Экскурсія на вытворчасць…
… шакаладных цукерак. Фабрыка «Камунарка» працуе и прыносіць радасць з асалодай з 1905 года. Зусім нядаўна запушчана новая лінія па вытворчасці шакаладак з цвёрдымі дабаўкамі.
Пра гісторыю з’яўлення шакалада, яго каштоўных якасцях, паэтапным працэсе апрацоўкі какао-бабоў, відэаролік пра станаўленне фабрыкі – усё гэта паказала і расказала кіраўнік аддзела кантролю якасці Таццяна Іванаўна.
Мы у сваю чаргу расказалі некалькі вершаў пра шакалад, прапанавалі новую серыю грыльяжу і нават падзяліліся ідэямі афармлення абгортак, эскізы якіх прадумалі і намалявалі .
Потым мы апынуліся ў шакаладным каралеўстве пахаў і смаку. Зззахапленнем сачылі за нараджэннем “Чырвонай шапачкі”, вішнёвага суфле і шакаладак з цэльным фундуком. Усё гэта дазволілі паспрабаваць прама з канвеера.
П асля экскурсіі нашыя веды і памяць загартавалі ў віктарыне.
Мы шчыра падзякавалі за цікавы расказ, запрашэнне на працу ў “шакаладны замак” і хорам праскандзіравалі “Дзяаааакуууууем!” Сопікавай Але Мікалаеўне за арганізацыю такой запамінальнай экскурсіі.
Чэчат Дзмітрый,
вучань 9 класа
Поделитесь с Вашими друзьями: |