Шамякін Іван Пятровіч



Дата канвертавання03.07.2016
Памер49.4 Kb.





Шамякін Іван Пятровіч
Шамякін Іван , нарадзіўся 30.01.1921 г. у вёсцы Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і.Скончыў Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыялаў (1940). У 1940-1945 гг. у Савецкай Арміі - камандзір гарматы, затым камсорг дывізіёна. Удзельнічаў у баях пад Мурманскам, у вызваленні Польшчы, у баях на Одэры. У 1945-1948 гг. настаўнічаў у вёсцы Пракопаўка Церахаўскага раёна. З 1946 г. вучыўся на завочным аддзяленні Гомельскага педагагічнага інстытута. Скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ (1950). Працаваў старшым рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва, галоўным рэдактарам альманаха «Советская Отчизна». З 1954 г. - намеснік старшыні, з 1966 г. - сакратар, з 1968 г. - другі сакратар, з 1971 г. - першы намеснік старшыні, у 1976-1980 гг. - першы сакратар праўлення СП БССР. З 1980 г. - галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». У 1963 г. як сябра дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XVIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1963-1985) і СССР (1980-1989). Старшыня Вярхоўнага Савета БССР (1971-1985). Член-карэспандэнт АН БССР. Сябра СП СССР з 1947 г.

Герой Сацыялістычнай Працы (1981). Узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Айчыннай вайны II ступені, «Знак Пашаны», медалём Францыска Скарыны і іншымі медалямі.

Народны пісьменнік БССР (1972).

У час Вялікай Айчыннай вайны выступаў у армейскай газеце «Часовой Севера» з нарысамі і вершамі. У 1945 г. надрукаваў аповесць «Помета» (часопіс «Полымя»). Аўтар раманаў «Глыбокая плынь» (1949, інсцэніраваны ў 1956), «У добры час» (1953), «Крыніцы» (1957, інсцэніраваны ў 1961), «Сэрца на далоні» (1964, інсцэніраваны ў 1965), «Снежныя зімы» (1970), «Атланты і карыятыды» (1974, аднайменны відэафільм Беларускага тэлебачання, 1980), «Вазьму твой боль» (1979, экранізаваны ў 1981), «Петраград - Брэст» (1983), «Зеніт» (1987). Цыкл з пяці аповесцей («Непаўторная вясна», 1957; «Начныя зарніцы», 1958; «Агонь і снег» і «Пошукі сустрэчы», 1959; «Мост», 1965) аб'яднаны ў пенталогію «Трывожнае шчасце» (1960, 1973, 1982). Выйшлі кнігі апавяданняў і аповесцей: «На знаёмых шляхах» (1949), «Дзве сілы» (1951), «Апавяданні» (1952), «Першае спатканне» (1956), «Матчыны рукі» (1961), «Вячэрні сеанс» (1968), «Лес майго земляка» (1970), «Бацька і дзеці» (1971), «Сцягі над штыкамі» (1976), «Гандлярка і паэт. Шлюбная ноч» (1976, пастаўлены кінафільмы адпаведна ў 1978 і 1980), «Браняпоезд «Таварыш Ленін» (1985), «У роднай сям'і» (1986), «Драма» (аповесці, гістарычныя сцэны, 1990), а таксама кніжка апавяданняў для дзяцей «У Маскву» (1950). У 1965-1966 гг. выйшаў Збор твораў у 5-ці, ў 1977-1979 гг. - у 6 тамах.

Напісаў п'есы «Не верце цішыні» (апублікавана і пастаўлена ў 1958), «Выгнанне блудніцы» (апублікавана і пастаўлена ў 1961, асобнае выданне ў 1962), «Дзеці аднаго дома» (апублікавана і пастаўлена ў 1967), «Экзамен на восень» (1973, пастаўлена ў 1974), «Баталія на лузе» (1975), «І змоўклі птушкі» (1977, пастаўлена ў 1977), Залаты медаль» (1979, пастаўлена ў 1980). Аўтар сцэнарыя 4-серыйнага тэлеспектакля «Трывожнае шчасце» (з А.Гутковічам, пастаўлены ў 1968), кінасцэнарыяў «Крыніцы» (з Ю.Шчарбаковым, пастаўлены ў 1964), «Хлеб пахне порахам» (пастаўлены ў 1974), «Атланты і карыятыды» (пастаўлены ў 1978). У 1974 г. выйшаў зборнік кінааповесцей і п'ес «Экзамен на восень».

Аўтар кніг публіцыстычных і літаратурна-крытычных артыкулаў «Размова з чытачом» (1973), «Карэнні і галіны» (1986).

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951) за раман «Глыбокая плынь», Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1959) за раман «Крыніцы», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1968) за раман «Сэрца на далоні» і кнігу «Трывожнае шчасце», Літаратурнай прэміі Міністэрства абароны СССР (1978) за кнігу «Гандлярка і паэт. Шлюбная ноч», Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне тэатральнага мастацтва, кінематаграфіі, радыё і тэлебачання (1982) за кінафільм «Вазьму твой боль».

Творы аўтара, якія можна прачытаць ў бібліятэках сістэмы

Збор твораў у 6-ці т. -  Мн.:  Маст. лiт.,  1978.

Збор твораў.У 23 т. -  Мн.:  Маст. лiт.,  2010 -2014. 

Атланты і карыятыды: раман  -  Мн.:  Маст. лiт.,  1974. 

Вялікая княгіня: аповесць   -  Мн.:  Юнацтва,  1997. 

Гандлярка і паэт.Шлюбная ноч: раман  -  Мн.:  Маст. лiт.,  1976. 

Глыбокая плынь /  прадм.А.Марціновіча. -  Мн.:  Маст. лiт.,  1996. 

Зенит: раман  -  М.:  Сов. писатель,  1988.

Злая зорка: раман. Сатанінскі тур: аповесць -  Мн.:  Маст. лiт.,  2009. - ( Школьная бiблiятэка). 

Карэнні і галіны . -  Мн.:  Маст. лiт.,  1986. 

Крыніцы: раман -  Мн.:  Маст. лiт.,  1996. 

Палеская Мадонна: раман - Мн.:  Юнацтва,  1998. 

Петроград-Брест: раман  -  Мн:  Маст. лiт.,  1988. -( Белорусская проза).

Промні маленства .  -  Мн.:  Маст. лiт.,  2002. 

Роздум на апошнім перагоне -  Мн.:  Маст. лiт.,  1998. 

Сэрца на далоні: раман -  Мн.:  Маст. лiт.,  2008. -( Бiблiятэка школьнiка). 

Трывожнае шчасце: раман  -  Мн.:  Маст. лiт.,  2008. -( Б-ка школьнiка). 

Літаратура аб жыцці і творчасці

кнігі:

Андраюк.С.А. Пісьменнікі. Кнігі. Літаратурна-крытычныя артыкулы. – Мн.: Маст. літ., 1997. – 319с.

Гусак,С.А. Пафас праўды. – Мн.: Маст. літ., 1973. – 134с.

Іван Шамякін: вядомы і невядомы: успаміны, эсе, аповесць – Мн.: Літ. і мастацтва, 2007. – 272с.

Іван Шамякін: летапісец эпохі: успаміны, інтэрв’ю, эсе /уклад. А.Шамякінай – Мн.: Маст. літ., 2010. – 382с.

Каваленка В.А. Іван Шамякін : нарыс жыцця і творчасці - Мн. : Нар. асвета, 1980. - 207 с.. - (Народныя пісьменнікі БССР).

Коваленко, В. А. Иван Шамякин : очерк творчества - Москва : Советский писатель, 1979. - 271 с.

Майхровіч, С. К. Іван Шамякін : нарыс жыцця і творчасці - Мінск : Маст. літ., 1978. - 111 с.

Стэльмах, В. В. Беларусь у асобах - Мінск : Пачатковая школа, 2011. - 208 с.

Шамякін Іван: жыццё і творчасць – Мн.: Нар. асвета, 1982. – 95с.іл.

Шамякіна,Т. На лініі перасячэння: літ. крытычныя нататкі. – Мн.: Маст. літ., 1981. – 143с.
артыкулы:

Беларускія пісьменнікі Івану Шамякіну :  лісты //  Полымя. -  2010. -  № 7. -  С. 173-178. 

Бельскі, А. Пад знакам палыновай зоркі :  літ.крытыка  //  Роднае слова. -  2006. -  № 4. -  С. 12-16; Працяг. Пач.№ 3. 

Бугаёў, д. Вобраз маці і ўвогуле жанчыны ў творах Івана Шамякіна :  літ.крытык //  Роднае слова. -  2007. -  № 1. -  С. 14-16. 

Гальперович, Н. На высоких крыльях воспоминаний : эссе // Нёман. - 2011. — № 7. — С. 172—194.

Гніламёдаў, У. Пісьменнік дзвюх эпох :  літаратурная крытыка  //  Полымя. -  2009. -  № 11. -  С. 139-166. 

Давыдоўская, Н. Вобраз Мадонны ў прозе Івана Шамякіна і Віктара Казько на матэрыяле аповесцяў "Палеская мадонна" і "Выратуй і памілуй нас, чорны бусел" :  літ.крытыка  //  Роднае слова. -  2007. -  № 12. -  С. 27-29. 

Жардзецкая, А. Зямля, параненая Чарнобылем: Праблема ўзаемаадносінаў чалавека і прыроды ў творах Віктара Казько, Алеся Кажадуба, Івана Шамякіна. //  Род. слова. -  2003. -  № 10. -  С. 28-30. 

Кенька,М. З любоўю да прыгожага пісьменства.//  Полымя. -  2008. -  №10. -  C.183-189.

Літаратура + жыцце ; уступ, падрыхтоўка тэкстаў і каментарыі Алесі Шамякінай // Полымя . - 2015. — № 1. — С. 132—146.

Чайка, Н. Он осозновал свой талант :  лит. критика //  Нёман. -  2006. -  № 1. -  С. 151-158. 

Чергинец, Н. Иван Петрович :  литературная критика  //  Неман. -  2008. -  № 11. -  С. 131-144. 

Шамякина, А. Из эпистолярного наследия Ивана Шамякина :  литературная критика  //  Неман. -  2009. -  № 12. -  С. 131-144. 

Шамякіна, Т. З дзённікаў //  Полымя. -  2006. -  № 2. -  С. 110-129. 

Шамякіна, Т. І. Аповесць "Непаўторная вясна" Івана Шамякіна: дыялектыка аўтабіяграфізму і гістарызму // Роднае слова. - 2013. — № 1. — С. 8—13.

Шамякіна, Т. І. Петраград і Брэст: урок гісторыі // Полымя. - 2014. — № 3. — С. 156—170.

Шуцьева, Ж. Іван Шамякін - чалавек вялікай душы і таленту :  урок па рамане "Сэрца на далоні" з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій  // Роднае слова. -  2009. -  № 10. -  С. 73-74. 
Сцэнарныя матэрыялы
Без права на адпачынак: бібліяграфічны агляд твораў І.П.Шамякіна . – Віцебск. – 1996. – С.23-28.

Бусел,Л. Чалавек вялікай душы і таленту Іван Пятровіч Шамякін: агляд //Бібліятэка прапануе. – 2011. – №1. – С.20-22.



Іван Шамякін6 бібліяграфічныя і метадычныя матэрыялы. //Дадатак да бюлетэня “Новыя кнігі БССР” - 1980.- №7.

Сэрца на далоні: вечар-партрэт народнага пісьменніка Беларусі І.П.Шамякіна – Віцебск, 2000. – 7с.
: 2016 -> pismenniki
pismenniki -> Алесь Марціновіч
pismenniki -> Лойка Алег, нарадзіўся 01. 05. 1931 г у горадзе Слоніме Гродзенскай вобласці ў сям'і фельчара
pismenniki -> Уладзімір Ягоўдзік
pismenniki -> Кандрат Крапіва
pismenniki -> Алаіза Пашкевіч. Цётка Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч (Цётка) нарадзілася 15 ліпеня 1876 го­да
pismenniki -> Салтукт Алег Уладзіміравіч
pismenniki -> Творы аўтара, якія можна прачытаць у бібліятэках сістэмы
pismenniki -> Павел Місько Місько Павел
pismenniki -> Анатоль Астрэйка Астрэйка Анатоль
pismenniki -> Ніл Сымонавіч Гілевіч нарадзіўся ў вёсцы Слабада Лагойскага раёна Мінскай вобласці 30 верасня 1931 года. Там прайшлі яго дзіцячыя І падлеткавыя гады, тры з якіх выпалі на час нямецкай акупацыі. З 1947-га жыве ў Мінску


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал