Навукова-практычная канферэнцыя падводзiць вынiкi працы па краязнаўству за год. Адбываецца ў рамках Фестывалю беларускай культуры i краязнаўства». У ходзе фестывалю на паседжаннях краязнаўчай секцыi «Эрудыт» прайшлi слуханнi навуковых дакладаў вучняў па гiсторыi, былi вылучаны лепшыя работы, якiя прадстаўлены на канферэнцыi.
- адукацыйныя – паказаць актуальнасць праблемы нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа;
- выхаваўчыя – развіваць цікавасць да гістарычнага мінулага роднага краю, садзейнічаць выхаванню патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці;
- развіваючыя – стварыць умовы для развіцця гістарычнага мыслення, даследчых навыкаў, умення аналізаваць і рабіць вывады, фарміравання навыкаў работы з гістарычнымі дакументамі.
1.Стварэнне творчай группы, у якую ўваходзяць настаунiкi гiсторыi i пяць вучняў старэйшых классаў.
2. Правядзенне паседжання краязнаўчай секцыi навуковага таварыства «Эрудыт».
3. Вылучэнне лепшых работ на школьную канферэнцыю i правядзенне настаўнiкамi гiсторыi кансультацый для вучняў, удзельнiкаў канферэнцыi.
4. Падрыхтоўка вучнямi мультымедыйных прэзентацый па сваiх работах.
5. Падрыхтоўка творчай группай сцэнарыя канферэнцыi.
6. Запрашэнне гасцей на канферэнцыю.
7. Падрыхтоўка праграммы канферэнцыi.
8. Падрыхтоўка вядучых канферэнцыi.
9. Падрыхтоўка вучнямi нумароў мастацкай самадзейнасцi.
10. Вучнi 11 класаў праводзяць работу па афармленнi актавай залы, дзе будзе праводзiцца канферэнцыя
Абсталяванне: выстава кніг беларускіх пісьменнікаў па гiстарычнай тэматыцы, фотагалерэя «Ашмяны ў рэтраспектыве часу», мультымедыйная ўстаноўка.
Ход мерапрыемства.
Рэгiстрацыя вучняў удзельнiкаў канферэнцыi.
Гучыць музыка, на экране слайды прэзентацыi «Ашмяншчына мая».
Вядучы.
Быліны сівых песняроў.
Аб справах мінулых часоў.
Вядучая.
На краечку зямлі, пад назвай, Беларусь.
Вучанiца.
Да нашых дзён з сівых вякоў.
2 вучань.
І будзіць даўніны матыў.
1 вучань.
Імя Зыгмунда Мінэйкі.
Вучанiца.
Адынца Антона след.
І яшчэ няпоўны спіс.
Пра Янкоўскага Часлава.
Яго творы добра знаюць.
Пра Часлава ўспамінам.
Прысвячаюць вечарыны.
1 вучань.
Шляхі, шляхі шум векавечных дрэў.
Гучыць беларуская народная музыка. Вучнi пакiдаюць сцэну.
Вядучая. Наша канферэнцыя падводзiць вынікі фестывалю беларускай культуры і краязнаўства, які прайшоў у школе. У рамках яго праведзены экспрэс i віртуальныя экскурсіі, конкурс дэкламатараў, сустрэчы з літоўскімі школьнікамі і шмат iншых мерапрыемстваў. А сення, мы падводзiм вынiкi даследчай працы нашых вучняў па вывучэнню гiсторыi роднага краю.Тэма нашай навукова-практычнай канферэнцыі “Ашмяны ў рэтраспектыве часу”. У ёй удзельнiчаюць школьнiкi 8-11 класаў, а таксама госцi, якiх цiкавiць гiсторыя Ашмяншчыны.
На сцэну запрашаюцца госцi.
Вядучы. Алена Іванаўна, намеснік дырэктара школы па вучэбнай рабоце, настаўнiк гісторыi, вельмі цікавіцца мiнулым нашага района. Яна зрабіла цікавы фатаграфiчны праект разам з вучнямі па гісторыі Ашмян. Думаю, ён будзе цікавы і вам.
Настаўніца праводзiць прэзентацыю фатаграфiчнага праекта “Ашмяны ў рэтраспектыве часу.
Вядучая. Пры напiсаннi летапiсу нашага горада мы, шукалi матэрыялы у Iнтэрнэце. Там знайшлi любiцельскi фiльм аб Ашмянах, сняты ў канцы
20-х гадоў. Прапануем вам яго праглядзець.
Любая гісторыя горада – гэта легенды і паданні. Існуе многа паданняў і пра Ашмяны. Ёсць і вершаванае «Легенда пра Ашмяны», якое напісаў наш паэт Пётр Шакола.
Ад слова па-літоўску “камень”.
Паданне гэта ўспомнім з вамі.
Чалавек заможны жыў
У тым месцы, як сцвярджалі,
Але каб смачна еў і піў,-
Пра тое людзі не сказалі б.
Ён паходзіць між людзей,
Нешта выглядзіць, пачуе,
Усміхнецца – і далей
Мочкі зноў зашпацыруе.
Два сыны ў сям’і было
(Для нас яны – прапра…прадзеды),
Аднаго шчасце абышло:
Ваўкі заелі ў лесе.
Жывым застаўся брат Ляўко.
Калі ж бацькі з жыцця сышлі,
Сядзіба іх, зямлі кусок,
Яму ў маёмасць перайшлі.
Але дзіраваю наскрозь
Уся была хаціна тая:
То залівае яе дождж,
То вецер хату прадзімае.
Як холад здзекаваўся люты,
Хутчэй Ляўко хаваўся ў печ,
Дзе спаў адзеты і абуты,-
Так прыхітраўся той хлапец.
А адаспаўшыся, мурзаты
Вылазіў ён на белы свет,
Тады насмешкі, кпіны, жарты
Яму кідалі людзі ўслед.
Ды што ўжо зробіш?
Спрабавалі
На хлопца неяк паўплываць:
Парады добрыя давалі,
Як жыць, у гразь не ўрастаць…
Сам па сабе хлапец прывабны,
Здаровы, крэпкі, малады
І не такі ж ужо нязграбны –
Якія там яго гады!
Другi вядучы.
І вось жа гляньце: прыгажуню
Сумеў дзяцюк зачараваць,
І тую дзеўчыну – красуню
Сасватаць і ў жонкі ўзяць.
Вось так яны і зажылі:
Амаль усё рабіла жонка,
Ляўко ж пры ёй змяніўся
вонку.
Зарослы, брудны не хадзіў.
Калі на поле выязджалі,
Там нешта разам ён рабіў.
Праз нейкі час яна радзіла
Ляўко дачушку, двух сыноў.
Нібыта светлая гадзіна
Прыйшла, але ў сям’і –
Праблема зноў.
Паводле панскага загаду
У войска царскае ісці
Ляўку патрэбна неадкладна,
Каб службу царскую нясці.
Служыць тады рэкрутавалі
Гадоў на дваццаць – дваццаць пяць.
Кабета ў плачы галасіла:
Вучанiца.
-Прыйшла да нас у дом бяда!
Дай, Божа, мне здароўя, сілы,
Бо застаюся я адна,
Як камень той на нашым полі,
Маўкліва ўзвышаецца,
Ці той, ля рэчкі, што на доле
Даўно з зямлёй зрастаецца.
Першы вядучы.
Маўчаў Ляўко… а што тут скажаш?
Абняў сваіх на развітанне,
З такімі ж рэкрутамі разам
Пайшоў у войска на світанні.
Пайшоў, нібы ў балота кануў.
Быў чалавек – сышоў, прапаў.
Па ім кабета сумавала.
А ўсё мінаў за годам год.
Малыя бацьку слаба зналі.
А час ішоў – дзятва расла:
Сыны, нібы буры, паўсталі,
Дачка – красуня вырасла.
І маці сэрцам адчувала:
Пасаг патрэбна рыхтаваць –
Навокал дзецюкоў нямала
Сватоў гатовы пасылаць.
Вось тут яна згадала мужа:
Што ж гэта будзе за вяселле
Без бацькі сустракаць гасцей?
І сапраўды, у нейкі раз
Прыйшлі сваты да іх у хату:
Вучань.
-У вас - тавар, купец – у нас,
І малады, і зухаваты, -
Ну як, згаворым дзеўку ўраз?
Трэцi вядучы.
Там за сталом знайшлі дамову:
Вяселлю праз два тыдні быць!
Затым сваты пайшлі дадому,
Кабета легла адпачыць.
Ляжыць жанчына.
Шэры вечар згушчае цемру над дваром.
Яна не спіць, і ёй здаецца:
Хтось ціха ходзіць за акном.
Устала, глянула ў акенца-
І бачыць: гэта чалавек
Стаіць ля грушы…
Сэрца б’ецца,
Дыханне збілася ў яе.
Жанчына адчыніла дзверы,
Шагнула з ганку ў садок,
Ён – ёй насустрач з цемнаты.
Жанчына ўскрыкнула:
Вучанiца.
- Ляўко!
Мой муж любімы, гэта ты?
Трэцi вядучы.
Пасля абдымкаў, пацалункаў
Вядзе ў хату жонка мужа.
Вучанiца.
-Ну, раскажы, мой чалавеча,
Дзе пабываў і як служыў?
Вучань.
-За столькі год усё бывала.
І цяжка, і крыху лягчэй.
Паранен быў, “пашанцавала”,
Таму прыйшоў дамоў раней.
Вучанiца.
-Цяпер нам , бацька, лёгка будзе,
Сям’ёю будзем працаваць.
Супольна шмат чаго здабудзем,
І мне не трэба гараваць.
Трэцi вядучы.
Ляўко ў адказ ёй:
Вучань.
-Жонка, слухай,
Не ўсё паспеў я расказаць.
Цяпер не трэба так з натугай –
А то й зусім – нам працаваць.
Вучанiца.
-Чаму?
Вучань.
-Ды сродкаў многа маем…
Вучанiца.
-Шмат заплацілі за раненне?
Вучань.
-За раны прэмій не бывае,
Здабыў багацце ў сутыкненні.
Той рэчмяшок з каштоўным скарбам
Вазіў-насіў заўжды з сабой,
Спаў у намёце ці ў казарме
І з ім хадзіў у смертны бой.
Другi вядучы.
Прайшоў Ляўко дарог нямала,
Знаў перамогу і тугу.
Праз нейкі час вайна дастала:
Злой куляй раніла ў нагу.
Амаль паўгода праваляўся
Па розных шпіталях Ляўко,
А сіл ніяк не набіраўся,
Увесь схуднеў, на трэску ссох.
Чыны вайсковыя рашылі:
Вучань.
-Ты не салдат цяпер – шкілет.
Дамоў ідзі, што маеш сілы!
І белы выдалі білет.
Вучанiца.
-Ой, мужу мой, ты так трываў!
Табе балела і смылела,
А хоць бы хто паспачуваў…
Вучань.
-Не плач пра тое, што прайшло.
Дурным, як быў у маладосці,
Цяпер не буду. Час прыйшоў –
Займёмся справай, ягамосьці!
Зямлі прыкупім – грошай маю,
Не хоць якіх, а залатых…
Першы вядучы.
Далей Ляўко рашае так:
Каб людзі ім не пагарджалі,
Ён сцісне волю ў кулак.
За гаспадарку стане брацца
Трывала, моцна – так, як трэба.
Пайшоў з сынамі ён на поле,
Валун дзе той ляжаў.
Шурпаты камень ён далонню
Па боку гладзіў, разважаў:
Вучань.
-Вось бы цяпер цябе, каменьчык мілы,
Да пэўнай справы далучыць,
Прыладзіць так, каб твае сілы
Змаглі бы людзям паслужыць…
Вучань.
-Якую справу ты плануеш? –
Першы вядучы.
Пытае ў бацькі старшы сын.-
Вучань.
Ляжыць спрадвеку тут ён, чуеш?
Першы вядучы.
Малодшы адгукнуўся сын.
Вучань.
-Так, хоць здаўна тут велікан,
Ды годны справы ён не горшай.
Вучань.
-А камень наш завуць Ашмян.
Так дзед стары адзін казаў, -
Першы вядучы.
Уставіў зноў сваё малодшы.
Вучань.
-Два камні, хлопцы, трэба нам.
Ля рэчкі вунь ляжыць адзін.
Адсюль мы возьмем Ашмяна
І на рацэ збудуем млын.
Вучань.
-А ці па нашых сілах тое?
Тут коньмі цяжар не сцягнуць,
А нас, як бачыш, толькі трое,
Нам нават з месца не скрануць!
Вучань.
-Дык памагчы людзей запросім.
Хто не пагодзіцца за так,
Дык грашыма заплоцім
І справу зробім – любата!
Трэцi вядучы.
Так і зрабіў: наняў наўкола
Людзей патрэбных, і яны
Змайстрылі два млыновых колы –
Пайшлі ў справу камяні.
Сяляне з вёсак навакольных
Павезлі ў млын малоць муку.
Працуе млын, чым далей – болей
Людзей з’язджаецца к Ляўку.
Спачатку ён малоў бясплатна,
Бо з службы ў войску добра знаў,
Што ёсць удзячнасць, а што – сквапнасць,
Пасля ў людзей па-боску браў:
Апошняй скуры не здзіраў.
І жонка радуецца мужу,
Бо бачыць плён яго турботаў:
Сыны працуюць з бацькам дружна,
Усё ў парадку, жыць ахвота!
Стары той самы, што Ашмянам
Вялікі камень называў,
З’явіўся ў млыне нечакана,
Сеў на парог і цікаваў.
Глядзеў на тое, як на жолаб
Вада трапляла струмянём,
Круціла млынавыя колы,
А тыя – жорны з ячмянём.
Мука бялюткая, як снег,
З-пад жорнаў сыплецца
ў мяшок…
Глядзеў ды сам сабе бубнеў,
Нібы заведзены, дзядок:
Вучань.
-Калі б хто змог сабе ўявіць:
Ашмян, выходзіць, прыкаціўся,
Людской карысці каб служыць!
Я шмат пражыў, і то – здзівіўся.
Другi вядучы.
А млын Ляўко і праз гады,
Часцей Ашмянам называлі:
З-за камня, што ўзялі сюды,
Малоць муку прыстасавалі.
Першы вядучы.
Шмат з той пары вады ўцякло,
Млына не засталося следу,
Памёр і сам млынар Ляўко,
Сышлі ў зямлю, хто яго ведаў….
Трэцi вядучы.
Жывую памяць тых падзей
Народ захоўвае здаўна.
Пра месца гэта між людзей
Казалі так: ля Ашмяна.
Другi вядучы.
Ля камня – млына - Ашмяна,
А потым – проста Ашмяна –
Свой горад людзі называлі, -
Адтуль вось і Ашмяны сталі.
11 “А” класа.
Зарыл здесь где-то золотую.
То ли поломка виновата.
Задал историкам задачку.
Оставил свой мундир на стуле.
Но тайну так и не открыли.