Зноў адшумелі віхуры, мінулі халады. На змену марознай зіме прыйшла вясёлая, цёплая, свежая пара года - вясна. І вось за акном ужо зусім іншы пейзаж: зелянее трава, зацвітаюць пралескі, ярчэй свеціць сонца, званчэй спяваюць птушкі - усё гэта прадказвае добры, радасны, настрой і, вядома ж, прадвяшчае перадпачатак вясновых свят!
Адзін з іх Міжнародны жаночы дзень - 8 сакавіка. Жаночы Дзень радуе абсалютна ўсіх людзей, таму што нясе ў сабе сілу адраджэння і росквіту.У гэта свята дзяўчынкі, жанчыны становяцца яшчэ прыгажэйшымі і мілейшымі! Яны чуюць добрыя словы, ім дораць кветкі, падарункі, гучыць для іх многа прыгожых песен. Хочацца жадаць усім ім толькі радасці.
У нашай школе з самай раніцы панавала святочная атмасфера. Была праведзена канцэртная праграма для настаўнікаў, мам, бабуль, дзяўчынак; у кожным класе былі арганізаваны мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму дню. Не забыліся вучні нашай школы аб тым, што трэба павіншаваць са святам работнікаў філіяла “Дубна” і Дубненскай участковай бальніцы, і яе пацыентаў. Так хацелася зрабіць нешта прыемнае для іх, падарыць атмасферу свята, падзяліцца добрым настроем.
Сардэчныя словы, вясёлыя песні, прыгожыя вершы гучалі ў адрас гэтых жанчын. Як жа прыемна было назіраць за іх шчырымі эмоцыямі, прыемнымі ўсмешкамі, а некаторых жанчын так кранулі вершы аб маці, што на іх вачах з'явіліся слёзы радасці!
Якое ж задавальненне дарыць шчасце іншым людзям і напаўняць мір дабром, бо нават ад простага чалавечага "дзякуй" на душы становіцца цяплей.
Каб дарыць радасць іншым, не трэба любіць увесь мір, проста трэба любіць тых, хто побач з вамі. Дзяліцеся сваім шчасцем з іншымі і неўзабаве самі заўважыце, што сталі шчаслівейшымі.
Ю.Маціеўская
вучаніца 9 класа
ДУА “Дубненская сярэдняя школа”
Поделитесь с Вашими друзьями: |