Савета юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта



Дата канвертавання15.05.2016
Памер28.14 Kb.
ПАСТАНОВА

Савета юрыдычнага факультэта

Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта
ад 17 лютага 2014 г.
Заслухаўшы i абмеркаваўшы інфармацыю намеснікаў дэкана У.М. Сатоліна, А.А. Данілевіча, Ю.Л. Шаўцова Аб выніках зімовай экзаменацыйнай сесіі 2013-2014 навучальнага года», Савет

ПАСТАНАВIЎ:

1. Ажыццяўляць сістэматычны кантроль за арганізацыяй вучэбнага працэсу, правядзеннем атэстацыі студэнтаў у адпаведнасці з Правіламі правядзення атэстацыі студэнтаў, курсантаў, слухачоў пры асваенні зместу адукацыйных праграм вышэйшай адукацыі. Да 10.03.2014 абмеркаваць вынікі зімовай сесіі 2013-2014 навучальнага года на пасяджэннях кафедраў (адказныя: намеснік дэкана У.М. Сатолін, загадчыкі кафедраў).

2. Працягваць работу па забеспячэнню неабходнага вучэбна-метадычнага суправаджэння адукацыйнага працэсу на I і II ступенях вышэйшай адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі новага пакалення (адказныя: намеснікі дэкана У.М. Сатолін, В.І. Чупрыс, загадчыкі кафедраў).

3. Распрацаваць і зацвердзіць ва ўстаноўленым парадку праграмы і білеты да дзяржайных экзаменаў з улікам зменаў у заканадаўстве, а таксама падаць да 20.05.2014 у дэканат спіскі рэцэнзентаў дыпломных работ. Абарону курсавых работ правесці да 30.05.2014 (адказныя: намеснік дэкана У.М. Сатолін, загадчыкі кафедраў).

4. З мэтай паляпшэння якасці падрыхтоўкі дыпломных работ, магістэрскіх дысертацый і здачы кандыдацкіх экзаменаў правесці дадатковыя заняткі і індывідуальныя кансультацыі студэнтаў (адказныя − загадчыкі кафедраў).

5. Узмацніць кантроль за наведваннем студэнтамі заняткаў, шырэй выкарыстоўваць магчымасці сістэмы матэрыяльнага стымулявання і аказання матэрыяльнай дапамогі навучэнцам I і II ступені вышэйшай адукацыі. Правесці анкетнае апытанне студэнтаў аб якасці выкладання вучэбных дысцыплін на факультэце (адказныя: намеснік дэкана У.М. Сатолін, старшыня савета старастаў Крышталь Д.С., старшыня студэнцкага савета па якасці адукацыі Г.В. Коваль, загадчыкі кафедраў).

6. Кафедрам забяспечыць належнае правядзенне прыёму кантрольных работ, залікаў і экзаменаў у студэнтаў завочнай формы навучання ў «дні завочніка» (адказныя: намеснік дэкана Ю.Л. Шаўцоў, загадчыкі кафедраў).

7. Кантроль за выкананнем дадзенай пастановы ўскласці на намеснікаў дэкана юрыдычнага факультэта У.М. Сатоліна, Ю.Л. Шаўцова.

Старшыня Савета С.А. Балашэнка

ПАСТАНОВА

Савета юрыдычнага факультэта

Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта
ад 17 лютага 2014 г.
Заслухаўшы i абмеркаваўшы даклад старшыні Савета па НДРСА Д.У. Iвановай «Аб рабоце студэнцкіх навуковых гурткоў, Студэнцкага Навуковага Савета, СНДЛ і вучэбнай лабараторыі «Юрыдычная клініка»», Савет

ПАСТАНАВIЎ:

1. Прызнаць работу 19 студэнцкіх навуковых гурткоў, Студэнцкага Навуковага Савета, студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі і вучэбнай лабараторыі «Юрыдычная клініка» здавальняючай.

2. Загадчыкам кафедраў і кіраўнікам студэнцкіх навуковых гурткоў працягваць працу ў накiрунку арганiзацыйнага i метадычнага забеспячэння працы гурткоў, спрыяць працягу навуковай дзейнасці адораных студэнтаў у магістратуры і аспірантуры.

  3. Кіраўнікам студэнцкіх навуковых гурткоў, старшыні Савета па НДРСА, кіраўніку СНДЛ, загадчыцы вучэбнай лабараторыі «Юрыдычная клініка» спрыяць актывізацыі публікацый студэнтаў, стымуляваць студэнтаў да ўдзелу ў канферэнцыях, конкурсах і алімпіядах.

4. Старшыні Савета па НДРСА садзейнічаць аднаўленню складу Студэнцкага Навуковага Савета і наладжванню яго далейшай дзейнасці.

5. Старшыні Савета па НДРСА і намесніку дэкана юрыдычнага факультэта па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці забяспечыць правядзенне конкурсу навуковых работ студэнтаў і магістрантаў юрыдычнага факультэта.

6. Кантроль за выкананнем дадзенай пастановы ўскласці на намесніка дэкана юрыдычнага факультэта па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці Чарвякову Т.А.




Старшыня Савета С.А. Балашэнка
Каталог: pub
pub -> Індывідуальныя ўдзельнікі вочнага тура Беларускай юрыдычнай студэнцкай алімпіяды-2012
pub -> Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2008 Намінацыя: Сутнасць прававой інфарматызацыі
pub -> Да ўдзелу ў завочным камандным туры Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2009 дапушчаны наступныя каманды
pub -> Навучальная установа (факультэт) Колькасць каманд, назвы каманд
pub -> Зводны пратакол камандны залік
pub -> Зводны пратакол індывідуальны залік
pub -> Статыстычная табліца ўдзельнікаў завочнага індывідуальнага тура Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2008
pub -> Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2008 Намінацыя: Колькасць балаў за завочны тур
pub -> Агееў А. Р. Спіс Навукова-метадычныя работы І публікацыі
pub -> Асноўныя публікацыі: Манаграфіі


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал