што названы тэрмін узнік у асяроддзі сярэдневяковай англійскай мовы ад французскага "boygre” і латынскага “Bulgarus” або “болгарын” ці ератык (а яшчэ – растаўшчык). Яны былі прыменены са ссылкаю на ератыкоў, а асабліва на альбігойцаў. Такім з’яўляецца першае значэнне даных тэрмінаў. Другое і зняважлівае значэнне, звязанае з педэрастыяй, з’яўлялася вынікам пазнейшага ўжывання тэрміна, пачынаючы з 1555 года, і, бачна, існавала для ачарнення секты, якая знаходзілася пад праследаваннем прыблізна тры стагоддзі. Тэрміны “pauvre bougre”, бедны балгар”, якія выкарыстоўваліся ў адносінах альбігойцаў, уваходзілі ў англійскую мову як “poor booger”. Ужыванне “bogle” ці “boggle” на паўночнай англійскай мове каля 1505 года мае нявызначанае паходжанне, але стала асацыіравацца з прывідамі, з квазіхарактэрызуючым імем д’ябла (г. зн. bogieman і г. д.). Разумеецца, што тэрмін “бедный педераст” з’явіўся ў моўным абыходзе ў час крыжовых паходаў супраць абільгойцаў. Аднак упаўне заканамерна ўзнікае пытанне: якая сувязь паміж балгарамі і абільгойцамі? Адказ зусім просты, хоць і шматслоўны. Божыя Цэрквы праз свае адгалінаванні, якія маюць вядомасць як Пергамская эра (Адкравенне 2:12) і маюць назву “паўліканы”, уваходзілі ў Еўропу ад месцазнаходжанняў, якія былі пад уладарствам Канстанціна Капранімуса і Іаана Цымска (гл. працу Усеагульнае распаўсюджанне цэркваў, трымаючых Суботу (№ 122). Гэтымі месцазнаходжаннямі былі Тракія, у якіх пераважалі балгары, а таксама Боснія, якую засялялі паўднёвыя славяне, Венгрыя, Румынія. Адсюль яны рассяляліся далей на Захад, і, пачынаючы з пятнаццатага стагоддзя, з’ядналіся з рэшткамі сабататаў. Іх на захадзе называлі валенсамі або вальдэнсамі. У адносна канкрэтным сэнсе мы можам канстатаваць, што ўласцівыя ім дактрыны распаўсюдзіліся яшчэ з трынаццатага стагоддзя, а больш дакладна – вызначыць, якімі былі ўсходнія адгалінаванні ад пятнаццатага да дзевятнаццатага стагоддзяў, асабліва ў Венгрыі і Румыніі.

Крыжовыя паходы альбігойцаў





Ход крыжовых паходаў альбігойцаў у трынаццатым стагоддзі накіданы ў працы Усеагульнае распаўсюджанне цэркваў, якія трымалі Суботу (№ 122). Бясспрэчна, тут былі групы ўшанавацеляў Суботы. Жаданне Рымскай каталіцкай Царквы скрыць гэты факт даводзіла да прэтэнзій наконт лінгвістычнага першапачатку слова “саббататы”. Аднак ёсць многа доказаў, што яны былі ўнітарыі. Яны, як гэта зафіксавана, існавалі да 934 года, калі епіскап Вірэулі Атто (Atto bishop of Vireulli), як і другія да яго, скардзіліся на іх.
Першы раз яны былі названы валенсамі ў 1179 годзе ў час суду над імі, які распачаў Райманд з Дзевентрыі. Старэйшыны альбо барбіі (дзядзі) – Раймандскі Бернард і Бейміякскі Раймонд у 1179 годзе, яшчэ да Лютэранскага сабора, былі прыгавораны як ератыкі (не таму, што яны былі прыхільнікамі Суботы, а іменна па той прычыне, што яны прадстаўлялі ўнітарызм) Раймондам з Дзевентрыі. Трактат, напісаны і скіраваны супраць іх у 1180 годзе Фонткаудскім Бернардам, ужо ў сваім загалоўку – Adversus Vallenses et Arianos – утрымліваў тэрмін “валленси”. Такім чынам яны былі субардынацыяністамі-нетрынітарыямі. Думаецца, што ўпамянутая праца 1180 года лічыцца прапаўшай ужо ў нашым стагоддзі. А вось сачыненне гэтага ж аўтара – Liber Contra Vallenses (напісана ў 1190 годзе) існуе і сёння. Валленсы гэтага часу рэпрэзентаваліся ў якасці ўнітарыйцаў, якія маюць адрозненні ў адносінах арыянаў. Гэта – упаўне прыймальны пункт погляду, на якім настайвае Царква Боская. Арыянізм, які, згодна католікам, разглядвае Святы Дух, які быццам бы сатвораны Сынам, прадстаўляе пазіцыю, адрозную ад біблейскага ўнітарызма. Яны абодва прытрымліваліся адной і той жа ці падобнай каталіцкай ерасі, здольнай прыдумваць таксама дактрыну, згодна якой Святы Дух быў утвораны Сынам. У дадзеным выпадку няма неабходнасці адзначыць гэты пункт погляду ў тэкстах, якія адносяцца к Арыю (гл. таксама працы Arianism and Semi – Arianism (№ 167) і Socinianism, Arianism and Unitarianism (№ 185).
Альбігойцы не былі проста адгалінаваннямі валенсаў. Альбігойцы раздзяліліся на два аддзяленні – на валенсаў ці вальдэнсаў, на катараў або пурытанаў. Катары трымаліся зусім розных ератычных поглядаў адносна дабра і зла, якія грунтаваліся на формах гностыцызма і маніхейскага дуалізма. Адрозненні, між іншым, устаноўлены Рэйем Роеннфельдтам (Ray Roennfeldt) у яго тэзісах (An Historical Study of Christian Cosmic Dualism, Andrews University) (параўнаць з працаю Vegetarianism and the Bibble, № 183). Вера была вельмі часта атакавана з боку дуалістычнай тэндэнцыі. Усюды і скрозь, дзе была адкрыта Царква, многія так называемыя канверты (асобы, якія перайначваюць сваю веру), сярод манаскіх ордэнаў часта развівалі дзіўныя погляды. У якасці прыклада служаць багамілы. У асяроддзі багамілаў і паміж басніянамі манашскага аскетызма панаваў ератычны дуалізм, было бачна імкненне выдзеліць галоўны калектыў веры. Такі ж зблуд назіраўся і сярод ранніх адгалінаванняў паўліканаў. Бясспрэчным блудам быў той факт, што мелхіседэкіяне стварылі па-інакшаму структуіраваны парадак у параўнанні з тым, які дазвалялі ўнітарскія погляды. Мелхіседэк лічыўся ангельскім пасрэднікам, а Хрыстос – чалавечым пасрэднікам пад ім. Каталіцкія сачыненні выкарыстоўваліся ератычнымі групамі гэтага часу і часова прыцягвалі іх да сваёй царквы. І наогул яны культывіравалі ў сваіх цэрквах многія памылковыя погляды, азмрочваючы гэтым самым ісціныя дактрыны.
Усёабдымны альбігойскі крыжовы паход супраць абодвух элементаў быў праведзены Рымам у трынаццатым стагоддзі. Альбігойцы мелі падтрымку на поўдні Францыі, якая знаходзілася пад праўленнем графа Тулузы Раймонда. Валенсы ці сабататы былі найбольш значнаю сілай і найбольш шырока распаўсюджанай, а таксама мелі месцы пасяленняў у Іспаніі. Мы можам рэканструіраваць дактрыны валенсаў іспанскага адгалінавання сабатаў, паколькі яны перанеслі інтэнсіўныя праследаванні.

1   2   3   4   5   6   7   8   9


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка