Сацыяльная палітыка дзяржаў-удзельніц снд



Дата канвертавання15.05.2016
Памер33.37 Kb.
САЦЫЯЛЬНАЯ ПАЛІТЫКА ДЗЯРЖАЎ-УДЗЕЛЬНІЦ СНД
Пыцель В.Л., 2 курс, ДКП

Навуковы кіраўнік: Саракавік І.А., к.г.н., дацэнт
Сацыяльная палітыка дзяржавы – сістэма скаардынаваных мераў органаў дзяржаўнай улады, якія накіраваны на дасягненне мэтаў у вобласці сацыяльнага развіцця: рост прыбыткаў і спажывання насельніцтва, павышэнне якасці розных бакоў жыццядзейнасці, сацыяльную абарону грамадзян краіны.

Сацыяльная палітыка закранае, такім чынам, сферы працы, спажывання, побыту, адукацыі, сацыяльнай падтрымкі і сацыяльнай абароненасці насельніцтва. Яна заклікана ліквідаваць або змякчыць негатыўныя сацыяльныя наступствы рынкавага гаспадарання ў краіне (беспрацоўе, рэзкую сацыяльную дыферэнцыяцыю і маёмаснае расслаенне грамадзян і г. д.), супрацьдзейнічаць з'явам сацыяльнай дэзарганізацыі грамадства [1, с. 383].

Зыходзячы з таго, што большасць краін Садружнасці абвясцілі сябе сацыяльнымі дзяржавамі, вышэйшай каштоўнасцю якіх з'яўляецца чалавек, яго жыццё і правы, у іх, адпаведна, павінен быць выпрацаваны комплексны падыход, вызначаны прынцыпы дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі, уключаючы сістэму сацыяльнай абароны насельніцтва.

Улічваючы складаную сацыяльную сітуацыю ў Расіі і іншых краінах СНД, Усеагульнай канфедэрацыяй прафсаюзаў (УКП) распрацаваны «Асноўныя палажэнні комплекснай сістэмы сацыяльнага забеспячэння». Яны прыняты Міжпарламенцкай асамблеяй дзяржаў-удзельніц СНД і адобраны Кансультацыйнай радай па працы, міграцыі і сацыяльнай абароне насельніцтва.

Прафсаюзы краін СНД зыходзілі з таго, што дзяржаўная палітыка ў вобласці сацыяльнай абароны насельніцтва павінна ўяўляць сабой цэласную сістэму мераў эканамічнага, прававога, сацыяльнага і арганізацыйнага характару і распаўсюджвацца як на працаздольнае, так і на непрацаздольнае насельніцтва.

Для працаздольнага насельніцтва прыярытэтнае значэнне мае садзеянне з боку дзяржавы занятасці, атрыманню прыбытку, забяспячэнню годнага жыцця, усталяванню гарантый мінімальнага памеру зарабатнай платы, іншых гарантый, звязаных з працоўнымі і іншымі праваадносінамі. Для непрацаздольных і працаздольных грамадзян, якія не маюць магчымасці ажыццяўляць працоўную дзейнасць у сілу аб'ектыўных прычын або якія маюць нізкія прыбыткі, павінна дзейнічаць комплексная сістэма сацыяльнага забеспячэння, або сацыяльнай абароны.

Сістэму сацыяльнай абароны такой групы насельніцтва трэба грунтаваць на агульнапрынятых міжнародных нормах і стандартах і, найперш, Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, дакументах Міжпарламенцкай Асамблеі, міждзяржаўных дамовах і дамовах дзяржаў-удзельніц СНД.

Асабліва хацелася б адзначыць значэнне Пастаяннай камісіі па сацыяльнай палітыцы і правам чалавека Міжпарламенцкай Асамблеі краін-удзельніц СНД, нарматыўныя прававыя акты якой вельмі яскрава і ў поўным аб’ёме адлюстроўваюць асноўныя кірункі сацыяльнай палітыкі краін-удзельніц СНД. Да такіх актаў адносяцца наступныя нарматыўныя прававыя акты: «Аб сацыяльных гарантыях для асоб, якія выконвалі воінскі або службовы абавязак у Афганістане або іншых краінах, у якіх вяліся баявыя дзеянні»; «Аб сацыяльнай абароне грамадзян»; «Аб падтрымцы маладзёжных і дзіцячых аб'яднанняў»; «Аб абароне дзяцінства ў дзяржавах-удзельніцах Садружнасці Незалежных Дзяржаў»; «Асноўныя кірункі рэфармавання зарабатнай платы ў дзяржавах-удзельніцах СНД» і іншыя.

Асобна трэба вызначыць рэкамендацыі «Асноўныя кірункі фарміравання сацыяльнай палітыкі ў краінах-удзельніцах СНД» Пастаяннай камісіі па сацыяльнай палітыцы і правам чалавека. Згодна з імі асноўнымі кірункамі сацыяльнай палітыкі СНД з’яўляюцца:

– удасканаленне сацыяльнай сферы жыцця грамадства;

– дзяржаўныя гарантыі сацыяльнага развіцця;

– удасканаленне сістэмы сацыяльнага заканадаўства;

– ратыфікацыя Еўрапейскай сацыяльнай хартыі;

– павышэнне сацыяльнай актыўнасці насельніцтва.

Адсюль вынікае прынцып раўнапраўя, калі кожны чалавек мае права на сацыяльнае забеспячэнне, якое забараняе дыскрымінацыю любога роду незалежна ад расы, колера скуры, полу, мовы, рэлігіі, палітычных або іншых перакананняў, нацыянальнага або сацыяльнага паходжання, маёмаснага становішча, саслоўнага і г. д. Гэта асабліва актуальна ў цяперашні час для краін Садружнасці, якія маюць значныя міграцыйныя патокі.

Прынцыпы дзяржаўнай палітыкі па сацыяльнай абароне насельніцтва павінны ўсталёўвацца на заканадаўчым узроўні. Важным нарматывам, які вызначае парог беднаты, з'яўляецца мінімальны спажывецкі бюджэт, які выкарыстоўваецца для вызначэння памераў гарантаваных сацыяльных выплат і мінімальнай аплаты працы. Акрамя гэтага, сістэма павінна прадугледжваць механізм перагляду пенсій і іншых выплат насельніцтву з улікам змен у эканоміцы, дынамікі цэн на асноўныя спажывецкія тавары і паслугі. Неабходна, каб гэтыя меры былі адэкватнымі па памерах і, як правіла, насілі папераджальны і адрасны характар.


Літаратура

1. Шульга, В.А. Национальная экономика: учебник / В.А. Шульга, Л.М. Бадалов, В.Л. Бешенковский [и др.]. – М.: Изд-во Рос. экон. акад., 2002. – 592 с.
Каталог: dfiles
dfiles -> Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Слонімскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Аддзел ідэалагічнай работы бераставіцкага райвыканкама аддзел культуры бераставіцкага райвыканкама раённая арганізацыя таварыства “веды”
dfiles -> Значимые мероприятия – 2015 года Библиотечная система
dfiles -> Загс паведамляе: 2014 год у лічбах І фактах
dfiles -> Бібліятэкі-юбіляры Мар’інагорская гарадская бібліятэка (1993) – 20 гадоў
dfiles -> Л. А. Антанюк Б. А. Плотнікаў Беларуская мова: прафесійная лексіка
dfiles -> Адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца Міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь па заявах грамадзян


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал