Аддзел адукацыі, спорту і турызму Крупскага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа №1
імя У.М.Марцынкевіча г.Крупкі”
Сцэнарый выступлення
піянерскай агітбрыгады
“Хай будзе ясным неба над зямлёй”
Закірава Людміла Анатольеўна
педагог-арганізатар
г.Крупки, ул.Советская, 21,
8-01796-55795
е-mail: school1krupki@gmail.com
г.Крупкі,
2014
Мэта: дапамагчы ўсім прысутным адчуць непарыўную повязь з мінулым, выхоўваць павагу да ветэранаў вайны, да гераічнага мінулага нашага народа, пачуццё гонару за продкаў, за сваю Айчыну, адказнасць за будучыню свайго народа і сваёй Радзімы.
Абсталяванне:
1. Выстава кніг “Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны”.
2. Карціны М. Савіцкага “Лічбы на сэрцы”.
3. Плакаты: “Усім, хто спіць пад абеліскам, ты пакланіся нізка-нізка”.
4. Грамзапіс песен:
І. Лучанок “Мой родны кут”,
І. Лучанок “Спадчына”
А. Аляксандраў “Свяшчэнная вайна”
Д.Шастаковіч “Ленінградская”
Беларуская народная песня “Купалінка”
Гучыць мелодыя песні“Мой родны кут”
1 вучань: Мы ўзышлі не з насення, што ветрам занесена,
Мы не дзікай травы самарослыя парасткі –
У глыбінях зямлі, гераічнай і песеннай,
Нашых душ карані – з вузялкамі ўпартасці.
2 вучань Хто Мы?
Разам: Мы – беларусы!
2 вучань: Чаму мы называемся беларусамі?
3 вучань: Бо мы нарадзіліся беларусамі, ускарміліся з беларускай зямлі, узгадаваліся і жывём на Беларусі.
4 вучань: А якая яна, мая зямля?
5 вучань: Гэта залатыя палі збажынага звону, і пушчы, дзе горда нясуць свае кроны алені.
6 вучань: Гэта бясконцыя жылы рэк, у якіх плешчуцца бабры і рыба на захадзе сонца, і гэта амаль адзіннаццаць тысяч азёр, чыстых, як усмешка дзіцяці.
7 вучань: Чароўны кут, стары казачны край – наша Беларусь.
8 вучань: Каб звацца беларусам, каб Беларусь стала для цябе роднай, трэба ведаць пра сваю Радзіму, пра яе мінулае і пра сённяшні дзень.
9 вучань: Радзілася я ў Беларусі, дзе ціхі задумлівы бор.
Ляцяць сюды з выраю гусі да сініх, цудоўных азёр.
Стаяць векавыя дубровы, даносіцца ласкавы шум.
І сонца, і ветрык вясновы цяплом саграваюць душу...
Радзілася я ў Беларусі, дзе срэбрам крыніцы звіняць,
Сюды з крыкам радасным гусі з далёкага поўдня ляцяць.
Гучыць мелодыя песні “Спадчына”
на экране фотаздымкі з беларускімі краявідамі
1 вучань: Спадчына! Якое простае слова і які няпросты яго сэнс!
2 вучань: Спадчына – гэта наша мінулае, наша памяць.
3 вучань: Спадчына – гэта народныя звычкі і культура, якія складваліся вякамі ў беларускім народзе і якія засталіся нам.
4 вучань: Спадчына – гэта наша родная мова, у якой увасоблена духоўнае жыццё народа – яго гісторыя, яго слава і веліч, яго мінулае і сучаснае.
5 вучань: Са старажытных часоў жылі на нашай зямлі нашы продкі, ці, як прынята казаць, нашы бацькі і дзяды. Таму і называюць людзі землі сваіх продкаў “краем бацькоў”, “Бацькаўшчынай”.
6 вучань: Бацькаўшчына – гэта той край, дзе мы нарадзіліся і выраслі.
7 вучань: Я шчаслівы, што ў суджаны час
Нарадзіўся на гэтай зямлі,
Дзе такія густыя лясы
І такія спакойныя рэкі.
Дзе вясной – непаўторна штораз
Зелянеюць разлогі-палі,
Дзе ўладар гэтай дзіўнай красы –
Ты, народ мой, на вечныя векі.
Беларускі народны танец “Купалінка”
8 вучань: Родная старонка! Беларусь!
9 вучань: За гэтымі словамі гісторыя беларускага народа, шматпакутнага і гераічнага.
1 вучань: Мы – будучае пакаленне – павінны памятаць незабыўныя старонкі нашай гісторыі, каб не забыць, праз што прайшлі нашы продкі і хто мы такія.
2 вучань: А шлях гэты быў цярністы і складаны, супярэчлівы і драматычны…
Гучыць песня “Свяшчэнная вайна”
3 вучань: Зямля мая бой прымала ад старога і да малага.
4 вучань: Ад стагадовага Талаша, да Казея - малыша.
5 вучань: І падаў, распасцерты, кожны чацверты.
6 вучань: Кожны чацвёрты быў мёртвы.
Разам: Мір і спакой ім вечны!
7 вучань: Кожны трэці быў змораны, скалечаны і знявечаны.
8 вучань: Колькі прапала без вестак, без пахаванняў, памінак!
9 вучань: А колькі потым дзетак узарвалася на мінах.
1 вучань: Вайна і дзеці… Як недарэчна гучыць гэтае словазлучэнне. На вайне яны змагаліся як дарослыя і як дарослыя гінулі за сваю Радзіму.
2 вучань: З дзецьмі вайна абышлася бязлітасна. У яе крывавым віры загінула – страшна вымавіць – 13 мільёнаў малых. А тыя, хто застаўся жыць, прайшлі нечалавечыя пакуты.
3 вучань: Памяць… Яна не дае спакойна жыць дзецям вайны. Па начах яны бачаць страшныя сны, без слёз не могуць успамінаць сваё ўкрадзенае дзяцінства.
4 вучань:
Дзеці вайны...
Ім не спявалі маці калыханкаў,
Яны не чулі казак ад дзядоў,
Палохаў іх ахрыплы голас танкаў,
Трывожыў іх журботны енк удоў.
5 вучань: Яны не плакалі бяссоннымі начамі,
Калі ад бомбаў неслі іх у склеп,
І словы першыя, якім іх навучалі,
Былі пра немцаў, пра вайну і хлеб.
Выхад маці і дачкі
Дачка: Матуля, а чаму такое было? Чаму людзі забівалі адзін аднаго? Яны што, нічога ў свеце не любілі?
Маці: Таму, дачушка, што зло на зямлі нараджае жорсткасць. А мір павінна выратаваць любоў: да людзей, зямлі, да ўсяго, што вакол нас. Памятай аб гэтым, не забывай!
Разам: Мы памятаем!
Гучыць урывак з сімфоніі Д.Шастаковіча “Ленінградская”
1 вучань: 70 год мінула з таго часу, як наша краіна вызвалілася ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта вялікае і радаснае свята.
2 вучань: 70-ы раз мы святкуем гэту слаўную гадавіну. Дарагой цаной заплаціў наш народ за сваю свабоду. Беларусь не далічылася кожнага трэцяга жыхара. Памяць пра тых, хто аддаў сваё жыццё ў барацьбе з ворагам, вечна жыве ў сэрцах людзей.
3 вучань: Непавінны забываць пра загінуўшых і мы, юнакі і дзяўчаты ХХІ – га стагоддзя, якія не зведалі вайны. Толькі так мы зможам ушанаваць гераічны подзвіг народа.
4 вучань: Але ёсць яшчэ адна магчымасць, каб выказаць героям сваё захапленне і ўдзячнасць, - гэта расказаць пра іх баявыя справы, пра падзеі тых дзён.
5 вучань: Дрэвы забылі пра буры і страты,
Раны свае загаіла зямля.
Толькі нічога забыць не змагла ты,
Памяць мая!..
6 вучань: Распачаўшы 22 чэрвеня 1941 года вайну супраць Савецкага Саюза, фашысцкая Германія разлічвала на хуткую перамогу. “Цвай монат (два месяцы) - і Масква капут”, - выхваляліся гітлераўскія ваякі.
7 вучань: Каб найхутчэй здзейсніць гэты план, фашысцкае камандаванне выбрала самы блізкі шлях да Масквы – праз Беларусь…
8 вучань: Першымі сустрэлі гітлераўцаў абаронцы Брэсцкай крэпасці. Больш за месяц невялікі гарнізон, знаходзячыся ў акружэнні, адбіваў шалёныя атакі ворага.
9 вучань: Нашы байцы стаялі насмерць. Крэпасць стала сімвалам мужнасці і адвагі нашага народа. Але фашысты рваліся далей на ўсход. Наперадзе ў іх быў наш горад.
1 вучань: Вялікі прамежак часу раздзяляе нас ад той даты - 22 чэрвеня 1941 года. Тады яшчэ не думалі, што вайна так хутка дакоціцца да Крупскага раёна.
2 вучань: 27 чэрвеня нямецкія дыверсанты праніклі ў райцэнтр.
3 вучань: У першыя месяцы акупацыі было масавае знішчэнне яўрэйскага насельніцтва.
4 вучань: 18 верасня 1941 года каля вёскі Лебедзева было знішчана 1975 жыхароў Крупак.
5 вучань: 961 жыхар вёскі Бобр.
6 вучань: Пад Халопенічамі – 2 700 жыхароў.
7 вучань: За 4 гады вайны на Крупшчыне загінула 7 371 жыхар.
8 вучань: Былі спалены поўнасцю 10 і часткова 12 вёсак.
9 вучань: 30 чэрвеня 1944 г. Крупскі раён быў вызвалены ад фашысцкіх захопнікаў.
1 вучань: 2 614 крупчан былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі.
2 вучань: Залатымі літарамі ўпісаны ў гісторыю раёна 18 Герояў Савецкага Саюза.
3 вучань: Адзінаццаць з іх – ураджэнцы Крупшчыны.
Дзеці пералічваюць герояў і падымаюць чырвоныя зоркі
1 вучань: Зайцаў Мікалай Якаўлевіч
2 вучань: Казлоўскі Мікалай Кузьміч
3 вучань: Князеў Васіль Аляксандравіч
4 вучань: Конанаў Міхаіл Дзмітрыевіч
5 вучань: Люты Аляксандр Сяргеевіч
6 вучань: Марцынкевіч Уладзімір Мікалаевіч
7 вучань: Мазгавы Іван Астапавіч
8 вучань: Парцянка Андрэй Антонавіч
9 вучань: Свідзерскі Савелій Аляксеевіч
1 вучань: Сурын Марцін Адамавіч
2 вучань: Лукашэвич Аляксей Сцяпанавіч
Разм: Мы памятаем Вас!
3 вучань: І мы памятаем Вас, ветэраны, хто змагаўся за нашу малую Радзіму.
4 вучань: Вечная памяць воінам, партызанам, падпольшчыкам – усім, хто загінуў, хто гераічна змагаўся за родныя палі і рэкі, за лёс народаў братніх, за лёс народаў усяе зямлі!
5 вучань : Ужо не першы год у нашай школе членамі БРПА і БРСМ праводзяцца акцыі “Міласэрнасць”, “Ветэраны жывуць побач”, “Дом без адзіноты”.
6 вучань: Хлопчыкі і дзяўчынкі наведваюць ветэранаў і іх сем’і, каб аказаць дапамогу і выказаць сваю ўдзячнасць за мірнае неба над галавой.
7 вучань: Не забыты нашымі вучнямі і помнікі невядомым салдатам.
6 вучань: Гарматным рэхам вёсны адгулі над зямлей!
Рунеюць зноў жытнёвыя палі.
Ды толькі смутак наш і дні трывог
Застылі ў абелісках ля дарог.
7 вучань: І кожны год нібыта ўпершыню,
Прыходзім мы да Вечнага агню,
Нясём паклон, душы ўспамін –
Нам не забыць такіх хвілін!
8 вучань: Пакланіцеся нізка-нізка
Тым, хто зведаў агонь і дым,
Строгім помнікам, абеліскам,
Слаўным зорачкам баявым.
9 вучань: Ля салдацкіх магіл памаўчыце…
Кожны з мужных салдат збярог
Цішыню і сонца ў блакіце,
І сцяжынку на школьны парог.
1 вучань: Гонарам кожнага чалавека з’яўляецца родны горад, вёсачка, вуліца, па якой ты ходзіш. Мы ганарымся тым, што наша Радзіма
Разам: Беларусь!
2 вучань: Мы - будучыня нашай Радзімы
3 вучань: І мы павінны зберагчы нашу спадчыну,
4 вучань: Мір на зямлі,
5 вучань: Наша нацыянальнае багацце,
6 вучань: Жыць і тварыць,
7 вучань: Дарыць дабро людзям!
8 вучань: Беларускія краявіды…
Перазвоны азёр і бароў.
Над палеткамі бульбы і жыта –
Песня велічных курганоў.
9 вучань: Гэта наша зямля дарагая,
Гэта нашы лугі і палі,
Над якімі спрадвеку лунае
Бусел – сімвал бяссмерця Зямлі.
Поделитесь с Вашими друзьями: |