Сцэнар навагодняй імпрэзы 3-4 кл.
Дзейныя асобы: Баба Злюка і яе Памочнік.
Казачнік.
Разгуляй-Разгуляевіч.
Дзед Мароз.
Снягурачка.
Музыка.
Разгуляй: Добры дзень, дзеці! Мяне клічуць Разгуляй! Усё жыццё я прыдумляю гульні для дзяцей, а пасля гуляю ў гэтыя гульні разам з дзецьмі. А зараз мы з вамі пагуляем у зайкаў.
(Звяртаецца да казачніка)
Казачнік, ператвары сваёй чароўнай палачкай хлопчыкаў і дзяўчынак у вясёлых , гарэзлівых зайчыкаў.
Казачнік: Крэкс, пэкс, фэкс! Рабяты, вы цяпер зайчыкі!
Разгуляй: Ой, якія вы ўсе гарэзлівыя, і як вас тут шмат.
А ну, вушкамі – варушым, так, так, так!
Лапкамі лапочам – лап,лап,лап!
Ножкамі патупаем – топ, топ, топ!
Губкамі падзьмухаем – фу, фу, фу!
(Да музыкі)
Музыка-музыка, дапамажы, падыграй. А вы, дзеці. Як узмахну рукой, дапамагайце мне спяваць:
Зайкам узімку холадна, хо-ладна!
Зайкі ўзімку грэюцца, грэ-юц-ца!
Вушкамі варушаць – так-так-так!
Лапкамі лапочуць – лап-лап-лап!
Ножкамі тапочуць – так-так-так!
Губкамі падзьмухваюць – фу-фу-фу!
Вось якія малайцы, а зараз казачнік зноў ператворыць вас у дзетак.
Казачнік: Крэкс, пэкс, фэкс! Зайцы ў лес уцякайце!
Разгуляй: Ну вось зноў перада мной дзеткі, такія ж прыгожыя, як кветкі. А вы ведаеце, дзеткі, што раз на год адбываюцца цуды, калі ўсе казачныя героі, героі вашых любімых мульцікаў, усе зверы могуць сабрацца разам. Калі ж гэта можа адбыцца, хто мне падкажа?
Так, на Новы год усе могуць разам сустрэцца каля ёлкі-прыгажуні. І сягоння да нас на свята прыйшла ўсім добра знаёмая Папялушка са сваімі кавалерамі, наша любімая Чырвоная шапачка са смачнымі піражкамі, вясёлыя Пятрушкі і інш.
Выходзяць названыя героі.
Ч. Шапачка: Мы усе віншуем вас з надыходзячым Новым годам і запрашаем у карагод.
Казачнік: А ці ведаеце вы, дзеці, што пад Новы год заўсёды адбываюцца незвычайныя прыгоды? Вось і сёння, мне здаецца, штосьці павінна адбыцца. Чуеце, хтосьці ідзе. Трэба схавацца.
З-за ёлкі крадзецца памочнік Бабы Ягі, аглядваецца па баках і падае умоўны знак.
Памочнік: Гаў-гаў-гаў!
Баба Злюка: Адказвае. Кар-кар-кар!
Памочнік: Ідзіце сюды, Ваша злейшая Вялікасць. Тут нікога няма.
Выходзіць Баба Злюка.
Баба Злюка: Зноў надыходзіць Новы год! Як мне надакучыла гэтае свята, усе смяюцца, весяляцца, карагоды вакол ёлкі водзяць. А снягурачка, такая ўжо чыстая, бялюткая, такая добранькая. Ух, аж брыдка глядзець! І гэты яшчэ стары з палкай. Зусім з глузду з’ехаў, здзяцініўся, песні пяе, скача як ненармальны. Ух, надакучыла! Не перажыву я гэты Новы год.
(На памочніка)
Чаго стаіш, думай што-небудзь. Думай як святу перашкодзіць. Ну, прыдумаў?
Памочнік: Не.
Баба Злюка: І чаму цябе ў школе памочнікаў вучылі?
Памочнік: Добрым справам. Я думаў, што патраплю да добрага чараўніка на практыку. Характар у мяне добры. Пра дрэннае я думаць не ўмею.
Баба Злюка: Добрыя справы! Бачыце, характар у яго добры. Бедненькі пра дрэннае думаць не ўмее. Ух, як ты мне надакучыў. Ды я цябе зараз у што-небудзь ператвару! Ну! Кажы!
Памочнік: Не трэба, Ваша злейшая вялікасць. Я буду старацца.
З’яўляецца казачнік.
Казачнік: Што рабіць, што рабіць? Баба Злюка збіраецца перашкодзіць нашаму святу. А вось ідзе мой сябар Музыка. Трэба з ім падзяліцца.
З’яўляецца музыка.
Казачнік: Добры дзень, сябра Музыка.
Музыкант: Добры дзень, казачнік. Са святам цябе! З Новым годам! Ты ведаеш, я склаў новую навагоднюю песню, а ты мне разам з дзецьмі дапамажы.
Пяюць.
Казачнік: Сапраўды вельмі прыгожая навагодняя песня. Трэба і мне за справу брацца.
Махае чароўнай палачкай і варожыць.
Крэкс, пэкс, фэкс. З’явіся да нас гарэзлівы Разгуляй-Разгуляевіч.
З-за ёлкі з’яўляецца Р. Разгуляевіч.
Разгуляй: Дзеці, не сумавалі без мяне?
А давайце з вамі разам пагуляем.
А музыкант дапаможа.
Гульня.
Казачнік: Цішэй, сюды ідуць Баба Злюка з Памочнікам. Нам трэба схавацца і паглядзець, што яны будуць рабіць.
Усе хаваюцца, з’яўляецца Баба Злюка і памочнік.
Баба Злюка: Хуценька паглядзі,каб нікога не было паблізу.
Памочнік: Нікога няма, Ваша Злейшая Вялікасць.
Баба Злюка: Добра, вельмі добра! Зараз я буду чараваць. Стань і глядзі на мяне. Зараз я ператвару цябе ў каня, а сама буду рыцарам.
Памочнік: А навошта?
Баба Злюка: Навошта? І які ты нездагадлівы! У такім выглядзе нас ніхто не пазнае. Нам толькі на свята прайсці, а потым я ім пакажу такі Новы год! Ух! Станавіся, пачынаю варажыць.
Гукае духаў.
Чумфара, бумфара, чыкі – брыкі у каня ператварыся.
Музыка, гром, памочнік пачынае скакаць вакол ёлкі, і крычаць і-га-га.
Баба Злюка: Бегае за канём і ловіць яго. Т-р-р-р. стой кажу. Ты хто?
Памочнік: Памочнік, яго Злейшага Вялікасці.
Баба Злюка: А чаго ржэш, скачаш як конь?
Памочнік: Дык вы ж загадалі.
Баба Злюка: Ух, балда! Не атрымалася ў каня, паспрабую па іншаму. Ты будзеш вучоным сабачкам, а я дрэсіроўшчыкам. Станавіся і глядзі на мяне. Абра-кадабра, чумфара-бумфара, чыкі-брыкі ў вучоную сабаку ператварыся!
Музыка, гром, Памочнік сядзіць на задніх лапах, пярэднія трымае перад сабой і глядзіць на Бабу Злюку.
Баба Злюка: Колькі будзе два на два?
Памочнік: Чатыры, Ваша Злейшая Вялікасць.
Баба Злюка: Дурань! Трэба гаўкаць, а не размаўляць.
Памочнік: Гаў – гаў – гаў – гаў!
Баба Злюка: Вось так. Ух мы ім пакажам!
Незнарок паўтарае закляцце, і сабака робіцца злосным і бегае за Бабай Злюкай.
Баба Злюка: Вой, ратуйце! Каравул! Дапамажыце! Што я нарабіла, я ж чароўныя словы пераблытала. Вой, ратуйце!
Баба Злюка ўцякае, за ёй бяжыць сабака. З’яўляюцца казачнік і Р. Разгуляевіч.
Казачнік: Вось дык начаравала. Так ёй і трэба. Разгуляй-Разгуляевіч пагуляй з дзецьмі, або загадай ім загадкі.
Пасля загадак і гульняў выходзіць Баба Злюка уся перабінтаваная, абапіраючыся на клюку, за ёй Памочнік.
Баба Злюка: Ой!Ой! Ой! Добранькі! Так пакусаў сваю гаспадыню, ледзь жывая засталася.
Памочнік: Я не вінаваты. Гэта ваша закляцце падзейнічала. Так дзеці?
Баба Злюка: Трэба варушыцца, я чула што сюды хутка з’явіцца Дзед Мароз са сваей Снягурачкай. У мяне з’явіўся новы план.
Памочнік: Ваша Злейшая Вялікасць, у мяне таксама ёсць план. Вось бачыце мех. Вы павінны улезці ў гэты мех, а я прынясу вас на свята. Потым мяхі падмяню, мех з падарункамі ўкраду, а вас падсуну Дзеду Марозу. Як толькі ён адкрые мех, тады вы такое свята зробіце гэтым дзецям, што на усё жыццё запомняць!
Баба Злюка: Так, так… Я ў мех, ты завяжаш… Малайчына, мая школа!
Баба Злюка лезе у мех, тут заходзяць Казачнік, Памочнік садзіцца на мех.
Казачнік Р. Разгуляевіч, музыкант ідзіце хутчэй сюды. Прыйшоў час сустракаць Дзеда Мароза і Снягурачку.
Р. Раз-ч: Што за цуд у нашай зале,
Колькі вочак і галоў!
Казачнік: Месца кожнаму ёсць, браце,
Кожны, браце, будзь здароў!
Разгуляевіч: Шчодра госцейка вітаем
Беларускай шмат дзятвы,
Ля ялінкі мы збіраем
Новы год! Ці так сябры?
Адказваюць дзеці.
Ну, тады малайцы! А свята сёння сапраўды будзе незвычайным. Ніхто нам не перашкодзіць: ні вецер, ні сцюжа, ні Баба Злюка. Дзеці, а вы Бабу Злюку не бачылі?
Дзеці: Не!
Разгул-ч: Ну і дзякуй Богу! А каго мы сягоння будзем гукаць, падкажыце!
Дзеці: Дзеда Мароза і Снягурачку.
Разгул-ч: А што, добрыя словы!
Казачнік: А калі добрыя, то давайце разам іх паклічам. Спачатку Снягурачку.
Замятае снег завулкі,
Ты прыйдзі да нас Снягурка!
Разам крычаць некалькі разоў. Пад музыку выходзіць снягурачка.
Снягурачка: Што я чую? Зноў і зноў
Мяне клічуць да сяброў,
Я таксама вас вітаю,
Да ялінкі запрашаю.
Наш вясёлы карагод,
Сустракае Новы год!
Дзеці становяцца у карагод, з імі разам Казачнік і Р. Разгулюевіч.
Снягурачка: Толькі штосьці сумнавата
Без каго на нашым свяце?
Дзеці: Без Дзеда Мароза!
З мяха вылазіць баба Злюка і ідзе да Снягуркі.
Баба Злюка: А вось і я, каціўся не запыліўся,
На свята госцейкам жаданым з’явіўся.
Я бачу што ужо мая унучка тут!
Снягурачка: Ты мой дзядуля? Штосьці не падобны.
Баба Злюка: Э-э-э! Ды дарога не блізкая, цяжкая. Вось мяне крыху і скручыла, вось я трохі і змарыўся.
Снягурачка: Але ж у майго дзядулі была барада.
Баба Злюка: Э-э-э! Барада. Дзе ж мая барада. Напэўна у мяху засталася.
Капаецца у мяху, дастае бараду.
Вось яна!
Казачнік: Хопіць спрачацца. Давайце лепш у дзяцей запытаем, хто гэта? Яны ж у нас не хлусяць, усю праўду скажуць. Ну хто гэта?
Дзеці: Адказваюць.
Снягурачка: Цішэй, цішэй! Калі гэта на самой справе Баба Злюка, то дзе зараз Дзед Мароз?
Казачнік: А давайце паклічам сапраўднага Дзеда Мароза.
Снягурачка: Правільна, толькі ўсе разам!
Водзіць Злюка нас за нос,
Дзе ты ходзіш, Дзед Мароз?
Баба Злюка: Ну што няма вашага Дзеда Мароза?
Казачнік: Паклічам, дзеткі, яшчэ раз, толькі гучней.
Пад музыку з’яўляецца Дзед Мароз.
Дзед Мароз: Добры дзень , дзеці! А што тут робіць Баба Злюка?
Баба Злюка: Якая баба? Не бачыш, я Дзед Мароз! Падарункі дзецям я прынёс, а вось ты хто?
Дзед Мароз: Як табе не сорамна хлусіць? А ну, пайшла прэч адсюль, пакуль кія гэтага не пакаштавала.
Баба Злюка: Я пайду, але я яшчэ вярнуся. Ух, як вы мне надакучылі. Памочнік за мной!
Дзед Мароз: Вось такіх гасцей нам не трэба.
Мы сустракаем сёння свята,
Няхай пануе шчасце ў хаце.
У святочны гэты час,
Віншую шчыра вас
Са святам! З Новым годам!
Дзеці чытаюць вершы і танцуюць.
Разгуляевіч: Дзед Мароз, а падарункі дзецям ты прынёс? Што у тваім мяху можна зазірнуць?
Дзед Мароз: А як жа, падарункі ёсць! Не дужа багатыя, але падрыхтаваў кожнаму. Памочнікі дапамажыце раздаць дзецям падарункі.
Поделитесь с Вашими друзьями: |