Роля чацвёртага запавета ў гістарычным услаўленні Суботы цэрквамі Божымі [170]



старонка8/9
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.62 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9

Рух баптыстаў сёмага дня





У Англіі сабатыйскія ўнітарыяне сталі вядомы ў семнаццатым стагоддзі, хаця другія, магчыма, угледзяць гістарычную неперарыўнасць яшчэ са старажытных часоў. Біблейская тэалогія ўжо была ў той час, калі прыблізна ў 1616 годзе ўтварыўся рух трэскітаў, якім у Лондане кіраваў Джон Трэске (John Traske). Гамлет Джэксан (Hamlet Jackson) з дапамогаю студый Бібліі даводзіў Суботу да пэўнай групы. Буквальная інтэрпрэтацыя Пісання гэтую пурытанскую групу да Левітскіх законаў яды. Існуе пункт погляду, згодна якога паслядоўнікі трэскітаў утварылі ядро царквы Мілла Ардскіх баптыстаў, хаця другія, што займаюцца вывучэннем гэтага пытання, начынанні гэтай царквы разглядваюць у найбольш ранніх рухах. Царква стала вядомай у 1661 годзе ў выніку дзейнасці Джона Джэймса (John James), які быў пакараны смерцю за здраду, паколькі ён прапаведваў Пятую Манархію. Пэўны ўплыў на царкву аказала не толькі іудзейская сінагога Амстэрдама, але і папулярны мессіянскі рух Себетаі Зві (Sabbetai Zwi). Як у перыяд ранніх 1700-х гадоў гэта атабражаюць такія пісьменнікі, як Эдвард Элвол (Edward Elwall), царква, гэдак жа сама, як і многія другія вядучыя баптысты гэтага часу, была выключна ўнітарскай. Біблейскі каляндар і свята Праснакоў у 14. Ныссане працягваецца яшчэ да сённяшняга дня, хаця пасля смерці свяшчэнніка Альборна Піта (Albourne Peat) унітарскае сведчанне, пачынаючы з 1992 года, пачало слабець.
Хоць гістарычныя даныя не з’яўляюцца зусім дастатковымі, упаўне магчыма, што мноства (а мабыць і ўсе) з другіх ранніх цэркваў баптыстаў сёмага дня ў Англіі таксама прадстаўляла ўнітарызм. Першым пераканаўчым выключэннем была царква Піннер-Халла (Pinner & Hall), якую ў 1676 годзе заснаваў Франсіс Бамфільд (Frances Bampfield). Разглядваючы пытанне павярхоўна, гэтая царква быццам бы прадстаўляла кальвінізм, і хоць Бамфільд у сваіх светапоглядах не быў трынітарый ва ўсіх аспектах, ён зусім бясспрэчна не быў унітарыем. Зліццё асобных і ўсёагульных баптыстаў аказала азмрочваючае ўражанне на унітарскае цячэнне ўзнікнення саббатарыянскіх баптыстаў. Трынітарыяне былі намнога здольнейшымі ў адносінах стварэння сімвалаў веры, а дакументы ўнітарыяў, у сваю чаргу, не адлюстроўваюць цвёрдасць іх пазіцыі. Унітарыяне ціха схіляліся да спакойнага ігнарырвання сімвалаў веры. Сапраўды, Мілла Ард нават да сённяшняга дня не прынімае нічога другога, як толькі адных дзесяць запаведзяў, сумесна з некаторымі дапаўненнямі з тэкстаў Новага Запавета (Seventh Day Baptists in Europe and America, Vol. 1, American Sabbath Tract Society, Plainfield, New Jersey, pp. 25–113).
Гэта – галоўнае і найбольш істотнае заблуджэнне веры баптыстаў сёмага дня. Не ствараючы фундаментальных сімвалаў веры, яны не маглі абнародваць дастаткова зразумелыя паведамленні. Зыходзячы з гэтага, стала немагчымым існаванне шырока распаўсюджаных дэталізаваных сімвалаў веры. Яны пацярпелі няўдачу ў адносінах атрымання па магчымасці большай рэлігійнай свабоды і ў перспектыве паспяхова развіваць дактрынальнае вучэнне аб сутнасці Бога.

Унітарызм і захаванне Суботы





У пачатковай стадыі развіцця ўнітарызм амаль без выключэння суправаджаўся захаваннем Суботы, паколькі яны абодва ўзніклі ў выніку біблейскай даслоўнасці. Трынітарызм ажно да Рэфармацыі ніколі не быў звязаны з захаваннем Суботы. Пасля рэфармацыі аказалася, што некаторыя прыхільнікі Суботы былі трынітарыямі, аднак некаторыя ўнітарыяне, у сваю чаргу, прадстаўлялі сабою паборнікаў Нядзелі, хоць не заўсёды гэта было іменна так. Сучасны ўнітарызм, які прытрымліваецца Нядзеляў, ёсць такое ж адхіленне, як і любая другая сістэма Нядзелі.



У АЗІІ


Вопыт Суботы ў Азіі да таго часу, калі сваю місіянерскую дзейнасць распачалі іезуіты, галоўным чынам быў трынітарскім. Раннім цэрквам у Персіі, Індыі і Кітаі на змену прышлі нестарыяне і Афрыканскія місіянеры (глядзіце працу The General Distribution of the Sabbath-keeping Churches (№ 122). Унітарскае абераганне Суботы несла сур’ёзную пагрозу буддызму, і буддызм, у сваю чаргу, аб’явіў яго па-за законам. Азіяцкія цэрквы, якія мелі напрамак Суботы, як правіла, былі нетрынітарнымі. Яны захоўвалі законы яды і адвяргалі споведзь і чысцілішча. У асноўных рысах раздзяленне пачалося пасля Канстанцінопальскага і Халкідонскага Усяленскіх сабораў.
Кітайская хрысціянская сістэма мела шматгадовы вопыт, і так жа, як і ў другіх месцах, Субота выступіла знакам біблейскай літаральнасці. Яна добра ўкаранілася яшчэ ў 781 годзе (глядзіце працу The General Distribution of the Sabbath-keeping Churches (№ 122). У Кітаі трыманне Суботы было жывым і здаровым яшчэ ў 1850 годзе, калі сваёй кульмінацыі дасягнула паўстанне тайпінаў (ibid.).

Вопыт ЗША




У Злучаных Штатах Амерыкі цэрквы Бога з пакланеннем Субоце дакументаваны выдатна, і тут разглядвацца не будуць. Цэрквы Бога выраслі, абапіраючыся на царкоўную сістэму англічан і адчуваючы ўплыў еўрапейцаў.

Адвентызм сёмага дня

Падвіжніцтва адвентыстаў сёмага дня прадстаўлялася дамініруючым і афіцыйна ўнітарным ажно да 1931 года, калі памёр Юрыях Сміт. Аднак прыём службовых асоб адбываўся яшчэ на працягу пэўнага часу ў выніку дзейнасці духавенства. У якасці мысліцеляў унітарыйскіх адвентыстаў выступілі Джеймс Уайт (James White), Р. Ф. Котрэль (Cottrell) (сеніёр і юніёр), Д. Т. Бардоў (Bordeau) (да сваёй адстаўкі), Д. М. Канрайт (Canright), Е. Н. Эндру (Andrews), Лохбаро (Loughborough), Джон Маттысон (Matteson), А. С. Бардоу (Bordeau), А. Т. Джоунс (Jones), В. В. Прэскотт (Prescott) і Юрыях Сміт.


Другімі спадзвіжаннямі адвентыстаў выступілі:
евангелійскія адвентысты;
і хрысціяне адвента.
Усе яны скажона зразумелі сутнасць уваскрэшання і пакарання Божага. Яны, следуючы Біблейскім тэкстам, былі літаральна мілленіялійскімі. Адвентысты сёмага дня, у сваю чаргу, следавалі набажэнскаму мілленіялізму.
Афіцыйна адвентызм быў ва ўсеагульным плане біблейскі ўнітарным ажно да 1931 года, гэта значыць, да часу, калі заканчваўся ўплыў Юрыяха Сміта, і трынітарыяне, доўгі час зберагаючыя сябе ў нетрах спадвіжніцтва, пачалі захопліваць кіраўніцтва. Паслядоўнікі характарызавалі Юрыяха Сміта як арыяніна.
Думаецца, што сярод самых першых, хто са сваёю працаю Desire of Ages (1898, p. 530) азнаёміў адвентыстаў, з прадстаўленнем трынітарызма, была Эллен Г. Уайт (Ellen G White). Даная праца, відавочна, не была адрэдагавана і была супрацьлеглай дакладным поглядам царквы (згодна М. Л. Андрысену (Andreasen) The Spirit of Prophecy, 30 кастрычніка 1948 года). Існавалі таксама і другія школы адвентысцкіх мысліцеляў.
М. Л. Андрысен (ibid.) сцвярджаў, што мы ўспрымалі гэта як недакладнасць рэдагавання. Для таго, каб пагаварыць з аўтарам – з Эллен Г. Уайт, ён адправіўся ў дарогу. Пасля чаго ён засведчыў, што гэта было іменна так. Аднак гэты факт ён не адкрыў нават да 1948 года. Улічваючы светапогляд і дактрыны старэйшын царквы, гэты тэкст, як падробка рэдагавання, быў пастаўлены пад сумненне ажно да 1931 года. Хрысціянскае Злучэнне, з якога прыйшоў Джэймс Уайт, было ўнітарыйскім. У рэшце рэшт яны, у мэтах стварэння адзінай царквы Хрыста, далучыліся да другіх. Дактрыны сталі крыху больш біблейскімі, у параўнанні з тымі, зыходзячы з якіх узнікла Сусветная ўнітарыйская царква. Даная царква не прынесла рэальную роднаснасць паміж унітарыянскімі субардынацыянісцкімі дактрынамі цэркваў, абагаўляючых Суботу.
У якасці ўнітарыйскай прадстаўляла сябе царква адвентыстаў або арыянская царква, як гавораць у цяперашні час адвентысты ў адносінах яе статуса да 1931 года. Арыянізм, згодна вызначэнню трынітарыяў, аб’яўляе Дух толькі як тварэнне Сына. Даная дактрына, хутчэй усяго, можа быць выдумкай ранніх трынітарыяў, паколькі ў каментарах Арыя такая дактрына не зафіксавана. Тым не менш, згодна абазначэнню трынітарыяў, арыянізм не прадстаўляе сабою біблейскага ўнітарызма, а таксама дактрыну, рэпрэзінтаваную Смітам ці пэўнай эпохаю царквы, уключаючы Царкву Божую (Сёмага Дня). Ён не прадставіў таксама цэрквы паследуючыя.
Важна адзначыць, што канфесія адвентыстаў сёмага дня афіцыйна не стала трынітарскай да самага апублікавання Questions on Doctrine у 1958 годзе. Андрысен адправіў шэраг пісьмаў з пратэстамі супраць прыняцця гэтай рашучай пастановы. У выніку быў устаноўлены пераходны перыяд, які працягваўся ад 1931 года да 1958 года. Сімвал веры французскіх адвентыстаў яшчэ ў 1938 годзе, як аб гэтым сказана ў рукапісным экзэмпляры, які ў названым годзе набыў Др. Томас Макельвайн (Thomas Macelwain) і які вучыўся ў семінарыі адвентыстаў у Францыі з 1968 па 1973 гады, быў унітарыйскім. У каментарах па данай працы ён заўважыў, што семінарыя была трынітарскай і што прыходы гэтага часу ўсё яшчэ мелі ўнітарскую пазіцыю.
Рух адвентыстаў у раннія тысячавосемсотыя годы (1842–1844) прынімала трынітарыяў у якасці такіх, якія ў вялікай колькасці былі ўцягнуты ў сістэму Суботы. Некаторыя з іх так ніколі па-сапраўднаму так і не адкінулі ўнітарскую мадэль, і гэта аказалася ракавым для ранняй, чыстай сістэмы адвентызма пасля Сміта ў 1931 годзе, калі ў рамках адвентызма, галоўным чынам, шляхам усаджвання ў духавенстве, функцыі кіраўніцтва дабывалі ўнітарыі. Фактарам, садзейнічаючым развіццю праблемы, паслужыла імкненне апеліраваць да амерыканскага пратэстантызму. Усё, што ўпаміналася вышэй, давяло цэрквы Божыя дваццатага стагоддзя таксама да бінарызма і, такім чынам, да шматкратных пагрэшнасцей і нават да раскола ўнутры сучасных сістэм.
Царква Божая (Сёмага Дня)
Царква Божая (Сёмага Дня) была біблейска-унітарскай сістэмай, падтрымлівала рытуал Суботы, хаця звычайна яна не была прывержана Свяшчэнным Дням.
Аднак у некаторых раёнах (напрыклад, у Чылі) яна была вядома тым, што на самай справе саблюдала гэтыя дні.
Сусветная Царква Божая (раней Радыё Царква Божая)
У 1927 годзе Герберт Армстронг (Herbert Armstrong) пачаў свой артыкул для часопіса Царквы Божыя (Сёмага Дня) Bible Advocate. Ён пачаў сваю духавенствуючую дзейнасць з перыяда ранніх 1930-х гадоў, аднак, нават прыблізна да 1940 года, ён значыўся ў ведамасцях Царквы Божай (Сёмага Дня) на атрыманне заработнай платы. Гэта было пасля дэкларыравання трынітарызма ў руху адвентыстаў, аднак не звязана з гэтым.
Тэалогія Сусветнай Царквы Божай была дытэістычнай і роднасна, хаця і не тоесная ў параўнанні з ерассю Маратонія (Marathonius), якая мела месца пасля звяржэння і смерці Македонійца (Macedonius) і пасля Канстанцінопальскага Усяленскага Сабора ў 381 годзе. Даная тэалогія адрознівалася ў поглядах наконт сутнасці Святога Духа, тым не менш усё ж прытрымлівалася канцэпцыі двух Багоў. Упамянутая тэалогія была абазначана вельмі слаба, і ў асяроддзі Сусветнай Царквы Божай знаходзіліся многія ўнітарыяне па той прычыне, што Студыя Адпаведнасці Бібліі мела пэўныя няяснасці ў адносінах даследвання структуры Божыя, зыходзячы з аднаго Элоаха.
Адначасова з развалам Сусветнай Царквы Божай узнікла мноства групіровак цэркваў, якім уласцівы слаба абазначаныя дактрыны аб траістасці Бога па многіх другіх пытаннях. Многія з гэтых цэркваў з’яўляюцца тэхнічна як дытэістычныя, і яны вераць існаванню двух Багоў ad orgine (з начаткаў). Некаторыя з іх дэкларыравалі бінітарыйскую структуру, аднак усё ж пры дапамозе вельмі слабай тэалагічнай інтэрпрэтацыі. Усе гэтыя групы правяць Свяшчэнныя Дні. Па крайняй меры дзве з іх прызнаюць Новыя Месяцы.




1   2   3   4   5   6   7   8   9


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка