Школа “Юны гісторык” Заданне 2



Дата канвертавання19.07.2016
Памер101.6 Kb.
Школа “Юны гісторык”

Заданне 2
Для адказу на прапанаваныя заданні ўстаўце ў адпаведную таблічку неабходныя звесткі. У шэрагу выпадкаў колькасць ячэек таблічкі супадае з колькасцю літар у словах-адказах.

Будзьце ўважлівыя пры чытанні ўмоваў заданняў і прапанаваных для аналізу дакументаў. Толькі пры дакладным выкананні магчыма разлічваць на максімальны бал. Старайцеся, каб адказы былі сціслыя і па сутнасці пытання, але поўныя і забяспечаныя аргументамі.

Адказы няпоўныя або недакладныя атрымаюць ніжэйшыя адзнакі.
Адказы дасылайце на электронны адрас школы ”Юны гісторык” : shkola_hist@gsu.by да 15 лютага 2010 г.

Не забывайцеся на бланку адказаў пазначаць свае поўныя дадзеныя –

прозвішча, імя, клас, школа, населены пункт.
Сума балаў усіх заданняў – 100.
Жадаем поспехаў!

Заданне 1

1) У гэтую эпоху пачалі вырабляць састаўныя каменныя прылады працы. Назавіце эпоху, а таксама кампанент такой прылады:



Эпоха –






















Кампанент –

























2 бала
2) На думку навукоўцаў, у ХІ ст. у Кіеве існавала гандлёвае і дыпламатычнае прадстаўніцтва Полацкага княства, якое у “Аповесці мінулых гадоў” было згаданае пад назвай:















































4 бала
3) У ХІІ – ХІІІ ст. вялікі попыт на гэтыя жаночыя ўпрыгожанні, якія прывозілі з краін Блізкага Усходу, вызначаўся не толькі іх прыгажосцю, але і іх недастатковай трываласцю:





















































4 бала
4) Патлумачце, што за аб’ект паказаны на фатаздымку. Адкуль ён, калі і дзеля чаго быў зроблены?:



3 бала
5) Нам вядомыя імёны першых будаўнікоў і дойлідаў у Беларусі ХІ – ХІІІ ст. Назавіце іх. У якіх гарадах працавалі гэтыя людзі? Якія аб’екты яны будавалі?





месца

Аб’ект































3 бала
Заданне 2

1) Самыя распаўсюджаныя сялянскія хатнія промыслы на працягу ХІ – пачатку ХХ ст. гэта:









3 балаў
2) Як паведамляўі польскі храніст, доўгі час літоўскія плямёны ў знак падпарадкавання кіеўскім князям плацілі ім даніну з-за сваёй галечы толькі гэтым


































5 балаў
3) Падчас хрышчэння літоўцаў Уладзіслаў-Ягайла кожнаму ахрышчанаму рабіў падарунак. Што гэта?







5 балаў
4) Прачытайце ўрывак з хронікі Яна Длугаша. Устаўце у прапушчаных месцах патрэбныя імёны. Насколькі сапраўднае гэта тлумачэнне храніста. Патлумачце:

“Парадак і ўладкаванне, усталяваныя з вялікім стараннем і прадбачлівасцю каралём польскім ….., неўзабаве пасля ад'езду апошняга ў Польшчу пачалі расхіствацца і бурыцца. Нагодай для гэтага было суперніцтва паміж братам караля, ….., князем трокскім, з аднаго боку, і стрыечным братам ….., князем гарадзенскім, - з іншай. ….., князь трокскі, быў па натуры сваёй адважны і люты, хуткі ва ўсім - на мову, на руку і на справу, і ва ўсіх выклікаў бы страх, калі б сталае п'янства не зводзіла яго да нікчэмнасці і не выклікала пагарды да яго, бо ў п'яным выглядзе ён кідаўся са зброяй на шматлікіх людзей, і пераважна на тых, хто з'яўляўся яго сябрамі і блізкімі”.



3 бала
5) Прачытайце ўрывак.: “Вораг жа ў наступ ідзе, няшчадна ломіць і крышыць, / Нават пакляўся ўжо знішчыць Хрыстова імя. / Войнамі рушыць на нас не дзеля багацця і ўлады, / Не для таго, каб ізноў сілу сваю паказаць, / Прагне ўсяляк басурман крывёй чалавечаю ўпіцца, / Тых пагалоўна губіць, іншай хто веры якой. / …./ Мы перад ім, і ён тупіць кап’ё аб нашыя целы, / Нашага воіна кроў наступ паволіць яго. / Мы яму шлях закрываем сабой, каб меч супастата / болей не рэзаў, не біў кожнага, хто шчэ жывы. / Лезці баіцца далей і скрыгоча зубамі ад злосці, / Значыцца, можам усё ж ворагаў перамагаць. / Вось каб суседні народ, Хрыстовае веры такой жа, / з боку другога не грыз, не рабаваў, , не паліў. / Мае працяглы спакой, абаронены высілкам нашым, / Пнецца з вайною аднак, згубы жадаючы нам. / Не дапамог, а з’яднаў крыважэрнага ворага сілы, / Нават яму паспрыяць радай зычлівай гатоў.”

Назавіце твор і яго аўтара. Якія ваенна-палітычныя рэаліі адлюстраваны у урыўку? Патлумачце, якую знешнепалітычную задачу вырашала Вялікае княства Літоўскае з дапамогай гэтага твору.



5 балаў
Заданне 3

1) Гэты дзеяч - першы вядомы нам, хто пачаў называць сябе “беларусам”, хаця і з тэрміналагічнай асаблівасцю. Назавіце гэтага чалавека, час яго жыцця. У чым была тэрміналагічная асаблівасць яго самавызначэння?



5 балаў
2) Гэты чалавек адыграў значную ролю ў жыцці праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай.Хто ён і што менавіта зрабіў для яе?

4 бала
3) Запоўніце табліцу

1

Род лёгкай кавалерыі ВКЛ у ХVІ ст.































2

Малады шляхціц-збраяносец

























3

Мянушка, якую пазней атрымаў камандуючы лёгкай конніцай ВКЛ у біцве пад Воршай




























4

Панцыр з металічнай лускі цяжкага конніка Рэчы Паспалітай




























5

Гарматная майстэрня у ВКЛ называлася































6

Асабісты вайсковы атрад буйнога феадала ВКЛ у ХVІ ст.



















6 балаў
4) Кароль польскі і велікі князь Літоўскі, які закончыў сваё жыццё герцагам Латарынгскім























































5 балаў
5) Каго з палітычных дзеячаў Рэчы Паспалітай другой паловы ХVІІІ ст. кансерватыўныя польскія магнаты называлі “літоўскім цялём” і чаму?

3 бала
Заданне 4

1)У 1780 г. у Магілёве адбылася сустрэча дзьвух каранаваных асобаў. Адна з іх на сустрэчы захоўвала інкогніта. Назавіце асобы. Якая памятка аб гэтай сустрэчы засталася ў Магілёве?



3 бала
2) Назавіце твор і яго аўтара. Якія падзеі меліся на ўвазе; на што выказваў спадзяванні аўтар?

“Заходзіць сонца пагодняга лета, / Веіць вецер з заходніх нябёс. / Здароў будзь, вецер з далёкага света: / Добрыя ж весці да нас ты прынёс! / Здаровыя ж будзце, эй, добрыя весці! / Там, на Заходзе, праліваюць кроў, / Б'юцца для славы, свабоды і чэсці / І робяць вольных людзей з мужыкоў”



3 бала
3) На пачатку сваёй дзейнасці гэтая ўстанова разумела галоўныя задачы сваёй дзейнасці ў тым, каб:

“а)Доказать фактически, что Западный край никогда не был счастлив под польским правительством;….б)…..что цивилизация Польши, а с нею и Западного края далеко отстояла от той степени совершенства, на которую ставят ее поляки; и в) что только под Русским правительством западный край забыл свои страдания, исцелил прежние раны и начал свое истинно политическое состояние”.

Дзе, калі існавала гэта установа, якім чынам яна вырашала гэтыя задачы. Дайце ацэнку вынікам яе дзейнасці.

5 балаў
4) Патлумачце прычыны, з-за якіх на тэрыторыі Беларусі пры наяўнасці народніцкіх груповак не было, аднак, “хаджэння у народ”.

5 балаў
5) Хто паказаны на фатаздымку? Якую ролю ён адыграў у лёсе паказаных твораў?



4 бала
Заданне 5
1) Нарком земляробства БССР Дз. Прышчэпаў заклікаў арыентавацца на гэтую краіну і ператварыць наш Край у “чырвоную……….”. Што ён меў на ўвазе? Чаму менавіта гэта краіна была названа?

5 балаў
2) Знаходзячыся ў Мінску, гэты палітычны дзеяч СССР на прыступках Беларускага дзяржаўнага універсітэту выказаў: "Чем быстрее все мы будем разговаривать по-русски, тем быстрее построим коммунизм".

Назавіце гэтага чалавека, у якіх абставінах былі прамоўленыя гэтыя словы?



4 балаў
3) Старшыня Вярхоўнага Савета БССР, учынак якога ў часы маладосці стаўся нагодай для міжнароднай акцыі салідарнасці і быў пазней экранізаваны савецкімі беларускімі кінематаграфістамі. Назавіце гэтага чалавека, яго учынак. Як называлася кінастужка?

3 бала
4) Як называецца і дзе у нашай краіне праводзіцца міжнародны фестываль духоўнай музыкі?

4 бала
5) Назавіце гарады БССР, у якіх у 50-я гг. ХХ ст. існавалі педагагічныя інстытуты:

4 бала
Не забывайцеся на бланку адказаў пазначаць свае поўныя дадзеныя –

прозвішча, імя, клас, школа, населены пункт.
: school -> hist
hist -> Школа “Юны гісторык” Адказы на заданне 1
hist -> Школа “Юны гісторык” 2010/11 навуч г. Адказы на заданне 1
hist -> Школа “Юны гісторык” Заданне 1
hist -> Школа “Юны гісторык” Заданне 1
hist -> Школа “Юны гісторык” 2012/2013 навуч г
hist -> Школа “Юны гісторык” Заданне 1
hist -> Школа “Юны гісторык” 2010/11 навуч г. Адказы на заданне 2
hist -> Школа “Юны гісторык” Заданне 1
hist -> Школа “Юны гісторык” Заданне 1 2013/2014 навуч г
hist -> Школа “Юны гісторык” Заданне 1 2012/2013 навуч г




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка