ПАСТАНОВА
Савета юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
ад 30 верасня 2014 г.
Заслухаўшы і абмеркаваўшы выступленні па пытанню «Аб стане і павышэнні эфектыўнасці работы куратараў на юрыдычным факультэце БДУ”, Савет юрыдычнага факультэта
ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Прызнаць, што ў цэлым дэканат і кафедры належным чынам арганізуюць выхаваўчую, ідэалагічную і сацыяльную работу куратараў. Дзейнасць куратараў на юрыдычным факультэце ажыццяўляецца ў поўнай адпаведнасці з Асноўнымі накірункамі выхаваўчай і ідэалагічнай работы з моладдзю ў Рэспубліцы Беларусь і БДУ (Кодэксам аб адукацыі Рэспублікі Беларусь, Канцэпцыяй і Праграмай безперапыннага выхавання дзяцей і навучэнцаў ў Рэспубліцы Беларусь, Праграмай развіцця БДУ на 2011-2015 г.г.), планамі выхаваўчай і ідэалагічнай работы БДУ і юрыдычнага факультэта.
2. Загадчыкам кафедраў:
- рэкамендаваць куратарам-выкладчыкам павышаць кваліфікацыю і сваё асабістае педагагічнае майстэрства ў накірунках педагагічнай і куратарскай дзейнасці на базе дзяржаўных устаноў (РІВШ БДУ, факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Інстытута журналістыкі БДУ і інш.);
- сістэматычна ўключаць у парадак дня да пасяджэння кафедры пытанні аб якасці выканання куратарамі сваіх абавязкаў.
3. Загадчыку кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду (прафесар А.А. Данілевіч):
да 01 чэрвеня 2015 г. прапанаваць дэканату дзённага навучання ад кафедры кандыдатуры з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу для назначэння куратарамі акадэмічных груп.
4. Куратарам акадэмічных груп 1-3 курсаў:
- перыядычна абмяркоўваць тэматыку і змест куратарскіх гадзін са студактывам з мэтаю удасканалення форм работы ў групах і прыцягнення студэнтаў да актыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці факультэта;
- лічыць прыярытэтнай задачай у выхаваўчай рабоце прафілактыку супрацьпраўных паводзін студэнтаў, фарміраванне ў іх прававой культуры, адказных паводзін;
- азнаёміцца са зместам загадаў Рэктара, накіраваных на ўдасканаленне парадку правядзення экскурсій, турыстычных і іншых мерапрыемстваў са студэнтамі;
- ажыццяўляць узаемадзеянне з Псіхалагічнай службай БДУ, ладзіць сустрэчы студэнтаў з псіхолагамі і прадстаўнікамі медыцыны.
5. Кіраўнікам студэнцкага самакіравання (ПА БРСМ, Савету стараст, Прафбюро студэнтаў, Савету па якасці адукацыі юрыдычнага факультэта, Студэнцкаму саюзу) працягваць практыку:
- правядзення сацыялагічных апытанняў студэнтаў груп аб рабоце іх куратараў;
- удасканалення работы Студэнцкай куратарскай службы сярод груп 1 курса.
6. Кантроль за выкананнем пастановы ўскласці на намесніка дэкана па вучэбна-выхаваўчай рабоце А.В. Шыдлоўскага.
Старшыня Савета С.А. Балашэнка
Поделитесь с Вашими друзьями: |