Сцэнарый ранішніка



Дата канвертавання02.07.2016
Памер42.45 Kb.
СЦЭНАРЫЙ РАНІШНІКА

(На сцэне дзяўчынка і хлопчык у нацыяналь-ных касцюмах.)

Хлопчык.

Мяжуе з Польшчай, Украінай,

Расіяй, Латвіяй, Літвой

Твой родны край, твая Айчына,

Жыццё тваё і гонар твой.

I ты яе запомні імя,

Як неба, сонца і зару.

Твая зямля, твая Радзіма

Названа светла — Беларусь.

(Ю. Свірка.)

Дзяўчынка.

Я — дзяўчынка-беларуска

3 васільковымі вачыма.

Хоць малая, але знаю:

Беларусь — мая Радзіма.

Васількі ў світальным жыце.

Вербы ніцыя над Сожам.

Беларусь: Бярэсце, Свіцязь,

Налібокі і Каложа.

(П. Панчанка.)

Вядучы. Мы нездарма назвалі ранішнік "Бе-ларусь мая сінявокая". На нашай зямлі багата рэк, азёр, а ў жыце ўлетку цвітуць блакітныя васількі. Беларусь — наша Радзіма. А з чаго пачынаецца Радзіма? 3 песні маці, з роднага слова. Паслухаем вершы пра Беларусь.

Хлопчык.

Ёсць на свеце нямала прыгожых узлессяў,

Ёсць на свеце нямала чароўных дарог,

Толькі самыя лепшыя словы і песні

Для цябе я навекі збярог.

Як гаючы бальзам, п'ю твой вецер ласкавы

I шапчу табе словы адданай любві.

I не трэба ў жыцці мне пашаны і славы,

Толькі сынам сваім назаві.

(Г. Бураўкін.)

Дзяўчынка.

Ад ветру гнуцца вербалозы,

Бяжыць дарога напрасткі.

Мой край — бялюткія бярозы

Абапал сіняе ракі.

Высока ў небе вырай кружыць:

Ляціць за сіні небакрай.

Не забывай ніколі, дружа,

Сваю зямлю, свой родны край. ^

Мой край — лугі і пералескі,

Крыніцы звон і шум лясны,

Мой край — блакітныя пралескі

На сцежках ранняе вясны.

(Вера Вярба.)

Вядучы. Мы, беларусы, ганарымся сваімі славутымі продкамі: Ефрасінняй Полацкай, Кіры-лам Тураўскім, Францішкам Скарынам. Нашы выдатныя пісьменнікі Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Элаіза Пашкевіч, Канстанцыя Буйло марылі аб незалежнай Беларусі з уласнай мовай і культурай і сваёй творчасцю, сваімі спра-вамі набліжалі гэты час. Яны любілі наш край і гэтую любоў адлюстроўвалі ў вершах.

Дзяўчынка.

Люблю наш край, старонку гэту,

Дзе я радзілася, расла,

Дзе першы раз пазнала шчасце,

Слязу нядолі праліла.

Люблю народ наш беларускі,

Іх хаты ў зелені садоў,

Залочаныя збожжам нівы,

Шум нашых гаяў і лясоў...

I песню родную люблю я,



Што дзеўкі ў полі запяюць,

А тоны голасна над нівай

Пераліваюцца, плывуць.

Усё ў краю тым сэрцу міла,

Бо я люблю край родны мой,

Дзе з шчасцем першым я спазналась

I з гора першаю слязой.

(К. Буйло.)

Вядучы.

Багатая беларуская мова прыказкамі, пры-маўкамі. Памерлі ўжо людзі, якія сказалі мудрыя словы, а прыказкі працягваюць жыць.



Дзяўчынка і хлопчык (па чарзе).

Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка.

Родная зямелька, як зморанаму пасцелька.

На Радзіме і паміраць лягчэй.

У родным лесе і куст родны.

У сваім краі, як у раі.



Вядучы. А зараз правядзём гульню-конкурс "Хто хутчэй?". Будзем чытаць скорагаворкі. 2— Ехаў Пракоп з Пракопіхаю і малым Пракапя-няткам.

На рэчцы Лука спаймаў рака ў рукаў.



Вядучы. Сёння мы падрыхтавалі і хвілінку-весялінку.

(Дзеці па чарзв расказваюць кароткія сме-шныя гісторыі.)

Маленькі хлопчык прынёс дадому чарапаху.



  • Навошта яна табе? — пытаецца маці.

  • Хачу праверыць, ці праўда, што яна жыве 200 гадоў.

* * *

— Марынка, ты вельмі непаслухмяная дзяўчынка. Адны непрыемнасці праз цябе. Я ўся пасівела.

— Мамачка, калісьці і ты, напэўна, не слуха-
лася. Паглядзі, колькі сівых валасоў у бабулі.

* * *


— Дзядуля, а ты быў маленькі?

— А як жа, унучак. I ў першы клас хадзіў, як і ты.

— Відаць, смешны быў ты ў школе са сваёю
барадою?

* * *


— Ты не бойся, — супакойвае маці сына перад кабінетам зубнога ўрача. — Нічога тут табе не зробяць.

— Тады чаго мы сюды прыйшлі?



Вядучы. Ці любіце вы загадкі? А як вы думаеце, для чаго загадваюць загадкі? Правільна, яны вучаць думаць, развіваюць кемлівасць, фантазію. Дык давайце падумаем разам.

Жывы — чорны, памрэ — чырвоны. (Рак.)

Зубастыя, а не кусаюцца. (Граблі.)

Высока стаіць, навокал глядзіць, у белай ка-

шулі і люльку курыць. (Комін.)

Каля носа ўецца, а ў рукі не даецца. (Дым.) А цяпер вы самі загадайце загадкі, і мы ўсе

будзем іх адгадваць.

(Дзеці прапануюць загадкі.)

Вядучы. Паслухайце адну гісторыю. Ці то полем, ці то лесам ішлі тры падарожнікі. Ішлі яны тры дні і тры ночы ды яшчэ паўдня. Прытаміліся. Прыселі. Раптам чуюць — спявае нехта.

Прыслухаўся першы:



  • Відаць, жаўранак.

  • Не, — кажа другі, — гэта лес шуміць.

А трэці прыпаў вухам да зямлі і прашаптаў:

— Ды гэта ж зямля наша спявае.



Вось якая яна, наша зямля беларуская. Таму ў нас і песні, і танцы такія прыгожыя.

(Дзеці выконваюць падрыхтаваны па выбару настаўніка танец і ўсе разам спяваюць белару-скую народную песню.)

К. М. ЛЯШКЕВІЧ, настаўніца

Астрамечаўскай сярэдняй школы

Брэсцкага раёна.
: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка