Сцэнарый
адкрыцця Першамайскай участковай бальніцы
-
Добры дзень, паважаныя госці, жыхары нашай мясцовасці!
-
Наступіў дзень, якога мы з вялікім жаданнем чакалі.
-
11 студзеня 2013 года важная падзея на нашай Шчучынскай зямлі, а асабліва ў нашым аграгарадку Першамайск.
Сёння адчыняе свае дзверы новы будынак Першамайскай участковай бальніцы.
-
На нашым свяце прысутнічаюць:
-
|
Ушкевіч Сяргей Іосіфавіч
|
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
| -
|
Залога Генадзій Часлававіч
|
Генеральны дырэктар Гродзенскага абласнога вытворчага праектна-будаўнічага унітарнага прадпрыемства «Гроднааблсельбуд»
| -
|
Стрыжак Андрэй Аляксандравіч
(Кашуй Аляксандр Васільевіч)
|
Начальнік упраўлення аховы здароўя аблвыканкама
(Намеснік начальніка упраўлення аховы здароўя аблвыканкама)
| -
|
Кунцэвіч Уладзімір Рыгоравіч
|
Начальнік фінансавага ўпраўлення аблвыканкама
| -
|
Петух Міхаіл Анатольевіч
|
Старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтву аблвыканкама
| -
|
Хвядзюк Ганна Станіславаўна
|
Намеснік старшыні райвыканкама
| -
|
Майсей Ян Браніслававіч
| Намеснік старшыні райвыканкама | -
|
Амбрушкевіч Станіслаў
Георгіевіч
|
Галоўны урач установы аховы здароўя «Шчучынская ЦРБ»
| -
|
Малышка Аляксандр Міхайлавіч
|
Дырэктар дзяржаўнага раённага унітарнага прадпрыемства «Упраўленне капітальнага будаўніцтва райвыканкама»
| -
|
Пісаркоў Уладзімір Уладзіміравіч
|
Дырэктар дачыннага прадпрыемства «Шчучынская МПМК -166»
| -
|
Русак Віталій Мікалаевіч
|
Дырэктар дачыннага прадпрыемства «Гродзенская СПМК – 61»
| -
|
Валяк Расціслаў Мікалаевіч
|
Дырэктар дачыннага прадпрыемства «Лідская ДСПМК – 72»
| -
|
Адзінец Дзмітрый Дзмітрыевіч
|
Дырэктар Шчучынскага РУП ЖКГ
| -
|
Янковіч Уладзімір Сцяпанавіч
|
Дырэктар камунальнага унітарнага прадпрыемства «Саўгас Першамайск-агра»
| -
|
Сідлярэвіч Наталля Мікалаеўна
|
Старшыня Першамайскага сельвыканкама
| -
|
Слабыш Тадэвуш Іванавіч
|
Былы старшыня Першамайскага сельвыканкама
| -
|
Гудач Алег Мікалаевіч
|
Дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Навучальна-педагагічны комплекс Першамайскі дзіцячы сад – сярэдняя школа»
|
-
Сёння таксама на ўрачыстым адкрыцці прысутнічаюць прадстаўнікі
працоўных калектываў, старасты населеных пунктаў і жыхары весак
сельсавета.
-
Ад шчырага сэрца вітаем усіх удзельнікаў гэтай знамянальнай падзеі!
(Гучыць музыка, 4 дзяўчынкі танцуюць з ручнікамі, 5- выносіць каравай)
Сустрэць з павагай і як госця,
Дык гасцей такіх страчаем
Круглым, пышным караваем,
На падносе падаём з беласнежным ручніком.
На падносе хлеб падносім,
Кланяючыся, паспрабаваць просім!
(Падносяць каравай)Ушкевічу С.І., затым ЗалогаГ.Ч.
(Гучаць фанфары!)
-
А зараз слова надаецца нашым гасцям
Ушкевічу Сяргею Іосіфавічу
|
Дэпутату Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
|
Залога Генадзю Часлававічу
|
Генеральнаму дырэктару Гродзенскага абласнога вытворчага праектна-будаўнічага унітарнага прадпрыемства «Гроднааблсельбуд»
| -
Паважаныя госці і ўдзельнікі свята! Права ўручэння сімвалічнага ключа ад будынка бальніцы прадастаўляецца Залога Генадзю Часлававічу
-
Ключ ад новабудоўлі прымае загадчыца ўчастковай бальніцы Конанава Марыя Іванаўна.
(Гучаць фанфары)
Слова прадастаўляецца:
Стрыжаку Андрэю Аляксандравічу
(Кашуй Аляксандру Васільевічу)
|
Начальніку упраўлення аховы здароўя аблвыканкама
(Намесніку начальніка упраўлення аховы здароўя аблвыканкама)
|
Хвядзюк Ганне Станіславаўне
|
Намесніку старшыні райвыканкама
|
-
Давайце звернемся да гісторыі нашай бальніцы!
-
Хто клятве Гіпакрата верны,
Той у сваім сэрцы міласэрны.
Прызванне медыкаў, як знаць,
Людзей ад смерці ратаваць.
Лячыў у трыццатыя гады,
Бальніцы не было тады,
Насельніцтва тут наш фельдшар,
Ён варты лепшых радкоў верша.
Як кажуць, лекар быў ад Бога.
Прымаў малога і старога –
Пан Навагродскі ўсё лячыў,
Але даўно ўжо спачыў.
Бальніца першая ў нас
Адкрылася ў савецкі час
Каля Глушнёў, у маёнтку панскім.
Вось дачакаўся народ ласкі!
Год сорак пяты… Бы навала,
Інфекцыя тут панавала.
Брушны тыф не хацеў здавацца.
Як цяжка з ім было змагацца!
Усім медыкам той бальніцы
Нам трэба нізка пакланіцца.
…1964-ы год… Днём цёплым майскім
Адкрылася бальніца ў Першамайску.
Тры аддзяленні, два пасты.
Медперсанал – нy залаты .
Аўтарытэтам карыстаўся,
Хоць час цяжкі тады надаўся.
Ужо 26 гадоў у бальніцы
Глаўрач, спакой ёй толькі сніцца.
Марыю Іванаўну ўсе знаюць
І, несумненна, паважаюць.
Да пацыентаў два ўрачы
Спяшаюць удзень і ўначы.
Акушэрка і медсёстры
Быццам родныя нам сёстры.
І ў гэты ўрачысты час
Благаслаўляем шчыра Вас!
Каб плённай была Ваша праца,
Каб Вам з хваробамі не знацца!
- Мы падарунку вельмі рады
Пра нас клапоціцца ўлада
Бальніцы новай адкрыццё,
А ў вёсцы - добрае жыццё!
Ну, не бальніца – санаторый,
Ляжаць прыемна ў каторай.
Тут пакамандавала мода.
Усё для людзей! Усё для народа!
Тут мэбля, трэба нам прызнацца,
Нібыта з царскага палаца.
Сталовая – бы рэстаран,
Не зганьбаваў бы нават пан.
Ад усяго сэрца кажам: “Дзякуй!”
І выражаем усім падзяку,
Хто гэтай справай кіраваў,
Хто нам бальніцу будаваў!
(Музычнае віншаванне. Песня “Я люблю тебя жизнь”перакладзеная )
"Гимн медицинских работников"
(на мелодию "Я люблю тебя, жизнь")
Без здоровья не жизнь!
День и ночь мы его охраняем.
Часто ранней порой
Нас людей полечить вызывают.
И здоровье людей
Мы с надеждой храним и любовью,
Лишь бы нам повезло,
и успели помочь мы больному.
Нелегко нам порой,
Но никто от нагрузок не плачет.
Мы клиентам своим
Пожелаем здоровья, удачи!
И вам слово даём,
Что лечить никогда не устанем
И на помощь придем,
если плохо кому-нибудь станет!
А здоровье хранить -
Эта истина очень простая!
Нам дано вас лечить,
И неважно, что трудно бывает!
Мы и в холод, и в зной
Всех вас вылечим, честное слово!
Здесь вам скажет любой:
Мы всегда к нашей службе готовы!
-
Жыхары нашай мясцовасці даўно марылі аб такім памяшканні бальніцы.
-
Значыць мары збыліся?
-
А хто дапамог марам збыцца?
-
У любой казцы гэта чараўнікі.
А ў жыцці – людзі, якія дапамагаюць пераўтварыць мару ў рэальнасць. Сёння яны прыехалі да нас, каб раздзяліць нашу з вамі радасць і мы вельмі ім ўдзячныя.
-
Сення ў нас багата гасцей, якія прыйшлі з падарункамі. Просім жадаючых уручыць падарункі Марыі Іванаўне Конанавай.
(Гучыць музыка, госці ўручаюць падарункі)
-
Слова надаецца Конанавай Марыі Іванаўне
-
Яшчэ раз выказваем вялікую ўдзячнасць і нізкі паклон усім людзям за падтрымку, за разуменне і дапамогу.
-
А калектыву ўручаем дрэва жыцця, якое сімвалізуе сабой, у першую чаргу, здароўе, доўгалецце, радасць і шчасце.
-
Няхай здаровы будуць людзі
І ва ўсім свеце мір хай будзе.
Дзіцячы cмех гучыць няхай,
Няхай квітнее любы край!
-
Прыміце ад нас музычны падарунак!
(Песня “Вёсачка мая”)
-
Увага! Наступае ўрачысты момант!
Усе госці з хваляваннем чакаюць гэтай урачыстай хвіліны, калі будзе перарэзана святочная стужка! Гэта права надаецца
1
|
Ушкевічу Сяргею Іосіфавічу
|
Дэпутату Палаты прадстаўнікоў Нацыянага схода Рэспублікі Беларусь
|
2
|
Залога Генадзю Часлававічу
|
Генеральнаму дырэктару Гродзенскага абласнога вытворчага праектна-будаўнічага унітарнага прадпрыемства «Гроднааблсельбуд»
|
3
|
Хвядзюк Ганне Станіславаўне
|
Намесніку старшыні райвыканкама
|
4
|
Стрыжаку Андрэю Аляксандравічу
(Кашуй Аляксандру Васільевічу)
|
Начальніку упраўлення аховы здароўя аблвыканкама
(Намесніку начальніка упраўлення аховы здароўя аблвыканкама)
|
5
|
Амбрушкевічу Станіславу
Георгіевічу
|
Галоўнаму урачу ўстановы аховы здароўя «Шчучынская ЦРБ»
|
-
Калі ласка! Вас запрашае Першамайская ўчастковая бальніца. (Гучыць музыка, госці заходзяць)
Поделитесь с Вашими друзьями: |