Роля І месца купецтва беларусі ў працэсе генезісу капіталізму


Глава Ш КОЛЬКАСНЫ, САЦЫЯЛЬНЫ І НАЦЫЯНАЛЬНЫ СКЛАД



старонка3/12
Дата канвертавання15.05.2016
Памер2.43 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12
Глава Ш

КОЛЬКАСНЫ, САЦЫЯЛЬНЫ І НАЦЫЯНАЛЬНЫ СКЛАД

КУПЕЦТВА БЕЛАРУСІ Ў ПЕРЫЯД ПОЗНЯГА ФЕАДАЛІЗМУ

Калі ў перыяд капіталізму класавае дзяленне непасрэдна адлюстроўвала яго эканамічную структуру, то ў часы пераходу ад феадалізму да буржуазнага грамадства гэта дзяленне выглядала не так яскрава. Працэсу фарміравання класаў капіталістычнай эпохі перашкаджала наяўнасць саслоўяў феадальнай – асобых сацыяльна-прававых груп, кожная з якіх адрознівалася сваім юрыдычным становішчам, не толькі акрэсленымі правамі, але і абавязкамі. У другой палове XVIII – першай палове XIX ст. сацыяльная структура грамадства ў Беларусі была вельмі складанай. Спалучэнне элементаў старой феадальнай фармацыі і новай буржуазнай прывяло не толькі да шматукладнасці эканомікі, але і да складанасці сацыяльных працэсаў, якія праходзілі ў грамадстве ў перыяд позняга феадалізму. Даследчыкі пераходных гістарычных перыядаў многіх дзяржаў падкрэсліваюць, што сацыяльная структура грамадства любой краіны, разглядаемая канкрэтна-гістарычна, не заўсёды выступае ў чыстым выглядзе і заўсёды мае яскравыя рамкі і рысы [92, с. 12; 123, с. 28].

Статыстычных даных аб колькасці гандлюючых і купецкага саслоўя ў другой палове XVIII ст. па асобным рэгіёнам, у тым ліку ў Беларусі, няма. Калі ўлічыць, што купецтва пражывала ў асноўным ў гарадах і мястэчках, то падлічыць колькасць гэтага саслоўя ў другой палове XVIII ст. можна прыблізна. Так, у сярэдзіне XVIII ст. колькасць гандлюючых у Мінску складала каля 2,5% ад колькасці ўсяго насельніцтва горада [648, с. 74]. Даныя па Магілёву, Чэрыкаву, Оршы і Мсціслаўю сведчылі пра тое, што колькасць гандлюючых складала ў сярэднім па гарадам Беларусі каля 2% ад агульнай колькасці гарадскога насельніцтва [426, арк. 3; 428, арк. 37-38; 429, арк. 7-58; 439, арк. 1-312]. Такім чынам, у трэцяй чвэрці XVIII ст. колькасць гандлюючых складала ў Беларусі каля 1,5 тыс. чалавек.

Падзелы Рэчы Паспалітай і далучэнне Беларусі да Расійскай імперыі ў апошняй чвэрці XVIII ст. змянілі ўмовы развіцця гандлю і фарміравання купецкага саслоўя. “Грамата на правы і выгады гарадам Расійскай імперыі” 1785 г. вылучала сярод гарадскога насельніцтва шэсць сацыяльных груп: “именитые граждане, купцы, обыватели, иногородние или иностранные гости, цеховые и посадские” [509, с. 363, 364]. Да знакамітых грамадзян адносіліся не толькі вучоныя, мастакі, архітэктары, музыканты з акадэмічнай адукацыяй, чыноўнікі, узнагароджаныя гэтай ступенню за службу, але і купцы-аптавікі з капіталам 50 тыс. руб. срэбрам і больш, а таксама банкіры з капіталам больш 100 тыс. руб. Астатнія купцы падраздзяляліся на тры гільдыі. Да “иногородних или иностранных гостей” адносіліся купцы, запісаныя па рэвізіі ў другім горадзе ці прыехаўшыя з другой краіны, але гандлюючыя ў дадзеным горадзе [170, с. 47]. Дзяленне на саслоўныя групы, якія мелі розныя правы і абавязкі перад феадальнай дзяржавай, стрымлівала працэс фарміравання класаў буржуазнага грамадства.

Архіўныя даныя канца XVIII ст. даюць звесткі пра наступныя групы гарадскога насельніцтва: купцы, мяшчане, разначынцы, рамеснікі, цэхавыя, работнікі [285, арк. 379]. Зрэдку можна знайсці архіўныя звесткі пра сялян, служачых, ваенных, у 30-50-я гады XIX ст. – ганаровых грамадзянах, вучнях сярэдніх навучальных устаноў, настаўніках, аднадворцах, якія пражывалі ў гарадах і мястэчках Беларусі [170, с. 48].

Даных пра колькасць купецтва па ўсім гарадам Беларусі ў канцы XVIII – пачатку XIX ст. няма, таму прыйшлося выкарыстаць звесткі не за адзін які-небудзь год, а за блізкія гады.

Табліца 3.1 – Колькасць купецтва ў гарадах

Беларусі (па губерням) і працэнт ад агульнай

колькасці гарадскога насельніцтва*

Горад

Канец XVIII – пач.

XIX ст.


30-я гады XIX ст.

50-я гады XIX ст.

колькасць

у %

колькасць

у %

колькасць

у %

1

2

3

4

5

6

7

Віцебская губерня**

Віцебск

719

5,8

238

1,2

331

1,1

Гарадок

69

4,6

24

1,0

318

8,1

Дрыса

19

1,0

20

1,8

57

2,9

Лепель

50

3,7

14

0,7

38

1,1

Полацк

672

8,7

468

4,9

573

4,4

Сураж

8

0,7

38

2,4

105

5,4

Усяго

1537

6,9

802

2,1

1422

2,7

Гродзенская губерня

Гродна

60

0,9

34

0,3

186

1,5

Брэст

н. зв.

н. зв.

221

0,2

312

1,7

Ваўкавыск

– // –

– // –

25

1,3

31

1,7

Кобрын

3

0,2

25

0,5

65

1,2

Ліда

н. зв.

н. зв.

19

0,8

14

0,4

Навагрудак

– // –

– // –

37

1,7

69

1,3

Пружаны

14

0,9

59

2,7

54

1,1

Слонім

н. зв.

н. зв.

33

0,5

77

1,1

Усяго

77

0,4

453

1,1

808

1,2

Мінская губерня

Мінск

181

2,9

362

1,9

625

2,5

Бабруйск

310

14,4

611

9,6

531

3,9

Барысаў

43

2,5

183

4,2

123

2,2

Вілейка

48

5,3

10

1,0

20

0,7

Дзісна

90

5,2

26

1,0

96

2,7

Ігумен

н. зв.

н. зв.

7

0,6

8

0,5

Мазыр

17

1,5

19

0,6

45

1,0

Пінск

18

0,3

241

3,6

299

3,0

Рэчыца

116

6,2

20

0,9

303

7,5

Слуцк

84

2,2

104

1,8

24

0,4

Усяго

907

3,6

1583

3,1

2074

2,7

Магілёўская губерня

Магілёў

1267

13,4

179

0,9

607

2,1

Бабінавічы

9

1,1

33

2,6

27

2,3

Беліца

50

6,2

66

2,4

58

2,6

Клімавічы

175

14,8

19

1,0

130

7,5

Копысь

37

2,2

15

0,6

25

0,9

Мсціслаўль

70

2,4

141

2,3

183

3,1

Орша

181

9,3

28

0,9

219

4,3

Рагачоў

188

21,2

79

2,8

153

5,4

Сенна

5

0,3

17

1,1

38

1,8

Ст. Быхаў

115

4,5

27

0,5

52

1,0

Чавусы

437

9,2

25

0,5

142

3,1

Чэрыкаў

123

6,2

23

0,7

66

1,8

Усяго

2567

8,9

652

1,2

1700

2,6

Агульная колькасць

5178

5,2

3490

1,9

6004

2,3

Як мы бачым, у табліцы 3.1 няма звестак па асобным гарадам у той ці іншы перыяд. Але, напрылад, знойдзеныя архіўныя даныя за канец XVIII – пачатак XIX ст. па Беліцы, Бабруйску, Гродне, Магілёву, Мазыру, Рэчыцы і Суражу даюць магчымасць зрабіць выснову, што гільдзейскае купецтва складала ў сярэднім каля 6,5% ад колькасці ўсіх гандлюючых жыхароў гарадоў Беларусі. Так, з 60 чалавек, якія займаліся гандлем у Гродна ў 1804 г., 6 чалавек з’яўляліся купцамі першай, 1 – другой і 7 чалавек – трэцяй гільдыі [204, арк. 2-6].

Крыніцы за 1825 г. па ўсім гарадам Гродзенскай губерні называюць толькі 7 гільдзейскіх купцоў (1 першай гільдыі ў Пружанах, 5 трэцяй гільдыі ў Гродна і 1 у Кобрыне) [225, арк. 6-22].

З канца XVIII ст. да 30-х гадоў XIX ст. назіраўся значны рост колькасці гільдзейскага купецтва – з 87 чалавек у 1798 г. да 3518 у 1839 г. (табліца 3.2). Павялічылася колькасць купцоў першай і другой гільдый: з 8 да 346 чалавек у канцы 30-х гадоў XIX ст., што складала 9,8% агульнай колькасці гільдзейскага купецтва (у 1798 г. – 9,2%). Сярод губерняў па колькасці гільдзейскага купецтва вылучаліся Мінская губерня, дзе налічвалася у 1839 г. 78 купцоў першай гільдыі,

Табліца 3.2 – Колькасць гільдзейскага

купецтва ў гарадах Беларусі (па губерням)

Гарада

гільдыі


1798 г.

1825 г.

1833 г.

1838 г.

1839 г.

1858 г.

I

II

III

I

II

III

I

II

III

I

II

III

I

II

III

I

II

III

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

12

13

14

15

16

17

18

19

Віцебская губерня

Віцебск

1

1

37

17

11

678

7

9

127

2

1

44

9

9

83

19

24

211

Гарадок

н.зв.

н.зв.

н.зв.

н.зв.

н.зв.

52

н.зв.

н.зв.

31

н.зв.

н.зв.

10

н.зв.

н.зв.

23

н.зв.

н.зв.

64

Дрыса

–//–

–//–

–//–

–//–

14

46

–//–

–//–

56

–//–

–//–

17

–//–

–//–

27

–//–

1

19

Лепель

–//–

–//–

–//–

–//–

н.зв.

13

–//–

–//–

30

1

–//–

27

–//–

–//–

14

2

9

48

Полацк

–//–

1

17

2

7

15

20

41

443

н.зв.

3

54

–//–

7

116

1

14

199

Сураж

–//–

н.зв.

2

н.зв.

н.зв.

н.зв.

н.зв.

н.зв.

58

–//–

н.зв.

8

–//–

н.зв.

38

н.зв.

н.зв.

35

Усяго

1

2

56

19

32

817

27

50

745

3

4

160

9

16

301

22

48

566

Гродзенская губерня

Гродна

н.зв.

н.зв.

н.зв.

н.зв.

н.зв.

15

н.зв.

13

123

н.зв.

1

15

н.зв.

17

142

12

54

280

Брэст

–//–

–//–

10

–//–

–//–

н.зв.

15

6

183

21

н.зв.

61

11

н.зв.

550

3

42

132

Ваўка-

выск


–//–

–//–

н.зв.

–//–

–//–

–//–

н.зв.

2

10

н.зв.

–//–

2

н.зв.

–//–

25

н.зв.

н.зв.

112

Кобрын

–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

н.зв.

49

–//–

–//–

7

–//–

–//–

25

–//–

–//–

94

Працяг табліцы 3.2

Ліда

–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

19

–//–

–//–

5

7

–//–

10

1

3

54

Нава-

грудак


–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

43

–//–

–//–

7

н.зв.

–//–

14

1

7

149

Пру-

жаны


–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

1

–//–

–//–

19

–//–

1

4

–//–

13

50

1

4

68

Слонім

–//–

–//–

30

–//–

–//–

н.зв.

–//–

–//–

53

–//–

н.зв.

11

–//–

2

24

н.зв.

2

72

Усяго

//–

//–

40

//–

//–

16

15

21

499

21

2

112

18

32

840

18

112

961

Мінская губерня

Мінск

2

н.зв.

21

н.зв.

н.зв.

н.зв.

н.зв.

37

352

1

4

57

26

61

372

21

49

394

Баб-

руйск


1

–//–

13

–//–

–//–

–//–

33

42

373

43

41

527

45

37

569

14

26

403

Бары-

саў


н.зв.

–//–

н.зв.

–//–

–//–

–//–

н.зв.

8

69

н.зв.

41

142

н.зв.

6

20

1

9

127

Вілейка

–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

н.зв.

10

–//–

н.зв.

36

–//–

н.зв.

11

н.зв.

н.зв.

23

Дзісна

–//–

–//–

9

–//–

–//–

–//–

–//–

н.зв.

31

–//–

–//–

56

–//–

–//–

26

–//–

–//–

41

Ігумен

–//–

–//–

н.зв.

–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

31

–//–

–//–

7

–//–

2

5

1

17

57

Мазыр

2

1

2

–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

37

–//–

–//–

н.зв.

–//–

1

18

н.зв.

22

143

Пінск

н.зв.

н.зв.

н.зв.

–//–

–//–

–//–

5

4

104

6

25

210

6

20

218

4

16

111

Рэчыца

–//–

–//–

7

–//–

–//–

–//–

н.зв.

н.зв.

30

н.зв.

2

21

1

н.зв.

16

3

24

98

Слуцк

–//–

–//–

н.зв.

–//–

–//–

–//–

11

–//–

112

–//–

н.зв.

86

н.зв.

–//–

91

2

7

114

Працяг табліцы 3.2

Док-

шыцы


–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

2

–//–

2

–//–

–//–

н.зв.

–//–

–//–

н.зв.

н.зв.

н.зв.

12

Усяго

5

1

52

//–

//–

//–

51

91

1151

50

113

1142

78

127

1352

56

170

1524

Магілёўская губерня

Магі-

лёў


н.зв.

5

38

н.зв.

н.зв.

н.зв.

3

35

144

16

36

139

8

35

200

31

16

407

Бабі-

навічы


–//–

н.зв.

н.зв.

–//–

–//–

–//–

н.зв.

н.зв.

2

н.зв.

н.зв.

н.зв.

н.зв.

н.зв.













Беліца

–//–

–//–

30

–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

32

–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

57

–//–

4

49

Кліма-

вічы


–//–

–//–

н.зв.

–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

4

–//–

1

16

–//–

–//–

4

–//–

н.зв.

129

Ко-

пысь


–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

5

–//–

н.зв.

н.зв.

–//–

–//–

14

6

14

94

Мсці-

слаўль


–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

115

–//–

–//–

–//–

–//–

23

153

7

31

211

Орша

–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

30

–//–

–//–

–//–

–//–

н.зв.

82

4

23

227

Рага-

чоў


–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

8

–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

75

2

11

172

Сенна

–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

17

–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

22

1

9

73

Стары

Быхаў


–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

6

21

–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

1

н.зв.

9

92

Чавусы

–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

н.зв.

25

–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

7

2

н.зв.

134

Працяг табліцы 3.2

Чэры-

каў


–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

14

–//–

–//–

–//–

–//–

–//–

43

6

11

109

Усяго

//–

5

68

//–

//–

//–

3

41

417

16

37

155

8

58

679

59

129

1714

Агуль-

ная

коль-

касць


6


8


216


19


32


833


96


203


2812


90


156


1569


123


233


3172


165


459


4765

*






















































127 – другой і 1352 – трэцяй. Відавочна, звесткі за 1825, 1833 і 1839 гг. завышаны. У справаздачах губернатараў уключаны ў лік гільдзейскага купецтва, па ўсёй верагоднасці, не толькі гільдзейскія купцы, але і члены іх сем’яў. Даныя за 1838 і 1852 гг. прыведзены з лікам выдадзеных гандлёвых пасведчанняў і болей аб’ектыўна адлюстроўваюць дынаміку колькасці гільдзейскага купецтва. У 1861 г. колькасць купцоў складала 6988 чалавек. Такім чынам, за 9 гадоў яна вырасла болей чым у 2 разы [637, с. 65]. Удзельная вага купецтва сярод насельніцтва гарадоў Беларусі амаль не змянілася.

Частка гільдзейскага купецтва пражывала ў мястэчках Беларусі. Так, з 17 купцоў Рэчыцкага павета Мінскай губерні ў 1839 г. 9 чалавек пражывалі і вялі гандаль у мястэчках [275, арк. 307]. У 1840 г. у мястэчцы Брагін гэтага ж павету налічвалася 16 купцоў трэцяй гільдыі і 1 купец першай гільдыі [275, арк. 362]. У Мінскай губерні ў канцы 30-х гадоў XIX ст купцы пражывалі і гандлявалі ў мястэчках Клецк, Ляхавічы, Цімкавічы [313, арк. 39-40], Зубарэвічы, Івянец, Ракаў, Рубяжэвічы, Стаўбцы [253, арк. 3-11]. У Гродзенскай губерні гільдзейскае купецтва налічвалася ў мястэчках Пірэй (1 купец другой і 20 – трэцяй гільдыі), Горкі (21 купец), Раманава [330, арк. 7-10], Чашнікі (13 купцоў), Улла, Ушачы [362, арк. 134 зв.], Усвяты, Янавічы (13 купцоў), Колышкі і інш. [393, арк. 2]. У Ашмянскім павеце Віленскай губерні купцы пражывалі і гандлявалі ў мястэчку Смаргонь [537, арк. 35].

Праўда, вельмі часта купцы, якія гандлявалі ў мястэчках, былі прапісаны па рэвізіям да гарадоў, але ў справаздачах паліцыі і губернатараў былі паказаны толькі купцы, якія вялі гандаль непасрэдна ў гарадах. У асобных справаздачах былі прыведзены звесткі аб колькасці купцоў і членаў іх сем’яў, у іншых – толькі гільдзейскія купцы, якія аб’явілі свае капіталы. Так, напрыклад, у справаздачы гродзенскага губернатара за 1837 г. налічвалася ў губерні 12 купцоў першай гільдыі, 40 – другой і 1374 – трэцяй гільдыі [242, арк. 8], а ў справаздачы за 1840 г. ёсць звесткі пра аб’явіўшых капітал 3 купцах першай гільдыі, 4 – другой і 131 – трэцяй гільдыі [551, арк. 202], іншымі словамі ў першым выпадку прыведзены звесткі пра колькасць купцоў з членамі іх сем’яў ці колькасці ўсіх гандлюючых разам з тымі, хто не аб’явіў капітал. Прасачыць дынаміку колькасці гільдзейскага купецтва ў сувязі з адсутнасцю аб’ектыўных і дастаткова поўных дадзеных вельмі складана. Маюцца звесткі пра купцоў мужскога полу, якія аб’явілі капітал, па Гродзенскай губерні за шэраг гадоў: у 1813 г. налічвалася 82 гільдзейскіх купцы, у 1815 г. – 90, у 1833 г. – 128, 1839 г. – 137 і ў 1840 г. – 138 купцоў [481, с. 66-67; 30, с. 464; 213, арк. 207-208; 556, арк. 43].

Такім чынам, нягледзячы на тое, што агульная колькасць гандлюючых з канца XVIII да сярэдзіны XIX ст. зменшылася, колькасць гільдзейскага купецтва па Гродзенскай губерні да пачатку 40-х гадоў XIX ст. павялічылася амаль у 2 разы. Дадзеныя па іншым губерням Беларусі таксама сведчаць пра рост колькасці гільдзейскага купецтва. Так, калі ў 1833 г. у Мінскай губерні налічвалася 206 купцоў, якія аб’явілі капітал [481, с. 66-67], ў 1836 г. – 293 [588, арк. 6 зв.] і ў 1857 г. – 297 купцоў [102, с. 558].

У 30-я гады XIX ст назіралася павелічэнне колькасці гільдзейскага купецтва першай і другой гільдый. Але ў 50-я гады гэтага ж стагоддзя адбылося памяншэнне колькасці купцоў вышэйшых гільдый, што тлумачыцца павелічэннем подацяў і купецкіх працэнтных збораў.

У даследуемы перыяд, як сведчаць крыніцы, купецтва папаўнялася выхадцамі з мяшчан, сялян (вельмі рэдка) і мелкапаместнай шляхты. Так, напрыклад, у 1836 г. па Мінску ў купецтва трэцяй гільдыі запісалася 4 шляхціца, 5 мяшчан і 1 селянін [254, л. 147-150]. У іншых гарадах губерні сярод гільдзейскага купецтва налічвалася 5 мяшчан, 7 сялян з гандлёвымі пасведчаннямі трэцяга роду [588, арк. 6 зв.], 4 купецкіх прыказчыкі, якія гандлявамі па давераннасцям [313, арк. 30-40], але ўсе яны яшчэ не перайшлі ў купецкае саслоўе.

Вызначыць дакладна нацыянальны склад купецкага саслоўя па крыніцам другой паловы XVIII – першай паловы XIX ст. вельмі складана. Архіўныя звесткі і статыстычныя матэрыялы не даюць дадзеных пра купецкае саслоўе па нацыянальнаму прызнаку, а толькі па веравызнанню, прычым і гэтыя звесткі сустракаюцца вельмі рэдка.

Па веравызнанню купецтва Беларусі ў даследуемы перыяд можна падзяліць на наступныя групы: праваслаўныя (беларусы, рускія, украінцы), католікі (беларусы, палякі, французы), уніяты (беларусы, украінцы), лютэране (немцы і аўстрыйцы), кальвіністы (швейцарцы), мусульмане (татары) і іўдзеі (яўрэі). Але вызначыць дакладна колькасць купцоў беларускай, рускай, украінскай, нямецкай і аўстрыйскай нацыянальнасці нават па веравызнанню немагчыма; колькасць купцоў яўрэйскай і татарскай нацыянальнасцяў можна вызначыць з адпаведнымі папраўкамі дастаткова дасканальна. Можна вызначыць у цэлым колькасць беларускага, рускага, украінскага насельніцтва Беларусі, якія займаліся гандлем, а таксама агульную колькасць замежных гасцей, гандляваўшых на тэрыторыі Беларусі і нейкі час пражываўшых тут.

Крыніцы другой паловы XVIII – першай паловы XIX ст. часцей за ўсё даюць звесткі пра купцоў-хрысціян і купцоў-іўдзеяў. Па асобных гарадах паказана колькасць пратэстантаў, якія падаваліся не заўсёды ці запісваліся ў разрад “замежных гасцей”. Так, напрыклад, у канцы XVIII ст. у Слуцку пражывала 105 лютэран і 36 кальвіністаў [278, арк. 6], а ў Брэсце – 98 чужаземцаў [30, с. 96-97]. У асобных гарадах Беларусі ў разрад “купцоў-хрысціян” уваходзілі літоўцы і палякі (католікі), а сярод праваслаўных гандляроў былі рускія і ўкраінцы. Але пераважную частку “купцоў-хрысціян” складала карэннае беларускае насельніцтва. Гэта пацвярджае і заўвага ў “Тапаграфічным апісанні Мінскай губерні” 1800 г. у адносінах да жыхароў г. Мінска: “Нравы, одежда, обряды, обычаи и поведение вообще сего города ничем не разнятся от жителей Белорусской губернии” (тэрыторыі ўсходняй часткі Беларусі, якая была далучана да Расійскай імперыі пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 г.), а “наречие или язык” толькі “благородного общества” (дваран) – польскі. Мова ж простага народа была “славянской, соединенной с польским и российским” [581, арк. 12], г. зн. беларускай. Гэты факт яшчэ раз пацвярджае выснову пра тое, што пераважная большасць “купцоў-хрысціян” Беларусі ў канцы XVIII ст. былі беларусамі.

Значная частка купецтва і наогул усіх гандлюючых, асабліва ў гарадах і мястэчках, былі яўрэі. У другой палове XVIII ст., калі Беларусь яшчэ знаходзілася ў складзе Рэчы Паспалітай, яўрэі не адносіліся да мяшчанскага саслоўя. Калі ж Беларусь была далучана да Расійскай імперыі, яўрэі ў статыстычных зборніках і справаздачах сталі ўключацца ў мяшчанскае і купецкае саслоўі. Так, у ведамасці за 1775 г. былі ўлічаны яшчэ толькі “купцы-хрысціяне”, а ў ведамасцях за 1780 г. ўжо “купцы-хрысціяне” і “купцы-яўрэі”. Напрыклад, па г. Слуцку адзначаецца 2 “купцы з хрысціян” і 37 “купцоў-яўрэяў”, а ў г. Брэсце – 6 “купцоў-хрысціян” і 9 “купцоў-яўрэяў” [130, с. 122]. Гэта было абумоўлена тым, што толькі ў 1780 г. быў выдадзены ўказ, па якому яўрэям, якія пражывалі на той час у Магілёўскай і Полацкай губернях, дазвалялася запісвацца ў купецтва.

Крыніцы канца XVIII – першай паловы XIX ст. сведчаць, што ў гарадах Беларусі болей 50% гандляроў былі яўрэйскай нацыянальнасці [503, с. 582, 633], хаця ім і забаранялася не толькі адкрываць прамысловыя і гандлёвыя прадпрыемствы ў сельскай мясцовасці, але і пражываць за межамі гарадоў і мястэчак, а таксама пакідаць тэрыторыю пражывання ці так званую “мяжу яўрэйскай аседласці” без спецыяльнага дазволу ўлад Расійскай імперыі [285, арк. 5-224; 286, арк. 5-221; 288, арк. 14; 342, арк. 1-133 і інш.]. У склад гэтай тэрыторыі (“мяжы яўрэйскай аседласці”) уваходзілі беларускія губерні, Чарнігаўская, Ноўгарад-Северская, Екацярынаслаўская губерні і Таўрычанская вобласць [510, с. 532].

Пачынаючы з канца XVIII ст. расійскі ўрад прымае ўсе меры для перасялення яўрэяў з сельскай мясцовасці ў гарады і мястэчкі, што прывяло не толькі да значнага росту яўрэйскага насельніцтва ў гарадах і мястэчках Беларусі, але і да росту ўдзельнай вагі гандлюючых і гільдзейскага купецтва яўрэйскай нацыянальнасці. Меры царскага ўраду прымаліся вельмі жорсткія. Так, напрыклад, у Мозырскім павеце ў 1796 г. высяленне яўрэяў з сельскай мясцовасці праводзілася з дапамогай воінскіх каманд [272, арк. 1, 2, 11]. 19 кастрычніка 1807 г. быў выдадзены ўказ сената аб перасяленні яўрэйскага насельніцтва з сёл і вёсак у гарады і мястэчкі ў трохгадовы тэрмін. Для правядзення гэтай акцыі быў утвораны спецыяльны камітэт [285, арк. 225]. Да перасялення ў гарады і мястэчкі ў Мінскай губерні было прызначана ў 1808 г. 672 сям’і (перасялілася 501 сям’я) [285, арк. 5-24; 286, арк. 5-6, 13-76, 101-102, 216-224]. У 1809 г. да перасялення было прызначана яшчэ 642 сям’і (1100 чалавек мужскога і 1351 чалавек жаночага полу) [288, арк. 14]. Пасля гэтых акцый у сельскай мясцовасці губерні заставалася пражываць яшчэ 1339 сем’яў (2130 чалавек мужскога і 2665 чалавек жаночага полу). Указам сената ад 11 красавіка 1822 г. яўрэям катэгарычна забаранялася пражываць у сельскай мясцовасці з 1825 г. [342, арк. 1]. Гэта прывяло да таго, што ў асобных гарадах Беларусі купецтва яўрэйскай нацыянальнасці складала ад 80 да 100% усіх гандлюючых, а падатковы прыгнёт і палітыка дыскрымінацыі ў адносінах да яўрэйскага насельніцтва замаруджвалі не толькі развіццё гандлю, але і ўвесь працэс генезісу капіталізму ў рэгіёне.

Такім чынам, развіццё гандлёва-грашовых адносін у Беларусі прыводзіла да росту купецкага саслоўя. Але ў выніку панавання феадальна-прыгонніцкіх адносін і аграрнага характару эканомікі Беларусі колькасць гандлюючых не толькі не павялічылася, але і ў канцы даследуемага перыяду нават зменшылася. У 50-я гады XIX ст. зменшылася і колькасць купцоў першай і другой гільдый, колькасць купецтва трэцяй гільдыі ў гэты перыяд павялічылася.

Сацыяльнай базай папаўнення колькасці гандлюючых былі мяшчане, шляхта і сяляне. Але сярод гільдзейскага купецтва выхадцаў з сялянскага саслоўя было вельмі мала.

Увядзенне “мяжы яўрэйскай аседласці”, палітыка царскага ўраду Расійскай імперыі ў Беларусі прывялі да таго, што значную частку купецкага саслоўя складалі гандляры яўрэйскай нацыянальнасці. У канцы даследуемага перыяду ў асобных невялікіх гарадах і мястэчках беларускіх губерняў купцы-яўрэі складалі большасць гандлюючых. Падатковы прыгнёт у адносінах да купецтва яўрэйскай нацыянальнасці і іншыя дыскрымінацыйныя меры тармазілі працэс першапачатковага накаплення капіталаў і прыніжалі ролю купецкага саслоўя не толькі ў працэсе фарміравання буржуазнага класа, але і ў цэлым у працэсе генезісу капіталізму ў рэгіёне.



Кантрольныя пытанні:

1. Якія метады можна выкарыстаць пры падліку колькасці гандлюючых і гільдзейскага купецтва? Якая колькасць гэтых груп насельніцтва Беларусі была ў другой палове XVIII – першай палове XIX ст.?

2. Як можна вызначыць сацыяльны і нацыянальны склад купецтва ў перыяд позняга феадалізму?

3. Як колькасны, сацыяльны і нацыянальны склад гандлюючых і гільдзейскага купецтва ўплываў на сацыяльна-эканамічныя працэсы ў Беларусі ў вывучаемы перыяд?



: bitstream -> doc -> 3246
doc -> Шляхі зносін І транспарт у эканамічным развіцці полацка канца XVIII — пачатку XX ст. А. У. Канойка
doc -> Надрукавана: Спрэчныя пытанні. З гісторыі польска-беларускіх узаемаадносін у 1918-1945 гг. Генезі, кантэкст. Вынікі : Зборнік навуковых прац II і IV міжнар навук. – тэарэтыч канф., Мінск, 2010-1012 гг
doc -> У. В. Тугай, бдпу (Мінск)
doc -> Шостыя Міжнародныя Доўнараўскія чытанні
doc -> Аналіз крыніц па гісторыі гандлю ў беларусі другой паловы XVIII – першай паловы XIX ст
doc -> Шляхі зносін І транспарт у эканоміцы беларускага Палесся ў канцы XVIII — пачатку XX ст
doc -> Европа: актуальные проблемы этнокультуры, Материалы IV международной научно-теоретической конференции, Минск, 23 июня 2012, Бел гос пед ун-т им. М. Танка; ред кол. В. В. Тугай (отв ред.) [и др.] Минск, бгпу, 2012
doc -> Надрукавана: Гісторыя І памяць. XV-XX стст. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гародня, 9-10 лістапада 2013 г.), / Пад. Рэд. А. К. Краўцэвіча І А. Ф. Смалянчука, Гародня 2014. – С. 304-312. Ключавыя словы
doc -> Стан І перспектывы развіцця фізічнай культуры І спорту ў бдпу


1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка